Маладафронтаўцы запрашаюць узяць удзел у святкаванні гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
27 лістапада 1920 года патрыёты Беларусі ўзнялі гераічнае паўстанне за незалежнасць нашай краіны. Сёлета ушанаванне гэтай слаўнай падзеі адбудзецца 26 лістапада — адбудзецца традыцыйная вандроўка ў Слуцак і наваколле.
Маладафронтаўцы запрашаюць на святочную экскурсію па баявых мясцінах, якая скончыцца ганаровым прынясеннем прысягі актывістамі. Выезд аўтобусам з Менску а 10-й ранку ў суботу 26 лістапада. Збор удзельнікаў падарожжа а 9:30 каля «Дома быту», што на выхадзе са станцыі мэтро «Інстытут культуры». Пажадана браць з сабою тэрмас і канапкі.
Кошт паездкі 15 рублёў. Актывісты з рэгіёнаў, якія за свой кошт дабірацца да Менску і назад, у экскурсіі ўдзельнічаюць бясплатна. Колькасьць месцаў абмежаваная. Запіс на паездку па т.: +375 29 83 969 83 (Яўген).

Комментарии