Музыка1111

Это надо услышать! Посмотрите, кто прошел в финал конкурса «Заспявай-6» ВИДЕО

Па выніках праслухоўвання дэма-запісаў і жывых выступаў журы назвала фіналістаў шостага сезону конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай-6», які ладзяць TuzinFM і фонд «Вяртанне».

Найбольшую колькасць галасоў ад журы набралі 20-гадовая спявачка Lear (Валерыя Суравіцкая) і 19-гадовая Марыя Чапрасава. Валерыя падрыхтавала для конкурсу песню «Планета знасіла сваю арбіту» на верш Віталя Рыжкова, напісаны па матывах верша грузінскага паэта Гагі Нахуцрышвілі.

Марыя ўзяла для сваёй песні верш «Горад вёсак» Антона Рудака.

На трэцяе месца прэтэндавалі некалькі выканаўцаў. У выніку дыскусіі, журы прыняла рашэнне дапусціць у фінальную стадыю не трох выканаўцаў, як меркавалася, а чатырох. У іх лік трапіў гурт Pylai, які заснавалі 26-гадовыя музыкі Рыгор Лайкоў і Уладзь Пыльчанка. Яны паклалі на музыку верш «Мафія» на словы Віктара Жыбуля.

Чацвёрты фіналіст «Заспявай-6» — гурт «Юность» з Гомеля, які заснавалі 22-гадовая вакалістка Стэфанія Хрушчова, 23-гадовы вакаліст і гітарыст Георгій Давыдзян ды басіст Іван Таміла (25 год) . Яны ўзялі для конкурснай песні верш «Вяртайся» Віталя Рыжкова. Цікава, што менавіта з песняй на гэты верш у самым першым конкурсе «Заспявай» перамогу атрымаў Віталь Варанко. Цяпер ён загучаў у іншай музычнай стылістыцы.

Сёлета заявы на «Заспявай» падалі 43 маладыя выканаўцы. З іх у наступны тур прайшлі 28 выканаўцаў. Усе яны атрымалі права паўдзельнічаць у адукацыйнай сэсіі, у межах якой адбылося 14 сустрэчаў з ментарамі конкурсу. Пасля яе ўдзельнікі зрабілі дэма-варыянты сваіх конкурсных песень паводле вершаў прапанаваных беларускіх паэтаў. Затым адбылося жывое праслухоўванне (усе 28 песень у жывым выкананні можна пачуць тут). Паводле дэма-запісаў і жывых выступаў журы назвала фіналістаў. Цяпер іх чакаюць індывідуальныя заняткі па вакалу (з Русяй), самапрэзентацыі (з Настай Шастак), літаратурная кансультацыя (ад Андрэя Хадановіча) і саўндпрадусарская падтрымка (Барыса Календы і Паўла Сінілы).

Камэнтар прадусара «Заспявай-6» Сяргея Будкіна

Па выніку кожная з конкурсных песень будзе прэзентавана ў выглядзе сінглу ўвесну. Пераможца конкурсу будзе названы на канцэрце фіналістаў 6 сакавіка ў клубе Berlin (запісацца можна тут). Ён атрымае грашовы прыз памерам 1500 рублёў на рэалізацыю далейшых творчых задумаў.

Таксама будзе разыграны дадатковы прыз сярод астатніх удзельнікаў конкурсу — сэртыфікат на запіс песні ў студыі. Яго ўладальнік будзе абвешчаны на канцэрце фіналістаў.

Комментарии11

Сейчас читают

Выходцы из «Альфа» КГБ Беларуси занимают руководящие должности в новом российском суперсекретном спецподразделении, предназначенном для убийств за рубежом10

Выходцы из «Альфа» КГБ Беларуси занимают руководящие должности в новом российском суперсекретном спецподразделении, предназначенном для убийств за рубежом

Все новости →
Все новости

В России семь человек погибли, отравившись угарным газом

Знаменитая белорусская гимнастка открыла в Минске студию для тренировок1

Миграционный кризис, организованный Лукашенко, — все? Вот что показывают цифры12

Семья проходившего реабилитацию в Дубае Вани Стеценко срочно вернулась домой2

США временно вывели из-под санкций российскую нефть14

Эгоистичная хромосома чуть не уничтожила людей тысячелетия назад. Похоже, она вернулась — в мормонский штат Юта10

Ученые нашли нового динозавра — размером с ворону

Тихановская случайно пересеклась в пути с певцом Би-2 ФОТОФАКТ14

Притцкеровская премия 2026 года досталась чилийцу, который создает миражи. Его эстетика хрупкости победила монументальный пафос1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выходцы из «Альфа» КГБ Беларуси занимают руководящие должности в новом российском суперсекретном спецподразделении, предназначенном для убийств за рубежом10

Выходцы из «Альфа» КГБ Беларуси занимают руководящие должности в новом российском суперсекретном спецподразделении, предназначенном для убийств за рубежом

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць