Общество88

В Могилеве набрали самый большой за 9 лет белорусскоязычный первый класс

На лінейцы ў 1-й магілёўскай школе.

У Магілёве набралі найбольшую за 9 гадоў беларускамоўную клясу. У сярэдняй школе № 1 па-беларуску будуць навучацца 6 першаклясьнікаў, піша Радыё Свабода.

Апроч шасьці першаклясьнікаў, у СШ № 1 па-беларуску вучацца яшчэ чацьвёра трэцяклясьнікаў. Яшчэ ў адной базавай школе зь беларускамоўнымі клясамі — 34-й — шасьцёра вучацца ў 4-й клясе і васьмёра ў 2-й.

На першую лінейку з бацькамі прыйшлі Марыя Белая, Марыя Ермакова, Караліна Лукʼянава, Арцём Аленскі, Таісія Асіпчык ды Сьвятаслаў Смаляк. Іхная кляса — 1 «В».

Беларускамоўная кляса першай магілёўскай школы. Настаўніца — Тацяна Мельнікава.

Яе кіраўніца Тацяна Мельнікава прызнаецца, што больш як за 30-гадовую настаўніцкую карʼеру ёй упершыню даводзіцца вучыць клясу з 6 вучнямі. Настаўніца таксама хвалюецца. Кажа, што раней у яе былі звычайныя клясы з 25—30 дзецьмі. Спадзяецца, што вучняў паболее.

«Мне, вядома ж, хацелася б, каб кляса стала большая, бо тады і калектыў большы», — кажа яна.

Пасьля лінейкі першаклясьнікаў вядуць у клясы. Для беларускай выстаўленыя пяць партаў. Тры зь іх адразу займаюць вучні.

Брат Таісіі Асіпчык Валянцін таксама вучыцца ў беларускай клясе. Два гады таму на лінейцы ён стаяў без аднаклясьнікаў. Па словах ягонай настаўніцы Натальлі Аржанавай, цяпер у трэцяй клясе чацьвёра вучняў.

Бацька Таісіі Ігар Аляксандравіч задаволены навучаньнем сына на беларускай мове. Ён не сумняваецца, што і дачка будзе пасьпяховай вучаніцай. Кіраўніцтва школы запэўніла: нават калі будзе толькі адна заява, беларускую клясу адкрыюць.

Беларуская кляса на лінейцы. Сьлёзы і зьдзіўленьне пры першым уражаньні ад школы.

«У сына някепска выходзіць вучыцца на беларускай мове. Вырашылі працягнуць пераемнасьць у навучаньні», — тлумачыць Ігар Аляксандравіч.

Ён прызнаецца, што сам «ня дужа добра» ведае беларускую мову, таму «спасьцігае яе разам з сынам», а цяпер і з дачкой.

Паводле мужчыны, вучоба ў невялікай клясе дае больш якасныя веды, бо кожны вучань мае больш увагі ад настаўніка. На ягоную думку, і сам настаўнік павінен улічваць асаблівасьці працы ў невялікім вучнёўскім калектыве.

Маці Марыі Белай Тацяна Пятроўна кажа, што ў сямʼі доўга разважалі, у клясу зь якой мовай навучаньня аддаць дачку. Ні яна, ні муж мовы не вучылі. Доўгі час жылі ў Казахстане. Карані ж у іх беларускія. Па словах Тацяны Пятроўны, калі дачка даведалася, у якую клясу яе аддаюць, то зьдзівілася.

Першаклясьніца Марыя Белая.

Тое, што ў беларускай клясе ўсяго шасьцёра вучняў, суразмоўніцу не бянтэжыць. Яна кажа, што ў невялікім калектыве да кожнага дзіцяці будзе індывідуальны падыход.

«Дачка патрабуе дадатковай увагі, а ў вялікай клясе яна будзе губляцца. Гэтая акалічнасьць для нас дужа важная. А наагул, час пакажа, ці зможа дачка вучыцца на беларускай мове», — тлумачыць Тацяна Пятроўна.

Яна кажа, што дачка ў садку чула беларускую мову. Выхавацелька гаварыла зь дзецьмі па-беларуску. Таму «Марыя будзе разумець, што ад яе хоча настаўніца».

Тацяна Пятроўна спадзяецца, што праблемаў з навучаньнем ня будзе, бо школа «стараецца штогод набіраць дзяцей у беларускамоўную клясу, і навучальны працэс адладжаны».

Маці Арцёма Алепскага Сьвятлана кажа, што пра навучаньне на беларускай мове даведалася ад знаёмай, чыя дачка ўжо вучыцца ў беларускай клясе.

«Мне спадабалася, што дзяцей вучаць гавораць па-беларуску. Яны яе засвойваюць нашмат хутчэй, чым дарослыя», — кажа яна.

Арцём Алепскі (зьлева) і Сьвятаслаў Смаляк на першым уроку беларускай клясы.

Сьвятлана задаволеная, што ў клясе шасьцёра дзяцей, а таму навучаньне будзе больш эфэктыўнае, чым там, дзе дзяцей больш за 25.

Паводле яе, Арцём мае маўленчую практыку. У дзіцячым садку кожны чацьвер прысьвячалі беларускай мове. Непакоіць яе тое, што ў іншых навучальных установах нацыянальнай мове не прысьвячаюць столькі часу. На яе думку, гэта праблема.

«Калі пасьля 4 клясаў мы наважымся сысьці ў іншую навучальную ўстанову, то ён будзе гаварыць на беларускай мове, а настаўнікі так ня змогуць, — тлумачыць сваю пазыцыю яна. — Таму для мяне дужа важна, каб сын ведаў і расейскую мову, як беларускую. Калі ўбачу, што расейская мова адстае, то зьвярнуся па дапамогу да рэпэтытара. Каб сын у аднолькавай ступені ведаў дзьве мовы і мог пераключацца з аднае на другую».

На пытаньне, чаму тады не аддалі сына ў клясу з расейскай мовай навучаньня, Сьвятлана адказвае, што ёй сорамна, калі беларус ня ведае сваёй мовы.

«Калі мы прыяжджаем некуды і кажам што зь Беларусі і ня ведаем сваёй нацыянальнай мовы, то гэта дужа нэгатыўна ўспрымаецца людзьмі», — кажа яна.

Маці Сьвятаслава Смаляка Людміла кажа, што сямʼя не разважала лішне, у якую клясу адправіць сына. Людміліны бацькі таксама ў свой час аддалі яе ў беларускую клясу. Цяпер яна хоча, каб і сын навучыўся гаварыць на беларускай мове.

Яна лічыць, што ў клясе з шасьці вучняў да кожнага дзіцяці будзе індывідуальны падыход.

«Будуць пад прыглядам і заўжды могуць разьлічваць на дапамогу настаўніка», — кажа Людміла.

Караліна Ермакова (справа) і Марыя Ермакова.

На яе думку, школа мае спэцыялістаў, здольных вучыць дзяцей на беларускай мове. Праца ў беларускіх клясах дазволіць настаўнікам удасканальваць прафэсіяналізм.

Комментарии8

Сейчас читают

Дедок объяснил, почему освободили именно тех политзаключенных, кого освободили31

Дедок объяснил, почему освободили именно тех политзаключенных, кого освободили

Все новости →
Все новости

«Чувак дело сказал». Люди массово поддержали студента-африканца9

«Действуя поспешно, я допустил несколько ошибок». Сергей Тихановский записал видео о 100 днях на свободе60

В Офисе Тихановской прокомментировали решение снизить ее физическую охрану в Литве17

Белорус пропустил стартовый матч в НХЛ. У него нет американской визы

В Минске продают квартиру за $2,3 миллиона. Что предлагают за такие сумасшедшие деньги? МНОГО ФОТО10

Эксперты назвали три бытовых прибора, которые ни в коем случае нельзя включать через удлинитель12

«Подумал, что где-то рядом медведь». Нобелевскому лауреату в цифровом детоксе всё же сообщили о награде2

Крик души Жигаря о группе Ковалевского: Звучат заявления, что Лукашенко легитимный президент, хотя и не избран демократично62

Над Островецкой АЭС сегодня наблюдали колоссальный столб пара8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дедок объяснил, почему освободили именно тех политзаключенных, кого освободили31

Дедок объяснил, почему освободили именно тех политзаключенных, кого освободили

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць