Мнения

Павел Терешкович: 2020-й стал годом, когда белорусы стали способны на действия без лидера и призыва

Тэзіс пра канчатковае дафармаванне беларускай нацыі як палітычнай супольнасці стаў вельмі папулярны ў 2020 годзе. «Свабода» папрасіла гісторыка Паўла Церашковіча пацвердзіць або зняпраўдзіць гэтую думку.

«2020 год для беларусаў стаў крокам да пераадолення негатывізму».

Павел Церашковіч

Тры моманты. Нацыю часам вызначаюць як супольнасць людзей, здольных да калектыўных, мэтанакіраваных, спантанных дзеянняў. Гаворка ідзе пра тыя дзеянні, якія не патрабуюць фармальнага лідара, кіравання, загаду ці нават закліку.

2020 год у Беларусі дае шмат падобных прыкладаў, але асабіста мяне ці не найболей уразіла стаўленне людзей да афіцыйнага сьвяткавання 3 ліпеня — туды проста не прыйшлі. Амаль татальны ігнор. Аніякіх заклікаў да гэтага не было. Гэта выява супольнага калектыўнага су-адчування і су-разумення моманту.

Доўгі час беларусам было ўласцівае негатыўнае самаўспрыняцце, устойлівы негатыўны аўтастэрэатып. Падобная з'ява, так званая стыгматызацыя, досыць пашыраная сярод балканскіх народаў, кшталту, «ніколі не было шчасця, бо мы на Балканах, і не будзе». 2020 год для беларусаў стаў крокам да пераадолення негатывізму, нават захаплення сабою — «мы неверагодныя».

Нацыя хоць і мадэрны феномен, але ўзор нацыянальных паводзін дае Біблія на прыкладзе гісторыі габрэйскага народа. Так лічыць брытанскі гісторык Адрыян Гастынгс. Пераасэнсаванне сябе ў стылістыцы біблейскіх вобразаў і сюжэтаў — характэрная з'ява фармавання еўрапейскіх нацый. 2020 год у Беларусі дае безліч магчымасцей для гэтага. Шмат што ўжо сказана. «Дзеці, што пабілі цара Ірада» — сярод гэтага. Што ж, чакаем Давіда, які пераможа Галіяфа.

Комментарии

Сейчас читают

«Анна ответила: «Да!» Виталий Гурков сделал предложение руки и сердца. Кто же невеста?24

«Анна ответила: «Да!» Виталий Гурков сделал предложение руки и сердца. Кто же невеста?

Все новости →
Все новости

«Плывет так вальяжно». В Березе в озере завелась «наша капибара» ВИДЕО

В лесу между Ивенцом и Раковом туристы встретили рысь с рысятами ВИДЕО4

В Полоцке женщину наказали за видео в тиктоке с миллионными просмотрами3

Геннадий Тумилович, только устроившись на работу в Израиле, сразу же ввязался в скандал8

В соцсетях пожаловались, что милиция штрафует за фотографирование в поле с васильками. Так ли это?5

Премьер Литвы раскритиковал решение Польши ввести пограничный контроль5

Пропагандистам удалось сорвать вечер памяти Ларисы Гениюш в Минске3

«Это совсем другой подъезд». Белорусы жалуются на формальную работу службы 115.бел1

Белорус рассказал, сколько можно заработать на клубнике в Швеции10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Анна ответила: «Да!» Виталий Гурков сделал предложение руки и сердца. Кто же невеста?24

«Анна ответила: «Да!» Виталий Гурков сделал предложение руки и сердца. Кто же невеста?

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць