Истории нескольких жителей Браслава, которые не дают городу стать зомби
Турыстычны летам Браслаў восенню нібыта вымірае: мясцовыя параўноўваюць яго з зомбі, які ў гэты час сыходзіць на пакой. Без уласнага басейна, кінатэатра, з райпа, што загінаецца, горад-дзесяцітысячнік не засынае зусім толькі дзякуючы неабыякавым людзям. Іх няшмат, але гэтыя адзінкі робяць працу вялікіх аддзелаў культуры.

Мы зганялі ў край азёр, каб пазнаёміцца з тымі, хто не з’ехаў з Браслава, бо любіць горад настолькі, што гатовы рабіць гэта нават без узаемнасці.
Юля Цярэнцьева і беларуская кавярня-арт-прастора

Хутка будзе чатыры гады, як Юля з трыма дзецьмі і мужам Станіславам прамяняла Мінск на вёску Зарачча, што пад Браславам. Пераключыцца з журналістыкі на гаспадарчыя справы было няпроста, але цяпер відавочна, што ўся сям’я асвоілася на новым месцы. Мала таго, што Юля ўзгадала дзіцячыя майстар-класы ад бабулі і дала рады карове, дык яшчэ і шчыльна занялася грамадскімі справамі. Зусім нядаўна з яе ініцыятывы каля Браслава адкрылася «Кавярня», а летась яна дапамагала ладзіць першыя беларускамоўныя курсы для мясцовых.
Гісторыю пераезда Юлі, Стася і іх траіх дзяцей, Элі, Лілі і Марка, мы друкавалі амаль два гады таму. Былая журналістка і практыкуючы адвакат абмянялі кватэру ва Уруччы на домік на беразе возера Рака. Уцяплілі яго, адрамантавалі санвузлы. Завялі птушку, трусоў, авечак. Сёлета ў доме з’явілася карова, і Юля пачала рабіць хатнія тварог і масла: для гэтага спецыяльна набылі сепаратар. Паўнавартаснымі гаспадарамі ў доме можна лічыць двух чорных котак, рудое кацяня і сабак.


Крыху далей, амаль на мяжы з Латвіяй, на старым хутары сям’я трымае пчол, а за дзясятак кіламетраў ад роднага дома, у вёсцы Пеліканы, Юля з мужам выкупілі стары будынак школы часоў Пілсудскага, дзе ўжо паспелі замяніць вокны і старую падлогу. Жанчына не губляе надзеі стварыць там цэнтр сямейнага адпачынку, але разумее, што гэта можа зацікавіць толькі мясцовых. Вёскі працягваюць пусцець, а дабірацца з горада па разбітых дарогах — не самая ўдзячная справа. Акрамя таго, ёй прыйшлося шмат пабіцца з паперкамі для розных інстанцый, і яна нават паспела пашкадаваць, што ў гэта ўвязалася.
…У дрэннае надвор’е браслаўскія землі падтапляе: сыходзіць пад ваду пляж на беразе Дрывятаў, а ў вёсках складана абысціся без галёш. Бруд хлюпае пад нагамі, ногі вязнуць у жыжцы. Юля жартуе, што для некаторых гарадскіх гасцей гэта становіцца сапраўдным выпрабаваннем. Але яе і дзяцей такія рэчы даўно не пужаюць.

«Мінск маёй маладосці я вельмі любіла і не разумела раней, чаму людзі кудысьці з’язджаюць. Але тады горад быў іншы. Цяпер ён ператварыўся ў вечныя спаборніцтвы за найлепшае месца ў дзіцячым садку, на паркоўцы, на дарозе, у чарзе… А ў вёсцы я адчуваю свабоду духа. Нармальна жыць там, дзе ты яе адчуваеш», — дзеліцца гаспадыня.


Яе муж Станіслаў, у сваю чаргу, жартуе, што куды танней было б, калі б Юля была проста гаспадыняй дома. Але ўнутранага стартапера ў ёй не задушыць. У пачатку кастрычніка яе намаганнямі ў Браславе запрацавала «Кавярня» проста на беразе Дрывятаў. І яна ўжо думае над наступнымі праектамі: як стварыць у горадзе парк медытацыі і аб’яднаць фермераў, якія хочуць прадаваць сваю прадукцыю турыстам.


Гэты будынак пуставаў ад 2013 года. Шмат хто да яго прыглядаўся, але нічога не рабіў. Летам вырашылася спытаць пра арэнду Юля. Кошты гаспадар запрасіў мінскія, але губляць такі ўтульны куток было шкада, таму яна прынялася за збор патрэбных дакументаў на адкрыццё.

«Адразу ў галаве ў мяне сядзела ідэя стварэння хатняга кафэ з арт-прасторай на другім паверсе, аднак хутка мае мары адна за другой пачалі разбівацца аб санітарныя нормы. Паводле іх стэлажы і мойкі на кухні павінны быць толькі з нержавейкі, у якасці ануч — рыззё, хаця ўсе даўно карыстаюцца мікрафібрай. Паўсюль трэба клеіць налепкі: дзе мыць рукі, дзе рэзаць гародніну (повар, відаць, дурны і сам не разумее, дзе гэта рабіць?). Апроч таго, у мяне і ў браслаўскіх фермераў шмат сваіх яблыкаў, бульба, малако тое ж, але па нормах мы не можам гэта выкарыстоўваць, бо зрабіць сертыфікаты на кожную маленькую партыю нерэальна. Яшчэ адна з прычын — наша памяшканне не дазваляе абсталяваць асобны пакойчык пад чыстку і мыйку гародніны. Таму мы вымушаныя закупаць паўфабрыкаты і гатаваць дранікі не па рэцэпце мужа, а па тым, які прапісаны ў санітарных правілах.
Што да коштаў, то самымі дарагімі рэчамі ў выніку сталі прафесійная кававарка, рэчы для кухні і банкаўскае абсталяванне. Амаль уся мэбля дасталася ад былых гаспадароў. Юля раіць усім, хто захоча паспрабаваць сябе ў грамадскім харчаванні, мець у кішэні каля пяці тысяч даляраў.

Галляш Сялява і моўныя курсы

У 9-м класе ён пайшоў на заняткі, як звычайна, а вярнуўся дамоў, размаўляючы па-беларуску. Проста задумаўся, чаму ёсць мова, якой не карыстаюцца. Бацькі лічылі, што хлопец дурачыцца, але ён і не збіраўся. Хутка да мовы з яго вуснаў прызвычаіліся і сваякі, і сябры, а хлопец працягнуў яе вывучаць на філфаку.
Амаль ніякай падтрымкі ад мясцовых улад пад усе гэтыя ініцыятывы яны не атрымалі. Наадварот, аддзел ідэалогіі кожны раз тэлефанаваў Галляшу і папярэджваў: «Вы не ўзгаднілі з намі культурна-масавае мерапрыемства — гэта можа дрэнна скончыцца». А ў выніку з інтэлектуальнымі гульнямі ўвогуле атрымалася весела. Калі ў райвыканкаме ўбачылі, што яны сталі вельмі папулярнымі, то прапанавалі рабіць гэта ад імя БРСМ. Галляш адмовіўся.
Моўныя курсы пакуль наведвае не больш за 10 чалавек. Але з новым сезонам, разам з падтрымкай «Мовы Нанова», арганізатары вераць у тое, што людзі падцягнуцца, бо ў цэлым для моладзі тут забаў амаль няма: ні свайго кіно, ні басейна, дыскатэка раз на тыдзень на турбазе… Ды і ўсё, у прынцыпе.
У такіх умовах мясцовыя альбо з’язджаюць, альбо сыходзяць у хатняе падполле, альбо робяць нешта самі, насуперак абставінам.
Сям’я Шакеляў і спорт

«Гадоў дзесяць мы прапаноўваем нацыянальнаму парку «Браслаўскія азёры» і ўладам зрабіць на гэтым рэльефным месцы лыжа-ролерную трасу, каб развіваць у Браславе спартыўны турызм, аднак вынікаў нуль. З адным кіраўніцтвам на нешта дамовішся — на яго месца прыходзіць іншае. І так па коле.

Браты Лабуці і фестываль «VivaBraslav»
«VivaBraslav» — гэта яшчэ адна падзея, якая дае жару гораду. Сённяшні буйны музычна-спартыўны оўпэн-эйр пачынаўся са звычайнай дыскатэкі на стадыёне, якую арганізавалі двое братоў Жэня і Алег Лабуці з вёскі Урбаны, што амаль на мяжы з Латвіяй. Тады замест 600 чалавек патанчыць у Браславе прыйшлі каля 2 тысяч. Праз некалькі гадоў іх мерапрыемствы наведвалі ў 10 разоў больш.

«Мясцовая ўлада разумее, што мы прасоўваем рэгіён. З намі ёсць праблемы, канечне, але ўсе пытанні абмяркоўваюцца. Мы два гады ішлі да таго, каб фэст пусцілі на пляж: чыноўнікі баяліся, што моладзь можа ўтапіцца. Пяць гадоў працавалі над тым, каб на фэсце дазволілі прадаваць піва. У будучыні было б добра, каб Браслаў зрабілі бязвізавай зонай, тады мы б маглі канкураваць нават з замежнымі фэстамі», — марыць Яўген.
Падрыхтоўка да новага «Віва» ўжо пачалася: прычым, калі ў першыя гады браты займаліся фэстам ў вольны час, то цяпер — наадварот. Надаюць яму нават больш увагі, чым працы. Браслаўскі раён не прамысловы, таму патэнцыйных партнёраў прыходзіцца шукаць па ўсёй Беларусі: так браты і ездзяць на машыне з горада ў горад. Але таму, кажуць, і не сумуюць.
І гэта, безумоўна, таму, што жывуць іх уласныя праекты. Аднак ніхто з гэтых людзей, на жаль, не ўпэўнены ў заўтрашнім дні. Ніхто не можа сказаць дакладна, што будзе, калі скончыцца энтузіязм, а пачуццё любові да роднай зямлі і адданасці зменіцца выключна на цвярозы разлік.
«Люди, будьте бдительны! В такой ситуации может оказаться каждый житель ЕС!» Гражданин Литвы, осужденный в Беларуси на 13 лет за «шпионаж», передал письмо из колонии

Комментарии