Беларуская мова2222

Мова наша. Для каго ўзорная, а для каго «калхозная»

Ці Вам здаралася калі чуць, як з гаворкі чалавека вырываецца сёй-той сакаўны беларускі выраз? Іншы раз вынырваюць цэлыя сказы чысцюткае беларушчыны, якая неспадзеўкі абуджаецца, каб неўзабаве ізноў патануць у плыні «гарадское мовы». Калі і назаўсёды.

З назірання ў гарадской бальніцы… Часцей за ўсё санітаркі і сёстры пераходзяць на беларускую мову, гаворачы са старымі.

Санітарка: Так… Дзед! Ляжча і ляжэця, бо зара рукі прывяжам да койкі. У нас непаслухмяных навязваюць!

І зусім не важна, адкуль паходзіць пацыент. Дзядок, да якога казала санітарка, паходзіў з Расіі і па-беларуску не гаварыў зусім. Цётачцы, відаць, спрацавала памяць аб беларускамоўных бацьках і дзядах.

Нацягнеце шкарпэткі́, бо вам муляць будзе…

Іншая цётачка, апратваючы палату: Прымеце ногі, хлопцы, я тут зара падбяруся трохі ў вас.

Санітарка была новенькая. Ёй было няёмка рабіць сваімі анучамі невыгоду пацыентам. Таму жывейшаю, больш пяшчотнаю гаворкаю, яна, відаць, хацела невыгоду тую направіць.

Калі-нікалі можна было чуць, як зусім маладыя сёстры ў нечаканых сітуацыях саскоквалі на беларускую мову

Ай! Кроў ляціць!

Чаго ж вы гэдак стогнеце? Хіба вам так моцна баліць?

Нават у зусім рускамоўных людзей калі-нікалі сустракаюцца беларускія з’явы і канструкцыі:

Поехал в заработки (беларускі сінтаксіс); Я уже попоездил за свою жизнь (беларуская марфалагічная з’ява); Деду, давайте я вам помогу (клічны склон).

Сям-там чуваць, як паміж сабою гамоняць сёстры і санітаркі:

Мала што ногу стаўкла, а яшчэ…

Трэба на шпаклёўку: у мяне дома на шпаклёўцы ўсе рашоткі сядзяць…

Пачакай-анно. Зара я тут зраблю табе хорашо…

Сёстры, санітаркі, пацыенты, лекары-начальнікі, наведвальнікі… Беларуская мова ў іх жывая, лёгкая, нязмушаная. І нікому яна не чужая. Кругом беларуская мова. Цуд боскі!

Наведвальніца да параненага хлопца: А маё ж ты дзіцятко… А гэдакія ж былі добрыя хлопчыкі. Баба ж вас гадавала, шкарпэтачкі вам цыравала, штанікі мыла. І ў каго ж вы такія пайшлі? Мусі ў дзеда Юзіка. Той гэто ж быў гэдакі лядакі. Папаляжыш тут цяпер. А тая — мо як просціш, та яе не пасадзяць?

Падумалася, што такое раптоўнае ажыванне мовы гэта як абуджэнне чалавека з комы. Вось ён заварушыўся, а з ім узварушылася надзея, што можа акрыяе яшчэ…

Толькі ж вось ёсць ва ўсёй гэтай добрай з’яве лыжка дзёгцю. І лыжка даволі аб’ёмістая. Рэч у тым, што усяе гэтае моўнае стыхіі ніхто не заўважае. Або, іншым словам, не заўважаюць яе беларускасці:

— А ты почему по-беларуски говоришь?

— А хіба адзін я? Вунека ж цётачка на чысцюткай беларускай мове ўжо паўгадзіны гамоніць па тэлефоне.

(Здзіўленне)

— Она? Это не по-беларуски. Это по-колхозному. А ты говоришь по-белоруски.

— Дык такія ж сама словы…

— Нет. У тебя акцент совсем другой.

Шчыра кажучы, апошняе сцверджанне мяне вельмі здзівіла і двойчы засмуціла. Тое, што я называю ўзорам беларускае мовы — зусім не суадносяць з беларускаю моваю. А маю гаворку, на дадатак, не суадносяць з маім узорам жывое, нармальнае гаворкі. Шкада, што якраз узорнага маўлення, гаворкі жывых людзей, у нас не заўважаюць і не шануюць. Абзываюць «калхознаю». А як жа тады гаварыць? Ад каго вучыцца, калі не ад жывых людзей? Выходзіць на тое, што толькі тады можна лічыць сваю гутарку жывою і здароваю, калі яе назавуць «калхознаю». Што ж, трэба даводзіць сваю гаворку да «калхознага» ідэалу…

Комментарии22

Жена Галыгина отпраздновала под Минском день рождения в русском стиле — в кокошнике и с тортом-матрешкой МНОГО ФОТО21

Жена Галыгина отпраздновала под Минском день рождения в русском стиле — в кокошнике и с тортом-матрешкой МНОГО ФОТО

Все новости →
Все новости

Сын последнего шаха. Что представляет собой Реза Пехлеви, чье имя скандируют восставшие иранцы3

Врач объяснил, какие средства не помогут вашим суставам9

Задержать сегодня нефтяной танкер американцам помогли власти Венесуэлы. Трамп ими доволен9

Трамп может дать каждому жителю Гренландии по 100 тысяч долларов за присоединение к США23

«Ты из другого теста». Как самим оставаться и растить детей за границей белорусами23

Откуда берутся названия циклонов? И почему именно «Улли»?1

У PandaDoc новый генеральный директор1

В Минске из снега сделали иглу ФОТОФАКТ4

В экипаже задержанного танкера российского теневого флота — 17 украинцев22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жена Галыгина отпраздновала под Минском день рождения в русском стиле — в кокошнике и с тортом-матрешкой МНОГО ФОТО21

Жена Галыгина отпраздновала под Минском день рождения в русском стиле — в кокошнике и с тортом-матрешкой МНОГО ФОТО

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць