Культура1919

Как жили женщины в белорусской деревне 50—70-х

Гродненская писательница Алла Петрушкевич, автор книги «Шчонаўскія абразкі», рассказала «Нашей Нине» о малоизвестных страницах жизни женщин в белорусской деревне 50—70-х.

Сама кніга прысвечана далёка не адной гэтай тэме, яскравыя абразкі расказваюць пра цікавыя, жывыя падзеі невялікага Шчонава, што на Карэліччыне. Але выданне, у прыватнасці, прымушае па-новаму паглядзець на жыццё беларускіх сялянак.

Як удавалася не адставаць ад сусветнай моды

У кнізе Ала Петрушкевіч (псеўданім Альжбета Кеда) канстатуе: «Калі гляджу сёння старыя фільмы з Одры Хэпберн, бачу тыя ж сукенкі, што насілі нашы шчонаўскія харашухі. І валасы гэтак жа учэсвалі». І яшчэ: «Мода шасцідзясятых у Шчонаве была такая ж, як і ў Еўропе. Хай усё астатняе было зусім іншым».

Шчонаўка Рэня Адамовічава. Пачатак 70-х.

«Нашай Ніне» пісьменніца тлумачыць: «Дзяўчаты, маладыя жанчыны майго Шчонава не жылі на бязлюднай выспе. Кіно, модныя часопісы (дадатак да «Работніцы і сялянкі»), паездкі ў блізкія і не вельмі гарады — усё гэта пашырала свет. І шчонаўскае моды ў тым ліку. Фэсты — вялікія гадавыя парафіяльныя святы, куды збіраліся людзі з усёй ваколіцы — таксама былі месцам паказу высокай моды. Адтуль прыносілі новыя фасоны, адсканаваўшы іх вочкамі».

Сёстры Рэня і Люда ў роднай хаце. Канец 60-х.

Перашкода для таго, каб не адставаць ад сусветнай моды, была адна — грошы. Дакладней, іх адсутнасць. Шчонаўскія кабеты рэдка куплялі гатовыя сукенкі, бо і дорага было, і выбару пасля вайны, ды і пазней, не было асаблівага. На дапамогу прыходзілі краўчыхі, што жылі ў вёсках, — яны і пашыюць як скажаш, і дапасуюць да постаці, тлумачыць Ала Петрушкевіч.

Убраныя краўчыхамі. Першая палова 50-х.
Шчонаўка Мілка Лысішына. Першая палова 50-х.

Краўчыхаў, якія б жылі з свайго таленту, не было. Усе дзесьці яшчэ працавалі: у паляводстве, на ферме, у шпіталі.

«Шылі прыхваткамі, ад сну час адрываючы. Сябе, сям’ю, радню апраналі. З чужых бралі капейкі, бо ж са сваіх людзей, у якіх тыя капейкі палічаныя былі», — распавядае спадарыня Ала.

Як рэагавала старэйшае пакаленне на кароткія сукенкі і спадніцы?

«Цярпіма, бо ў кожнага дачка на выданні, то і абгаворваць іншых не выпадала», — адказвае пісьменніца.

Ала Петрушкевіч. Фота з яе старонкі ў фэйсбуку.
Кніга «Шчонаўскія абразкі» з’явілася ў продажы ў «Акадэмкнізе».

Упрыгожанні ў многіх захоўваліся яшчэ з даваеннага часу. «Памятаю тыя брошкі, пацеркі. І куплялі, дзе маглі. Ніхто з горада з пустымі рукамі не ехаў», — кажа Ала Петрушкевіч. 

Па вайне была праблема з касметыкай. Шчочкі, вусны падмалёўвалі бураком, бровы — вугальком, валасы завівалі на гарачы цвік. А ў 60-я дзяўчаты і кабеты ўжо займелі крамныя падмалёўкі, распавядае пісьменніца.

Юныя хутаранкі Воля Апанасішына і Жэня Антонішына. Пачатак 50-х.
Канец 50-х. У вышыванцы — настаўніца Валянціна Пятроўна Барэйка, маці Алы Петрушкевіч. У 70-я насіць вышыванкі стала не модна, настаўніца займела некалькі шыкоўных сукенак, вышываных краўчыхай, што яшчэ за Польшчай працавала. Тыя сукенкі і па сёння носіць яе дачка.

Дзе і як праводзіліся танцы

У многім лёсавызначальнымі для шчонаўскіх дзяўчат былі танцы (гулянё), дзе дабіраліся пары. Танцавалі па хатах, у цёплы час на вуліцы, але часцей у школе, якая вечарамі ператваралася ў клуб, каб пасля закрыцця школы да зруйнавання назаўсёды ў яго ператварыцца.

Лёнік-гарманіст разбіў не адно дзявочае сэрца ў Шчонаве. 50-я гады.

Модны вальс, вясёлы кракавяк, шляхетны падэспанак часцей за ўсё выконваліся мясцовымі музыкамі. Але самым улюбёным шчонаўскім танцам была полька.

«Не тая недарэчная паскакуха, якую толькі і ведаюць сёння. Гуляць польку трэба было так, каб яйка, на галаву пакладзенае, не ўпала. Без усялякіх падскокаў, роўненька, лёгенька, прытупваючы, круцячыся то ўправа, то ўлева», — распавядае спадарыня Ала.

Музыкаў наймалі з іншых вёсак, бо нямногія ў Шчонаве граць умелі. Самым знакамітым быў варанчанскі пан Чарноцкі, сляпы музыкант. А барабанілі ягоная жонка ці пасынкі.

Шчонаўскія хлопцы. Сярэдзіна 50-х.

На танцах дзяўчына не магла ні запрашаць хлопца, ні адмовіць. Гэта сталася б падзеяй са знакам мінус, — тлумачыць пісьменніца. — Пра тое, каб праводзіць дзяўчыну дадому, хлопец дамаўляўся з тою ў час танцаў. Зрэшты, пары ў асноўным былі падабраныя.

«Мы, малыя, даходныя шчонаўкі, звычайна ведалі, хто з кім дадому пойдзе», — узгадвае гады дзяцінства аўтарка кнігі.

Гулянё ў Шчонаве было святам для ўсіх. Прыходзілі і старыя, і малыя.

«Стратэгічнымі пазіцыямі сталых жанчын былі месцы на лаўках, пры сценах. Каб усё згледзець, каб назаўтра ні аднае костачкі маладое неперамытае не засталося», — распавядае Ала Петрушкевіч.

Як адносіліся да тых, хто падымаў руку на жонку

Ці мелі шчонаўскія жанчыны ў сваіх сем’ях роўныя правы з мужчынамі?

«Мелі. На выбары разам хадзілі, — жартуе пісьменніца. — Калі ўсур’ёз, то ніхто ў тыя часы ў нашых вёсках пра такія праблемы не задумваўся. Працавалі з раніцы да вечара, іншыя праблемы шчонаўцаў хвалявалі».

У «Шчонаўскіх абразках» адзначаецца: тое, што мужчыны білі жанчын, было звычайнай справай у беларускай вёсцы. Але як да гэтага адносіліся аднавяскоўцы?

«Спачувалі, калі кабета няшчасная, невінаватая, а муж злосць сваю на ёй зганяў. Або лічылі, што правільна муж робіць, калі кабета языку волю занадта дае, калі ўжыцца не можа. Не ўмешваліся ў чужыя сем’і, не прынята гэта было, бо муж і жонка самі павінны былі мірыцца»,распавядае спадарыня Ала.

Шпарагус — вазон, што рос у кожнай хаце — быў абавязковым атрыбутам вяселля. Караваі ім упрыгожвалі, на грудзі маладой прышывалі, у валян упляталі. На здымку ўжо пазнейшага часу маладая шчонаўка нат і ў модны свой строй галінку шпарагуса ўпляла. Пачатак 70-х.

Якія працы былі найбольш цяжкімі для вясковак

Да хатняй жаночай працы адносіліся гатаванне, пранне, прасаванне, грады. Мужчыны касілі, аралі, дровы секлі. Найбольш цяжкія працы для жанчын былі ў калгасе. Самая страшная — торф капаць, лён апрацоўваць, рваць, трапаць.

«Памятаю, была неяк з сяброўкамі ў той сушылцы, дзе лён трапалі. Калі ёсць на зямлі пекла, то яно там. Пыл такі страшны, паветра ім насычана, дыхнуць няма чым. Апрануты ў фуфайкі, твары абвязаныя хусткамі, толькі шчыліны для вачэй. І цэлы дзень траплом трэба біць, каб лён шоўкам стаў. Выходзілі адтуль брудныя, усе ў пылу, — узгадвае пісьменніца. — Памятаеце адзін з першых заморскіх серыялаў «Рабыня Ізаўра»? Смяяўся наш калега, настаўнік, калі паказвалі, як рабы на плантацыях працавалі. Казаў: «Паглядзелі б яны, як нашы кабеты дзялкі калгасныя полюць»».

А вось урывак з абразка «Здзек»: «Нядаўна даведалася пра тое, як апрацоўвалі лён шчонаўскія кабеты. Завялася ў ім нейкая мошка. Прыцягнулі вялізную бочку з дустам. Цалюткі дзень звеннявая Ніна Пасэсарава насыпала з тае бочкі голаю рукою (якія пальчаткі тады хто ведаў?) гэты дуст у капронавыя панчохі, а жанчыны з імі цалюткі дзень па полі хадзілі і сеялі тую атруту. І труцілі сябе».

Заўсёдная праца жаночая: звеннявая Ніна Пасэсарава нясе ваду на каромыслах. Сярэдзіна 60-х.

Выдаўшы «Шчонаўскія абразкі», Ала Петрушкевіч працягвае даследаваць гісторыю роднае вёскі праз лёсы людзей: «Даўно наша сям’я пакінула гэтую вёску, але я застаюся шчонаўкай. І сніцца мне наша хата, якой ужо няма».

Ля роднае хаты. 1996 год.

Комментарии19

Сейчас читают

Зеленский ввел санкции против Лукашенко16

Зеленский ввел санкции против Лукашенко

Все новости →
Все новости

Rheinmetall предлагает подготовить сотни модульных заводов по производству топлива из водорода. Они спасут в случае жестокой войны с Россией3

Минчанин возмутился видом посетителей ресторана: 90% в джинсах, спортивках. Только два столика в платьях и костюмах26

Бывший министр культуры Маркевич нашел себе работу мечты лукашистов6

Украинские беспилотники атаковали один из крупнейших в России химзаводов

Задержали подростка из Минска, который продавал фальшивые билеты на концерт российского рэпера Мота

Уволили директора заказника «Выгонощанское». Ему аукнулась ситуация с убийством волка палкой4

В Будславе объявили сбор крупной суммы на продолжение реставрации костела1

Арина Соболенко запустила свои фирменные пончики6

Владелец Marko показал, какие их туфли носит Лукашенко4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зеленский ввел санкции против Лукашенко16

Зеленский ввел санкции против Лукашенко

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць