Мнения110110

Феминистки отвечают Куллинковичу: «Почему мы должны бороться за уменьшение прав?»

Нядаўняе жорсткае выказванне музыкі, лідара гурта «Нейра Дзюбель» Аляксандра Кулінковіча наконт феміністак выклікала гарачае абмеркаванне ў сацсетках.

Калі коратка, то ён абвінавачваў феміністак у тым, што феміністкі змагаюцца не за роўныя правы, а за прывілеі для сябе. «Не мазгі павінны перамагаць, а першасныя палавыя прыкметы. Пароўну каб членаў і вагін», — не абіраў словы Аляксандр, адзначаючы, што менавіта мужчын у грамадстве дыскрымінуюць, аднак «яны маўчаць, бо так прынята».

Гэты рэзкі, з лексікай, як у пацаноў на раёне, пост праілюстраваў прорву непаразумення, якое працягвае існаваць паміж феміністкамі і тымі, хто іх погляды не падтрымлівае — мужчынамі, у першую чаргу.

Апошнія пагаджаліся з Кулінковічам і скардзіліся на свой лёс: у армію забіраюць толькі хлопчыкаў, быць мужнымі і маўчаць вучаць толькі іх, на пенсію пазней выходзім таксама мы, а крымінальны кодэкс больш жорсткі менавіта да мужчын. Акрамя гэтага, мужчынам няма дзе хавацца ад гвалту, а большасць і не адправіцца жаліцца на сэксуальныя дамаганні, бо мацней за гэта.

Цікава, што ў гэтай сітуацыі мужчыны заклікаюць звярнуць на гэта ўвагу, быццам жанчыны самі не бачаць усёй паўнаты карцінкі. Так, усе вышэй агучаныя праблемы існуюць. Аднак чаму феміністкі павінны змагацца за тое, каб усім было горш? Ці чаму яны павінны займацца прадстаўленнем мужчынскіх інтарэсаў? Менавіта гэтыя пытанні агучвалі жанчыны ў адказ на пост Кулінковіча.

Іх пазіцыю на гэты конт добра выказала Юлія Шарова, педагог і пісьменніца, якая цяпер працуе над раманам з феміністычнай праблематыкай:

Юлія Шарова.

«Феміністкам любяць закідваць з нагоды таго, што яны не змагаюцца:

А) за смяротную кару для жанчын;

Б) за прымусовую службу ў войску для жанчын;

В) за роўны ўзрост выхаду на пенсію.

Маўляў, хочаце толькі прывілеяў.

Але смяротная кара павінна быць адмененай для ўсіх, войска — пераведзенае на кантрактную аснову з допускам да службы для жанчын і з адкрыццём набору для жанчын на ўсіх спецыяльнасцях у Вайсковай акадэміі (сёння яна практычна закрытая для дзяўчат). Што да пенсіяў, то трэба змагацца за нармальную добраахвотную сістэму страхавання са стабільнымі пенсійнымі фондамі, а не за допуск да супольнага казана, адкуль можна сёрбаць чайнай лыжачкай. І адны феміністкі гэтую супольную праблему не вырашаць…».

Чамусьці да гэтага часу фемінізм успрымаецца як рух, які ставіць мэтай прыгнёт мужчын, аднак пачытайце яшчэ раз азначэнне — фемінізм — ён за роўныя правы. І тое, што мужчыны жывуць менш, а вымушаны працаваць больш, тое, што яны абавязаны губляць час у арміі, нават калі не хочуць і гэтак далей, з гэтым нельга мірыцца. Але прасіць жанчын змагацца за тое, каб ім было горш — гэта як спальваць дом суседзяў, таму што сёння згарэў твой — неяк неразумна і бессэнсоўна.

Комментарии110

Сейчас читают

В Украине арестовали белорусского добровольца Жерара. При нем якобы было около миллиона евро11

В Украине арестовали белорусского добровольца Жерара. При нем якобы было около миллиона евро

Все новости →
Все новости

Легендарные «Хутка-Смачна» еще существуют и пользуются популярностью1

Что делать с книгами, которые попали в список запрещенных в Беларуси? Ответили в Мининформации13

Сколько стоит взрослой женщине сделать прививку от ВПЧ в Беларуси и где ее искать?1

Статкевич о неизвестном из событий 2020 года и выводах из них: Новую власть сформируют не те, кто эмигрировал, а те, кто уберёт старую40

Массированная атака дронов на Ленинградскую область: пожар в порту и коллапс в Пулково2

В Нью-Йорке самолет Air Canada столкнулся с пожарной машиной на взлетно-посадочной полосе

Израильские поселенцы напали на палестинские деревни на Западном берегу. Это произошло после гибели еврейского подростка11

В Гомеле снесут довоенный Дом связи — мешает расширить улицу, которая в этом месте и так имеет восемь полос1

В центре Минска пьяный водитель протаранил столб

больш чытаных навін
больш лайканых навін

В Украине арестовали белорусского добровольца Жерара. При нем якобы было около миллиона евро11

В Украине арестовали белорусского добровольца Жерара. При нем якобы было около миллиона евро

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць