Да Міжнароднага дня роднай мовы — верш.

Народу можа засціць зрок
Без дай прычыны.
Ды бачыць Госпад кожны крок
На звод Айчыны.
У вочы вам адплаты час
Зірне сурова.
Каб дзеці апраўдалі вас —
Вярніце Мову!
Няма пачаткау і канцоў,
Усё — працяг.
Каб не ўскіпела ў жылах кроў —
Вярніце Сцяг!
Улады сверб, што вас скубе,
І славы сверб —
Пакіньце ўсё сваё сабе,
Вярніце Герб!
Дальбог, пра гэта не са зла
Малюся ў скрусе,
А каб зямля вас прыняла
На Беларусі.
* * *
Да верша (эмоцый) лічбы (факты): «Толькі 0,4% студэнтаў і 14% школьнікаў навучаюцца па-беларуску».
-
Произведение Светланы Алексиевич стало источником вдохновения для американского фэнтези-бестселлера
-
«Белорусы напоминают человека с тревожным расстройством». Поэт Виталий Рыжков о звании секс-символа поэзии, батле с Найденовым, Корже и Тихановской
-
Ольга Костюк родилась в Радчицке Столинского района, а живет в Новой Зеландии. Ее книга написана на говоре, на котором еще никто не писал
Комментарии