Общество1515

Умер художник и политзаключенный Григорий Кийко

Былы палітвязень Рыгор Кійко памёр 3 кастрычніка ў 10 клінічнай больніцы ад анкалягічнай хваробы. Пра сьмерць мастака паведаміла грамадзкая актывістка Галіна Сіўчык.

«Дзядзька Рыгор — гэта быў адзін з тых сапраўдных фронтаўцаў, у каго маладафронтаўцы папросту вучыліся, — кажа Павал Севярынец. — Ён адзін зь першых беларускіх палітвязьняў. У 1997 годзе ён падчас Дня Волі адбіваў бел-чырвона-белы сьцяг у міліцыі. Міліцыя выхоплівала сьцягі, ламала іх, кідала на дарогу. Ён адбіваў бел-чырвона-белы сьцяг і за гэта быў затрыманы разам зь некалькімі ўдзельнікамі, пасьля сядзеў тры месяцы ў «Валадарцы» і адбыў два гады «хіміі».

У Курапатах ён таксама проста бясстрашна ішоў з голымі рукамі на АМАП, калі спрабавалі ламаць крыжы і будаваць кальцавую дарогу праз Курапаты. Ён быў адзін з тых, хто абараняў сабой гэтыя крыжы, і яго там вельмі моцна зьбілі, ён трапіў у шпіталь пасьля гэтага.

У Беларусі такія людзі — рэдкасьць. Апроч гэтага, ён цудоўны мастак-кераміст, апроч гэтага, ён выхаваў дзьвюх выдатных, таленавітых дачок, выпускніцаў Акадэміі мастацтваў. І гэта адзін з тых людзей, на якіх беларускі рух трымаецца, адзін з тых людзей, хто дае прыклад.

Я як вернік веру, што Рыгору Іванавічу цяпер лепей, чым было тут на зямлі, бо ён вельмі мучыўся, бо ў яго была такая хвароба, анкалёгія — гэта пакутлівая рэч. Я веру, што ў тым сьвеце яму лепей, чым было ў гэтым».

Старшыня Беларускага саюзу мастакоў Рыгор Сітніца згадвае, што бачыўся з Рыгорам Кійко тыдзень таму.

«Ён ужо быў моцна хворы. На вялікі жаль, гэтая хвароба цягнулася ўжо амаль два гады. Ён як мог, гэтак зь ёй змагаўся. А ў жыцьці быў вельмі сумленны, вельмі харошы чалавек. Мы зналіся зь ім са студэнцтва. Рыгор быў заўсёды прыхільнікам беларускіх нацыянальных каштоўнасьцяў і сьвятыняў і ўсяляк, як мог, гэтым сьвятыням служыў. Нездарма ён быў у складзе суполкі «Пагоня» Беларускага саюзу мастакоў, якая і вызнае гэтыя каштоўнасьці. Апроч усяго, ён вельмі быў актыўны як грамадзянін, і за сваю грамадзянскую пазыцыю ён у свой час пацярпеў і зазнаў перасьлед, у тым ліку і судовы. Але ён годна праз усё гэта прайшоў і заўсёды заставаўся вельмі шчырым, сумленным і сьветлым чалавекам, мастаком і настаўнікам. Ён шмат выкладаў ва Ўнівэрсытэце культуры, яго вельмі паважалі. І таму, канечне, гэта яшчэ адна страта і харошага чалавека, і мастака, і шчырага беларуса».

***

Рыгор Кійко нарадзіўся 27 чэрвеня 1951 году ў вёсцы Цалуйкава Луганскай вобласьці ва Ўкраіне. Пазьней сям’я пераехала ў Бабруйск. Кійко скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Быў мастаком-керамістам, уваходзіў у суполку «Пагоня».

У Беларускім Народным Фронце ад моманту ўтварэньня руху і партыі. Пасьля расколу БНФ у 1999 годзе — сябра КХП-БНФ.

Першы раз Рыгор Кійко быў зьняволены ўвесну 1996 году. Яго затрымалі празь некалькі дзён пасьля Чарнобыльскага шляху падчас пікету ў падтрымку затрыманых на акцыі ўкраінцаў. Пікет быў жорстка разагнаны. Рыгор Кійко атрымаў цялесныя пашкоджаньні. Яго асудзілі на 8 сутак.

23 сакавіка 1997 году Рыгора Кійко затрымалі падчас сьвяткаваньня Дня Волі, абвінавацілі ў хуліганстве і тры месяцы трымалі ў турме на Валадарскага. У выніку ён атрымаў два гады «хіміі».

У 2001 годзе Рыгор Кійко ўдзельнічаў у акцыях па абароне Курапатаў супраць пашырэньня Менскай кальцавой дарогі.

8 лістапада 2001 году падчас нападу спэцназаўцаў на лягер абаронцаў Курапатаў Рыгор Кійко быў моцна зьбіты.

Комментарии15

Сейчас читают

Колесникова: Я не понимаю, почему Европа не начала переговоры с Лукашенко раньше США31

Колесникова: Я не понимаю, почему Европа не начала переговоры с Лукашенко раньше США

Все новости →
Все новости

«Make America Go Away». Десятки тысяч людей в Гренландии и Дании вышли на акции против США13

Десантника, которого признавали лучшим командиром взвода спецназа, осудили по политической уголовке4

Возле минского Dana Mall на 17‑летнюю девушку упала глыба наледи

В Чечерске закончили восстановление ратуши, построенной фаворитом Екатерины II для вдохновленного Лондоном «идеального города»3

Производители начали гонку за создание нового реактивного двигателя для самолета — с открытым вентилятором2

В Смолевичах девочка упала в открытый люк. Подруга бросилась на помощь — и упала в другой1

Редкий американский автомобиль пытаются продать с аукциона в Гомеле. Им владеет государственная организация1

В Минске активно обживаются бобры. Чего от них больше — пользы или вреда?5

В Минске построят центры для оказания экстренной медпомощи

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колесникова: Я не понимаю, почему Европа не начала переговоры с Лукашенко раньше США31

Колесникова: Я не понимаю, почему Европа не начала переговоры с Лукашенко раньше США

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць