Культура22

Мова ў Пружанах: «Хто размаўляе па-беларуску — той не ілжэ!»

Тэатральна-дыскусійны вечар «Гаворым ці маўчым па-беларуску» прайшоў у Пружанах.

http://budzma.by/wp-content/gallery/pruzhany-1/7005.jpg
фота Зарыны Кандрацьевай

Пляцоўкай для вечарыны стаў музей-сядзіба «Пружанскі палацык», які рэгулярна дае сваю прастору для беларускіх імпрэзаў. У якасці гасцей былі запрошаныя Дзяніс Фёдараў(Брэст), рэжысёр пастановы «Білінгвы», і Анатоль Бараннік — акцёр таго ж монаспектакля. Ад брэсцкай суполкі «Мова Нанова» завітала Вольга Малафеечава. Удзел у вечарыне ўзяла таксама Анастасія Пілюгіна, арганізатарка інтэрнэт-суполкі «Беларускамоўная моладзь у Пружанах».

Кампанію «Будзьма беларусамі», якая выступіла арганізатарам вечарыны, прадстаўлялі вядоўца Хрысціна Марчук і каардынатарка Марыя Шарый.

http://budzma.by/wp-content/gallery/pruzhany-1/176.jpg

Пастаноўка, у якой няма працы драматурга

Вечар пачаўся з пастаноўкі «Білінгвы». У зале згасла святло, а акцёр Анатоль Баранік вынес на сцэну валун і, паклаўшы яго на крэсла, пачаў серыю маналогаў пра мову ад імя розных людзей. Не ўсе прысутныя адразу зразумелі задуму, а некаторыя нават пачалі ўстаўляць рэплікі, нібыта акцёр размаўляў непасрэдна з імі.

Анатоль хадзіў па шэрагах, прамаўляючы то ад імя марака, які паехаў на заробкі, то ад імя хлопца з дрэдамі, то ад імя рудавалосай дзяўчыны і г.д. Беларуская мова ў пастанове чаргуецца з рускай, а сам тэкст стаў вынікам жывых інтэрв’ю з мінакамі, якім задавалі пытанне пра іх стаўленне да беларускай мовы.

«Нас натхніў спектакль «Білінгвы» Андрэя Саўчанкі, і мы вырашылі зрабіць нешта падобнае, але на берасцейскім матэрыяле, — тлумачыць рэжысёр Дзяніс Фёдараў. — Спектакль зроблены на аснове жывых інтэрв’ю, тут няма перапрацаванага тэксту і працы драматурга, усё пакідалі без зменаў. Мы трымаліся нейтральнай пазіцыі — пазіцыі «нуль». Таму тэатр не заклікае і не дае ацэнак. Гэта даследаванне».

http://budzma.by/wp-content/gallery/pruzhany-1/6930.jpg

Дзяніс перакананы, што на балючыя сацыяльныя пытанні, у тым ліку на пытанне мовы, не можа быць адназначнага адказу, таму і пытанне «Што хацеў сказаць творам аўтар?» тут неактуальнае.

Яшчэ адзін цікавы момант — дыскусія з гледачом пасля пастановы, якая з практыкі часамі ператвараецца ў другі акт спектакля. Размовы пішуцца на дыктафон, і найбольш характэрныя рэплікі… проста ўліваюцца ў новую пастанову. Менавіта таму акцёр чытаў некаторыя маналогі з паперкі — яны новыя. Так пастанова жыве і ўвесь час абнаўляецца.

Берасцейцы не адрозніваюць беларускай ад польскай ці ўкраінскай?

Да размовы падключаецца Вольга Малафеечава. Рэч у тым, што ў спектаклі прагучала рэпліка пра тое, што берасцейцы лепш ведаюць польскую і размаўляе на ёй ці не кожны другі…

«Не, на вуліцы нельга пачуць польскай мовы, — сцвярджае Вольга, — Хутчэй моладзь рыхтуецца да экзаменаў, калі едзе вучыцца ў Польшчу, і вучыць мову. Некаторыя нават не адрозняць беларускай ад украінскай ці польскай — ёсць такое. Яшчэ адзін варыянт: людзі адказваюць па-беларуску, калі да іх па-беларуску звяртаешся, а калі кажаш па-польску — то адпаведна».

http://budzma.by/wp-content/gallery/pruzhany-1/6955.jpg

Вольга абмалёўвае агульную сітуацыю з «Мовай Нанова» ў вобласці: курсы працуюць пакуль толькі ў Брэсце і Баранавічах. У абласным цэнтры працуе ўжо чацвёрты сезон курсаў, то бок праца ідзе амаль поўныя чатыры гады. Сярэдняя колькасць прысутных на занятках — 40 чалавек, але часам бывае і па 80.

«У школе можна гутарыць па беларуску толькі пра літаратуру, а ў нас — пра ўсё, — працягвае Малфеечава. — Калі чалавек прыходзіць у супольнасць, ён спакайней сябе адчувае. Першы раз найчасцей прыходзяць з сябрамі, аднагрупнікамі. Наступныя разы ўжо свядома, каб вывучаць мову. Людзі пачынаюць сябраваць, знаходзяць карысныя кантакты. Трапляюцца і гісторыі кахання, якім дала жыццё менавіта «Мова Нанова».

«Стрыт-арт патрабуе грошай, суполка ў «ВК» — не»

Наступны рэспандэнт — Анастасія Пілюгіна, арганізатарка пружанскай беларускамоўнай суполкі ў «ВК». Дзяўчына распавядае, што суполка мае каля 300 падпісантаў, у Інстаграме — прыкладна столькі ж.

«Зараз суполка, на жаль, у фазе застою — няма новых сілаў, — тлумачыць Пялюгіна. — Усе мінулыя рэдактары на вучобе ці на працы. Таму шукаем новы фармат. Наогул жа мы з’явіліся ў 2012 годзе. Мае калегі — Георгі Казлоўскі і Дар’я Ціхановіч — наогул рускамоўныя. Спачатку мы дасылалі мясцовым уладам заяўкі на муралы ў Пружанах з беларускім кантэнтам, але атрымалі адмову. Тады і вырашылі працаваць у інтэрнэце».

http://budzma.by/wp-content/gallery/pruzhany-1/7087.jpg

Спачатку суполка карысталася вялікай папулярнасцю. Аўтары рабілі мемы па-беларуску на мясцовую тэматыку, чым зараблялі лайкі і рэпосты. У 2015-м каманда суполкі ўсё ж выйшла ў афлайн, зладзіўшы ў горадзе «Шоў беларушчыны».

«Стрыт-арт, якім мы загарэліся спачатку, патрабуе грошай і штогадовай рэстаўрацыі, — тлумачыць Анастасія. — А нам было па 15-16 гадоў. Суполка ў інтэрнэце не патрабуе ніякіх грошай, таму кансалідаваліся і зрабілі. Шоў Беларушчыны — таксама справа досыць бюджэтная, таму і яе ўзялі на ўзбраенне».

«Часам нават рускія просяць экскурсіі па-беларуску»

Дырэктар «Палацыка» Юры Зялевіч, які ў свой час зладзіў тут нашумелую «Ноч вышыванкі», дзеліцца сваімі назіраннямі адносна моўнай сітуацыі.

«Запатрабаванасць мовы малая, — канстатуе сп. Юры. — Экскурсіі па-беларуску замаўляюць хіба тыя, хто загадзя едзе з такой устаноўкай. З іншага боку, часам нават рускія просяць правесці экскурсію па-беларуску… Агулам па-беларуску распавядаем хіба 5-6 групам на год. Пружанцаў сярод іх, на жаль, няма.»

http://budzma.by/wp-content/gallery/pruzhany-1/6982.jpg

Чаму так? Ад чаго залежыць запатрабаванасць мовы?

«Трэба ў корань глядзець, — працягвае Зялевіч. — А корань — у спектаклі. Мы жывем у аднамоўным асяродку, нягледзячы на ўзаконены білінгвізм. Ідучы па горадзе, можна сустрэць 2-3 шыльды па беларуску: «Белсаюздрук», «Магазін «Крыніца», «Помнік архітэктуры» і… усё. Нават на рынку мала хто адкажа па-беларуску».

Мова, Brutto і эфект «белай вароны»

Хрысціна Марчук звяртаецца да залы з пытаннем, ці пазнаў сябе хто сярод тыпажаў, паказаных у пастанове.

«Так, канечне, — адгукаецца хлопец з завушніцай у вуху, — я заўсёды цікавіўся гісторыяй, а мова — неад’емная яе частка. Калі жыў у Мінску, то наведваў «Мову Нанова», «Мову ці каву», курсы Шэіна. Але людзі ставяцца да гэтага як да дзівацтва, маўляў, ёсць і такі прыкол. Ну навошта табе гэта? Што маеш з мовы?.. Я пазнаў не толькі сябе, але і сваіх сяброў. Тыя ж самыя ноткі, на працы, на вуліцы, быццам вы ў іх бралі інтэрв’ю».

http://budzma.by/wp-content/gallery/pruzhany-1/6908.jpg

Хрысціна не спыняецца і ідзе ў наступ: «А што ты маеш з мовы?»

«Я сам задаволены, мне падабаецца, — працягвае хлопец. — Хочацца быць адметным, хай гэта і падлеткавы момант. Мой знаёмы адзін ездзіў са мной на канцэрт Brutto ў Польшчу. У Беларусі ён размаўляў па-расійску, а там ужо пераключыўся цалкам на беларускую. Людзі мо і хочуць гутарыць на мове, але ім цяжка адразу стаць белымі варонамі».

«А Шчапёткінай дайце бясплатна!»

Пазнала сябе ў пастанове і жанчына з задніх шэрагаў, настаўніца рускай мовы і літаратуры. Яе зачапілі радкі пра кніжкі на паліцы, якія там захоўваюцца, нібы святыня. У якасці доказу адданасці мове яна зачытвае верш, складзены разам з вучнем, — пра дранікі:

«Дранікі — гэта смачна, дранікі трэба драць…»

Пасля бурных апладысментаў (частка залы — пружанскія школьнікі) жанчына перадае лісток з вершам наперад, арганізатарам — каб захаваўся для гісторыі.

http://budzma.by/wp-content/gallery/pruzhany-1/7014.jpg

Далей у размову уключаецца жанчына ў акулярах:

«Пытаецеся пра выгаду ад мовы? Я раскажу, чаму выгадна. Я трапіла ў шпіталь. З доктарам па-беларуску размаўляла. На наступны дзень ужо тры дактары прыйшлі мяне паслухаць. «Што вас бянтэжыць?» — пытаюцца. А калі трэба было адзенне купляць на аперацыйны стол, доктар усміхаецца і кажа: «А Шчапёткінай дайце бясплатна!».

Далей жанчына распавядае пра спрэчную сітуацыю з грашыма ў краме, якая таксама вырашылася дзякуючы мове. «Хто размаўляе па-беларуску — той не ілжэ!» — такі быў вердыкт прадавачкі. І першую, і другую гісторыю зала сустрэла воплескамі.

«Беларуская мова ў блакадным становішчы…»

Час падводзіць вынікі. Хрысціна пытаецца ў рэжысёра пастановы, што ўсё ж такі стаіць за адказамі людзей наконт мовы.

«Ніколі не ведаеш, што скажуць людзі, — паціскае плячыма Дзяніс. — Але так склалася — гэта адбітак рэальнасці. Афіцыйна білінгвізм, але… руская мова паўсюдна, а беларуская — у блакадным становішчы. Цікава, калі пастанову глядзяць рускамоўныя, якія з мовай нідзе не сутыкаюцца, а пасля кажуць: «Нешта зварухнулася». Значыць, недарма. Бо хто размаўляў на мове, той і будзе размаўляць. А калі чалавек, далёкі ад усяго гэтага задумваецца, гэта ўжо перамога».

Вольга Малафеечава заклікае ставіць беларускую мову на тэлефоны, пісаць на мове ў сацыяльных сетках, а галоўнае — размаўляць. Пасля задае ўжо цалкам канкрэтнае пытанне: «Калі б у вашым горадзе пачаліся курсы «Мовы Нанова» — хто б прыйшоў?»

Няўпэўнена падымаецца спачатку 3-4 рукі. Людзі азіраюцца, шукаючы знаёмых альбо аўтарытэтаў. 5-7 рук, пасля 8-10… Калі б паўза зацягнулася, ёсць верагоднасць, што паднялі б рукі ўсе — нават не пружанцы.

http://budzma.by/wp-content/gallery/pruzhany-1/6961.jpg

Па руках ідуць будзьмаўскія паштоўкі. Сярод хлопцаў-школьнікаў чутно: «Лю-стэ-эрка», «А як «чарка» будзе? Чарка?..»

У канцы сустрэчы Хрысціна Марчук дзякуе ўсім прысутным і адміністрацыі музея-сядзібы:

«Ёсць такія формы беларускага жыцця: талака і грамада. Пружанскі палацык — цудоўны прыклад і рэсурс для усіх нас. Гэта пляцоўка для пошуку аднадумцаў, абмеркаванняў, жывы пункт збору для матываваных валанцёраў. Пазіцыя ж нашай кампаніі па мове нязменная: мова ўплывае на культуру і паляпшае жыццё. І акрамя яскравых індывідуальнасцяў шмат што ў моўнай сітуацыі залежыць ад сям’і сяброў, усіх нас разам».

Комментарии2

Сейчас читают

Стало известно, где работает фаворитка Лукашенко Владлена Зайцева22

Стало известно, где работает фаворитка Лукашенко Владлена Зайцева

Все новости →
Все новости

Бойфренд Арины Соболенко стал совладельцем французского футбольного клуба2

Шестилетний сын вратаря «Баварии» умер после продолжительной болезни

Политзаключенный рассказал, как обычные уголовники объявили голодовку, чтобы улучшить условия содержания политических5

Добавил цианид в протеиновый напиток. Стоматолог отравил жену, а затем пытался убить следователя3

Массированная атака БПЛА на Россию: пожары на нефтезаводах, радиозаводе и взрывы около военного аэродрома6

Россияне выбрали, какой памятник будет установлен в Гомеле31

Искусственный интеллект может привести к вымиранию человечества, предупреждают эксперты14

Популярный блогер Пан Усялян второй раз стал отцом14

Российские туристы нашли на пляже в Таиланде рвоту кашалота. Она стоит безумные деньги1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стало известно, где работает фаворитка Лукашенко Владлена Зайцева22

Стало известно, где работает фаворитка Лукашенко Владлена Зайцева

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць