Мнения1111

Я как будто на курорте: тетка Воля лежит в онкологии — ей дают по 85 таблеток в день

Цётка Воля ляжыць у анкалагічнай клініцы. У яе цэлы букет захворванняў — ад хваробы крыві да пухліны на плячы. Па 85 таблетак штодзень.

Мінае другая гадзіна нашай тэлефоннай размовы. А яна ўвесь час паўтарае: «Я бы на курорце».

Мы трошкі размаўляем пра хваробу, амаль увесь час — пра агароды, якія пасадзім налета.

Высвятляем, што ў каго лепей расце, і вырашаем у наступным годзе зладзіць інтэрактыўнае агародніцтва: я вырошчваю тое, што любіць расці на маім пяску, яна — тое, што ўпадабала яе балоцістую лагчыну. А потым усё падзелім.

Калі я яшчэ набіваў гузак на ілбе, ходзячы пад стол, я ўжо тады любіў цётку Волю. Усё навокал было аднолькавым савецкім. А цётка вытыкала дываны, вышывала шторы ў сваю сталінку з высокай столлю. Любіла чытаць казкі і лячыла шэптам.

Потым кінулася ў рэлігію. Шаптаць кінула. Вытыкаць кінула. Вышываць кінула. Замест казак пачала чытаць Біблію. І я згубіў да цёткі цікаўнасць. Да таго ж быў у тым узросце, калі займеў цікаўнасць да дзяўчат.

Але нашыя жыцці перасякліся зноў, калі я падаўся ў Прудок. Кватэра цётчына стала для мяне заезным дваром паміж маёй хатай і цывілізаваным светам. Цётка ізноў пачала вышываць. Па вечарох я сядзеў на падлозе побач з ейным ложкам, назіраў за яе спрытнымі пальцамі і слухаў аповеды пра бабу Ганну ў Германіі, пра дзеда Івана, пра калінкавіцкіх цыганоў і пра тое, як пазнаёміліся мае бацькі. Усе нашыя размовы я потайкі запісваў на дыктафон. Маю ахвоту некалі кіламетры запісаных гадзінаў перавярнуць у тэксты.

Я люблю цётчыну мову. Гэта цудам захаваная мова беларускіх палешукоў: «Прыйдзецца прытыкаць лоб», «Гада кінь — і той спячэцца», «Шараваць дываны», «Тут ходзяць вампірскія вочы», «Нянаскія хлопцы». У цёткі «навек» замест «заўсёды» і «назаўжды»: «Я навек­навек запомніла», «Дзед Арцём навек чысты быў»… Не ўсё паспяваў запісваць за ёй. Шмат чаго згубіў.

Калі напачатку лета цётка Воля ноччу ў ложку зламала ключыцу, я стаў дапамагаць ёй з агародам. Мы пешкі хадзілі па восем кіламетраў да яе градак. Спачатку горадам — дварамі (яна паказала дом, дзе я нарадзіўся), гаражамі. Потым пераходзілі чыгунку і блукалі ляснымі сцежкамі. Цётка заўсёды ішла спераду, бо ўмела ўгледзець гада на зямлі. Я за лета пабачыў столькі гадзючак, колькі не бачыў за ўсё сваё жыццё, што было і што будзе наперадзе. Тады цётка расказала, што забіць гада можна, толькі калі праткнуць яго наскрозь галінкай і ўторкнуць у зямлю, каб іншыя гады не ажывілі мерцвяка.

Там, на лясных сцежках, я ўразумеў, што цётка Воля — дачка Якуба Коласа і Яна Баршчэўскага. Яе любоў да наваколля такая ж лірычная, як у Коласа. А свет такі ж таямнічы і жывы, як у Баршчэўскага.

Яшчэ што яна знічка. Як тая колішняя Беларусь, якая саступае месца новай Беларусі — з вышымайкамі і падабайкамі. Калі знічка­цётка ўпадзе ў вядро ля студні, яна паспее перавярнуцца ў ваўчыцу і збегчы ў лес ці згасне ў калодзежнай вадзе і стане пажоўклым лісточкам з ігрушы, які трапіць у палескую зямлю і змяшаецца ў ёй з іншым перагноем?

Я баяўся згубіць цётку. А з ёй — колішнюю Беларусь. Але пасля ўчорашняй тэлефоннай размовы зразумеў, што і Беларусь, і цётка будуць жыць надалей. 

Мінае другая гадзіна нашай гутаркі. Цётка расказвае:

– Я ніколі не здаюся, сынок, — кажа мне. — Я вельмі жывучая. Я навек такой жывучай была. Як бы цяжка ні было, я раблю ўсё, каб жыць.

Усе падаконнікі ў бальнічнай палаце цёткі Волі занятыя. На іх раскладзена насенне. Лякарня смяецца з яе: прыехала фермерка.

– Я адусюль, што патраплю, збіраю насенне. Пасадзім з табою разам.

Пасадзім, цётка. Абавязкова пасадзім. Яно вырасце, і я раскідаю далёка­-далёка па свеце.

Один день Андрея Горвата, переселившегося из Минска на Полесье в дедовский дом

Комментарии11

Сейчас читают

ОбществоОбновляется5252

Освобождены с депортацией 52 политзаключённых. Статкевич отказался покинуть Беларусь и вернулся

Все новости →
Все новости

Лукашенко встретился с представителем Трампа Джоном Коулом15

«Букет от Сергея, торт от детей и работа»: как Светлана Тихановская отмечает свой 43-й день рождения2

Под Логойском сегодня ночью перевернулся автомобиль. Айфон водителя сам отправил сообщение в МЧС1

Польша закрывает границу с Беларусью на неопределенный срок и ожидает провокаций7

Ушел из жизни хранитель памяти Борисова Александр Розенблюм1

«Адчуй смак роднай мовы». «Коммунарка» выпустила конфеты «Родныя словы»6

Беларусь ощущает ответ на задержание польского монаха — замглавы МИД Польши2

Доллар превысил отметку в 3 рубля 10 копеек

Соболенко высказалась о войне19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Освобождены с депортацией 52 политзаключённых. Статкевич отказался покинуть Беларусь и вернулся52

ОбществоОбновляется52

Освобождены с депортацией 52 политзаключённых. Статкевич отказался покинуть Беларусь и вернулся

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць