История

«Я более советский, чем советские люди». Как Москва избавилась от Амина

Режим Хафизуллы Амина был непопулярен, а неконтролируемая смена власти в Афганистане могла привести к выходу страны из советской сферы влияния. Поэтому 12 декабря 1979 года Политбюро ЦК КПСС приняло секретное постановление «О положении в «А». Суть его заключалась в том, что Амина нужно было ликвидировать, на его место поставить Бабрака Кармаля, давнего агента КГБ, а для стабилизации ситуации отправить в Афганистан войска.

Міністр замежных спраў СССР Андрэй Грамыка (злева) і афганскі дыктатар Хафізула Амін (справа). 1979 год. 

«Я больш савецкі за савецкіх людзей», — любіў паўтараць Хафізула Амін на перамовах з савецкімі гасцямі. Амін быў не проста камуністам. Яго кумірам быў Сталін, на працоўным стале ў яго стаяў партрэт «правадыра народаў», і ён быў бязлітасны як Сталін. Людзей у Кабуле арыштоўвалі тысячамі.

Амін не баяўся Масквы. Ён баяўся звяржэння сваімі ж, афганцамі. Па ягонай просьбе Масква тайна размясціла на базе ў горадзе Баграм за 60 км ад Кабула авіяцыю і спецназ. Амін бамбардзіраваў Маскву просьбамі прыслаць больш войскаў.

Тым часам Палітбюро ацэньвала сітуацыю ў Афганістане як выбуховую і яўна не верыла ў шчырасць Аміна: «У імкненні ўмацавацца ва ўладзе Амін поруч з такімі паказнымі жэстамі, як пачатак распрацоўкі праекта канстытуцыі і вызваленне часткі раней арыштаваных асобаў, на справе пашырае маштабы рэпрэсій у партыі, арміі, дзяржаўным апараце і грамадскіх арганізацыях. Ён яўна вядзе справу да выдалення з палітычнай арэны практычна ўсіх відных дзеячаў партыі і дзяржавы, якіх ён разглядае ў якасці сваіх сапраўдных або патэнцыйных праціўнікаў… Дзеянні Аміна выклікаюць усё большае незадавальненне прагрэсіўных сілаў. Калі раней супраць яго выступалі члены групы «Парчам», то зараз да іх далучаюцца і прыхільнікі «Хальк» (дзве фракцыі марксісцка­-ленінскай Народна­-дэмакратычнай партыі Афганістана — Рэд.), асобныя прадстаўнікі дзяржаўнага апарату, арміі, інтэлігенцыі, моладзі. Гэта выклікае няўпэўненасць у Аміна, які шукае выхад на шляхах узмацнення рэпрэсій, што ў яшчэ большай ступені звужае сацыяльную базу рэжыму».

Гэты тэкст быў прыняты на Палітбюро 31 кастрычніка. Пройдзе паўтара месяца — і 12 снежня Палітбюро вырашае Аміна ліквідаваць.

Аміна і яго пляменніка Асадулу, які кіраваў Службай бяспекі Арганізацыі рабочай контрразведкі (КАМ), планавалася нейтралізаваць пры дапамозе загадзя ўкаранёнага ў іх асяроддзе агента. Ён павінен быў падмяшаць у іх ежу атруту. Разлічвалі, што калі яна пачне дзейнічаць, то ў прэзідэнцкім палацы пачнецца паніка, савецкія падраздзяленні выйдуць з Баграма і захопяць рэзідэнцыю Аміна.

Апоўдні 13 снежня «мерапрыемства з выкарыстаннем спецсродкаў» — так эўфемістычна называлі атручванне — было праведзена. Падраздзяленням далі каманду на захоп аб’екта «Дуб» (палац Арк у цэнтры Кабула, дзе тады была рэзідэнцыя кіраўніка дзяржавы). Але неўзабаве ўслед прагучала каманда «адбой». На Аміна яд не падзейнічаў зусім: ці то дозу не разлічылі, ці то дзеянне яе аслабіла кока­-кола, якой Амін выпіў за абедам, ці то асноўная порцыя атруты дасталася яго пляменніку, які абедаў разам з Амінам. Ягоны пляменнік адчуў сябе дрэнна толькі на наступную раніцу, Асадулу адправілі на лячэнне ў СССР. (Пасля змены ўлады ён апынецца спачатку ў Лефортаўскай турме, а затым будзе дэпартаваны ў Афганістан і расстраляны.)

14 снежня ў Баграм быў накіраваны батальён 345-­га гвардзейскага асобнага парашутна­дэсантнага палка для ўзмацнення батальёна 111-­га гвардзейскага парашутна­дэсантнага палка 105-­й гвардзейскай паветрана­дэсантнай дывізіі, які з 7 ліпеня 1979 года ахоўваў у Баграме савецкія ваенна­транспартныя самалёты і верталёты. Адначасова Кармаль і некалькі ягоных прыхільнікаў былі таемна прывезеныя ў Афганістан і знаходзіліся ў Баграме сярод савецкіх вайскоўцаў. Пасля адмены аперацыі Кармаля тэрмінова вярнулі ў СССР.

Неўзабаве пасля гэтага 154-­ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння ГРУ («мусульманскі батальён») атрымаў загад на перадыслакацыю ў Кабул, дзе яго размясцілі паміж 1-­м і 2-­м батальёнамі афганскай нацыянальнай брыгады з задачай па ўзмацненні аховы палаца Аміна. «Мусульманскі батальён» быў падмацаваны дзвюма спецгрупамі КГБ.

Амін усё яшчэ нічога не падазраваў. Ягоныя структуры былі пранізаныя агентурай. У яго ж самога вушэй ні ў Маскве, ні ў савецкім кантынгенце не было.

Загад зверху па ліквідацыі Аміна быў толькі вусным. У выніку правалу ўсю адказнасць мусілі перакласці на камандзіра — маўляў, самадзейнасць.

Савецкім байцам было цяжка зразумець, чаму трэба забіць кіраўніка суседняй дзяржавы, пра якога савецкія газеты пісалі толькі добрае. Таму перад боем ім сказалі, што Амін — агент ЦРУ. Тлумачыць, што празмерная жорсткасць Аміна, яго дыктатарства пагражае прывесці да выбуху і сыходу Афганістана з савецкай сферы ўплыву, палічылі заскладаным для байцоў.

Байцам прапанавалі для смеласці па сто грам гарэлкі. Для пераважнай большасці гэта была першая ў жыцці баявая аперацыя.

27 снежня савецкі агент, кухар Аміна, падсыпаў яму атруту другі раз. Цяпер ужо забойна. Амін самлеў. Савецкія медыкі — саветы татальна атачылі Аміна сваімі людзьмі — кінуліся вяртаць прэзідэнта да прытомнасці. Яны не ведалі, што яго атруцілі свае ж, бо ўсё рабілася ў строгай таямніцы.

Тым часам па сігнале з палаца каля 700 чалавек, уключаючы байцоў спецгрупаў КГБ «Альфа» і «Зеніт», апранутых у афганскую форму, выехалі на штурм на вайсковых аўтамабілях з афганскімі апазнавальнымі знакамі. Сігналам да пачатку штурму стаў выбух вузла сувязі на цэнтральнай плошчы горада.

Палац «Тадж-бек» праз два дзесяцігоддзі пасля штурму. 2007 год. Фота: wikimedia.commons

Бой у палацы доўжыўся 43 хвіліны. Ахова Аміна, спрэс ідэйныя камуністы, аказала нечакана жорсткае супраціўленне, і 11 нападнікаў загінулі, у тым ліку камандзір групы палкоўнік Грыгорый Баярынаў, начальнік школы падрыхтоўкі агентаў спецаперацый аддзела КГБ № 8 у Балашысе пад Масквой.

Бліжэй да канца штурму Амін апрытомнеў.

Першым яго загадам ад’ютанту было: звані савецкім і папярэдзь іх аб нападзе на палац. «Савецкія дапамогуць!» — дадаў ён. «Гэта савецкія напалі!» — крыкнуў яму ад’ютант. Ад гэтых слоў Амін раз’юшыўся, схапіў попельніцу і кінуў яе ў ад’ютанта з крыкам: «Ілжэш, не можа быць!»

Ноччу Кабульскае радыё паведаміла, што па рашэнні рэвалюцыйнага суда Амін прысуджаны да смяротнага пакарання і прысуд прыведзены ў выкананне.

Расстралялі не толькі Аміна. Забілі таксама ўсіх яго сваякоў мужчынскага полу. Загінуў і адзін з дактароў Аміна, палкоўнік Віктар Кузнечанкаў. Жывой засталася толькі непаўналетняя дачка Аміна. Ёй прастрэлілі абедзве нагі. Усе жанчыны з сям’і Аміна прасядзяць у турме 13 гадоў.

У ноч з 27 на 28 снежня ў Кабул з Баграма пад аховай супрацоўнікаў КГБ і дэсантнікаў прыбыў «верны сябар савецкага народа» Бабрак Кармаль. Радыё Кабула перадало зварот новага кіраўніка да афганскага народа, у якім быў абвешчаны «другі этап рэвалюцыі».

Маскоўская газета «Правда» 30 снежня напісала, што «ў выніку ўзнятай хвалі народнага гневу Амін разам са сваімі паслугачамі паўстаў перад справядлівым народным судом і быў пакараны».

Комментарии

Зеленский: Лукашенко заплатит за то, что сделал32

Зеленский: Лукашенко заплатит за то, что сделал

Все новости →
Все новости

Посол: Украина ведет позитивные переговоры с США о приобретении ракет «Томагавк»6

Под Минском на гродненской трассе поврежден мост2

Акционеры Tesla одобрили потенциальную выплату Маску почти триллиона долларов3

Железный занавес в действии: как сократилось число пересечений границы Беларуси и Евросоюза за последние годы35

Гигантский зубр, которого месяц назад везли по трассе М1, приземлился в Барановичах4

В Белом доме мужчина потерял сознание в присутствии Трампа6

Скрытное проникновение: какие изменения в тактике российской армии показал штурм Покровска?16

Для белорусских кадетов формируют культ генерала, отдавшего жизнь за Российскую Империю7

Силовики рассказали, как гродненские блогеры тратили миллион, собранный якобы на лечение ребенка9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зеленский: Лукашенко заплатит за то, что сделал32

Зеленский: Лукашенко заплатит за то, что сделал

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць