Article comments

Babaryka Wrote How He Saw the World and Belarusians After Release

  • Віталь
    01.02.2026
    Атрымаў інструкцыі?
  • Месціч
    01.02.2026
    Так і ёсьць.
  • Vit
    01.02.2026
    Віталь , так, хутчэй за ўсё умовай дзеля адносна нармальных умоваў для сына за кратамі было нібыта вяртанне ў палітыку. Мэта гебе - проста муціць ваду на апазіцыйнай паляне
  • я ніколі не падтрымліваў Бабрыку, я нацыяналіст, Вынікi эўра-санкцыяў
    01.02.2026
    Віталь , Усім, хто тут газуе за імпэрыю (маскуючы гэта «Газпрамам» — я ніколі не падтрымліваў Бабрыку, я нацыяналіст), — некалькі пытаньняў : з чым не згодны ? 1) , 2) , 3) ."➡️Вынікам эканамічных эўра-санкцыяў і транспартна-камунікацыйнай блакады Беларусі сталася тое, што рэжымная эканоміка Беларусі і гандаль цалкам пайшлі пад pасейскую імперый (бо шлях на Захад быў зачынены). Больш таго, за некалькі гадоў санкцыйнага эканамічнага зьдзеку масы беларусаў, бачачы адмоўную рэальнасьць з Эўропы і пад уплывам прапаганды, пакінулі надзею на дэмакратычную Эўропу і пераарыентаваліся на pасейскую імперыю.
  • Віктордмітрічь
    01.02.2026
    Віталь , Чый Крым?
  • Цалкам згодзен з Пазьняком, Бабарыкам, Марыяй К, Астапеняй, і Трампам
    01.02.2026
    я ніколі не падтрымліваў Бабрыку, я нацыяналіст, Вынікi эўра-санкцыяў, +1. Цалкам згодзен з Пазьняком, Бабарыкам, Марыяй К, Астапеняй, і Трампам. Трэба сёння адрываць Беларусь ад pасейскай імперыі . На дадзены момант прыходзіцца адрываць разам з Лукашэнкам.
    Чаму ? Калі не стане на карце свету такой дзяржавы, як Беларусь, а стане чарговая калонія pасеі, то ніякай дэмакратыі , правоў чалавека, пакою не будзе ніколі. Бо ў pасейскіх імперыях ніколі дэмакратыі не было і не будзе. Бо pасея гэта Мангольская (К. Маркс) імперыя. У Мангольскіх імперыях дэмакратыі не можа быць нават тэарэтычна .
  • Нагаец
    01.02.2026
    Віктордмітрічь, Крымскае ханства павінна быць незалежнаю дзяржаваю!
  • Батый
    02.02.2026
    Нагаец, так и Московия исконная часть Золотой Орды!
  • Беларус
    01.02.2026
    Не надо гнать туфту: беларусы не поделены на тех, кто внутри и кто за границей. Беларусы как и в 20 г. поделены на тех, кто за свободу и тех, кто за тюрьму. Точка!
  • У беларусаў шмат агульнага
    01.02.2026
    Беларус, дакладна так. І таму адразу неяк напружваешся і пачынаеш не давяраць далейшым пасылам у тэксце. Бо бачныя спробы маніпуляваць.
    Справа ў тым, што ў беларусаў зараз наадварот вельмі шмат кропак яднання, ва ўсіх беларусаў - нежаданне ваяваць на баку рашкі, жаданне захаваць незалежнасць, жаданне нармалізацыі ікаб былі нейкія перспектывы.
    І з большага ёсць разуменне, што замінае ўсяму фактычна адзін чалавек з невялікім колам саўдзельнікаў.
    В гэтыя спробы шукаць нагоды, каб падзяліць - нешта вухі гэьухі нагадваюць. Ці хутчэй краўцоўшчыны. Што адное і тое)
  • Вместе
    01.02.2026
    Беларус, за всё харошае супраць лукашэнкі!
  • Федзя
    01.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • 55
    01.02.2026
    Беларус, ещё как поделены! Белорусы внутри страны не чувствуют ненависти к России, хоть и не поддерживают войну, а ещё не пресмыкаются перед поляками.
  • м
    01.02.2026
    Беларус, поўнасьцю згодзен. Паўтарае нейкую лухту. Бо, напрыклад, нават за мяжой удзельнікі акцыяў хаваюць свае твары. Многа збораў і сходаў праходзяць без журналістаў ці пры мінімальным асьвятленьні з боку мэдыяў. Нават за мяжой многія беларусы асьцярожныя ў крытыцы.
    Ну пачакаем яшчэ год. Мо лепі разьбярэцца ў беларускіх справах.
  • Внутри
    01.02.2026
    Беларус, сильно поделены. Я тот , кто внутри. И могу сказать точно, те, кто за бугром не понимают процессов, которые тут происходят. За это время уже подросло много молодых, которые не знают имен 20 года. Для них вы ноунеймы. Не бывает политики/журналистики/медицины на удаленке.
    Получайте ЕУ доки и харэ качать. Либо приезжайте и тут снова качнем.
  • Дуб
    01.02.2026
    Беларус, есть прекрасный выход, прекратить про него писать, и про Машу тоже. Пусть оба звездят, что хотят в пустоту
  • не ведаю як там у з'ехаўшых
    01.02.2026
    У беларусаў шмат агульнага ,
    А беларусы што засталіся не хочуць ваяваць ні за пуціна, ні супраць пуціна, ніяк наўогул.
    І пакуль лука трымаецца гэтай лініі
    а ён пакуль трымаецца
    Яму спішуць і выбары, і пасадкі, і шмат чаго яшчэ.
  • Сымон
    01.02.2026
    не ведаю як там у з'ехаўшых, а рэпарацыі спішуць? Сплата Беларуссю рэпарацый непазбежная. Калі нехта думае, што санкцыі за вайну будуць ледзь не аўтаматычна спынены пасля сканчэння баявых дзеянняў, то гэта ілюзія - без вырашэння пытання рэпарацый большыя частка санкцый захаваецца. Хіба што дэмакратычным сілам атрымаецца максімальна залагодзіць гэту праблему, а з лукашэнкаўскай Беларусі спагнанне будзе максімальна жорсткім.
  • Т*
    01.02.2026
    Сымон, пра рэпарацыі з акупаванай краіны належыць забыць. Што не здымае юрыдычнай адказнасці рэжыму і ягоных ппызвасняў датычных да злачынстваў.
    Інакш уздымаецца пытанне пра рэпарацыі з Францыі, Бельгіі, Даніі інлых краін Эўропы якія былі акупаваны нацыстамі і з тэрыторыі якіх вялася агрэсія. Не кажу што ўварванне ў Грузію ў 2008 Масковія здзейсніла ў тым ліку з базы чарнаморскага флоту які быў ва украінскім Крыму. Так сама і рэпарацыі на карысць Аўганістану за агрэсію СССР дзе ў тэрыторыі УССР як часткі ААН так сама ляталі самалёты ў Аўганістан. З гэтай жа тэрыторыі адбылася ўварванне ў Чэхаславакію і Венгрыю для падаўлення паўстанняў.
    Шмат пытанняў.
    Ўсе ржпарацыі павінна плаціць Масковія. Прытым не толькі Украіне за шматлікія злачынствы, але і Беларусі за акупацыю краіны і падтрымку антычалавечага і антыбеларускага рэжыму гаўлятара.
    Жадаю бачыць ў кіраўніцтве вольнай Беларусі нацыянальна арыентаваных беларусаў якія любяць Беларусь, А не гендарных гандляроў сувярэнітэтам, маемасцю і зямлею пад выглядам "рэпарацый".
    Генларным гандлярам і сенняшнім гаўлятарам не належыць Беларусь. Рукі прэч ад краіны якая належыць беларускаму народу і ягоным нашчадкам.
  • льецца
    01.02.2026
    Сымон, думаеш у хунты на рахунках не хопіць для рэпарацый?
  • Filipp
    01.02.2026
    Сымон, "а рэпарацыі спішуць? Сплата Беларуссю рэпарацый непазбежная."©
    Яна непазбежна, калі Украіна пераможа.
  • рэпарацыі?
    01.02.2026
    Сымон,
    хіба пыня шматок данбасу падарыць.
    вось і ўсе магчымыя рэпарацыі
  • Сымон
    01.02.2026
    Т*, у 1940 урады Францыі, Бельгіі і Даніі не давалі згоды на ўвод нямецкіх войскаў, а іхныя арміі супраціўляліся (нават дацкая, хай і некалькі гадзін), а потым капітулявалі. То бок гвалтоўнае заняццё тэрыторыі краіны-ахвяры іншаземнымі войскам бясспрэчнае. Што тычыцца Крыма ў 2008 - тады два ўкраінскіх баявых карабля па загаду вайсковага і палітычнага кіраўніцтва Ўкраіны паспрабавалі спыніць расейцаў, выйшлі ў мора, але зламалася. Гэта ня кажучы пра экстэрытарыяльны статус расейскіх вайсковых баз. Лукашэнкаўская Беларусь ніякіх публічных спробаў выказаць нязгоду з уводам расейскай арміі на сваю тэрыторыю не выказвала, а яе армія і дзяржаўныя інстытуты спрыялі расейскім войскам яшчэ да пачатку ўварвання. Кароткачасовыя пратэсты, кропкавыя партызанскія акцыі, удзел невялікай колькасці беларускіх дабраахвотнікаў на баку ЗСУ (і нажаль меншай чым на баку Расеі), дзейнасць арганізацый кшталту Белполу і выразная пазіцыя дэмакратычных сіл ад самага пачатку ўварвання змягчаюць становішча Беларусі, але наўрадці гэтага дастаткова для міжнароднага прызнання стану акупацыі. Канешне, ключавой ў гэтым пытанні будзе пазіцыя Украіны, але сумняюся, што заклікі Пазняка і бабарыканцаў адмяніць санкцыі супраць Беларусі, якія з большага уведзеныя за агрэсію, будуць станоўча ўспрыняты ў Кіеве, бо фактычна нічым не адрозніваюцца ад пазіцыі "хороших русских". У падобнай сітуацыі даводзіцца абіраць паміж безумоўнай падтрымкай Украіны, якую тэрарызуюць бомбамі і халадаморам і інтарэсамі "простага беларуса", які вырабляе для расейцаў зброю альбо яе часткі.
  • Y
    01.02.2026
    Рэжым акупаванай Францыі ўстанавіў акупант. Тое самае і ў Беларусі дзе беларускі народ не абіраў гаўляйтара і массава вайшаў на пратэсты. Гаўляйтара падтрымаў акупацыйны рэжым Масковіі і гаўляйтар фактычна прысягнуў мацкве нават прасіў даць яму званне палкоўніка расейскай арміі.
    Беларусы пратэставалі, шмат за кратамі і пераважная большасць беларусаў супраць вайны і агрэсіі.
    Ў краіне фактычна ўстанаваўся і замацаваўся пасля 2020 акупацыйны рэжым Масковіі які вынішчае беларускую мову і культуру, зачыняе беларускія школы, паліць беларускія кніжкі, прызнае творы беларускіх класікаў "экстрымістскімі", знішчае беларускіх патрыётаў, падтрымлівае ідыялогію так званага "руцкага міру", перапісвае пад дыктоўку з Мацквы падручнікі па гісторыі, цалкам аддаўшы пад мацковію рэшткі уласных смі якія льюць памыі ва ўнісон маскоўскай прапаганды. Рэжым здаў пад масковію войска, праваахоўныя органы, ўсе дзяржаўныя установы. Акупацыйны рэжым не кантралюе тэрыторыю і межы. Поўнасцю лег пад Масковію. Антыбеларускі і антычалавечы акупацыйны рэжым фактычна праводзіць тую ж палітыку што і маскавіты на акупаваных тэрыторыях Украіны ў так званых лнр і днр з 2014.
    Тое што наша так званая " офісная апазіцыя" не Дэ Голь, не урад Польшчы ці Чэхаславакіі ў выгнанні і паставіла сваімі пеішапачатковымі інтарэсамі гендарныя гранды не дае ім а ніякага права прадстаўляць народ Беларусі і нібы ад імя "беларускага народа" дзяліць і піліць тэрыторыю, землю, недра, лясы і іншыя рэсурсы Беларусі, піліць і закладваць Бацькаўшчыну пад іхнія гнілыя інтарэсы пад выглядам "рэпарацыі".
    Прывыклі дзяліць краіну як пры рыжскім міру плюючы на беларускі народ. Прывыклі здымаць скуру ад людзей якія пакутаюць ў турмах і акупацыі, не маюць зброі і фактычна уласнай дзяржавы, ва акупацыі і пакуль не здольны даць па зубах пражорлівым акупантам, карупцыянерам і гендарным грандапілам.
    Беларусь не належыць офісным гендарным грандапілам, не ім, не гаўляйтару, не хунце, не маскавітамі. Беларусь належыць беларускаму народу і ягоным нашчадкам.
    Прэч гендарныя грандавыя рукі ад Беларусі і яе народа.
  • Джэк Блэк
    02.02.2026
    Сымон, На конт Аўстрыі што скажаце?
  • толькі супакойцеся
    02.02.2026
    лекар праз хвіліначку да вас ...

    пасьпеў?
  • гендарныя гранДавыя рукі
    02.02.2026
    якія гранДы тыя гендары рукома шчупалі? таварішчь капітан?
    Божухна, у вас там на камсамольскай нават і рэдакДараў няма?
    пасля 20.00 лепей ня ўжываць баяру.
    шчыра вашая гранДэсса.
  • Сымон
    02.02.2026
    Джэк Блэк, рэферэндум аб аншлюсе Аўстрыі (з вялікім кругам Ja і дробным Nein у бюлетэнях) адбыўся ва ўмовах нямецкай акупацыі пасля капітуляцыі аўстрыйскай арміі. У Беларусі нічога падобнага пакуль што не было, бо "рэферэндум" ад 27.02.2022 не кранаў пытанняў суверэнітэту. Хіба што сучасная Беларусь больш нагадвае Аўстрыю 1934-1938, у якой актыўна дзейнічалі нямецкія агенты. У ліпені 1934 пераапранутыя ў аўстрыйскую форму эсэсаўцы аўстрыйскага паходжання нават паспрабавалі здзейсніць спробу дзяржперавароту, пад час якога забілі тагачаснага канцлера Дольфуса, дарэчы фашыста, але ўсё ж такі нацыянальна арыентаванага. Такім чынам, ня гледзячы на істотную колькасць пранямецкага насельніцтва, Аўстрыя (у тым ліку на ўзроўні ўраду) супраціўлялася аншлюсу, але была пакінутая буйнымі міжнароднымі дзяржавамі. Таму яна была прызнаная першай ахвярай Гітлера і вызвалена ад прамых рэпарацый.
  • Сымон
    01.02.2026
    льецца, хунце несці адказнасць не толькі за вайну і дзяржаўную здраду, але і за шматлікія злачынствы супраць чалавечнасці і плаціць ахвярам рэпрэсій і іх сем'ям.
  • Сымон
    02.02.2026
    льецца, перша за ўсё скрадзенае тараканам і яго кодлай належыць народу Беларусі, якой пасля падзення дыктатуры давядзецца вырашаць безліч праблем, створаных шматгадовай дыктатурай. Хопіць-ня хопіць - ацэньваць раней за сканчэнне вайны і адпаведныя рэпарацыйныя перамовы вялікай рацыі няма.
  • Сымон
    01.02.2026
    55, не кажыце за ўсіх. Ў мяне ненавісьць да Масковіі з 2014 году ў адрозненні ад офісаў "Мудрай масквы" і любіцялей "вялікага руцкага".
  • Т*
    01.02.2026
    55, унутры краіны і маю ненавісць да Масковіі з 2014 году.
    Мне (і не толькі), асабіста нанесена абраза прадстаўніком з офісу ў жніўні 2022 праз поўгода пасля поўнавартаснага ўвараваня словамі "Расея нам (ім не мне) не вораг". Не кажу пра гендарную інфацільнасць і поўную адсутнасць сапраўдных, шчырых і пастаянных спраў у падтрымку ваюючай Украіны і беларускіх добраахвотнікаў.
    Сярод маіх знаемых есць як ватнікі, так і шчырыя нацыянальна арыентаваныя пра беларускія людзі і яны не пітаюць любові да Масковіі яшчэ задоўга да 2014. Так што нельга абагульняць ўсіх беларусаў.
  • Федзя
    02.02.2026
    55, а я чувствую. 😊
  • перад
    01.02.2026
    Внутри, я ў Беларусі жыву і не бачу таго раздзелу пра які тут кажуць. Але я не гляджу ўсё смецце ад так званых пустамеляў блогераў на ютубе (пачынаючы ад бяпалавых, кабанавых і іншых кныровічаў), можа гэта ўплывае.
  • дыяспары заўсёды ў авангардзе падзей
    01.02.2026
    Внутри, расейскамоўны спадар , вы не ведаеце гісторыі ВКЛ -РБ-БНР, і нашых суседзяў (Вугорцы, Палякі, Албанцы, Харваты) , дыяспары заўсёды ў авангардзе падзей, чытай акадэмічныя кніжкі па гісторыі, не на імперскай мове, і не глядзі ru- влогераў
  • Так
    01.02.2026
    Внутри, За это время уже подросло много молодых, которые не знают имен 20 года./
    Гэта так. Моладзь не чытае эмігранцкія смі, якія заблакаваныя ў Беларусі. Тым больш, што гэтыя смі пішуць пра нейкіх (адносна іх узроста) старпёраў з неадэкватнымі паводзінамі (тыпу дзікпікаў, фем-хейтарш, гей-страданняў, распілу грантаў і іншай неактуальнай у Беларусі чэпухі).
  • Адказік
    01.02.2026
    перад, падзел быў і застаецца, але не там, дзе яго бачыць Бабаріко.
  • Літвін
    01.02.2026
    Дык, Бабарыка, усё гэтае наступствы вашай, белых русскіх, здрады роднай мове. Безумоўна, што вы гэтага не разумееце, як і не разумееце нашай мовы, нашых традыцый, і таго, што змаганне за волю, пачынаецца з змагання за зямлю дзядоў, за Бацькаўшчыну.
  • Белорус літвіну кто?
    01.02.2026
    Літвін , Если вы всех белорусов делите на белорусскоязычных и врагов, то боюсь, что ваша картина мира не шире, чем у узких.
  • Пан Януш
    02.02.2026
    Літвін , я беларус и говорю на там языке на котором мне удобно . А кто на каком хочет то и говорит. Мне не нравится как звучит беларуский и украинский язык. Польский 50 на 50. Немецкий красивый … у каждого свой вкус
  • Хто ты гэткі?
    01.02.2026
    Белорус літвіну кто?, ну дык чаго ты дзелішся, як тыя аднаклеткавыя? Размаўляй на мове тытульнай нацыі ды не дзяліся. Будзь вартым чалавекам ды грамадзянінам нашае дзяржавы.
  • Стыдно и больно
    01.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Свой, тутэйшы
    01.02.2026
    Хто ты гэткі? ,
    А я і не дзялюся. Ведаю абедзве мовы і стараюся быць вартым чалавекам ды грамадзянінам.
    Але вы ведаеце не горш за мяне, што пераважна ці выключна рускамоўных беларусаў мільёны. І дзяліць тут спрабую не я, а менавіта спадар Літвін (ці, можа, гэта вы і ёсць). Ва ўмовах, калі ідзе барацьба супраць сапраўдных ворагаў, ці не лепш аб'ядноўвацца, а не дзяліцца?
  • Гартны
    01.02.2026
    Свой, тутэйшы, як кажуць у народзе: свой дурань, горш за ворага.
  • Дурань, але не вораг
    01.02.2026
    Гартны , Гатовы быць дурнем, калі сярод гэтых пакут, крыві і "дзяленняў" усё ж нешта добрае атрымаецца. Жыве Беларусь!
  • P.S.
    02.02.2026
    Літвін , Хто ты гэткі? , Гартны ,
    Мне не вельмі дзіўна, але ўсё роўна сумна, што наш дыялог аказаўся ўпрыгожаны такімі словамі, як "здрада", "аднаклеткавыя", "дурань" і, нарэшце, "горш за ворага". Мабыць, падумайце, якой па колькасці частцы беларусаў вы ў маёй асобе іх адрасавалі.
  • Але
    02.02.2026
    Пан Януш , не толькі гаварыш, але і слухаеш, чытаеш, глядзіш, думаеш расейшчынай… Паўсюль абіраеш сваё "роднае", расейскае. І вуаля, новы рускамірны гатовы.
  • Ёсік
    01.02.2026
    Як прыгожа! Усё гэта пустыя словы, няма рацыі, адныя тэзісы, большасьць беларусаў зьнялі ружовыя акуляры і ведаюць, што сабой уяўляе сёняшняя расея і расейцы - ім увесь час патрэбная нейкая перамога, нешта ўсё хочуць паўтарыць.
  • Справядлiвы
    01.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Украінскі аглядальнік
    01.02.2026
    "...галоўнае не тое, хто будзе прэзідэнтам і якой будзе наша новая Беларусь."
    Чакайце, чакайце... Менавіта гэта ёсць галоўным маркерам, асабліва пасля зыходу Лукашэнкі ў нябыт, якой будзе Беларусь і ці будуць створаны умовы, у якіх беларусы самі будуць вырашаць свой лёс і лёс сваёй краіны.
  • У беларусаў шмат агульнага
    01.02.2026
    Украінскі аглядальнік, у большасці палітычна актыўных беларусаў склалася меркаванне, што ўвогуле варта павяртаць парламенцкую рэспубліку.
    А Бабарыка проста намагаецца саломкі падсцяліць сабе і паспрабаваць давесці, што тое, што ён будзе актыўна супрадзейнічаць намаганням каманды Ціханоўскай, гэта быццам бы не пра барацьбу за ўладу і месца прэзідэнта).
    Канешне гэта не пра гэта, гэта пра тое, што ён будзе намагацца, прыкрываючыся прыгожымі агульнымі фразамі, гуляючы ў папулізм, максімальна перашкаджаць прыбіранню лукоўскай сыстэмы і разбуржнню прывязкі Беларусі да рашкі.
  • Ці пойдзе Бабарыка ў КР
    01.02.2026
    Для мяне будзе вельмі паказальна, пойдзе ці не Бабарыка ў КР.
    Тое, пра што ён намагаецца расказваць пра сваё планы,такой працы самае месца для ажыццяўленне праз Каардынацыйны раду.
    Калі ў яго мэта як ён кажа "стварыць умовы, у якіх беларусы самі змогуць вырашаць гэтыя і іншыя важныя пытанні, што вызначаюць лёс кожнага чалавека і ўсяго народа" - у КР шмат інструмантаў менавіта для таго. Каб знаходзіць агульнае, дэбатаваць і выпрацоўваць найбольш эфектыўнае для большасці беларусаў.
    А вось калі будзе працягваць працу краўцова, якую яму параіў весці Гайко, разам з турам, актыўна супрадзейнічаць працы каманды Ціханоўскай, намагаючыся максімальна расцягнуць беларусаў, будзе відавочна, што словы і сапраўдныя мэты адрозніваюцца)
  • Чарнігаўскі пан
    01.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Янка
    01.02.2026
    Ці пойдзе Бабарыка ў КР, няхай ідзе. Бо даўно надыйшоў час бачыць у КР менавіта палітычныя партыі, якія будуць прадстаўляць беларусам свае палітычныя платформы па шырокім колы пытанняў і адаптаваць іх у рэальным часе. Што тычыцца НДА, яны могуць быць прадстаўленымі ў КР на кансультацыўным альбо лабісцкім узроўні.
  • AK
    01.02.2026
    Змянілася тое, што людзі больш не вераць толькі прыгожым словам.
  • %
    01.02.2026
    Пафасныя і пустыя словы. Спадзяюся што гэтая руская партыя Беларусі (Бабарыка, Калеснікава, Ціханоўскі і г.д.) ніколі больш не будуць мець хоць кольвек грунтоўнага уплыву.
  • бабруйчанін
    01.02.2026
    Толькі Беларуская Беларусь стварае умовы дзля развіцця дабрабыту кожнага ..дЗемакрацыі і 35 год таму і зараз сення
    Даведка ..Дзля мяне беларус гэта ні маці бацька " кроў глеба" царква касцел сінагога мечець Гжта адчуванне жыцце клопатам карысцью Беларусі
    Ні разумею ні прымаю беларус на 1 % ці на 95% Ты ці беларус ці ідзі ....яшчэ памяркуй
  • Žvir
    01.02.2026
    Ihnor !
  • Indrid Cold
    01.02.2026
    Трэба нагадаць што за 30 гадоў з лукой вырадавалася цэлае пакаленне, якое мае бенефіты ад існавання рэжыму. Ад прыкарытных бізнесменаў, да чыноўнікаў з льготнай іпатэкай. Шмат бізнесаў існуюць толькі праз тое, што існуе рэжым. Не зразумела што з імі рабіць - яны не зацікаўлены ў пераменах, ім і зараз добра.
    У пераменах зацікаўлены простыя белаурсы, якія праз рэжым пакутваюць.
  • Адказік
    01.02.2026
    Indrid Cold, дык на электаральную губернію і разлік.

    Вядома ж, ніякай свабоды/незалежнасці бабарыканцы не здабудуць, бо тут патрэбна іншая матывацыя і ступень самаасэнсавання. Але, калі праз нейкі цуд або вонкавае ўмяшальніцтва сітуацыя перавярнецца, то яны будуць гатовыя падтрымаць прамаскоўскую "дзімакрацію" і "какуюразніцу" на першых жа выбарах. Як у 94-м.
  • Дарагіе беларусы!
    01.02.2026
    Павторна к вам абрашчаюсь! К барбе за всё харошае "Вместе" з пятай калонай будзьце гатовы!

    Дакладнага плана дзеянняў у мяне пакуль няма, але адмаўляцца ад вашай істаріческі слажывшэйся сістэмы каштоўнасцяў я трэбаваць не буду, гэта точна!
  • Студия Компас
    02.02.2026
    Indrid Cold, тому яркий пример
  • Ф
    01.02.2026
    Якая нечаканасць! А адказ на пытанне чый Крым ён ужо для сябе знайшоў?
  • Ё
    01.02.2026
    Ф, пакуль не знайшоў. Вывучае карты, глядзіць слайды, падшыўкі газет. Знясілены пошукам праўды грукае кулаком па сталу. Справа даецца цяжка, потому что не всё так однозначно. Самі разумееце, рэжым інкамунікада з 2014 года…
  • Хаха три раза
    01.02.2026
    Ф, Скоро от бессилия будем бегать с вопросом "Чей Минск?". Пока вы думаете о чужом государстве, своё уже ушло под Россию.
  • Хто ты гэткі?
    01.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • М
    01.02.2026
    Хаха три раза, пытаньне чый Менск аналягічна пытаньню чый Крым. Бо маскавіты прэтэндуюць і на Беларусь і на Ўкраіну. Ну і ён не адказаў і на другое пытаньне, ці дыктатар Лукашэнка.
  • Лол
    01.02.2026
    Каньюктурны тэкст. Інтэрв’ю з Золкіным паставіла ўсё на свае месцы. І дарэчы, а як жа славуты відэазварот Бабарыкі пасля выбараў, дзе ён распавёў, што “к сожалению, выборы мы проиграли… пора двигаться дальше, в парламент… поэтому я создаю движение Вместе». Уся дзейнасць Бабарыкі і яго каманды, гэта тупа расейскія наратывы і Газпром, разлік на самыя неадукаваныя і палітычна аморфныя слаі беларускага грамадства.
  • БЕРАСЦЬ
    01.02.2026
    Добра, што зразумеў ролю Расіі. Дзіўна, што раней гэтага не разумеў. Ніякага "падзелу" беларусаў няма. Не трэба надумваць. Ëсць звычайная барацьба ідэй, выбар правільнай тактыкі, плюралізм думак. Ну і агентура таксама стараецца ўносіць раскол. У тым ліку і тут у каментах.
  • 1611
    01.02.2026
    БЕРАСЦЬ, падзел ёсць, быў і будзе, пакуль вы не вызначацеся не толькі ў назве Берасця, але ў мове, ды саманазвы свайго народу.
    І тутака існуе толькі два варыянты:
    альбо вы застаецеся тымі як вас назвалі маскоўцы і з тым, што вам нарэзалі ў Маскве, альбо, што цалкам неймаверна, вы пачынаеце змагацца за сваю мову, імя свайго народу, зямлю.
  • Filipp
    01.02.2026
    Не ўпэўнен, што гэта думкі самаго Бабарыкі ( хутчэй яго каманды), але ж думкі разумныя.
    Раю людзям падзяляць асобу і тэзісы якія яна агучвае. А аналіз неблагі.
  • 123
    01.02.2026
    Дык што сказаць хацеў таго, чаго не ведаюць беларусы? Пустаслоўе
  • Жора
    01.02.2026
    От і надыйшоў час адсунуць на другі план ягоную проксі Ціханоўскую, з ўсёй грант-тусоўкай.
  • Ў
    01.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Пракоп
    01.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Игорь Р.
    01.02.2026
    Если бы мы знали что это но мы не знаем что это
  • І
    01.02.2026
    Чакаем ўсе гэта пачуць на Эўрорадые і па-беларуску.
    Так сама выбачэнняў сказаных ў 2020-м наконт беларускай мовы і культуры, а так сама наконт "інтэграцыі з Масковіяй".
    Чакаем дзейнай вайсковай падтрымкі для Украіны і беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне.
  • Морфеус
    01.02.2026
    Как следствие торжества таких правил — развязывание Россией войны, от которой сейчас страдает украинский народ и наша страна оказалась соучастницей агрессора.
    ---
    Очень рад что в этот раз он не вилял (как у золкина) а прямо назвал вещи своими именами.
    Вот это достойная позиция. Кто этот бабарико, кто его финансирует я знать не знаю, но такие мнения и таких людей я всегда буду поддерживать.
  • Паясніце пажалуйста
    01.02.2026
    Морфеус, какіх такіх правіл?
  • морфеус
    01.02.2026
    Паясніце пажалуйста, текст прочитайте.
  • Паясніце пажалуйста
    01.02.2026
    морфеус, прачытаў уважліва. У беларускім перакладзе замест думак нейкае калупанне ў носе. Каго кампраміс? З кім? Вось пытаюся: можа, расейшчынай больш зразумела?
  • морфеус
    01.02.2026
    Паясніце пажалуйста,
    хорошо - вот полная цитата:

    Знікла разнастайнасць «фарбаў», якімі людзі ганарыліся і ў якіх знаходзілі радасць жыцця. Засталося толькі белае або чорнае, свой або чужы, сябар або вораг. Дамінуюць прынцыпы: «хто мацнейшы, той і мае рацыю»; кожны сам за сябе, а любую праблему можна вырашаць не праз дасягненне агульнага кампрамісу, які абапіраецца на адзіную аснову, а шляхам узброенага супрацьстаяння. Вынік перамогі такіх правіл — развязванне Расіяй вайны, ад якой зараз пакутуе ўкраінскі народ, а нашая краіна стала суўдзельніцай агрэсара.

    он говорит про принцип силы - который некоторые недостраны пытаются сделать доминирующим.
    самое важное - он прямо сказал:
    1) росия развязала войну.
    2) рб - соучастник агрессии.

    и что тут вам не ясно?
    эта позиция соответствует международному пониманию и фактическому положению дел. росию официально ~150 стран признали агрессором. Беларусь признана соучастником этого преступления и за это на нее наложили санкции.
  • Паясніце пажалуйста
    01.02.2026
    морфеус, але ж гэта дэмагогія, воз спераду каня.

    Нават Пыня падпісаўся б пад гэтым тэкстам: маўляў, спачатку нейкія неназваныя суб'екты скасавалі "разнастайнасць фарбаў", а ў выніку Расея напала, стала агрэсарам.

    Насамрэч, спачатку Расея напала, а ўжо потым свет стаў "чорна-белым".

    А з Бабарыкі атрымаўся чарговы Макс Корж: не абвяргай відачочнае ("Расея - агрэсар"), але забалбочвай прычыны (нейкія "правілы" і "прынцыпы").

    Расеі наогул непатрэбныя ніякія прычыны для агрэсіі. Нагадаю, што яна пачала атакаваць суседзяў амаль адразу пасля калапсу саўка. Можна было заставацца сляпым і нават пасля 2014-га году, і аж да 2026-га, але гэты выбар выключна на сумленні самога Бабарыкі.
  • Федзя
    01.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Хаха три раза
    01.02.2026
    Бабарико-2020:
    - Крым юридически украинский, фактически российский.
    Позняковцы:
    - А, рука Москвы, прокремлёвский!

    Бабарико-2025 на следующий день после пятилетней изоляции:
    - Я не готов внятно отвечать на вопросы.
    Позняковцы:
    - А, сразу видно, за кого ты!

    Бабарико-2026:
    - Я внимательно изучил происшедшие события. Россия развязала войну. Она виновата в провале 20-го года в Беларуси.
    Позняковцы:
    - Вот она, прокремлевская риторика! Мы же вам говорили! Только Пазняк!
  • Гаспадар
    01.02.2026
    Хаха три раза, смешна калі манкурт, не здолеўшы вывучыць мову тытульнай нацыі, нешта там хіхікае. Як кажуць, на што розуму хапіла.
  • Трамп ціскі мацней!
    01.02.2026
    Хаха три раза,
    "ЗША прапанавалі Індыі замяніць расійскую нафту на венесуэльскую"
    -NN

    Як ж нас стаміла ваша драпежная імерыя, Трамп ціскі мацней! , трэба зачыняць пражэт хана джучы, як ў 1991 толькі да межаў масковіі 14с.
  • м
    01.02.2026
    Хаха три раза, крыху інакш.
    З гледзішча пазьнякоўцаў-26
    1) калі ты за спыненьне санкцыяў супраць Лукашэнкі і Пуціна, але рускамірны, то ты ў цэлым норм.
    2) Калі ты за санкцыі, але супраць Лукашэнкі і Пуціна, то ты "прамаскоўскі". Нездарма, Пазьняк канчаткова пасварыўся з Хартыяю і яны ўжо навін пра яго не публікуюць.
    Хаця можа быць іншы выверт: Бабарыка "прамаскоўскі", а Маша - ужо не. Такія выверты ўжо былі ў 2010 г. з Саньнікавым і Някляевым і шмат разоў за гэтыя дзесяцігодзьдзі. Вы ніколі ня ўбачыце цьвёрдае лініі, яна заўжды будзе хістацца з хістаньнем "генеральной линии партеи". Так, у жніўні 2020 г. Пазьняк сказаў, што за Лукашэнку тры працэнты. У 2023 г. ён сказаў, што "тры адсоткі" гэта падман (хоць першапачаткова гэта быў мэм) і нельга даказаць што Ціханоўская набрала больш галасоў чым Лукашэнка. І гэта нягледзячы на выбарчыя пратаколы і г.д. У верасні 2020 г. ён казаў "толькі мірна". Празь некалькі год - хараводамі па нядзелях уладу ня ўзяць, трэба было ісьці на штурм... Пра тайнікі са зброяй ён пісаў з 2014 году. Пра падпольныя суполкі з 2010 г.
    Проста З.С. трэба спусьціцца зь нябёсаў. Ён такі ж (!!!) беларускі палітык, як і астатнія. Так, вялізны бэкграўнд. Ён можа быць першым, але не адзіным. Ён не бязгрэшны. І можа памыляцца.
  • Žvir
    01.02.2026
    Хаха три раза, vy chlisicie. Tut byū artykul, jak Babaryka adkazvaū na pytanni "čyj Krym", zmarnavaū šmat času, tak i nia zdolieūšy znajsci ū sabie sumliennie adkazac`...

    Vichliaū zadam, jak prastalytka. Znajdzicie i pačytajcie, i za luchtu svaju vybačyciesia.
  • Хаха три раза.
    01.02.2026
    Гаспадар , смешна, калi няма чаго адказаць по сутнасцi на мой выпад у ваш бок)) Я магу не толькi наркамаўкай, але i тарашкевiцай.
    А вам цяжка прызнаць рыторыку свайго лiдара не вельмi разумнай. Бо тады i сябе трэба будзе прызнаць не вельмi разумным.
  • Пазняковец
    01.02.2026
    Хаха три раза., чый Крым?
  • Хаха три раза
    01.02.2026
    Пазняковец, юридически украинский, по факту российский. Хотелось бы, чтоб был украинским, но пока не судьба. Не знаю почему, но последнее время на этот вопрос мне хочется поставить клоунский смайлик. Наверное, потому, что люди, его задающие в 2026-м году, мнят себя каким-то моральными авторитетами. А на деле всё, на что способны, жмякать по клавишам в интернете, утешая собственное эго.
  • меркаванне
    02.02.2026
    м, калі сп. Пазьняк дзейнічаў бескампрамісна, усё было і годна, і вынікова. Але так не магло быць заўсёды. Цяпер дзеля таго, каб быць палітыкам, даводзіцца быць непаслядоўным. І гэта вельмі непрыемна.
  • Х
    01.02.2026
    "Краіна не можа быць незалежнай, калі ў яе афіцыйным жыцці пануе чужая мова. Чужая мова несумяшчальная з дзяржаўным суверэнітэтам...
    Сапраўды незалежнай Беларусь можа стаць толькі тады, калі будзе мець у корані адрозную ад Расіі культурна-моўную прастору, адметныя ад свайго ўсходняга суседа нацыястваральную дзяржаўную палітыку, нацыянальнае аблічча базавага, тытульнага народа краіны" - Леанід Лыч
    ***

    Ўсе размовы пра свабоду і незалежнасць не маюць сэнсу калі ў гэтых размовах няма разумення што краіне патрэбна адзіная дзяржаўная беларуская мова, аднаўленне нацыянальнай культуры, адукацыі, рынкавай эканомікі незалежнай ад Масковіі і аднаўленне ўласнага нацыянальнага войска і нацыянальнай гвардыі на беларускім падмурку.
    Кіраваць краінай павінны асобы з высокай нацыянальнай свядомасцю, адданыя культурна-моўным традыцыям уласнага народа, шчыра зацiкаўленыя ў захаваннi яго этнiчнай адметнасцi. Дзякуючы такiм асобам дзяржава здольна выратаваць свой народ ад этнiчнай смерцi і атрымаць сапраўдную доўгатэрміновую свабоду і незалежнасць.
    Ніякая свабода і ніякая дэмакратыя ў Беларусі без беларускасці не магчыма. Інакш зноў на чужынскія грошы прыйдзе чужынскі рэжым які будзе абслугоўваць не нацыянальныя інтарэсы і не інтэрэсы народа, яго культуры, звычаяў, традыцый, а інтэрэсы чужынцаў, ўласныя інтэрэсы і вузкага кола атачэння, клапаціцца толькі пра сябе і прыносіць шкоду краіне, народу і ўсяму грамадству.
  • Федзя
    02.02.2026
    Х, Ирландия независимая страна, разговаривающая на английском языке.
  • хамса
    01.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • ЗА ВАС
    01.02.2026
    в 2020 году подписалось полмиллиона и миллионы проголосовали бы, если бы не. Эти люди вас видят и готовы услышать. Прочувствуйте чаяния "внутри и вне" и действуйте. Или хотя бы попытайтесь. Желательно вместе, а не вместо. Не разочаруйте в эпоху разочарований!
  • ?!
    02.02.2026
    ЗА ВАС, падпісаліся, а потым впалі в летаргіческі сон?! Бо з тых часоў так шмат змянілася, што толькі абмежаваны абывацель, які самастойна не ў стане хоць трохі разважаць, можа ўразіцца гэтым убогім патугам аб’ясніць карціну міра.
  • Paliašuk
    01.02.2026
    Згодны з тэзісам, што галоўнае - стварыць умовы для свабоднага выбару лёсу як дзяржавы, так і кожнага яе грамадзяніна. У перакладзе гэта азначае, што трэба спачатку прыйсці да ўлады ў Беларусі, вярнуць дзяржаве вяршэнства закона. Пасля на дэмакратычных выбарах высветлім, хто павядзе краіну з тупіка імя лукашэнкі. Усведамленне дэмсіламі аксіёмы "спачатку - улада, потым - усё астатняе" лічу важным, бо тады не будзе адцягвацца рэсурс на розную несвоечасовую творчую пракрастынацыю тыпу напісання праекту Канстытуцыі, экалогію, гендарныя пытанні і т.п. Зрабіць гэта агульнацыянальным праектам, мэнэджэрскія навыкі Бабарыкі тут будуць дарэчы.
    Па расеі ў рыторыцы відавочны прагрэс. Яшчэ б яму запамятаць, што Крым не крымскі ці грэчаскі, і тады можна адзіным рухам з ужо існуючымі дэмсіламі рыхтаваць агульную стратэгію барацьбы, умацоўваць інстытуты на эміграцыі, працаваць інфармацыйна супраць рэжыма, рыхтаваць яго раскол.
  • Найперш не галасі!
    01.02.2026
    Paliašuk, +
  • .
    01.02.2026
    Такі прыярытэт відавочны, але з ім у даслоўным выглядзе можа занесці далёка.
    Як Пазняка, які сцвярджае, што галоўнае гэта нацыянальная дзяржава, а дэмакратыя ў ёй другасная або ўвогуле не патрэбная, шкодная.
    Або кпіны да гендарных пытанняў і экалогіі. Яны дакладна з шматгадовай працы РФ па тарпедаванню заходніх каштоўнасцей. Усё адтуль ідзе. Няўжо хамскае стаўленне Лукашэнкі да жанчын норма? Няўжо бязглуздая эксплуатацыя прыроды, ў даным выпадку беларускай, таксама норма?
  • Paliašuk
    01.02.2026
    ., Вы задаеце рытарычныя пытанні. Нішто з пералічанага не норма. Але я лічу, што важней спачатку даехаць, а шашачкі (забеспячэнне правоў жанчын і ахова прыроды) потым. Пакуль змяніць гэтыя праваадносіны ў Беларусі няма магчымасці, таму трэба засяродзіцца на галоўнай задачы - змене рэжыма.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць