Беларуская мова1919

Сябры, а хто з вас просіць квіток на электрычку на беларускай мове?

Сябры, а хто з вас, карыстаючыся цягнікамі рэгіянальных ліній Беларускай чыгункі, просіць касірак, каб выдавалі вам квіток на беларускай мове?

Розныя людзі з розных частак краіны некалькі гадоў папапісалі ў БЧ, каб у нас была такая магчымасць, і вось яна ўжо некалькі месяцаў, як ёсць. Але ў мяне такое ўражанне, што я адзін такі, хто просіць квіток па-нашаму. Калі рэчыцкія касіркі ўжо прызвычаіліся да мяне і некаторыя нават не пытаюць, самі друкуюць па-беларуску, дык на іншых станцыях — здзіўленне наўпрост зашкальвае: «У нас нету біларускава йызыка, у нас фся прахрама на рускам». Даводзіцца настойваць, сварыцца, марнаваць час.

А сёння яшчэ і рэвізорка, якая правярала квіткі ў цягніку Гомель — Ельск, доўга пазірала на мой, а тады і кажа: «Ні пОняла, эта што, на беларускам йызыке, што лі білет?» Я кажу: «Дык мы ж, здаецца, на Беларускай чыгунцы». У адказ: «Ну я панімаю, но ўсё жэ вяздзе па-рускі, дык я ні кахда такова ні відзіла. Надзя, ты відзіла кахда-нібудзь такое чуда — білет на біларускай мове?» Падыйшла іншая рэвізорка, пачалі разглядаць квіток, як дзіва дзіўнае. Надзя сказала, што таксама першы раз бачыць.

Сябры, давайце будзем паважаць самі сябе — патрабуйце ў касах і на апаратах квіткі па-нашаму. Каб хаця б самі чыгуначнікі не здзіўляліся і бачылі, што гэта беларусам сапраўды патрэбна!

Комментарии19

Сейчас читают

«Сидел уже 50 суток, задержали его девушку и брата». Сокамерник рассказал о радиолюбителе, арестованном за измену государству4

«Сидел уже 50 суток, задержали его девушку и брата». Сокамерник рассказал о радиолюбителе, арестованном за измену государству

Все новости →
Все новости

В Беларуси ограничили для всех мобильный интернет. 30 гигабайт в месяц на максимальной скорости, а потом ограничения17

Чем опасен популярный флешмоб, который завирусился в соцсетях4

Из Санкт-Петербурга запустят автобус в городской поселок на границе Витебской и Минской областей3

ВВП Беларуси вырос в три раза меньше, чем планировалось. Почему так и чего ожидать от 2026-го?4

За взятку задержали топ-менеджера одного из крупнейших агропредприятий Гродненской области3

Орбан — пока единственный из лидеров в ЕС, кто согласился на членство в Совете мира Трампа2

Невестка Бекхэмов. Что известно о Николе Пельтц, которая поссорилась с Дэвидом и Викторией3

Рукавицы Федуты, кружка Золотовой. В Варшаве открылась выставка тюремных артефактов3

В ООН ответили, обеспокоены ли они появлением Совета мира Трампа как конкурента организации2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сидел уже 50 суток, задержали его девушку и брата». Сокамерник рассказал о радиолюбителе, арестованном за измену государству4

«Сидел уже 50 суток, задержали его девушку и брата». Сокамерник рассказал о радиолюбителе, арестованном за измену государству

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць