История22

В Минске презентовали книги о Дунине-Марцинкевиче и игуменской шляхте

Гісторык і архівіст Зміцер Дрозд і даследчыца Алена Кароўчанка прэзентавалі свае кнігі.

«Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча» Змітра Дразда пабачылі свет дзякуючы краўдфандынгу, а «Ігуменскую шляхту ў Сібіры» Алены Кароўчанка выдала за ўласныя грошы.

Першая кніжка «Таямніц», якая цяпер існуе ў адзіным асобніку, — маленькая, на 284 старонкі, без каляровых карцінак і ў фармаце зборніка артыкулаў. Менавіта ў такім выглядзе Зміцер Дрозд і збіраўся яе пакінуць. Але ў выніку звышпаспяховай краўдфандынгавай кампаніі на «Талацэ» атрымалася сабраць грошы на кнігу ўжо зусім іншага ўзроўню.

Спонсарамі «Таямніц Дуніна-Марцінкевіча» выступілі каля 100 чалавек. Менавіта дзякуючы ім атрымалася змяніць фармат кнігі. У новым выданні 547 старонак. Палова зместу кнігі нідзе ніколі не публікавалася.

А самае важнае — яна змяшчае каля 200 дакументаў (гэта 90%), апублікаваных упершыню. У «Таямніцах» апісаны і ўнікальныя гісторыі з жыцця дачкі пісьменніка Камілы Марцінкевіч.

«Таямніцы» «ўваскрашаюць» і многіх сваякоў Дуніна-Марцінкевіча. Апроч асобы ўласна пісьменніка ў кнізе ўзнікаюць і іншыя героі: Адам Міцкевіч, Станіслаў Парчэўскі… Адна з пярлін кнігі — навуковая экспертыза дакументаў, якія калісьці прадастаўляў сам Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Як апынулася, многія з іх сапраўды былі падробленыя.

Зміцер Дрозд
Зміцер Дрозд

— Гэта не толькі плод маёй чатырохгадовай працы, над ёй працаваў цэлы калектыў, — кажа аўтар пра кнігу.

Але і гэты фаліянт змяшчае не ўсе знойдзеныя дакументы. Па словах аўтара, ён планаваў выдаць іх прынамсі пяць. Бо пісаць кнігу пра Марцінкевіча — як рабіць рамонт: можна пачаць, але немагчыма скончыць.

Ганна Кісліцына
Ганна Кісліцына

— Гэта, сапраўды, асбсалютна новы матэрыял і новы падыход у гісторыі, — зазначае рэдактарка кнігі Ганна Кісліцына. — Усе артыкулы Змітра былі звязаныя з чалавечай асобай Марцінкевіча. Напрыклад, чытаючы іх, я даведалася, што ён быў гарбаты. Манера Змітра пісаць — прыгодніцка-дэтыктыўная. Ты ідзеш па Мінску і бачыш, што ў гэтым будынку Марцінкевіча дапытвалі, у гэтым — судзілі… Ён жа быў авантурыст, падрабляльнік дакументаў, скрадальнік дзяўчат… Любой юрыдычнай канторы я б параіла ўзяць імя Дуніна-Марцінкевіча. Бо на ўсё, што ў яго запытваліся, у яго быў свой адказ. Напрыклад, пыталіся: «Вы скралі сваю жонку?» — «Я? Скраў? Ды не, сама прыйшла».

Па словах Ганны Кісліцынай, аўтар «Таямніц» — страшэнны перфекцыяніст. Ён сачыў за якасцю здымкаў, да апошняга не выдаваў кнігу, пакуль не сабраў усе дакументы.

Зміцер Юркевіч
Зміцер Юркевіч

— Я лічу, што гэта — фундаментальная рэч. Такія кнігі даўно павінны былі з’явіцца з прысвячэннямі Адаму Міцкевічу, Ігнату Дамейку, Тадэвушу Рэйтану і многім іншым зоркам. Бо, даследуючы жыццё Рэйтана, я вымушаны быў карыстацца тым, што ведаюць пра яго палякі — а гэта збор міфаў і блытаніна. Тое ж самае з Адамам Міцкевічам, — зазначыў даследчык біяграфій Тадэвуша Рэйтана і Адама Міцкевіча Зміцер Юркевіч.

Алена Кароўчанка

Для Алены Кароўчанка «Ігуменская шляхта ў Сібіры» — першая кніга. Гісторыя яе з’яўлення пачалася з таго, што аўтарка стала даследваць свой радавод Вернікоўскіх.

Цяпер у яе радаводзе 600 асоб з гэтага роду, і гэта натхніла аўтарку выдаць кнігу з пералікам імёнаў шляхты з з ваколіцы Суцін Ігуменскага павета, сасланай у Сібір за ўдзел у паўстанні 1863 года. Аўтарам даследавана і прааналізавана мноства генеалагічных крыніц у архівах Беларусі, Літвы і Расіі, прагледжаныя запісы метрычных кніг Томскага, Табольскага, Омскага, Уфімскага, Казанскага, Самарскага, Каінскага, Спаскага і Наванікалаеўскага касцёлаў, Серафінскага і Блонскага касцёлаў Ігуменскага павета, сабрана ўнікальная калекцыя дакументаў і фатаграфій. Лёс ссыльных, іх продкаў і нашчадкаў прасочваецца на працягу 200 гадоў — з пачатку XIX стагоддзя да нашага часу.

— Там ёсць фатаграфіі продкаў, месца жыхарства, гісторыі. У маёй кнізе вельмі шмат метрычных выпісак. Але гэта не проста пакаленны роспіс ці біяграфічны даведнік. Гэта пашыраны варыянт гербоўніка, — распавяла аўтарка.

Кніга Алены Кароўчанка спросціць пошук для нашчадкаў шляхецкіх радоў з Ігумену (цяпер Чэрвень), гісторыі лёсаў якіх раскіданыя па мноству архіваў па ўсёй Расіі.

— Пакаленням, якія будуць за намі, можна яшчэ шукаць і шукаць звесткі ў архівах, і знаходзіць нешта новае. А яшчэ я знайшоў у архіве самых блізкіх сяброў і жонку, — падсумаваў Зміцер Дрозд.

Набыць кнігі Змітра Дразда і Алены Кароўчанка можна будзе ўжо з панядзелка ў «Акадэмкнізе».

Комментарии2

Сейчас читают

Гэбист Константин Бычак возглавил Следственный комитет5

Гэбист Константин Бычак возглавил Следственный комитет

Все новости →
Все новости

Умер певец Крис Ри2

Пафосный и очень дорогой ресторан в Гродно попал в скандал из-за картин белорусской художницы14

Богослужение за покойного Никиту Мелкозерова проведут и в Варшаве

Лукашенко не претендует на более чем десяток «Орешников»6

В Литве арестовали группу, которая помогала военпрому России и Беларуси за европейские деньги. В ней были и белорусы2

В Гомеле осудили основателя арт-деревни и еще троих заключенных по делу Гаюна

Арестован гусляр «Старога Ольсы» Алесь Чумаков4

Тихановская отдала 15 тысяч евро от Лукашенко на поддержку политзаключенных10

Министр обороны Литвы: Деньги от транзита белорусского калия через Литву можно перечислять Украине15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэбист Константин Бычак возглавил Следственный комитет5

Гэбист Константин Бычак возглавил Следственный комитет

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць