Общество1616

Молодожены из Орши, которые сыграли свадьбу в национальном стиле, познакомились благодаря «бабочке» с белорусским орнаментом ФОТО

Вераніка і Аляксей Валадзько пазнаёміліся праз захапленне беларушчынай. «Ён прыйшоў да мяне ў краму купіць мятлік», — расказвае нявеста Вераніка.

Акрамя сваёй асноўнай працы, дызайнеркі на Аршанскім льнокамбінаце, Вераніка займаецца вырабам аксэсуараў з беларускім арнаментам.

«Муж даўно цікавіцца беларускай гісторыяй, культурай, няблага разбіраецца ў беларускай музыцы. Ён прыйшоў да мяне ў краму замовіць сабе мятлік, так і пазнаёміліся», — расказвае яна.

Калі справа дайшла да вяселля, то іншага варыянту, акрамя як рабіць вяселле па-беларуску, у маладых не было.

«Пачалі рыхтавацца да вяселля не з замовы рэстарана ці выбару вясельнай сукенкі, а з чытання рознай літаратуры па фальклоры і беларускіх традыцыях. Вельмі дапамагла нам у гэтым кніга «Залатыя правілы народнай культуры» Крука і Катовіча. У свой вясельны дзень мы пастараліся прыўнесці абрады і звычаі. Нешта, вядома, перапрацоўвалі пад сябе і сучаснасць, ад нейкіх абрадаў адмовіліся, таму што мы першапачаткова планавалі правесці вяселле ў сучасным беларускім выкананні з улікам сэнсу і каларыту культуры нашага народа».

Праводзіны жаніха і нявесты цяпер ужо сям’я Валадзько пастаралася правесці традыцыйна.

«Пасля таго, як мая мама блаславіла нас вясельным абразом, бацька аперазаў мяне вясельным ручніком, падвёў да парога і перадаў жаніху. Потым мы прайшлі пад аркай, якую зрабілі бацькі з ручніка і двух хлябоў, што былі загорнутыя ў яго краі».

Цікавая асаблівасць, якую наўрад ці ўсе ведаюць: «хлеб-соль», з якім бацькі сустракаюць маладых, павінен ляжаць не на белай частцы ручніка, а на чырвоных яго канцах, зведзеных разам (сярэдзіну ручніка можна скласці ў некалькі разоў). А дзве буханкі хлеба, якія загортвалі з краёў ручніка, сімвалізуюць самастойнае жыццё жаніха і нявесты.

«Таксама мы не кусалі і не ламалі каравай, а толькі тры разы пацалавалі, таму што ў Беларусі вельмі шанавалі хлеб і аддавалі яму вялікае значэнне на вяселлі, ён лічыўся першым і самым дарагім вясельным падарункам. І я не кідала букет, таму што жаніху і нявесце нельга ў гэты дзень нічога выкідаць ад сябе. Яшчэ сядзелі на кажусе і многае іншае».

Гэта што тычыцца сапраўдных беларускіх традыцый у вяселлі Веранікі і Аляксея.

Сучасную сукенку Вераніцы сшыла мама, а вось вышывала яе дзяўчына сама.

«У мяне на спіне бісерам былі вышытыя беларускія арнаменты. Вядома, з сэнсам: сімвал жыцця, прадаўжэння роду, багацця і гэтак далей. Вышывала ўсё сама. Нават ноччу перад самім вяселлем, бо катастрафічна нічога не паспявала!».

Госці, дарэчы, былі ў захапленні ад беларускага настрою свята:

«Мы не папярэджвалі пра нейкі адмысловы дрэс-код, проста ўсе госці нас падтрымалі і прыйшлі ў сукенках, кашулях, мятліках з беларускім арнаментам і іншых беларускіх аксэсуарах. Віншавалі многія таксама па-беларуску».

А вось вядучага на вяселле Вераніцы і Аляксею дапамагла выбраць «Наша Ніна».

«Мы прачыталі пра вяселле пары з Віцебска, якое вёў Максім Панчанка, і нам вельмі захацелася, каб і наша свята вёў чалавек, які можа зрабіць гэта па-беларуску».

Комментарии16

Сейчас читают

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперша из Беларуси записала ответ Инстасамке. Молодежь массово снимает под него тиктоки19

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперша из Беларуси записала ответ Инстасамке. Молодежь массово снимает под него тиктоки

Все новости →
Все новости

Оливер из США выучил белорусский язык, потому что узнал, что его предки из Могилева58

В Амурской области России исчез самолет с 49 людьми на борту

Крутого айтишника, который вернулся из Грузии, осудили по четырем политическим статьям10

Два маленьких брата получили сильные ожоги при растапливании бани

Ходит легенда, что Оззи Осборн откусил голову живой летучей мыши. А что же произошло на самом деле?2

«Вышел из больницы с двумя открытыми ранами». Белорусу в Польше сделали операцию, а через два дня выписали12

Россия нанесла удары по нескольким областным центрам Украины

На Брестчине снова ищут возможности лишить красивейший памятник охранного статуса. Приказ поступил сверху4

Тело погибшего мотоциклиста два дня лежало на обочине, потому что полиция Польши и Литвы не смогли договориться между собой7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперша из Беларуси записала ответ Инстасамке. Молодежь массово снимает под него тиктоки19

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперша из Беларуси записала ответ Инстасамке. Молодежь массово снимает под него тиктоки

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць