Литература

Вышел первый том дневников и записей Рыгора Бородулина

К 80-летию Бородулина увидело свет уникальное издание — первый том дневников и записей народного поэта Беларуси.

Акрамя запісаў з нататнікаў і дзённікаў перыяду 1951—1969 гадоў, у кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў ранейшых зборніках, сяброўскія эпіграмы, віншаванні, дарчыя надпісы, а таксама малюнкі і аўтографы сяброў і знаёмых паэта.

Укладальніца «Дзённікаў» Наталля Давыдзенка, якой яшчэ пры жыцці Рыгор Іванавіч даверыў спарадкаваць яго запісы для перадачы на захаванне ў архіў, расказала, як апрацоўвала кожны нататнічак у пошуках унікальных словаў і мімалётных рыфмаў, з якіх потым нараджаліся папулярныя сёння вершы і паэмы. Праца Наталлі Давыдзенка ўжо ўвасобілася ў такіх выданнях, як «Вушацкі словазбор», кніга ліставання Рыгора Барадуліна з маці «Паслаў бы табе душу…» і іншых. Але штуршком для стварэння «Дзённікаў і запісаў» стаў такі цікавы выпадак:

— Аднойчы Рыгор Іванавіч і Валянціна Міхайлаўна запрасілі мяне ў госці ва Ушачы, — кажа ўкладальніца кнігі. — Я прафесійным вокам пачала аглядаць усе нататнікі, кнігі і запісы Барадуліна, якія захоўваліся там. І сярод папер знайшла дзіцячы дзённік, які і распачынае новую кнігу! Гэтыя вельмі мілыя запісы рускамоўнага хлопчыка  8-класніка. Калі чытаеш іх, складана ўявіць, што праз дзясяткі гадоў з яго вырасце народны паэт Беларусі.

Наталля Давыдзенка згадвае, што падчас працы (а збор нататак ішоў пад пільнай увагай самога Барадуліна) яны шмат смяяліся, а Рыгор Іванавіч часта сумняваўся, ці сапраўды камусьці гэта будзе цікава. А як жа іначай! «Дзённікі і запісы» — гэта і ўспаміны падлетка пра настаўніцу нямецкай мовы — «весьма умную добродушную старушку», адзнакі па беларускай мове — «раздавали диктовки по белорусскому языку. Получил 5.» А таксама ўспаміны пра паездкі ў Латвію, Узбекістан, Хакасію.

Фота – baradulin.by

Выданне аздобленае падрабязнымі каментарамі, якія цудоўна ілюструюць і тлумачаць нам той час. Гэта ператварае «Дзённікі» ў цікавую крыніцу не толькі для аматараў творчасці Рыгора Барадуліна і даследчыкаў-літаратуразнаўцаў, але і для прафесійных гісторыкаў.

Прэзентацыя «Дзённікаў і запісаў» адбудзецца падчасвечарыны з нагоды юбілею Рыгора Барадуліна, якая адбудзецца 27 лютага ў Палацы мастацтваў.

Набыць першы выпуск «Дзённікаў і запісаў (1951—1969 гг.)» неўзабаве можна будзе ў наступных сталічных кнігарнях:

«Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72); «Кнігарня логвінаЎ» (пр-т Незалежнасці, 37А); «Кніжны салон» (вул. Калініна, 5); «Кнігарня пісьменніка» (вул. Казлова, 2); «Веды» (вул. К.Маркса, 36); «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11); «Цэнтральны кніжны» (пр-т Незалежнасці, 19); «Кнігі & кніжачкі» (пр-т Незалежнасці, 14); Кніжная выстава-кірмаш «Мир книг» (вул. Янкі Купалы, 27); «Эўрыка» (вул. Куйбышава, 75)

І ў інтэрнэт-крамах knihi.by і prastora.by.

Кніга «Дзённікі і запісы (1951—1959)» выйшла намаганнямі МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» у выдавецтве «Кнігазбор» у серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» («Людзі Беларусі»).

Звяртаем увагу! Да гадавіны смерці народнага паэта на магіле Рыгора Барадуліна ў родных Ушачах на Віцебшчыне плануецца паставіць помнік. ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» лічаць, што годна ўвекавечыць памяць — справа гонару ўсіх беларусаў, і звяртаюцца да кожнага, хто шануе памяць пра славутага беларускага песняра, выказаць яму сваю любоў і пашану, зрабіўшы свой унёсак на выраб і ўсталяванне помніка. Як далучыцца да годнай справы – чытайце ТУТ.

Комментарии

Делегатка КС Карпушонок после молчания опубликовала видео31

Делегатка КС Карпушонок после молчания опубликовала видео

Все новости →
Все новости

ГУР Украины ударило по российским объектам в Крыму: уничтожены вертолеты и военный буксир

Министр внутренних дел Польши считает маловероятными переговоры Варшавы и Минска3

Украинский «Фламинго» уничтожил первый российский объект4

Моди призвал Путина к скорейшему завершению войны в Украине3

Появились первые фото предполагаемого убийцы Андрея Парубия4

Накануне 1 сентября белоруска пыталась заработать на шоколадках с цитатами Лукашенко13

Путин на заседании ШОС снова заявил, что Запад спровоцировал нападение России на Украину13

«Две водородные и три гексогеновые бомбы, а учителей и учеников расстреляют». В Минске подросток отомстил девушке за отказ встречаться3

Собака переплыла широкую Припять. Ширина реки — 100 метров

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Делегатка КС Карпушонок после молчания опубликовала видео31

Делегатка КС Карпушонок после молчания опубликовала видео

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць