Музыка

Открытие Oktoberfest: новое и известное от Trubetskoy, Pawa и NRM

У першы музычны дзень Oktoberfest’у ў Камарова 25 верасня гурт N.R.M. выйдзе на сцэну з новым музыкам, Trubetskoy сыграе мікс з сваіх найлепшых гітоў, а Pawa рыхтуе адмысловы сэт «пад піва».

Oktoberfest у загарадным комплексе «Камарова», што ў 5 кіламетрах ад Мінску, стартуе ўвечары 25 верасня – апошнія дні бабінага лета. На адкрыцці выступяць гурты Trubetskoy, Pawa i N.R.M.

«Наш выступ будзе адметным хаця бы таму, што з намі будзе граць новы гітарыст, а гэта татальна паўплывае на нашу музыку. Гэта запрошаны чалавек, імя якога мы пакуль публічна не абвяшчаем», – кажа франтмэн N.R.M. Піт Паўлаў. Яго гурт сыграе 25 верасня праграму, куды ўвойдуць як песні з апошняга альбому «Д.П.Б.Ч», так і галоўная баявікі. «Вядома ж, нішто не параўнаецца з «Трыма чарапахамі», але мы актыўна граем новыя песні, якія прымаюць не горш за даўнія хіты. Утварыўся такі маналіт старога і новага, так што чакайце моцнага канцэрту», – абяцае музыка.

Гурт Pawa сваю сэт-ліст рыхтуе з уліку спецыфікі мерапрыемства. «Мы дамо праграму «пад піва»: забойныя танцы для дзевак, каб скокалі вышэй за столю, а хлапцы кубкамі адбівалі рытм па сталах і расплёсківалі соладавы напой. Будуць бязглуздыя і вясёлыя нумары, брутальныя і хаератрасныя. Будзе шмат танцаў, спеваў і дуды», – кажа лідар каманды Юрась Панкевіч. У трэк-ліст гурта ўвойдуць фірмовыя канцэртныя нумары «Тарантэла», «Кракавяк», «Зайграй жа дударочку» ды іншыя, у тым ліку з апошняга альбому гурта «Жыта». 

Гурт Trubetskoy таксама робіць стаўку ў Камарова на самыя пазнавальныя канцэртныя нумары. «Будзе тое, што нашы слухачы пачулі і палюбілі – частка старога, частка новага матэрыялу», – кажа прадусар гурту Яўген Калмыкоў. Каманда на чале з Паўлам Булатнікавым толькі вызначылася з назвай свайго дэбютнага альбому «Magister Bibendi!», які складаецца выключна з новага матэрыялу. Але да рэлізу дыску, запланаванага на кастрычнік, гурт яшчэ ўключае ў праграму хіты з рэпертуару гурту «Ляпіс Трубяцкі». Дарэчы, з Oktoberfest у Камарова Trubetskoy едзе на падобнае мерапрыемства з такой жа назвай у Кіеў.

Акром музычнай праграмы падчас Oktoberfest’а на тэрыторыі комплексу «Камарова» плянуецца багата забаваў і конкурсаў: бірпонг, перацягванне канату, бойка падушкамі, армрэстлінг, валейбол усляпую, гонкі з півам ды іншыя зоны актыўнасці. Гасцей чакае багаты выбар піва і адмысловыя прапановы закусак у найлепшых традыцыях Oktoberfest’а.

Пачатак забаўляльнай праграмы – у 16.00, канцэрт пачнецца ў 18.00. Вядучым канцэрту будзе Усевалад Сцебурака.

Прыязджаць у Камарова (5 км. ад МКАД па Слуцкай шашы) можна на ўласным транспарце – схема праезда. Таксама для гледачоў арганізаваныя бясплатныя маршрутныя таксі з д/с Дружная-Камарова, Камарова – д/с Дружная з 15.30 да 0.00.

Квіткі ў папярэднім продажы можна набыць праз Kvitki.by: на канцэрт 25 верасня папярэдні кошт 200 000 руб. (з улікам камісіі апэратара), на ўваходзе – 250 000 руб. Даступныя таксама абанементы для тых, хто хоча наведаць ад двух да пяці канцэртаў, запланаваных па пятніцах і суботах да 10 кастрычніка – выходзіць значна танней.

Інфалінія: +375 29 676-81-95. Браніраванне столікаў на канцэрт – +375 44 538-89-88. Па пытаннях супрацоўніцтва – +375 29 690-89-79.

Падрабязнасці можна дазнацца ў афіцыйных суполках УКантакцеі Facebook 

Комментарии

Сейчас читают

Айтишника из «Варгейминга» судили по расстрельной статье. Похоже, за поддержку Украины — правда, сделать он ничего не успел5

Айтишника из «Варгейминга» судили по расстрельной статье. Похоже, за поддержку Украины — правда, сделать он ничего не успел

Все новости →
Все новости

В 39 лет умер солист группы Shortparis1

Эйсмонт: Статкевича помиловали уже полгода назад, но тогда он вернулся в тюрьму36

«Там был ад для всех: и для сотрудников, и для осужденных». Разговор с бывшим политзаключенным, блогером Павлом Спириным1

У женщины на заводе погиб сын. Какую ей присудили компенсацию?3

В России экс-чиновница 13 лет скрывалась от правосудия, инсценировав свою смерть

Холоднее всего этой ночью было на юге Беларуси

Депутатка Мирончик-Иванова второй раз стала матерью5

Престижные микрорайоны Минска превратились в минное поле — новая проблема51

«Пять квартир в Минске, 25 машин». Новые подробности о директоре «благотворительного фонда»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айтишника из «Варгейминга» судили по расстрельной статье. Похоже, за поддержку Украины — правда, сделать он ничего не успел5

Айтишника из «Варгейминга» судили по расстрельной статье. Похоже, за поддержку Украины — правда, сделать он ничего не успел

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць