История33

«Мама была комсомолка, а папа — зек. Я читала переписку спецслужб и понимала, что нас вообще не должно было быть» — рассказывает внучка Антона Луцкевича

Алеся Луцкевич — внучка Антона Луцкевича, определяющей личности в истории Беларуси, дочь его сына Юрия. Она появилась, когда отцу было 49 лет. Родилась и живет в Вильнюсе. Замужем за белорусом, художником Алесем Покладом. Их сын Ян учится в Англии, изучает международные отношения.

Алеся — віленская беларуска ў трэцім пакаленні. У яе вельмі чыстая мова, выкшталцоная, нібы са старонак заходнебеларускай прэсы 1920-х. Слухаеш яе і разумееш, што вось так гаварылі Луцкевічы і Ластоўскі, Купала і Драздовіч. Вось з такімі, амаль страчанымі ўжо інтанацыямі.

Пры гэтым Алеся Луцкевіч — настаўніца літоўскай мовы для дзяцей з парушэннямі слыху. Яе прафесія называецца сурдапедагог. Яе вучні — дзеткі з усіх рэгіёнаў Літвы. Алеся кажа: цікава прыкмячаць беларускія словы ў розных літоўскіх дыялектах.

Хоць і жыла ўсё жыццё ў Вільні, адукацыю яна атрымала ў Менску, у педуніверсітэце. Для бацькі было важна, каб дачка вучылася менавіта ў Беларусі.

Алеся Луцкевіч з сынам Янам.

Калі я прыехала вучыцца ў Мінск, у мяне быў культурны шок:

усе вакол размаўлялі па-расейску. А бацька да ўсіх звяртаўся па-беларуску, і цікава было назіраць, як у гаворцы суразмоўца паступова з’яўляліся беларускія словы.

Я працавала і вучылася завочна. На дзённым я вучыцца не магла, не было такіх фінансавых магчымасцяў — мае бацькі памерлі, калі я была ва ўніверсітэце.

Калі паступала, мама ўжо была хворая.

Менск мне не вельмі спадабаўся. Пасля Вільні ён быў няўтульны. Мне не падабалася, што незнаёмыя людзі могуць да цябе загаварыць, у нас гэта не было прынята. Не падабалася Траецкае прадмесце, яно было такое штучнае. Але час быў вельмі цікавы, я вучылася на добрым факультэце з вельмі добрымі выкладчыкамі, у мяне былі сябры.

Я не мусіла вучыць беларускую мову і літаратуру, здаваць па іх іспыты, але я вучыла і здавала. У першай дыктоўцы нарабіла шмат памылак. Калі паведаміла бацьку колькі, ён сказаў: «Гэта жах». Але ўсе астатнія студэнты былі з Беларусі, а некаторыя зрабілі памылак больш за мяне.

Я памятаю сваё дзяцінства, гэта была фантастыка. Я мела тату, які вельмі добра ўмеў слухаць. Ты заўсёды адчуваў сябе патрэбным.

Мне зараз успомніўся такі выпадак. Я прачытала нейкі фантастычны твор і, калі мы з татам пайшлі на шпацыр, стала яго пераказваць. Ён цярпліва выслухоўваў, задаваў пытанні і хваліў: «Як ты цікава мне распавяла! Я ніколі не прачытаў бы сам, а праз цябе цяпер я ведаю…» І толькі потым я даведалася, што ён проста не выносіў фантастычную літаратуру!..

Тата быў вельмі талерантны і ставіўся да нас як да асобаў, хоць мы былі маленькія. І быў вельмі шчаслівы, што мы ў яго нарадзіліся. Бо было зроблена ўсё, каб знішчыць сям’ю, каб не было ніякіх нашчадкаў. Мы з братам у архіве бачылі перапіску КГБ БССР і Літвы наконт таго, чым займаюцца браты Луцкевічы… І тады я зразумела, што, напэўна, нас увогуле не павінна было быць.

Юры Луцкевіч з дачкой Алесяй і сынам Іванам, 1970-я.

Бацька мала расказваў пра лагер. Мы ведалі хіба, што ў яго была дыстрафія.

Таму тое, што ён выжыў, — гэта цуд. Ён яшчэ апавядаў, што быў вельмі цудоўны дзень, калі ўсе даведаліся, што Сталін памёр. Гэта было свята.

Тата казаў, што яму вельмі пашэнціла, што ён трапіў у той лагер, дзе сабралі самых адукаваных людзей, самых цікавых.

Казаў, што іначай ніколі б у жыцці з імі не пазнаёміўся. Так, ён умеў бачыць плюсы… Ён быў вельмі цікавы чалавек, душа кампаній і вялікі аптыміст. Вельмі дзіўна, што чалавек можа захавацца такім адкрытым пасля лагера, пасля такога страшнага жыцця, калі трэба было толькі выжыць.

Юры Луцкевіч моцна сябраваў з мастаком Пётрам Сергіевічам, і Сергіевіч намаляваў для сябра партрэты яго бацькі і дачушкі. «Ён жыў на Антокалі, недалёка ад нас. Мы з татам часта заходзілі да яго ў майстэрню. Калі Сергіевіч маляваў алоўкам мой партрэт, мне было 3 гады, і, памятаю, я вельмі старалася пазіраваць», — успамінае Алеся.

Калі тата вярнуўся ў Вільню, тут ужо нікога са знаёмых не засталося. Яны самі сябе называлі «віленскія недабіткі» — тыя, хто выжыў і вярнуўся.

Пасля вайны тут абсалютова змянілася насельніцтва.

У дзяцінстве тата заўсёды хадзіў са мной 25 Сакавіка на Лукішскую плошчу пакласці кветкі на месца, дзе быў пакараны Кастусь Каліноўскі.

Мы хадзілі толькі ўдваіх. І я ўжо тады ведала, што там ніхто не пахаваны — тата казаў, што паўстанцаў пахавалі на Замкавай гары. Заўсёды ў гэты дзень мы неслі на Лукішкі два белыя і адзін чырвоны гваздзікі. А ўвогуле тата і мама любілі хрызантэмы.

У літаратуры тата вельмі высока ставіў Быкава.

Любіў Караткевіча. Кнігі мне чытаў па-беларуску з дзяцінства. Памятаю, напрыклад, Янку Маўра. Ён увогуле займаўся маім выхаваннем, вельмі стараўся ўсё перадаць, дбаў пра гэта. Мы з братам чыталі заўсёды вельмі шмат і рознае.

Мой тата любіў класічную музыку.

Песень у нас не пяялі, сям’я была не пявучая. Бацька са смехам апавядаў, што, калі вучыўся ў гімназіі, настаўнік музыкі яму сказаў: «Ну што, Юрка, голасу няма, слых не развіты». Але цікава, што мой брат мае добры слых, скончыў музычную школу. Яшчэ тата вельмі-вельмі любіў выглядаць добра, элеганцка. Але магчымасці ў той час былі абмежаваныя… Вы пытаеце, што ён любіў есці. Ведаеце, людзі, якія лагер прайшлі, радуюцца ўсякай ежы. Але, напэўна, улюбёнай бацькавай стравай былі дранікі. Мая мама смачна гатавала, і ён вельмі цаніў гэта.

Мая мама з Расеі, яна была камсамолка, якая паехала працаваць на Калыму. А тата быў зэк. Яны пазнаёміліся, потым тата вызваліўся, вярнуўся ў Вільню, а яна прыехала да яго.

У той час маміна сям’я жыла ў Маскве. Пра татавы ідэі мама ўсё ведала і ўсё гэта вельмі шанавала. Яна спрабавала вывучыць беларускую мову, але расейцам цяжка. І заўсёды, калі прыязджалі нейкія гісторыкі, госці, яна прасіла прабачэння, што не можа гаварыць да іх па-беларуску.

Мама ведала ўсю гісторыю нашай сям’і яшчэ да таго, як выйшла замуж.

А хто былі маміны бацькі, я нават дакладна не ведаю, мы мала падтрымлівалі сувязі. У іх былі іншыя ўнукі, а мы былі «не рускія», нас не лічылі такімі ўжо блізкімі. Нам былі заўсёды бліжэйшыя татавы кузынкі: Марыя Чапялёва ў Пецярбурзе і Яніна Каханоўская ў Нью-Ёрку. Гэта дочкі Эміліі Шабуні, сястры Антона Луцкевіча.

У час вайны мой тата быў дырэктарам радашковіцкай гімназіі.

Я сустракалася з адным яго вучнем. У 1991 годзе я была ў Нью-Ёрку і да мяне прыйшоў пазнаёміцца Янка Запруднік. Ён сказаў: «Гэта быў цудоўны настаўнік, крыху старэйшы за мяне».

Пра вайну і пра немцаў бацька асабліва не расказваў, але пра сваю сям’ю і пра тое, як ён трапіў у лагер, мы ведалі з маленства. Мама казала: «Можа, асцярожней? Бо дзеці пойдуць у школу — і мы будзем мець вялікія непрыемнасці». Але ён заўсёды адказваў: мае дзеці такія разумныя, што яны ніколі нідзе не будуць гэта казаць. Ён распавядаў нам і пра тату, і пра маму, пра жыццё і дзяцінства ў Вільні.

«Тата наш казаў «так», а мама казала «да», — успамінаў тата. Яны жылі ў кватэры, палову якой займаў банк. Мая бабка, Зоф’я Абрамовіч, жонка Антона Луцкевіча, была педыятрам, атрымала адукацыю ў Францыі. Дзяцей глядзела тутэйшая жанчына, полька Пятруся. Яна Юрку з Лявонам вадзіла па касцёлах. Луцкевічы не былі рэлігійнай сям’ёй, дзяцей пахрысцілі, толькі калі прыйшла пара ў гімназію аддаваць. Антон іх вучыў ставіцца з павагай да любой рэлігіі. Сам ён змяніў веру, стаў кальвіністам, бо іначай не мог ажаніцца.

Мая бабка Зоф’я была габрэйка (яе сапраўднае імя Сэрка), але габрэйскіх традыцый у іх сям’і не засталося ніколькі. 

на памерла, калі тата меў 8 год. «Нават не было дзе прыйсці да мамы», — казаў ён мне. Калі вярнуўся з лагера ў Вільню, тыя габрэйскія могілкі былі ўжо зруйнаваныя.

Тата і дзядзька Лявон да пэўнага часу не ведалі расейскай мовы. Іх навучылі сёстры мамы.

На якой мове размаўлялі Антон з жонкай, я не ведаю. Але думаю, што там панавала беларуская.

Мне тата апавядаў шмат, але не так шмат я ведаю пра Антона. Хоць уяўляю, што гэта быў за чалавек. Гэта была асоба, вельмі апантаная нацыянальнай ідэяй. Вельмі добры стратэг. Рэдкая з’ява, каб чалавек настолькі меў мэту і ўсё рабіў дзеля яе. І пры гэтым ён быў вельмі парадачны і вельмі адукаваны. Чалавек столькі разоў чалавек, колькі моў ён ведае. Антон ведаў восем моваў, Юрка шэсць, а далей мы ўсё менш. Я штодзень карыстаюся трыма мовамі, сын мой — чатырма. Але цяпер ужо мы маем іншы ўзровень адукацыі…

Гістарычныя абставіны склаліся няўдзячна, я маю падазрэнне, што магло быць па-іншаму. Так, як склалася ў літоўцаў, магло быць і ў беларусаў. Я думаю, што беларусы ў пераважнай большасці не ведаюць пра Луцкевіча. Усё рабілася для таго, каб ён быў забыты.

Яшчэ цікавы момант пра маю сям’ю. Калі я нарадзілася, бацькі вельмі доўга вырашалі, якое мне даць імя, і, калі ўжо абралі імя Аляксандра, тата сказаў: «Мы ж можам называць яе Алеся, і, калі яна вырасце, яна можа запісацца беларускай». І мама адказала: «Чаму не, канечне». Гэта было вельмі істотна для іх.

Комментарии3

Сейчас читают

«Место ранее не проверялось». Район, где нашли погибшего Максима Зеньковича, сначала проигнорировали3

«Место ранее не проверялось». Район, где нашли погибшего Максима Зеньковича, сначала проигнорировали

Все новости →
Все новости

В Витебске заметили медвежонка2

«Обрезанный носок за 230 долларов». В сети подняли на смех новинку от Apple — чехол-сумку4

В Беларуси можно пожить в собственном пузыре. Девушка показала необычный отель среди леса2

«Ребенок пропал — не смог остаться дома». Шестой день поисков Максима Зеньковича2

В Гомеле раскрыли убийство девятилетней девочки, совершенное в 1991-м. Ее убил 11‑летний брат11

Зачем блогерши практикуются в «славянском взгляде»? Все началось с Мелании Трамп11

«Начинал с четырех рублей». Белорус за семь месяцев спустил почти полмиллиона в онлайн-казино4

Российская блогерша покрасила балкон в красно-зеленый. В комментарии прибежали шутить белорусы8

На Тайване волонтер музея уничтожил произведение современного искусства, протерев зеркало от пыли9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Место ранее не проверялось». Район, где нашли погибшего Максима Зеньковича, сначала проигнорировали3

«Место ранее не проверялось». Район, где нашли погибшего Максима Зеньковича, сначала проигнорировали

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць