Пісьменнік Сяргей Балахонаў, аўтар кніг «Імя грушы» і «Зямля пад крыламі Фенікса», выпускае ў Сеціве літаратурны серыял пра каханне.
Штотыдня на старонцы lohvinau.by выходзіць па дзве часткі серыяла, які атрымаў назву «Інфанта і аднарог».
Дзеянне серыяла адбываецца ў нашыя часы, у звычайнай сярэдняй школе вялікага палескага горада, дзе галоўны герой, малады гісторык Эрнэст Баластоўскі працуе настаўнікам старэйшых класаў. Новы навучальны год робіцца для Баластоўскага сапраўдным выпрабаваннем. У яго прафесійным жыцці дзівосна пераплятаюцца несупадзенне каханняў, педагагічныя нягоды і загваздкі, і нават цэлыя паралельныя сусветы з гісторыі Беларусі, куды настаўніка фантастычным чынам рэгулярна «засмоктвае».
Сейчас читают
«Наивно надеялись зарабатывать в Европах, приезжать домой лечить зубы на халяву и сдавать квартиру». Пропаганда начала оправдывать дорогие жировки для «дармоедов»
Комментарии