Общество11

Министр ЖКХ: Самостоятельно переведенные на белорусский язык договора имеют юридическую силу

Согласно письму министра Терехова, местные госорганы смело могут переводить на белорусский язык нормативные формы, утвержденные правительством и министерствами.

У рэдакцыю «Новага Часу» звярнуўся маёр запасу са Слоніма Міхась Варанец, які распавёў пра сваё змаганне за права афармляць тыпавыя дакументы па-беларуску і дамогся прызнання юрыдычнай моцы саматужна перакладзеных на беларускую дамоваў. Ніжэй прыводзім ліст Міхася Варанца.

26 кастрычніка 2018 года газета «Народная Воля» надрукавала матэрыял пра тое, што аддзел па грамадзянстве і міграцыі Фрунзенскага РУУС Мінска не паставіў у пашпарт кіраўніка грамадскай дырэкцыі мэмарыяла «Курапаты», адказнага сакратара ўправы сойму КХП-БНФ Алеся Чахольскага штамп аб рэгістрацыі па месцы жыхарства. Прычына — няма штампа на беларускай мове. Пастановай Міністэрства ўнутраных спраў штамп зацверджаны толькі на рускай мове. Ад рускамоўнага штампа Чахольскі адмовіўся.

5 лістапада 2018 года Слонімскае гарадское ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі адмовіла мне ў праве падпісаць беларускамоўныя тыпавыя дамовы на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі. Прычына тая ж самая — няма бланкаў на нашай мове. Пастановай урада бланкі зацверджаныя толькі на рускай мове. Шчыра кажучы, ужо аскоміна ад такога назойлівага сэрвісу. Здаецца, нашыя міністры гатовыя не толькі ў пашпарт, а і ў ложак да чалавека залезці з пастановай, каб і там беларусы карысталіся толькі рускай мовай. Абрыдла ўсё гэта, што называецца, «перакармілі», перабор! Па прыкладзе Алеся Чахольскага, я адмовіўся падпісаць рускамоўныя тыпавыя дамовы і пачаў патрабаваць, каб урад зацвердзіў беларускамоўныя бланкі. 

Праз тры месяцы Слонімскае ГУП ЖКГ, па даручэнні Міністэрства ЖКГ, пераклала тыпавыя дамовы на беларускую мову, і 1 сакавіка 2019 года я падпісаў іх з агаворкай, што яны не зацверджаны ўрадам, а ў лісце на адрас прэм’ер-міністра Сяргея Румаса назваў гэтыя слонімскія саматужныя дамовы «фількавымі граматамі», падрыхтаванымі ў адным экземпляры эксклюзіўна для Міхася Варанца. Ва ўрадзе не пагадзіліся з такой маёй ацэнкай «нарматыўнай прававой» дзейнасці слонімскіх камунальнікаў і іхніх начальнікаў з Мінжылкамгаса.

Па даручэнні намесніка прэм’ер-міністра міністр ЖКГ Аляксандр Церахаў у пісьме ад 10 траўня 2019 года паведаміў мне наступнае:«Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.01.2009 № 99 «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг (далей — пастанова № 99) зацверджаны на рускай мове тыпавыя дагаворы на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі…Разам з тым, пераклад дагавора на адну з дзяржаўных моў не можа разглядацца як змяненне істотных умоў дагавора, змешчаных у зацверджанай тыпавой форме. Такое ж меркаванне таксама было выказана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь…

У сувязі з гэтым, перакладзеныя Слонімскім гарадскім унітарным прадпрыемствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі дагаворы на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі, якія аказваюцца гэтым прадпрыемствам, без змянення істотных умоў гэтых дагавораў, маюць такую ж юрыдычную моц, як і тыпавыя дагаворы на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі, зацверджаныя на рускай мове пастановай № 99».

Цікавая навіна! З пісьма Церахава лагічна вынікае, што мясцовыя дзяржаўныя органы смела могуць саматужна перакладаць на беларускую мову нарматыўныя прававыя акты, зацверджаныя ўрадам і міністэрствамі! Карыстаючыся магчымасцю, праз газету «Новы Час» перадаю гэтую радасную вестку шаноўнаму Алесю Чахольскаму:

— Спадар Алесь, пэўна, у аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Фрунзенскага РУУС Мінска ўжо ведаюць такую пазіцыю нашага ўрада (і «такое ж меркаванне» Міністэрства юстыцыі) і борздзенька пераклалі тыпавы штамп аб рэгістрацыі па месцы жыхарства на беларускую мову! А калі яшчэ не пераклалі, то хай шыбуюць у Слонім, да мясцовых спецыялістаў. Так больш надзейна! Штамп, перакладзены ў Слоніме, дакладна будзе мець такую ж юрыдычную моц, як і рускамоўны арыгінал… 

Без аніякай іроніі адзначаю, што пісьмо А. Церахава сапраўды і цікавае і аптымістычнае, бо раней было па-іншаму: 

— яшчэ зусім нядаўна (5 лістапада 2018 года) слонімскія камунальнікі на поўным сур’ёзе сказалі мне, што могуць падаць на мяне ў суд за адмову падпісаць рускамоўную тыпавую дамову, праўда, агаварыліся, што, хутчэй за ўсё, не будуць рабіць гэтага, маўляў, вы, Міхась Адамавіч, і без дамовы добрасумленны плацельшчык. 

— і заўжды было па-іншаму. Неяк гамяльчанін Сяргей Сямёнаў на беларуска-ўкраінскай мяжы адмовіўся запоўніць рускамоўную дэкларацыю. Нават не зусім адмовіўся. Гэты Сямёнаў пагаджаўся запоўніць рускамоўную дэкларацыю праз перакладчыка. Але, замест дэкларацыі на роднай мове ці перакладчыка, атрымаў позву ў суд і штраф у памеры 30 базавых велічыняў.

І вось цяпер замест суда і штрафа — беларускамоўны штамп табе ў пашпарт, і беларускамоўную дамову ў рукі, здранцвелыя ад такога раптоўнага шчасця!Хочацца верыць міністру Церахаву, што пытанне з беларускамоўнымі бланкамі тыпавых дамоваў вырашаецца так проста і лёгка! Але! Ёсць пытанні, адказаў на якія ў пісьме няма.

Ажно 27 студзеня 2009 года ўрад Сяргея Сідорскага пастановай № 99 зацвердзіў на рускай мове тыпавыя дамовы на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі! Але ў пісьме Церахава не сказана, чаму ўрад і па сягоння не зацвердзіў беларускамоўныя бланкі тыпавых дамоваў, хоць, відавочна, гэта прасцей і лягчэй, чым даваць «філалагічныя» даручэнні мясцовым прадпрыемствам ЖКГ. Хай, урад не зацвердзіў! А чаму само міністэрства тады ж, у 2009 годзе, не пераклала тыпавыя дамовы на беларускую мову і не даслала іх кожнаму прадпрыемству ЖКГ Беларусі з тлумачэннем, што гэтыя дамовы «маюць такую ж юрыдычную моц, як і тыпавыя дагаворы на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі, зацверджаныя на рускай мове пастановай № 99»? Чаму толькі ў лютым 2019 года, праз 10 год і 1 месяц пасля зацвярджэння ўрадам бланкаў тыпавых дамоваў, слонімскі дырэктар ЖКГ Алег Конан даведаўся, што мае права і мусіць саматужна перакладаць на беларускую мову гэтыя дамовы і забяспечваць імі сваіх кліентаў, спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг.

Сваё пісьмо міністр ЖКГ скончыў фразай: «Мінжылкамгасам падрыхтаваны змяненні ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг», якімі прадугледжана магчымасць спажыўцом самастойна выбраць, на якой мове заключаць дагавор».

Добра! Названыя змяненні мо і зробяцца нормай закона… некалі, потым… Галоўнае, калі верыць папярэднім фразам з пісьма Церахава, ужо цяпер кожны спажывец жыллёва-камунальных паслуг нашай краіны мае магчымасць выбраць, якія тыпавыя дамовы яму падпісваць: альбо на рускай мове, зацверджаныя пастановай № 99, альбо на беларускай, у перакладзе мясцовага прадпрыемства ЖКГ! 

На жаль, А. Церахаў не раскрыў механізм рэалізацыі вышэйназванага выбару. Мо спажыўцу Брагінскага раёна (там я нарадзіўся і вырас), які хоча падпісаць тыпавыя дамовы на беларускай мове, давядзецца паўтарыць мой шлях — напісаць кіраўніку дзяржавы, каб ён прапанаваў Канстытуцыйнаму Суду даць заключэнне аб адпаведнасці Канстытуцыі пастановы № 99, потым месяцамі перапісвацца з урадам, каб урэшце Мінжылкамгас дало даручэнне брагінскаму прадпрыемству ЖКГ саматужна перакласці гэтыя дамовы на беларускую мову?

Зазначу, у 2017-м годзе жыхар Баранавічаў Сяргей Гоўша таксама дабіўся падпісання саматужных дамоваў на беларускай мове. Але і па сёння ў Баранавічах, як і ў Слоніме і ва ўсёй Беларусі, прадпрыемства ЖКГ не сустракае спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг пытаннем: «Вам бланк якой дамовы? Тыпавой па-руску ці саматужнай па-беларуску?»

Аднак жа, рэагуючы на звароты, урад Беларусі пісьмом А.Церахава нібыта дэкларуе надыход світання. А ці развіднее? 

Я, Міхась Варанец, упэўнены, — развіднее! Развіднее дзякуючы намаганням кожнага з нас. Хтосьці, хто мае час і дастатковыя юрыдычныя веды, пісьмова запатрабуе ад урада ці міністэрства адмяніць пастанову, якая дыскрэдытуе беларускую мову, хтосьці ў якасці аргумента спашлецца на пісьмо Церахава, хтосьці проста не дазволіць паставіць у свой пашпарт рускамоўны штамп альбо адмовіцца падпісаць рускамоўную дамову.Разам нас багата!

Разам мы прымусім і ўрад, і міністэрствы забяспечыць нам магчымасць рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права карыстацца роднай мовай!

Комментарии1

Сейчас читают

Топ современных элитных жилых комплексов Минска. Квадрат там стоит до 11 000 долларов

Топ современных элитных жилых комплексов Минска. Квадрат там стоит до 11 000 долларов

Все новости →
Все новости

Белорусский доброволец собирается открыть в Киеве ресторан3

Рыбаки нашли на Березине странную полынью, рядом лежал ледобур2

Венгрия давит на ЕС отменить пошлины на белорусские удобрения2

«Привязали к турнику, голову обмотали скотчем». Близкие военнослужащих в «ДНР» пожаловались на пытки 10

Ветерана Белорусского металлургического завода осудили. Предположительно, за Гаюна3

«Отберите у этих неадекватных пилу!» Как депутаты «навели порядок» на исторических кладбищах в Бресте3

Бабарико: Коллеги, давшие показания против меня, не смогут объяснить, почему это сделали, чтобы не потерять уважение внуков14

«Сначала было трудно, а потом привыкаешь». Экс-игрок сборной Беларуси восемь месяцев провел в ЛТП10

На трассе М1 включили экспериментальную систему лазеров для водителей2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ современных элитных жилых комплексов Минска. Квадрат там стоит до 11 000 долларов

Топ современных элитных жилых комплексов Минска. Квадрат там стоит до 11 000 долларов

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць