Новый лауреат литературной премии «Гліняны Вялес» — Франц Сивко
Традыцыйна ў сакавіку арганізацыйны камітэт літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» называе чарговага свайго лаўрэата — сёлета ім стаў віцебскі празаік Франц Сіўко.

Узнагароду пісьменніку прынёс леташні зборнік прозы «Плебейскія гульні».
«Чым адрозніваецца новая кніга? Тэматычна, можа быць трошачкі. Але там таксама тэма «каранёў», бо яна ў мяне скразная. Аповесць «Плебейскія гульні» – гэта ўжо цалкам сённяшні дзень. Гэта тыя гульні, у якія гуляюць дарослыя людзі», — патлумачыў аўтар.
«Плебейскія гульні» — вынік літаратурнай працы Франца Сіўко напрацягу апошніх пяці гадоў. У новы зборнік празаіка ўвайшлі тры аповесці: «Дзве вясны дзяцей Прыяпа», «Цымант», «Плебейскія гульні». Аповесць «Дзве вясны дзяцей Прыяпа» апублікаваная ўпершыню.
Імпрэза ўганаравання новага лаўрэата літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» адбудзецца ў маі ў Полацку. «Гліняны Вялес» – найстарэйшая літаратурная прэмія найноўшай Беларусі, заснаваная ў 1993 годзе Таварыствам Вольных Літаратараў. Сярод яе лаўрэатаў — Алесь Разанаў, Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў, Андрэй Федарэнка, Эдуард Акулін.
Сейчас читают
Бывший муж блогерки, которая вместе с 17‑летним женихом шиковала на собранные для больного ребенка деньги, раскритиковал тех, кто эти деньги ей переводил
Комментарии