Интернет и СМИ55

«Народной Воле» — 25! Юбилейное обращение Иосифа Середича

У нас, журналістаў, усіх супрацоўнікаў рэдакцыі, як і ў Вас, прыхільнікаў свабоды слова, свята: «Народная Воля» адзначае сваё 25-годдзе, піша ў гэтай газеце яе галоўны рэдактар Іосіф Сярэдзіч.

Гэта ж толькі падумаць: ужо чвэрць стагоддзя дэмакратычная ластаўка нясе на сваіх нястомных крылах праўду і справядлівасць, чалавечую годнасць і светлую духоўнасцьверу ў шчаслівую будучыню роднай Беларусі.

За два з паловай дзесяцігоддзі з інфармацыйнага поля знікла мноства незалежных газет. Злыя сілы не аднойчы спрабавалі знішчыць і «Народную Волю». Не ўдалося. Выжыла, выстаяла! Не здрадзіла ні сабе, ні Вам, паважаныя чытачы.

«Народная Воля» была і застаецца вернай свайму галоўнаму прынцыпу — служыць Беларусі, а не нейкім кланам, асобным палітычным гуртаванням, фінансавым магнатам, розным прайдзісветам і балабонам. Для яе няма закрытых тэм, як і недакранальных асоб. На яе старонках знаходзіць гарачую падтрымку ўсё тое, што спрыяе няспыннаму развіццю роднай Беларусі, услаўленню яе гістарычнага шляху, адраджэнню нацыянальна-культурнай спадчыны.

Хачу адзначыць: «Народная Воля» ніколі не была і ніколі не стане таблоідным выданнем з адценнем жаўцізны. Для яе сенсацыйнасць — гэта не публічная дэманстрацыя чужой бруднай бялізны, не фэйкавасць і не тыражаванне амаральнасці і пошласці. Яе арыенцір — здаровыя інтарэсы шырокага грамадства, садзейнічанне ўсяму таму, што ўпрыгожвае чалавечае жыццё, робіць яго больш шчаслівым і радасным.

У гэтыя дні «Народная Воля» здае чарговы экзамен — на прафесіяналізм, на ўсебаковае і аб’ектыўнае асвятленне чарговай выбарчай кампаніі. Яна знаходзіцца ў гушчы тых грамадска-палітычных падзей, якія ўсё больш шырока і больш актыўна разгортваюцца напярэдадні апошняга этапу волевыяўлення народа — галасавання.

Так, беларусам не патрэбен Майдан, беларусам патрэбны чэсныя, дэмакратычныя выбары! І гэты лёсавызначальны слоган вось ужо каторы тыдзень знаходзіць адлюстраванне на першай паласе кожнага нумара газеты.

Сёння, напярэдадні юбілейнай даты «Народнай Волі», я як яе заснавальнік, выдавец і галоўны рэдактар не магу не ўзгадаць хоць некалькі старонак з біяграфіі нашай агульнай з Вамі, паважаныя чытачы, газеты.

Да якіх толькі рэпрэсій не прыбягалі ў свой час улады, каб спыніць яе выданне ці ў крайнім выпадку паставіць газету на калені! Тройчы на працягу некалькіх гадоў яна вымушана была друкавацца за мяжой — у Літве і Расіі. Душылі шматлікімі штрафамі і міністэрскімі папярэджаннямі, уводзілі забароны на распаўсюджванне газеты праз шапікі і падпіску, арыштоўвалі тыражы. Але як аслу сваімі вушамі ніколі не засланіць сонца, так і нікому не адолець «Народную Волю» ніякімі рэпрэсіямі і тэрорам. І хочацца спадзявацца, што чорныя хмары мінулі, наступнае 25-годдзе газеты будзе больш радасным і шчаслівым. Як і будучыня нашай матухны Беларусі!

Віншую супрацоўнікаў рэдакцыі, актыўных няштатных аўтараў і ўсіх-усіх чытачоў «Народнай Волі» з яе слаўным юбілеем!

Жыве «Народная Воля»! Жыве Беларусь!

Комментарии5

Сейчас читают

На свободе Мария Колесникова, Виктор Бабарико, Марина Золотова, Алесь Беляцкий, Максим Знак! Всего освобождены 123 политзаключенных

Все новости →
Все новости

США снимают санкции с белорусского калия51

Коул о переговорах с Лукашенко: Говорили о будущем и о том, как нормализовать отношения18

На юрфаке БГУ по-тихому разжаловали декана-доносчика2

В Индии фанаты устроили погром после сорванного выхода Лионеля Месси1

ЕС отказался от запрета бензиновых автомобилей до 2035 года

Украина решила до конца года ликвидировать интернациональные легионы11

На пограничных переходах отключили камеры9

Уиткофф встретится с Зеленским для очередного раунда переговоров по войне в Украине1

Гродненский драмтеатр возглавила режиссер из Смоленска11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На свободе Мария Колесникова, Виктор Бабарико, Марина Золотова, Алесь Беляцкий, Максим Знак! Всего освобождены 123 политзаключенных69

На свободе Мария Колесникова, Виктор Бабарико, Марина Золотова, Алесь Беляцкий, Максим Знак! Всего освобождены 123 политзаключенных

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць