Культура33

Умер Юрка Голуб

З Гародні прыйшла сумная вестка - не стала Юркі Голуба, дзівоснага, пазнавальнага па першым радку паэта, — піша літаратар Міхась Скобла ў сваім фэйсбуку. — 

Вышыня была наканавана яму ад нараджэння - вёска Горна, прозвішча Голуб. Нябёсы прысутнічалі і ў назвах ягоных кніг: «Гром на зялёнае голле», «Дрэва навальніцы», «Сын небасхілу», «Поруч з дажджом»…

Яго па-зямляцку любіла і надзвычай патрабавальная да рыфмароў Ларыса Геніюш. У кнізе яе перапіскі «Каб ведалі» апублікаваны ліст-водгук на падборку дзевятнаццацігадовага Голуба (1966 год) у «Полымі»: «Дарагое зубраня! Вершы твае з сэрца твайго, а сэрца, як бачна, жыве і крынічыць з роднай зямлі. Вітаю і бласлаўляю на магутную сілу твой першы голас зубрыны! Жадаю патрасаць ім пушчы і сэрцы і пяяць Беларусі па праву неадроднага сына зямлі гэтай…»

Свае новыя кнігі Юрка Голуб заўсёды надпісваў мне вершам (умеў!). Але мне не трэба даставаць іх з паліцы. Яго шчодра апераныя метафарамі ўнебаўзлётныя радкі мне ў любы момант прыносіць галубіная пошта памяці: «І з наднямонскіх крэўных круч Здалёк чутно пад крыгаў пошапт, Як хрусне поўня, бы сургуч За шклом апостальскае пошты»…

Адпяванне пройдзе 14 кастрычніка (11.00) у Каложы, пахаваюць паэта па яго просьбе на роднай Зэльвеншчыне.

Комментарии3

Сейчас читают

Азаренки 1930-х: как сложилась их судьба14

Азаренки 1930-х: как сложилась их судьба

Все новости →
Все новости

ЧВК «Вагнер» покидает Мали3

В Азербайджане судья попытался изнасиловать осла и умер — новый фейк4

Том Круз попал в Книгу рекордов Гиннесса за трюк в последнем фильме «Миссия невыполнима»

Щучинец пришел на рынок в Гродно, стал хватать топоры и булавы, а потом спустил штаны3

Министр информации Марков хочет ужесточить регулирование рекламы3

В Академии наук придумали молочную водку5

Белорус запустил благотворительный флешмоб в поддержку девочки из Белостока1

«Я посетил самую изолированную страну Европы». Американский блогер рассказал, как приезжал в Беларусь в 2020-м и 2024-м5

Дочка Путина живет в Париже и работает в галерее, где выставляют антивоенное искусство12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаренки 1930-х: как сложилась их судьба14

Азаренки 1930-х: как сложилась их судьба

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць