Общество

«Мы вернемся. Слухайце нашую музыку». Што пішуць затрыманыя музыкі Irdorath

Лідэры фэнтэзі-фольк-гурту Irdorath Уладзімер і Надзея Калач напісалі першыя лісты сваякам. Яны перажываюць за сваіх гадаванцаў Мішку і Плотку, расказваюць пра шчасьлівыя моманты ў турме і просяць слухаць іхную музыку, піша Свабода.

2 жніўня 2021 году музыкаў фэнтэзі-фольк-гурту Irdorath затрымалі са стралянінай на лецішчы пад Менскам. Шасьцёх затрыманых падазраюць у «арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, ці ўдзеле ў іх» — за выступы падчас масавых пратэставых шэсьцяў у Менску ў жніўні 2020 году.

Уладзімер плянуе чытаць па-нямецку, чакае лістоў

Уладзімер і Надзея Калачы — муж і жонка. Родная сястра Ўладзімера Валянціна расказала, пра што музыкі напісалі сям’і ў першых лістах з-за кратаў.

Першыя два лісты, якія прыйшлі ад Уладзімера, датаваныя 15 і 19 жніўня.

«Вова піша, што перажыў сапраўдны шок ад таго, што адбылося, але паціху прывыкае да гэтага новага жыцьця», — кажа сястра музыканта.

Доўгі час мужчына вінаваціў сябе ў тым, што сяброў затрымалі на дні нараджэньня жонкі, асабліва хваляваўся за саму Надзею. Адаптавацца да турмы яму дапамаглі сукамэрнікі, супакойваюць яго і ўсяляк дапамагаюць. Стан здароўя дудара добры.

«Першае, што зрабіў, напісаў на кубку Irdorath, і выявілася, што нават у камэры ёсьць людзі, якія нас ведаюць і паважаюць, а адзін нават захапляецца тым, што мы робім», — напісаў у лісьце Ўладзімер.

На «Валадарцы» на музыку найбольшае ўражаньне зрабіла першая прагулка: неба, сонца, паветра і некалькі травінак на цэгле. Вязень замовіў кнігі на нямецкай мове ў бібліятэцы і плянуе чытаць.

«Калі вялі калідорам, ён бачыў Надзю і Юлю, і Пятра з Антонам (іншыя удзельнікі гурту. — РС), здолелі нават сустрэцца позіркамі. Гэта быў самы шчасьлівы момант», — пераказвае Валянціна.

Лісты пакуль яму прыходзяць толькі ад маці. Ён вельмі чакае пасланьняў з волі.

Надзея: «Абдыміце адно аднога за нас»

Надзея Калач напісала ліст 22 жніўня. Першае, што кідаецца ў вочы на ім, — гэта партрэт мужа Ўладзімера. Жанчына напісала ліст, найперш каб супакоіць сваякоў, што ўсе ўмовы становяцца цярпімымі і яна ў бясьпецы.

«Яна вельмі перажывае, што гэтая сытуацыя прынесла вельмі вялікі стрэс нам, нашай вялікай сям’і (у сям’і Калачоў 4 браты і сястра, Уладзімер адзін зь іх. — РС), бо ведае, якія мы заўжды згуртаваныя, як мы перажываем», — перадае Валянціна.

Надзея піша, што не зьбіраецца «раскісаць». Кажа, што ў турме добрая бібліятэка, плянуе чытаць. Лістоў яна пакуль не атрымлівала, таму вельмі іх чакае.

Сужэнцы хвалююцца за сваіх гадаванцаў сабаку Мішку і котку Плотку, якіх цяпер глядзяць сваякі. Дзяцей у сям’і пакуль няма.

«Што бы ні здарылася, у будучыні мы вернемся. І нашая любоў адно да аднога, да вас, да мастацтва, да нашых хлопцаў, да сяброў, да жыцьця нікуды не падзенецца. Абдыміце адно аднога за нас. Ну і слухайце часам нашую музыку, хай яна жыве звонку», — напісала Надзея.

Комментарии

Сейчас читают

В Беларуси планируют существенно уменьшить сумму подарков, которая не облагается налогами

В Беларуси планируют существенно уменьшить сумму подарков, которая не облагается налогами

Все новости →
Все новости

К весне построят велодорожку до Минского моря4

Начинают строить новую часть автомобильного моста через Мухавец в Бресте

«Это не плов, а каша с мясом». Белорусы снова спорят из-за школьного питания

«Все приграничные парковки забиты фурами с литовскими номерами». Лукашенко ввел дополнительные ограничения для литовских перевозчиков7

В центре Рима дважды обрушилась историческая башня Конти1

На Восточном кладбище открыли надгробный памятник Змитроку Бядуле3

Сжигать нельзя, выбрасывать в мусор — тоже. Что делать с листьями во дворе?6

Польша, Литва и Латвия за четыре года не впустили 200 000 нелегальных мигрантов из Беларуси3

Минчанин вызвал человеку на улице скорую, но потом сам стал фигурантом уголовного дела

больш чытаных навін
больш лайканых навін

В Беларуси планируют существенно уменьшить сумму подарков, которая не облагается налогами

В Беларуси планируют существенно уменьшить сумму подарков, которая не облагается налогами

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць