Общество

Ад красавіка на ўсіх станцыях Беларускай чыгункі абвесткі для пасажыраў мусяць рабіцца па-беларуску

Раней на станцыях, дзе абвесткі робяцца не аўтаматызаваным чынам, найчасцей яны гучалі па два разы толькі па-руску, паведамляе «Палеская вясна».

Тое, што ў красавіку нават на невузлавых станцыях дзяжурныя па станцыях ці іншыя службоўцы, якія робяць абвесткі, пачалі рабіць іх на нашай нацыянальнай мове, пасажыры пачалі заўважаць у першыя дні красавіка.

«Яшчэ ўчора я ехаў з Рэчыцы ў Калінкавічы, і абвестка аб прыбыцці цягніка на станцыі Рэчыца рабілася звыкла — па-расійску, праўда, з адчувальным беларускім акцэнтам: звыклымі арфаэпічнымі памылкамі, якія робяць беларусы ў расійскай мове, кшталту «дзекання» і «цекання» там, дзе па-расійску трэба казаць мяккія гукі [д’] ці [т’]. А ўжо сёння, калі я рушыў па працы ў Гомель, я пачуў на сваёй станцыі абвестку па-нашаму. Гэта мяне дужа ўзрадавала, аж настрой узняўся», — распавёў вядомы сваім актывізмам у прасоўванні беларускай мовы журналіст і вядоўца папулярных курсаў «Мова Нанова» ў Рэчыцы Андрэй Мядзведзеў.

Як удалося высветліць «Палескай Вясне» ад супрацоўнікаў Беларускай чыгункі, цяпер на ёй зацверджаныя тыпавыя тэксты інфармавання пасажыраў на вакзалах, станцыях і прыпынках. Загад пра іх зацвярджэнне падпісаў 25 лютага першы намеснік начальніка БЧ Іван Шылаў. У ім кіраўнікам аддзяленняў чыгункі загадваецца забяспечыць з 1 красавіка трансляванне зацверджаных тэкстаў абвестак на ўсіх станцыях і прыпынках.

Пры гэтым інфармацыя аб прыбыцці, спазненні і адыходзе цягнікоў, пачатку, працягу і сканчэнні пасадкі, наяўнасці і размяшчэнні прычапных вагонаў, замене рухомага складу, адмене цягнікоў, наяўнасці і месцы знаходжання ў цягніку прычапных вагонаў мусіць абвяшчацца на вакзалах на беларускай і расійскай мовах, а на станцыях і прыпынках — толькі на беларускай. А тэксты абвестак пра бяспеку і забарону курэння на тэрыяторыях станцыяў зацверджаныя толькі ў беларускім варыянце.

Таксама пасажыры заўважылі, што і ў цягніках міжрэгіянальных лініяў нарэшце таксама пачалі рабіць абвесткі па-беларуску. У цягніках рэгіянальных лініяў абвесткі па-беларуску гучаць ужо некалькі гадоў.

«Я, як магістр філалогіі, канешне, заўважыў у беларускіх тэкстах невялікую недакладнасць: у нас няма прыназоўніка «ў» у значэнні блізкасці знаходжання каля-чагосьці. У нашай мове ў такім выпадку выкарыстоўваюцца прыназоўнікі «каля» альбо «ля». А ў зацверджаных беларускіх тэкстах ужываецца канструкцыя «цягнік знаходзіцца на нейкім пуці ў нейкай пратформы». Гэта памылкова. Але ў той жа час, я ўзрадаваны, што чыгуначнікі аддалі перавагу слову «цягнік» для абазначэння сукупнасці вагонаў і лакаматыва альбо галаўнога маторнага вагона. Бо абазначэнне гэтага словам «поезд» насамрэч выглядала досыць нязграбна. У нашай мове даўно існуе састарэлае слова «паязд», але гэта зусім не чыгуначны састаў, а вясельны картэж з вазоў альбо саняў калісьці ў вёсках», — пракаментаваў зацверджаныя тэксты з лінгвістычнага гледзішча філолаг Андрэй Мядзведзеў.

«Канешне, ніводнага беларуса такая навіна не можа пакінуць абыякавым. Яна нам, тым, хто шчыра радуецца кожнаму роднаму слоўцу ў вонкавым асяроддзі сваёй краіны, нібы бальзам на душу. І я хачу сказаць чыгуначнікам вялікі дзякуй, за тое, што яны хоць і з трыццацігадовым спазненнем пасля набыцця Беларуссю незалежнасці, але робяць нашую нацыянальную чыгунку сапраўды беларускай», — падсумаваў навіну Андрэй Мядзведзеў. 

Комментарии

Сейчас читают

Поляки покупают дома в Беларуси — интересуются, хватит ли на жизнь европейской пенсии, и радуются смешным расходам9

Поляки покупают дома в Беларуси — интересуются, хватит ли на жизнь европейской пенсии, и радуются смешным расходам

Все новости →
Все новости

Отдых во Вьетнаме за $500 в сутки. Белорусы рассказали, что разочаровало за такие деньги2

На «Поле чудес» спели песню о том, как классно жить с отключенным интернетом9

Кто сможет дважды сделать ЭКО бесплатно? Рассказал министр здравоохранения7

Первое ФОТО освобожденной Валерии Костюговой2

Некоторым освобожденным 19 марта политзаключенным, которым разрешили остаться в Беларуси, запретили оформлять сим-карты и пользоваться банковскими картами24

СМИ рассказали о российском сценарии имитации покушения на Виктора Орбана перед выборами7

В день, когда помиловали политзаключенного Доронина, его жене присудили 8,5 лет колонии за участие в дворовом чате8

Трем минчанкам дали по 8‑9 лет по делу дворовых чатов7

Tesla выводит на рынок свой революционный электрический грузовик Semi. Особенно удивляет кабина

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Поляки покупают дома в Беларуси — интересуются, хватит ли на жизнь европейской пенсии, и радуются смешным расходам9

Поляки покупают дома в Беларуси — интересуются, хватит ли на жизнь европейской пенсии, и радуются смешным расходам

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць