Беларуская мова44

Новыми открытками пополнился набор «Не маўчы па-беларуску». Спрашивайте в магазинах!

Набор папулярных паштовак «Не маўчы па-беларуску» ад кампаніі «Будзьма!» і маладой мастачкі Дар’і Мандзік атрымаў заслужаны працяг – папоўніўся 2 новымі адмысловымі паштоўкамі і чакае вас у кнігарнях! Дзве новыя паштоўкі – дзе новыя тэмы, на якія вы зможаце вальней гаварыць па-беларуску.

Паштоўкі былі прынятыя надзвычай прыхільна беларускімі пакупнікамі яшчэ ў мінулым годзе. Іх з’яўленне падштурхнула кампанію і да стварэння календара «Не маўчы па-беларуску!», які 5-тысячным накладам разляцеўся па ўсёй Беларусі за паўтара месяца, і да мабільнага дастасавання.

Дастасаванне можна бясплатна скачаць на Play Market (неўзабаве – і на App Store), паштоўкі і папяровы каляндар – набыць у кнігарнях і інтэрнэт-крамах.

Пытайце ў крамах папоўнены набор паштовак «Не маўчы па-беларуску». Цяпер разам з ім вы здолееце апісаць і даўжэзныявейкі каханай, і мужнае падбароддзе каханага, а таксама падзяліцца праектам сваёй будучай сядзібы. І ўсё гэта, безумоўна, па-нашаму, па-беларуску!

Дапоўнены набор паштовак і каляндар «Не маўчы па-беларуску» можна набыць у Мінску:

«Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72), кнігарня «логвінаЎ» (пр-т Незалежнасці, 37А), «Кнігарня пісьменніка» (вул. Казлова, 2), «Веды» (вул. К.Маркса, 36), «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11), «Цэнтральны кніжны» (пр-т Незалежнасці, 19), «Кнігі & кніжачкі» (пр-т Незалежнасці, 14), Кніжная выстава-кірмаш «Мир книг» (вул. Янкі Купалы, 27), «Эўрыка» (вул. Куйбышава, 75).

У рэгіёнах:

г. Віцебск («Веды», вул. Леніна, 54; «Светач», вул. Кірава, 10), г. Гародня («Праметэй», вул. Савецкая, 10), г. Берасце («Іскра», вул. Пушкінская, 4), г. Ліда («Кніжны свет», пр. Перамогі, 33), г. Маладзечна («Спадчына», вул. Прытыцкага, 7), г. Бабруйск («Букініст», вул. Ульянаўская, 49), г. Наваполацк («Дом кнігі», вул. Маладзёжная, 145; «Усход», вул. Кірава, 4), г. Полацк («Светач», вул. Камуністычная, 21), г. Баранавічы («Кнігі», вул. Савецкая, 73).

І ў інтэрнэт-крамах knihi.byprastora.by і imbryk.by.

Заходзьце, набывайце, удасканальвайцеся!

Не маўчым па-беларуску разам!

Комментарии4

Сейчас читают

Протасевич снова женится — теперь на тарологе Анастасии, которая работала в элитном медцентре «Мерси»8

Протасевич снова женится — теперь на тарологе Анастасии, которая работала в элитном медцентре «Мерси»

Все новости →
Все новости

«Это стало одним из лучших решений». Россиянка, которая год назад переехала из Москвы в Минск, поделилась своими впечатлениями17

Путин на закрытой встрече с крупными бизнесменами предложил им добровольно профинансировать войну с Украиной8

В США собираются выпускать доллары с подписью Трампа4

Екатерина Андреева передала Дональду Трампу письмо о белорусских политзаключенных6

В Беларуси больше не будут принимать платников в медуниверситеты. Что об этом говорят доктора?4

«Нужно сесть и разговаривать». Коул заявил о необходимости диалога между Беларусью и Литвой на уровне министров27

Лавров: США хотят забрать «Северный поток» и «Северный поток — 2»5

Определились участники финалов стыковых матчей отбора на чемпионат мира по футболу

Трамп заявил, что отложил удары по энергетике Ирана на 10 дней3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Протасевич снова женится — теперь на тарологе Анастасии, которая работала в элитном медцентре «Мерси»8

Протасевич снова женится — теперь на тарологе Анастасии, которая работала в элитном медцентре «Мерси»

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць