Обо всём

Фестиваль Adami приглашает к участию белорусских медиа-специалистов

Другі фестываль Adami запрашае да ўдзелу беларускіх медыя-спецыялістаў. Фокус фестывалю — культурная разнастайнасць ва Усходняй Еўропе. Фэст складаецца з шасці намінацый, пераможца ў кожнай атрымае прыз у 2000 €. Намінанты ўсіх катэгорый будуць запрошаныя на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання ў Кіеве 24-га лістапада. Спецпрыз — месячная стажыроўка ў Страсбургу — будзе ўручаны партнёрам фестывалю ARTE TV, атрымаць яе можа любы з удзельнікаў. Прыём прац — да 10-гакастрычніка.

Adami быў створаны для падтрымкі аудыё-, відэажурналістаў і медыяпрафесіяналаў у краінах «Усходняга партнёрства». Прадстаўнікі шасці краін могуць браць удзел з працамі, прысвечанымі міграцыі, інтэграцыі і культурнай разнастайнасці ў рэгіёне. Назва праекту ўтвораная ад грузінскага слова «адаміані» (чалавек) і ад імя першага чалавека на зямлі — Адама. Фестываль задуманы як мабільны, у гэтым годзе журэнне пройдзе ў Батумі, а гала-цырымонія — у Кіеве.

Тры ТВ-катэгорыі:

- Fiction. Прыз за мастацкія і забаўляльныя праграмы і фільмы (мультфільмы, серыялы, тэлешоу). Любыя фармат, працягласць, жанр.

- Non-fiction. Прыз за поўнаметражныя немастацкія і дакументальныя фільмы. Любы фармат, працягласць болей за дзесяць хвілінаў, усе немастацкія жанры.

- News and Short non-Fiction. Прыз за навіны і кароткаметражныя фільмы. Любы фармат, працягласць да дзесяці хвілінаў, любы жанр.

Дзве анлайн-катэгорыі:

- Прыз за вэб-старонку. Разглядаюцца інавацыйныя вэб-прапановы. Усе фарматы і жанры.

- Прыз за анлайн-відэа. Разглядаюцца інавацыйныя анлайн-відэа. Усе фарматы і жанры.

Катэгорыя Adami маладосць. Для спецыялістаў маладзей за28 год. Могуць быць прадстаўленыя кіна- і тэлешколы, акадэміі, каледжы і школы журналістыкі. Усе фарматы і жанры.

Заяўкі прымаюцца праз афіцыйны сайт фестываля да 10кастрычніка. Алгарытм падачы: запаўненне рэгістрацыйнай формы — атрыманне рэгістрацынага нумара — загрузка працы.

Увага! Перанос дэдлайна на фестывалі не практыкуецца.

На youtube-канале фестывалю можна паглядзець працыпераможцаў і намінантаў Adami-2015. Сачыць за навінамі зручна на афіцыйнай Facebook старонцы праекта.

Комментарии

Сейчас читают

Протасевич снова женится — теперь на тарологе Анастасии, которая работала в элитном медцентре «Мерси»38

Протасевич снова женится — теперь на тарологе Анастасии, которая работала в элитном медцентре «Мерси»

Все новости →
Все новости

Эйсмонт заявила, что рассматривается возможность встречи Лукашенко с Трампом3

Эйсмонт: Мы всегда будем рады видеть Ким Чен Ына в Беларуси7

Количество населения Гомеля опустилось ниже 500 тысяч1

Топ-25 городов Беларуси по количеству населения. Вот свежие подсчеты2

За прошлый год население Беларуси сократилось еще на 53 тысячи человек22

В Минске открыли кофейню, где за кофе можно платить сколько хочешь1

Бывшему топ-менеджеру ProStore и IT-компании дали три года колонии по политической статье

В Праге забросали коктейлями Молотова Русский дом7

Ким Чен Ын устроил роскошный прием в честь Лукашенко10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Протасевич снова женится — теперь на тарологе Анастасии, которая работала в элитном медцентре «Мерси»38

Протасевич снова женится — теперь на тарологе Анастасии, которая работала в элитном медцентре «Мерси»

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць