Литература

Открыт прием заявок на премию имени Натальи Арсеньевой — выберут лучшую поэтическую книгу минувшего года

Намінаваць кнігі можна да 10 ліпеня. 

Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай ушаноўвае аўтара ці аўтарку найлепшай паэтычнай кнігі на беларускай мове. Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Узнагарода ўручаецца пры падтрымцы Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.

У склад журы прэміі сёлета ўваходзяць:

- Анатоль Івашчанка, паэт, літаратуразнаўца;
- Вольга Іпатава, пісьменніца, перакладчыца;
- Наста Кудасава, паэтка; 
- Дзмітрый Строцаў, паэт;
- Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык.

Правам намінавання валодаюць выдаўцы, творчыя аб’яднанні, аргкамітэт Прэміі, сябры журы і самі аўтары. 

Удзельнічаць у сёлетнім конкурсе могуць паэтычныя кнігі, напісаныя на беларускай мове і выдадзеныя ў электронным ці папяровым выглядзе ў 2017 годзе.

Заяўка павінна ўтрымліваць наступныя звесткі:

а) інфармацыя пра намінатара, што вылучае твор на Прэмію: кантактныя нумары тэлефонаў і адрасы;

б) назва кнігі, выдавецтва, месца і год выдання;

в) імя (імёны) паэта/паэткі, па магчымасці кантактныя дадзеныя;

г) электронныя pdf-версіі выданняў і, калі кніга выдавалася ў папяровым выглядзе, мінімум два папяровыя асобнікі кніг. Папяровыя асобнікі прымаюцца па адрасе Саюза беларускіх пісьменнікаў (Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31-906), электронныя варыянты — на адрас: [email protected].

Заяўкі прымаюцца да 10 ліпеня.

Прэмія заснаваная ў гонар беларускай паэткі Наталлі Арсенневай (1903—1997) у 2017 годзе і ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове. Сёлета прэмія адбудзецца ўжо другі раз. Першым лаўрэатам прэміі стаў Уладзімір Някляеў за зборнік паэзіі «Толькі вершы».

Прэмія ўручаецца пры падтрымцы Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі, арганізатары прэміі імя Наталлі Арсенневай — Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Згуртаванне «Бацькаўшчына».

Сачыць за абнаўленнямі можна на старонцы прэміі ў ФБ.

Комментарии

Сейчас читают

Десятки домов остались в Витебске без отопления и горячей воды2

Десятки домов остались в Витебске без отопления и горячей воды

Все новости →
Все новости

В Минске начался суд по громкому делу Липских, которых обвиняют в подготовке серии убийств2

Офис Тихановской уже с сегодняшнего дня начинает работу в Варшаве34

Автобус перевернулся в Пуховичском районе, четверо пассажиров в больнице

Бартосик: «Как ты можешь сравнивать скучный и банальный порнхаб с классической белорусской литературой!»3

Заместителя директора крупного предприятия из Дятловщины посадили за «содействие экстремизму»1

В доме под снос продают однушку почти за $60 000. Это самая дешевая квартира Минска1

Иван Шамякин: правоверный коммунист и белорусский патриот до мозга костей. Алкоголь, идейность, посылки из Москвы: как это могло сочетаться?39

В США мужчина под видом агента ФБР пытался освободить из тюрьмы Луиджи Манджоне3

Польский тревел-блогер, который путешествовал по Беларуси и России, рассказал о хейте, репутационных потерях и впечатлениях от поездки11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Десятки домов остались в Витебске без отопления и горячей воды2

Десятки домов остались в Витебске без отопления и горячей воды

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць