Музыка

BosaeSonca сыграет вместе с финалистами «Заспявай 3.0»

22 ліпеня летнюю сэрыю канцэртаў у дворыку на плошчы Свабоды, 4 працягне гурт BosaeSonca разам зь фіналістамі конкурсу «Засьпявай 3.0» — Ганнай Крамэр, Антосем Звычайным і Mk-band.

BosaeSonca апошнім часам выступае зрэдчас — іх вакаліст Алесь Кот-Зайцаў цяпер жыве ў Варшаве, а баяніст Алесь Ясінскі ў Празе. Сваіх менскіх прыхільнікаў каманда парадавала канцэртам акурат год таму ўлетку. Але пры гэтым музыкі не зьбіраюцца разыходзіцца — летась яны прэзэнтавалі альбом «Unplugged-2», які стаў працягам выдатнага live-рэлізу «Адпусьці». Песьні з гэтых праграмаў стануць асновай сэт-лісту гурта на канцэрце ў дворыку плошчы Свабоды 8 ліпеня. Tuzin.fm склаў топ-12 найлепшых песень у выкананьні гэтай цудоўнай каманды.

Наогул жа гэты канцэрт фіналістаў будзе самым разнастайным.Антось Звычайны прадставіць свой праект у стылістыцы abstract/decadence hip-hop. Разам зь Яўгенам Касьцючэнкам ён прадставіў для намінацыі «Сьпяваная паэзія» сваё бачаньне верша Ўладзімера Караткевіча «Быў.Ёсьць.Буду» і трапіў у лік найлепшых. У ліку лідэраў яго назвалі Андрэй Хадановіч іСяргей Балахонаў. Цяпер Антось працуе над канцэптуальным рэлізам, куды ўвойдзе ня толькі гіп-гоп альбом на ўласныя вершы і аўтарскую музыку, але і кніга — раман-антыўтопія, а таксама кароткамэтражны фільм, як будзе дастаткова сродкаў. Таму перамога на «Засьпявай» будзе для Антося вельмі дарэчы.

Выступіць з сэтам і прэтэндэнт на перамогу ў намінацыі «Замежны кавэр» — гурт «МК» зь Беразіна, які пераклаў на беларускую песьню Эрыка Клэптана «Change the World» — гэта частка іх праекту з працоўнай назвай «Парк імя Э. П. Клэптана», куды ўвойдуць іх пераасэнсаваньні творчасьці брытанскага музыкі. Усе песьні перакладзеныя не літаральна, а з улікам мясцовага калярыту і гумару. Маюць музыкі ў рэпэртуары і багата ўласных песень, прычым сьпяваюць толькі па-беларуску. Сярод іх — «Дзеўчына з айфонам», «Мінорны шлях», «Маладая Беларусь» (на верш Янкі Купалы). У склад гурту ўваходзяцьМіхаіл Максімовіч, Канстанцін Уласевіч, Глеб Шаўчэнка іМіхаіл Лабунскі. У ліку фаварытаў у гэтай намінацыі гэты гурт назвалі сябры журы Віталь Рыжкоў і Ўладзь Лянкевіч.

Весьці канцэрт «Заспявай 3.0» будзе Алег Хаменка. У продажы толькі 50 квіткоў.

За ўсіх фіналістаў конкурсу можна таксама прагаласаваць на сайце Talaka.by, дзе ідзе вызначэньне найлепшага на меркаваньне народнага журы.

22.07. Мінск, Chill Out (плошча Свабоды, 4, унутраны дворык). 19:00-22:00. BosaeSonca + фіналісты«Заспявай 3.0»: Ганна Крамэр, Антось Звычайны, гурт «МК». Кошт квіткоў: 10 руб. (папярэдне), 15 руб. (у дзень, пры наяўнасьці). Інфа: +375 29 687-20-93.

Комментарии

Сейчас читают

Зеленский: США призывают отдать Донбасс России в рамках мирного урегулирования33

Зеленский: США призывают отдать Донбасс России в рамках мирного урегулирования

Все новости →
Все новости

В Польше стало больше белорусских салонов красоты, но меньше ресторанов1

В Абхазии белоруску защитили от домашнего насилия

«Сброс до заводских настроек». Вашингтон требует от НАТО сосредоточиться только на обороне самого альянса4

Тихановская из-за непогоды застряла в Венском аэропорту ФОТОФАКТ27

Нидерландская конькобежка после победы на Олимпиаде расстегнулась до лифчика. Будут ли ее наказывать?10

У этом году обещают открыть после реконструкции «корабль» — знаменитый корпус БНТУ1

«Марина с Николаем разговаривали всю ночь». Подруга семьи рассказала, что чувствует в связи с освобождением Николая Статкевича1

Трамп назвал позором решение «этих чертовых судов»10

Еврокомиссия обратилась в Белый дом за разъяснениями, что теперь будет с торговым соглашением после отмены трамповских пошлин

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зеленский: США призывают отдать Донбасс России в рамках мирного урегулирования33

Зеленский: США призывают отдать Донбасс России в рамках мирного урегулирования

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць