Обо всём2525

Владелец магазина с национальным колоритом: «Если кто-то оскорбит язык или историю, могу выставить за порог»

У лютым 2018-га краме нацыянальных рэчаў «Дарэчы» споўніцца два гады.

Бацька Уладзімір разам з сынам Вадзімам адкрылі кропку ў гандлёвым цэнтры «Сілуэт» (каля Камароўскага рынка) па клічу сэрца. Ім пашанцавала: адзенне ды аксэсуары з беларускай сімволікай з кожным днём карыстаюцца ўсё большым попытам, хоць на цішотках ды магнітах вялікіх грошай і не заробіш. Макей старэйшы жартуе, што ўсё ў іх добра складваецца з нагоды знакамітага прозвішча (Уладзімір — ажно поўны цёзка міністра замежных спраў), але, насамрэч, сакрэт поспеху хаваецца ў штодзённым жаданні развівацца ды ва ўласным правіле некалькіх «П»: патрыятызм, прыстойнасць, прафесіяналізм.

Мы апісвалі тое, як нараджалася крама, са слоў маладога ўладальніка Вадзіма, а цяпер пагутарылі са старэйшым Макеем, а заадно даведаліся пра актуальныя зніжкі і планы прадпрымальнікаў.

Уладзімір Макей

Гаспадар сустракае пакупнікоў ва ўкраінскай вышыванцы, шортах ад LSTR Adziennie ды ў красоўках з арнаментам, якія яму прывезлі з Галандыі. З дынаміка гучаць трэкі Вольскага, «Акіян Эльзы» ды «Накі». Спадар Уладзімір вітае наведвальнікаў па-беларуску, хаця не так даўно не лепшым чынам валодаў мовай, шмат гадоў працаваў ў Расіі ды мала думаў пра нацыянальнае.

На папулярныя цішоткі цяпер дзейнічаюць зніжкі

«На маё разуменне сапраўднай незалежнасці краіны моцна паўплывалі падзеі 2014 года і сын. Вадзім першым пачаў слухаць беларускамоўную музыку, я хутка падключыўся, стаў чытаць кніжкі: Мележа, Караткевіча, Купалу з Коласам. Я заўсёды адчуваў у сабе беларушчыну, але савецкае выхаванне не давала праявіцца гэтаму напоўніцу. У нейкі момант мне стала сорамна, і я проста вырашыў пачаць нейкія змяненні з сябе: стаў вывучаць гісторыю з пункту гледжання беларуса, а не паляка, рускага ці ўкраінца», — расказвае Уладзімір.

Сёння мужчына сам тлумачыць пакупнікам, што назва крамы не перакладаецца як «да, вещи», ды стараецца перадаваць людзям іншыя атрыманыя веды:

«Да нас у краму неяк зайшоў 60-гадовы, на выгляд вельмі адукаваны мужчына. І спрабаваў пераканаць, што нічога беларускага мы тут не прадаём, бо наша гісторыя пачынаецца з 1945 года ды 1994 года. Ён жыве з такім меркаваннем і так жывуць некаторыя беларусы, мяркуючы, што мы — малодшыя браты, напрыклад, а ніяк не самастойная нацыя. Я так не хачу».

Тых, хто не размаўляе па-беларуску, спадар Уладзімір з крамы, канечне, не выганяе (хоць і лічыць, што без гэтага ў беларусаў няма будучыні), але калі нехта асмеліцца абразіць мову ці гісторыю, можа лёгка выправадзіць. Гаспадар кажа, што грошы для яго маюць пах.

Адзін з самых папулярных тавараў. «Дарэчы» пачалі вырабляць яго першымі
Сумкі і заплечнікі, пашытыя з лёну

Нягледзячы на тое, што прадаўцоў нацыянальных рэчаў становіцца ўсё больш, Макеі не баяцца, а толькі вітаюць канкурэнцыю: «Тыя, хто прыйшоў сюды толькі дзеля грошай, канечне, у бізнэсе не затрымаюцца. Важна яшчэ ўсведамляць сябе правадніком беларушчыны», — упэўнены Уладзімір.

Для таго, каб быць запатрабаванымі, прадпрымальнікі стараюцца ўкараняць у бізнэс новыя фішкі. Так, нядаўна ў краме запрацаваў букросінг. Бацька з сынам набываюць старыя беларускія кніжкі ў тых, каму яны сталі не патрэбныя, і прэзентуюць іх пакупнікам у якасці кампліменту.

У якасці падарунку тут можна атрымаць цікавую кнігу
Завушніцы, бранзалеты ды кулоны — усяго 10 рублёў
Сапраўдны змагарскі кубак — 25 рублёў замест 30.
Цёплая яркая шапка на восень — усяго 25 рублёў
Cапраўдныя беларускія карты
Шмат хто прыходзіць за сімвалічнымі падарункамі. Магніты ды паштоўкі — лепшы выбар, каб зрабіць камусьці прыемнае

У бліжэйшых планах Макеяў, калі ўсё будзе добра, адкрыць яшчэ некалькі кропак з нацыянальнымі рэчамі як у Мінску, так і ў правінцыі.

У краме таксама набыць байкі з бараной ад «Нашай Нівы».

ІП Макей Вадзім Уладзіміравіч УНП 192588587

Комментарии25

Сейчас читают

«О встрече Луку всегда просили передать Путину». Шустер рассказал, как Лукашенко предлагал свои услуги американцам11

«О встрече Луку всегда просили передать Путину». Шустер рассказал, как Лукашенко предлагал свои услуги американцам

Все новости →
Все новости

Сирота с особенностями развития из Хойников оказался на войне против Украины. Опекун говорит, что обманом4

Как сейчас выглядит могила Алеся Пушкина ФОТОФАКТ12

Миллионер, годами убивавший диких животных, погиб на охоте: его пронзил рогами буйвол17

В Речице горел частный сектор1

Макс Корж выступит на стадионе в Варшаве. Несколько улиц перекроют и изменят движение транспорта 9 августа9

Генплан Минска будут изменять. Горожане могут озвучить предложения7

Тихановская обратилась к белорусам по случаю пятой годовщины протестов25

В Минске вооруженные силовики задержали индивидуального предпринимателя1

«Байсол» выставит на аукцион лимитированную серию часов6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«О встрече Луку всегда просили передать Путину». Шустер рассказал, как Лукашенко предлагал свои услуги американцам11

«О встрече Луку всегда просили передать Путину». Шустер рассказал, как Лукашенко предлагал свои услуги американцам

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць