Article comments

Babaryka Said Bykau Prioritized Economic Sovereignty Over Belarusian Language. Navumchyk: "I Never Heard Anything Remotely Similar from Bykau."

  • Пара-Леановіч
    21.12.2025
    "Ня ўсё тое золата, што блішчыць!" Старая мудрасьць. Забейце на Бабарыку і яго каманду, яны сябе яшчэ ў 2020 паказалі. Добра, што выйшлі з канцлагеру "Беларусь", але ж рэкламу яны сабе зрабілі. У беларусаў ёсьць натуральныя, зарэкамендаваўшыя гадамі барацьбы з серным рэжымам лідары. На сёньня Бабарыка і яго паплечнікі небеспечныя для Беларусі.
  • Барадзед
    21.12.2025
    Пара-Леановіч, пусть Василь Быков прощает. Много ли жителей Беларуси умеют писать и читать по-белорусски? Многие ли могут работать с документами на белорусском языке? Городские жители особенно. Большая удача, что белорусский язык вообще сохранился после нескольких длительных периодов борьбы с ним, периодов белорусоборчества.
  • гыы
    22.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Практычна усе могуць, акрамя эмігрантаў
    21.12.2025
    Барадзед, " Много ли жителей Беларуси умеют писать и читать по-белорусски?"

    Практычна усе могуць, акрамя эмігрантаў а іх зусім не шмат. 30% карыстаюцца мовай кожны дзень (Вікі).
  • то бок, РБ(ВКЛ), Украіна , Балтыйскія краіны – дзікуны ?
    22.12.2025
    Барадзед, то бок, РБ(ВКЛ), Украіна , Балтыйскія краіны – дзікуны ? , якія павінны быць цывілізаваны эмпэрскай, маскоўскай мовай. Пры гэтым наша мова еўрапейская а ваша маскоўская афра- азіяцкая, нават ваш К. Маркс пра гэта пісаў
  • пачні з сябе дэкаланізацыю , і ў Беларусі усё будзе як ў суседзяў па ЭЗ
    22.12.2025
    Барадзед, цябе цяжка на роднай мове напісаць 10 словаў, пачні з сябе дэкаланізацыю , і ў Беларусі усё будзе як ў суседзяў па ЭЗ
  • Пачні з сябе
    22.12.2025
    пачні з сябе дэкаланізацыю , і ў Беларусі усё будзе як ў суседзяў па ЭЗ,

    Не "цябе", а "табе".
  • прохожий
    21.12.2025
    срач, который мы заслужили
  • Чаму вышэйшая адукацыя толькі па-расейску?
    21.12.2025
    прохожий, калі расейская мова не вінаватая, то чаму ў нас уся адукацыя на ёй? Чаму беларускамоўных выкладчыкаў дыскрымінуюць? Чаму вышэйшая адукацыя толькі па-расейску? pасейская мова вінаватая, бо ёсць інструментам каланізацыі, як і расейскамоўныя пісьменнікі....
  • Не загаснуць зорки у небе....
    22.12.2025
    прохожий, это начало серии приколов. Хз, может так и должна начинаться демократия в стране? Спикер говорит, возможно и ахинею, а общество реагирует и делает выводы, которые материализуются на очередных выборах.
    ЗЫ. При таком раскладе, Лука свалился бы после первого срока.
  • Барадзед
    21.12.2025
    Чаму вышэйшая адукацыя толькі па-расейску? , переведём научную литературу на беларускую мову! Пусть вся страна ахранее.
  • ваша маскоўская мова памірае па усяму свету
    22.12.2025
    Барадзед, "переведём научную литературу на беларускую мову! Пусть вся страна ахранее. "

    гэтаму сівому імперскаму міту 100 год мабыць ) і шо працуе ў 2025 ? " імперскія гісторыi пра якія не магчыма маўчаць ",))) не цікава , ваша маскоўская мова памірае па усяму свету, у нас тут ў Хельсінкі не далёка ад маёй хаты, была маскоўская школка, я з жонкай напісаў скаргу (чарга была каб падпісацца ), і зачынілі, і так па усяму свету , не трэба нам вашай мафіі, фсб, і драпежнага імперыялізму
  • Віктась
    22.12.2025
    Барадзед, а што на расейскай мове есць навуковая літаратура? Ну пасьмяшыў. Можа там ты бачыў пераклады з замежных моў?
  • Патлумачце цэмнаму
    22.12.2025
    Барадзед, на якой мове вся страна чытае навуковую літаратуру і дзе ў Галактыцы такая страна, дзе усёй страной чытаюць навуковую літаратуру?
    Пра неабходнасць адукацыі на беларускай мове ад дзіцячага садка Бабарыка падрабязна выказаўся Золкіну, там шукайце.
  • OM
    22.12.2025
    Барадзед, у пытаньні мовы навукі паказальны досьвед Украіны, дзе сёння на роднай мове друкуюцца не толькі філасоўскія, гістарычныя або літаратуразнаўчыя, але й інжэнерна-тэхнічныя часопісы. Раю паглядзець на Ютубе афіцыйны канал НАН Украіны "Пра навуку кампетэнтна" - якія там цікавыя размовы з вядучымі навукоўцамі! Якія выдатныя папулярныя каналы вядуць украінскія астраномы! Як выдатна перакладаюцца па-украінску лекцыі вядомых асьветнікаў у галіне гісторыі або псіхалогіі, навіны NASA і г.д.!

    Упэўнены, што і беларусы вартыя беларускай навукі.
  • OM
    22.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • нацыянальную дзяржаву , свабоду, дэмакратыю, і дабрабыт
    22.12.2025
    Не загаснуць зорки у небе...., Беларусь знаходзіцца паміж НАТА ( які вырабляе каля 60% сусьветнага ВУП) і Маскоўскай імперыяй ( менш за 1%) . З аслабленьнем Маскоўскай імпэрыі праз вайну ва Ўкраіне Крамлю патрэбная бясьпечная мяжа, каб пазьбегнуць прамога сутыкненьня з Захадам. У гэтай сытуацыі нейтральная Беларусь магла б стаць ключавой буфэрнай дзяржавай ў Еўропе , якая гарантуе стабільнасьць і пакой усім суседзям. 3 Прыклады з гісторыі : У 1955 годзе Захад і Бальшавіцкая імпэрыя падпісалі Аўстрыйскую Дамову, праз якую Аўстрыі: «была нададзеная незалежнасьць і адбылося вывад усіх акупацыйных войскаў у абмен на абавязак Аўстрыі да вечнага нейтралітэту». І гэтая дамова дзейнічае нават сёньня, 40 гадоў пасьля краху бальшавіцкай імпэрыі. . Калі бальшавікі акупавалі Манголію, яны маглі яе анэксаваць і «маскоўфікаваць», як яны зрабілі з многімі іншымі дзяржавамі і народамі. Але замест гэтага яны пакінулі Манголію як буфэрную дзяржаву з Кітаем, разумеючы, што гэта для іх найлепшае рашэньне. Гэта зрабіла мяжу з Кітаем удвая карацейшай, і нават сёньня Маскоўская імпэрыя мае добрыя дачыненьні з Манголіяй. Іншы прыклад, Ўругвай,быў створаны ў XIX стагодзьдзі як буфэрная дзяржава паміж Аргентынай і Бразыліяй, у ХХ стагодзьдзі замацаваў сваю ролю нейтральнага пасярэдніка, што дазволіла яму пазьбегнуць рэгіянальных войнаў і ўмацаваць дэмакратыю ды сацыяльную сыстэму. Усе гэтыя прыклады паказваюць, што нейтралітэт РБ — гэта не слабасць, а адзіная лагічная Стратэгія ў нашай геаграфічнай рэчаіснасці . Беларусь можа зрабіцца Аўстрыяй - Ўругваем Усходняй Эўропы. І у практычнай лёгіцы Трампа, які вядомы сваімі міравымі дамовамі і кампрамісамі, гэта адзіны шлях, дзе ўсе бакі перамагаюць, Захад і Маскоўская імпэрыя атрымліваюць: стабільную — бясьпечную, ПАКОЙНУЮ мяжу, а мы беларусы — нацыянальную дзяржаву , свабоду, дэмакратыю, і дабрабыт.
  • дзе і калі на маскоўскай імперскай мове была дэмакратыя - сапраўдныя выбары ?
    22.12.2025
    Не загаснуць зорки у небе...., " это начало серии приколов. Хз, может так и должна начинаться демократия в стране? Спикер говорит, возможно и ахинею, а общество реагирует и делает выводы, которые материализуются на очередных выборах.
    ЗЫ. При таком раскладе, Лука свалился бы после первого срока. "

    дзе і калі на маскоўскай (ці дзе яна афіцыйныя ) імперскай мове была дэмакратыя - сапраўдныя выбары ?
  • гыы
    22.12.2025
    нацыянальную дзяржаву , свабоду, дэмакратыю, і дабрабыт, за цивилизованным миром не пойдем - песня старая, слова обновленные
  • М
    22.12.2025
    нацыянальную дзяржаву , свабоду, дэмакратыю, і дабрабыт, нейтралітэт Украіны прывёў да вайны, таварыш Крамлёўскі казачок.
  • Т
    21.12.2025
    Спачатку эканоміка, а потым культура. – Лукашэнка 1994
    ***
    Спачатку эканоміка, а потым культура (мова). –Бабарыка (2020, 2025).
    ****
    У Лукі Быкаў вершы пісаў, Скарына ў Піцяры вучыўся. Ў Бабарыкі Быкаў нябы казаў тое ж што казаў Лукашэнка ў 1994. А па факце стаўленне да беларускай мовы і культуры што ў Лукашэнка, што ў Бабарыка аднолькавае. Такое ж як і ў рускамірцаў, ў чужынцаў, у ворагаў беларушчыны.
  • Барадзед
    21.12.2025
    Т, это не важно, какое стауленне у бабарыки или курощупа, они говорят то, что нравится публике, важно какое стауленне у вас всех.
  • Пазняк меў рацыю пра гэтых прарасейскіх палітычных неафітаў
    22.12.2025
    Барадзед, Можаце плакаць, але Пазняк меў рацыю пра гэтых прарасейскіх палітычных неафітаў.
  • deck
    22.12.2025
    Барадзед, альбо лічаць, што гавораць тое, што падабаецца электарату
  • М
    22.12.2025
    Пазняк меў рацыю пра гэтых прарасейскіх палітычных неафітаў, з падтрымкай Лукашэнкі і Пуціна ён сам стаў прарасейскія дзеячом, як і Бабарыка.
  • рэша на Пазьняка, Галоўнага антыімперыяліста РБ(VKL)
    22.12.2025
    М, нехта невядомы нікому , брэша на Пазьняка, Галоўнага антыімперыяліста РБ(VKL) , які АДШУКАЎ Курапаты , заснаваў БНФ, практычна з БНФ сябрамі падараваў табе незалежнаю краіну ў цэнтры Эўропы , а што ты зрабіў дзеля Беларусі & Беларусаў
  • Цік так
    21.12.2025
    Што замінае адначасова з эканомікай займацца адраджэннем нацыянальнай мовы і культуры? Нічога. Нічога акрамя ватнасці, рускамірскасці, калябарацыі і не жадання вырвацца з ланцугоў маскоўскай калоніі ды рабства.
  • Filipp
    21.12.2025
    Цік так , "Што замінае адначасова з эканомікай займацца адраджэннем нацыянальнай мовы і культуры? Нічога" ©
    Гэта ні зусім так. На любы праэкт патрэбен час, воля і грошы, а гэта ўсё рэсурсы абмежаваныя. Калі ў цябе ёсць 100 балаў "актыўнасці", немагчы патраціць 100 балаў на эканоміку, 100 балаў на мову і 100 балаў на культуру. Трэба рабіць выбар, куды направіць абмежаваныя рэсурсы. Гэта падобна на бюджэт краіны, калі дабівім на медыцыну, трэба зрэзаць нешта іншае.
  • Можна
    22.12.2025
    Filipp, значная колькасць людзей гатовая займацца культурай без дадатковых даплат. З тымі заробкамі, якія ў іх ёсць. Галоўнае - не саджаць людзей у турму быццам бы за экстрэмізм. Ці за дыскрэдытацыю, калі падымаюць праблему. Зараз ідзе тупы імперскі ціск.
  • Цік так
    22.12.2025
    Filipp, Інакш кажучы ў штогадовым бюджэце Беларусі сродкі на адукацыю і культуру накіроўваць не на беларускую адукацыю і культуру, але на расейскую, на русіфікацыю і руцкі мір.
    За нашы падаткі і вынішчаць наш народ пазбаўляючы яго асветы, ведаў, памяці. Рабіць з яго маргінэз і манаутаў, руцкіх, савецкіх, чэлядзь і народзец без уласнай мовы, культуры, гісторыі, без гонару і годнасці.
    Вось што маецца на увазе "спачатку эканоміка, а культура (мова) потым, ці ніколі".
  • Filipp
    22.12.2025
    Можна, Так вы ж кажыце не пра сістэмную працу.
  • Sweet roll
    21.12.2025
    Праблема ў тым што Бабарыка супрацьстаўляе беларускую мову і нейкія прагрэсівісцкія ідэі. Па выніку атрымліваецца так, што “эканамічны сувірэнітэт” для яго гэта і гандаль з рашкай, а ўзровень разумення праблемы рэакцыі на ягоныі словы - прыцягнуць накшталт “аўтарытэта сярод змагароў” за вушы.
  • Нехта А.Р. з Копысі
    21.12.2025
    Я атчотліва с децтва помню сціх Быкава на эту цему.

    Сначала строім эканоміку,
    А потым мову адрадзім.
    Ну, а пака па гэтай логіке
    Мы гаварым так, как хацім.

    Был у меня зборнік сціхоў Васіля Быкава, ізданный Ф. Скарынай ешчо в це незапамятные врэмена, когда в Піцерэ только началось кнігопечатаніе.
    У Бабарыкі тоже такой есть, установлено при обыске - за диваном нашли с трэцьей папытки.
  • Вырос ли он на стихах В.Быкова?
    22.12.2025
    Нехта А.Р. з Копысі,

    Хорошая идея.
    Если пресс-конференция состоится - задать Бабарике вопрос, сколько стихов Быкова он знает.
  • *
    21.12.2025
    На зары незалежнасці Дзяржавы Ізраіль заснавальнікі дзяржавы задаліся пытаннем дзяржаўнай мовы. Былі прапановы і пра некалькі моў і адкласці моўнае пытанне, бо нават сярод тагачасных габрэяў не ўсе дакладна валодалі эўрытам. Але заснавальнікі прынялі рэшанне аб адзінай дзяржаўнай мове - эўрыце. І гэта пад час вайны за незалежнасць. Калі была ў іх толькі вера і надзея на свабоду і адраджэння свае уласнай дзяржаўнасці. Дзяржава толькі ўтварылася і не было ні войска, ні эканомікі, нічога акрамя жадання аднавіць сваю дзяржаўнасць для свайго народу і будучых пакаленняў. Каб вольна жыць на сваей зямлі і зямлі сваіх продкаў. Каб яны, іх народ і іх дзеці больш не былі ганімы па ўсім свеце, каб іх больш ніколі не вазілі ў вагонах для ската і не аднасіліся да іх як да скаціны, не вешалі ім жоўтыя біркі з ярлыком - недачалавек....
    ****
    Моўнае пытанне - гэта пытанне незалежнасці, свабоды, жыцця нацыі, сваей культуры, гісторыі, свайго культурнага коду.
  • гы
    21.12.2025
    Все правильно Бабарико сказал.
    Лишь один Лукашенко из всех бывших республик сссср пляшет под дудку Кремля, т.к полностью экономически зависим, закредитован. И за это платит в том числе мовой
    Практика показывает кто прав. Ну если чел не слепой))
  • Gorliwy Litwin
    21.12.2025
    Дык Бабарыка ў 20-м не надта і за эканамічны суверэнітэт перажываў. Наадварот, намякаў што без суверэнітэту будзе больш дабрабыту. А што можа быць важней за дабрабыт для Беларусаў?
  • Лукашеску
    21.12.2025
    Все правильно говорит Виктор Дмитриевич! Я тоже всегда говорил - сначала экономика. Мы все вместе выросли на одних стихах Быкова. Раздевайтесь и работайте. Язык дело наживное.
  • Барадзед
    21.12.2025
    Лукашеску, деньги - дело наживное, а родной язык - дело сугубо добровольное. Дай бог памяти не забыть родную мову!
  • Найперш не галасі!
    21.12.2025
    Васіль Быкаў па часе сцвярджаў, што пасля СССР народ быў заклапочаны выжываннем, змагаўся з нішчымніцай, што перашкодзіла яму звярнуцца да абстрактных каштоўнасцяў.
    Параказваю не дакладна, але сэнс такі. Эканамічны чыннік аб'ектвўна стрымаў перспектывы дзяржаўнага будаўніцтва, такое было.
    "Спачатку адно, а ўжо толькі потым другое", - такога у Быкава не памятаю.
  • Капытко
    21.12.2025
    Наумчик в роли защитника мовы… Оксюморон.
  • Найперш не галасі!
    21.12.2025
    Капытко, Навумчык тут сеў на імя Быкава і з выкрутасамі прыгожа, дакладней непрыгожа, праехаўся па кругу.
    Пахваліў сябе любімага.
  • Капытко
    22.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Саламон
    21.12.2025
    Можа Бабарыка і быў някепскім банкірам, якога праз дах Газпрама працяглы час не чапалі лукашэнкаўскія сілавікі, і нават някепскім эканамістам, але праз гэтыя ягоныя словы ствараецца ўражанне, што на нейкім узроўні ён ужо не разумее, што з чаго вынікае. Эканамічны суверэнітэт заўсёды ёсць вынікам палітычнага суверэнітэту, бо менавіта палітычная незалежнасць стварае і гарантуе правілы вядзення бізнэсу і аховы прыватнай маёмасці, якія прывабліваюць альбо адпужваюць доўгатэрміновыя прыватныя інвестыцыі. Суб'ектам ўстойлівых міжнародных эканамічных пагадненняў і адносінаў можа быць толькі незалежная дзяржава, а не чыйсці там васал. А падмуркам палітычнай незалежнасці заўсёды з'яўляецца нацыянальная ідэнтычнасць.
    Узнікае простае пытанне: якім чынам Бабарыка збіраецца дасягнуць эканамічнага суверэнітэту без палітычнага? За прыкладам далёка ісці ня трэба - гэта стасункі Лукашэнкі і Пуціна. Лукашэнка няспынна лаецца на сваіх чыноўнікаў, абвінавачваючы іх у тым, што эканамічныя стасункі з краінамі апроч Расеі застаюцца вельмі сціплымі. Але гэта ёсць наступствам менавіта браку палітычнай незалежнасці Беларусі, які негатыўна ўплывае на развіццё стасункаў з астатнім светам, асабліва з самай развітой, заможнай і ўплывовай ягонай часткай - дэмакратычнымі заходнімі краінамі.
    Лукашэнка - дыктатар і ўзурпатар. Але эканоміка персаналісцкай дыктатуры з ейнымі палітычнымі абмежаваннямі без нейкай фінансавай крыніцы ня можа быць канкурэнтаздольнай, а узровень жыцця - высокім, што ў рэшце рэшт заканамерна выклікае незадаволенасць грамадства. Таму Лукашэнка цалкам трымаецца на расейскай эканамічнай падтрымцы, бо іншага шляху захаваць уладу ў яго няма. Узамен ён паступова здае Крамлю суверэнітэт Беларусі. І ніякія рэверансы перад Трампам няздольныя зламаць гэту тэндэнцыю.
    "Просты чалавек" (чытай, тутэйшы) на якога Бабарыка відавочна арыентуецца як на свой электарат (цікава, а хто цяпер дасць Бабарыку нават фармальна перамагчы на выбарах?), можа спытацца: ну і што, якім чынам да мяне тый продаж суверэнітэту? Даходы ў мяне сціплыя, і толькі дзякуючы нізкім коштам на расейскі газ, які ў Маскве прабівае "бацька" - у мяне нізкая камуналка. Ды і простая ежа пакуль што дасяжная. А яшчэ атрымалася адхапіць джылі ў крыджіт - увогуле шчасце. Таму з Расеяй трэба сябраваць, а што там у ёй з Украінай - гэта мяне не тычыцца, тым больш што там увогуле ўсё неадназначна.
    Праблема ў тым, што "просты чалавек" не заўсёды разумее, што менавіта стварае склад сяброўства з Расеяй, і якім чынам за гэта спатрэбіцца расплочвацца. І найбольш яскрава гэта бачна на прыкладзе Данбасу. Данецк у складзе Украіны быў заможным горадам. Пасля 2014 даходы там знізіліся да паловы агульнаўкраінскіх. У лютым 2022 расейскі цар забраў на мяса мужыкоў. У 2025 не стала ані вады, ані паліва. У Крыме становішча не нашмат лепшае. І цалкам залежная ад Расеі праз уладу Лукашэнкі Беларусь зараз упэўнена рухаецца тым жа шляхам.
    Расейская імперыя ніколі не разглядае невялікіх краін-суседак ў якасці сяброў. Яны для яе альбо васалы, якіх трэба паступова паглынаць, іх насельніцтва - асіміляваць ды заганяць у стойла, альбо ворагі праз тое, што не жадаюць быць васаламі. А калі ў дадатак яны дэмакратычныя і праз гэта больш паспяховыя - дык яны ёсць ворагамі ўдвая, бо дэманструюць шкодны прыклад для расейскага насельніцтва, якое гледзячы на іх пачынае сумнявацца ў самадзяржаўі.
  • Найперш не галасі!
    22.12.2025
    Саламон, дык Бабарыка тое ж і даводзіў Золкіну: пра кволы суверэнітэт з прычыны наркатычнай эканамічнае залежнасці ад Расіі, пра абсурднасць і небяспеку такой сітуацыі.
    Парярэдняе пытанне перад мовай на 37.00.
    Бабарыка толькі ня ведаў, ня мог ведаць, што за мову ўжо садзяць.
    Дык вось спачатку трэба спыніць тэрор, аднавіць механізмы права, а потым брацца за Закон аб мовах.
  • хамса
    21.12.2025
    "«Гэта ідэя была Васіля Быкава», — адзначыў Бабарыка."
    гэта ідэя была Машэрава. і гэта правільна. спачатку эканоміка. а да мовы народ вернецца
  • Вы застали Машерова?
    22.12.2025
    хамса,
    Чтобы такое заявлять?
    Как раз наоборот.

    Машеров был коммунистом, а мере строительства коммунизма все мовы отомрут кроме одной.
    Такая тогда была коммунистическая установка.
  • Х
    22.12.2025
    хамса, Гэта ідэя Мураўёва вешальніка і ягонага паследоўніка Лукашэнка.
    За гэтай ідэяй стаіць поўная адсутнасць уласнай нацыянальнай мовы і культуры а толькі рускі штык, рускі настаўнік і рускі поп. Чытай русіфікацыя, этнацыд і культурны генацыд нацыі. Ператварэнне яе ў народзец, манкуртаў, маргінэз, чэлядзь ў стойле што не памятае сваіх каранёў, мовы сваіх продкаў, не мае сваей гісторыі, сваіх помнікаў, вуліц, ды не мае ні свабоды, ні субектнасці.
  • Найперш не галасі!
    22.12.2025
    Яшчэ раз паглядзеў допыт Бабарыкі Золкіным, дзе Бабарыку пасадзілі на табурэцік перад "начальнікам" за сталом.

    Глядзіце з 37.00
    Бабарыка: руская мова насаджаецца прымусова, выбару няма ад дзіцячага саду, у школе тое ж самае- чалавек без выбару. Беларускую мову неабходна вярнуць да жыцця, як прапісана ў Канстытуцыі - роўны, а не рэпрэсаваны статус. Базай для гэтага - дзяржаўныя рэформы.

    Ну? Хто разумее каштоўнасць беларускае мовы, а не троль з ботафермы, што тут не так?
    Хтосьці мае лепшыя ідэі?
    Умее наадварот?
  • Янка
    22.12.2025
    Найперш не галасі! , як вы ўяўляеце сабе роўны статус беларускай мовы без яе вяртання ў дзяржапарат, адукацыю і бізнэс? Шчыра кажучы, мяне незразумела, навошта расейская мова ўвогуле патрэбная беларусам у якасці іншай, чым замежная? Расея не з'яўляецца сусветным лідарам наукі, эканомікі, культуры і грамадска-палітычнага развіцця. Калі замест падманлівай прывабнасці "рускага свету" ў Беларусі будзе створаная годная альтэрнатыва ў выглядзе еўрапейскага шляху развіцця і ягоных базавых каштоўнасцей, якаснага вывучэння адной, а лепей дзьвух заходніх моў яшчэ са школы і выкладання па ангельску ў ВНУ, безвізавага рэжыму з заходнімі краінамі - патрэба ў расейскай мове ў беларусаў хутка знікне сама сабою.
  • .
    22.12.2025
    Найперш не галасі! , дык ты сам бот, а іншых ботамі абзываеш, цырк.
  • Найперш не галасі!
    22.12.2025
    Янка.... Ну навошта сябе ўгаворваць такімі рытарычнымі пытаннямі?
    Як я ўяўляю... Аніяк не ўяўляю.
    Пра тое і размова - без аднаўлення права ўсе размовы толькі размовы. Можна марыць пра ідэал, але без пакрокавай рэформы дзяржавы мы анічога не рэалізуем.
    Гэта ў Пазьняка нейкія невядомыя "танкі пад бела-чырвона-белымі сцягамі акружаюць рэзідэнцыю". Пазьняк заўжды дэматывуе ўстаноўкай на недасяжнае.
    Бабарыка не фантазіруе. Бабарыка як цэнтрыст мабілізуе грамадства прапановай паступовых пакрокавых рэформаў.
    У 20-м гэта добра працавала. Сексоты інфармуюць пра настроі ў дзяржаўным апараце, узурпатар нервуецца так, што падае сігналы сваім з трыбуны внс. Нездарма Бабарыку раптоўна вывезлі не ў Літву да Офіса, а ва Украіну да Золкіна.
    Яшчэ і яшчэ раз прапаную адразу не гарачыцца. І толькі. Неўзабаве пабачым.
    І не забываць, што палітыка ёсць майстэрства магчымага.
  • Адольф
    22.12.2025
    Надо начинать не с изучения белорусского языка или экономики,а с изучения истории. Будет привита свядомость,будет желание возродить белорусский язык и построить мощную экономику и армию.
  • Вераятны
    22.12.2025
    Бабарыка - пізьд*юк, знайшлі, каго слухаць
  • Мх
    22.12.2025
    "Мы не цешым сябе хуткай і лёгкай перамогай — лёгкай перамогі, відаць, не будзе. Але нават яўная параза не павінна адкінуць нас ад нашай справы, бо тая справа — святая. Яна дзеля народа, дзеля нашай занядбанай нацыі, дзеля чалавецтва і чалавечнасці. Дзеля дэмакратыі і гісторыі, нарэшце»." Так і ёсць. Адзін раз, у 1994 годзе Лукашэнка ўжо павёў краіну курсам "спачатку эканоміка - а ўжо потым нейкая там мова", і "нафіг нам гэтая незалежнасць - было б што паесці на стале". Вынік відавочны. Няма мовы - не пабудуеш і эканомікі (бо будзе толькі расейскім прыдаткам), няма мовы - няма ўласнай палітыкі (а толькі крочыць за Расеяй). Няма мовы - раней у Захрднюю Еўропу лёталі праз Маскву, а зараз ўжо прапануюць праз Казахстан. (Замест нармальных, прамых рэйсаў ў краіны, якія блізкія беларусам і ментальна. і геаграфічна).
  • гыы
    22.12.2025
    Мх, Адзін раз, у 1994 годзе Лукашэнка ўжо павёў краіну курсам "спачатку эканоміка - и победил. а тот кто говорил наоборот проиграл 30 лет. А сейчас опять про свое чтобы проиграть еще 30. Дурака ничего не учит!
  • Найперш не галасі!
    22.12.2025
    Мх, якім такім курсам?
    Курс быў адзін - я краду, а ты не.
    "Мае гіпермаркеты будуць стаяць, а твой маленькі кіёсак не", вось і ўвесь той "эканамічны курс". Дайце крэдыты, я іх завязу ў свае сейфы далёкай Арабіі, а вы, дурні, плаціце.
    Курс ён тут убачыў, ага...
    Абы выдумляць.
  • Мх
    22.12.2025
    гыы, Гэты "бамбардзіроўшчык Эйсманта" не можа нават лагічна сфармуляваць сваю, як ён думае вострую і геніяльную думку. Самі ж пішаце, што "выйграў Лукашэнка", а той хто казаў наадварот (увесь астатні народ) - прайгралі.
  • гыы
    22.12.2025
    Мх, с логикой проблемы у тебя - флудишь, переводишь стрелки и несешь заведомую ложь. Причем тут народ - речь о политиках. Так у тебя всегда когда с методичкой проблемы - ведь ты известный фсбшный - московский бот (только что освоил гугл транслейт и косишь под поздняковца).
  • Мх
    22.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ой вэй
    22.12.2025
    Найперш не галасі! ,

    Дык Бабарыка ваш рабіў абсалютна тое самае: рабаваў беларускую эканоміку на 120 мільярдаў на карысць РФ, а сваім расійскім куратарам дапамагаў адмываць праз Беларусь грошы ў ЕС.
  • Найперш не галасі!
    22.12.2025
    Ой вэй, вы схлусілі са старту))
    Які ён мой?
    І далей тое ж самае:
    "Рабаваў на 120 мільярдаў", абаснуйце, альбо сказанае не больш як пустая балбатня.
    І спіс куратараў, калі ласка, вельмі цікава. Нам важна тое ведаць, калі яно праўда.

    Увесь хэйт Бабарыкі складаецца з вось такіх безсэнсоўных рэплік.
    Прадметная крытыка адсутнічае.
    Засталося яшчэ пакрычаць "ён не скача-ён маскаль".
    ))
  • Не
    22.12.2025
    Хочацца думаць, што за тое галасаванне (як і за галасаванне 27 ліпеня 1990 за Дэкларацыю аб сувэрэнітэце і 25 жніўня 1991 за Незалежнасць) камуністам даруюцца на небе хай не ўсе, дык хоць некаторыя зямныя грахі.
  • обр
    22.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Адольф
    22.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Valadzimir
    22.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • І
    22.12.2025
    Пераклад на чалавечую мову тэзіс "сначала экономіка, потом культура (мова)".
    Пераклад:
    Працяг русіфікацыі, манкуртызацыі, маргеналізацыі, саветызацыі, культурнага генацыду і этнацыду тытульнай нацыі, вынішчэнне ўсяго нацыянальнага беларускага і вынішчэнне нацыі навогул. Ператварэнне людзей з народа ў народзец, а беларусаў у руцкіх, без ўласнай мовы, культуры, спадчыны і краіны.
    ****
    Працяг палітыцы мураўевых - лукашэнак.
    Што датычыцца эканамічнай сферы то працяг знішчэння нацыянальнай эканомікі на карысць Масковіі, поўная так званая інтэграцыя, каланізацыя і татальная залежнасць краіны ад Масковіі.
    Ўсе тое што адбываецца пры лукашызму. Бо і Лукашэнка ў 1994 казаў: "сначала эканоміка, потом культура".
    Ўжо больш як 30 год маем што маем.
  • 1863
    22.12.2025
    Васіль Быкаў у сваёй прамове наадварот казаў, што галоўнае гэта незалежнасьць, а астатняе ўсё прыкладзецца
  • І смех і грэх
    22.12.2025
    1863, "наадварот казаў" гэта як, ззаду наперад?
    Быкаў казаў пра першачарговасць Незалежнасці.
    Дык так і Бабарыка кажа!
    Сваімі словамі.
    Пра неабходнасць змяншэння эканамічнай залежнасці ад Расіі, як спосаб да Незалежнасці.
    Чаму вы чуеце наадварот?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць