Культура

Тэма дома і ночы паэзіі: заўтра стартуе фестываль кнігі «Прадмова»

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пачынаецца 4 чэрвеня і працягнецца да 26 чэрвеня. Сёлета ён пройдзе ў Тбілісі, Кракаве, Варшаве і Вільні, а таксама анлайн.

У гэтым годзе вакол фестывалю шмат спрэчак і скандалаў наконт праграмы і выбару ўдзельнікаў, але нягледзячы на гэта, каманда вырашыла правесці яго, паведамляюць арганізатары. Яны падрыхтавалі для наведвальнікаў і гледачоў багатую праграму і запрашаюць далучыцца да падзеі. Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

Тэма 

Тэмай сёлетняга фестывалю PRADMOVA стала паняцце дома — такое важнае, базавае паняцце ў жыцці кожнага чалавека і такое балючае для шматлікіх беларусаў сёння. У межах мерапрыемстваў арганізатары заклікаюць наведвальнікаў «акунуцца глыбей у асэнсаванне дома ў яго шырокім разуменні».

Фестываль пройдзе пад слоганам «Доўгая дарога дадому». 

Удзельнікі 

Як паведамляюць арганізатары, праграма абрала найбольш знаных аўтараў і яскравых дзеячаў культуры Беларусі і замежжа. Свае кнігі на фестывалі прэзентуюць Альгерд Бахарэвіч, Вольга Бубіч, Зміцер Лукашук, Уладзімір Някляеў, Наталля Станкевіч, Аляксандр Хацкевіч, Юля Цімафеева, Аляксандр Чарнуха. 

Возьмуць удзел у імпрэзах таксама і мясцовыя выдаўцы і літаратары. Пра выдавецкую дзейнасць у Грузіі распавядзе выдавец Мамука Хантадзэ, у Кракаве адбудзецца «Ноч паэзіі» з чытаннем вершаў беларускімі і польскімі паэтамі, у Варшаве наведвальнікаў чакае размова пра рэвалюцыі, войны і іншыя ўрокі 20-21 ст. з журналістам і галоўным рэдактарам «Gazeta Wyborcza» Адамам Міхнікам, у Вільні можна будзе паразважаць пра крызіс усходнееўрапейскай ідэнтычнасці з палітолагам, прафесарам філасофіі Гінтаўтасам Мажэйкісам.

Сярод беларускіх удзельнікаў гэтага года — Андрэй Адамовіч, Валянцін Акудовіч, Сяргей Башлыкевіч, Сабіна Брыло, Аляксандр Ждановіч, Севярын Квяткоўскі, Вальжына Морт, Дзмітрый Строцаў, Віка Трэнас, Саша Філіпенка, Андрэй Хадановіч і шмат іншых.

Праграма 

Праграма PRADMOVA уключыла ў сябе мерапрыемствы розных фарматаў: ад дыскусій і прэзентацый кніг да літаратурных прэмій і музычных выступаў. Кожны дзень падчас фестывалю на пляцоўках будуць працаваць кніжныя кірмашы.

Значная частка праграмы прысвечаная мерапрыемствам на галоўную тэму фестывалю — дом. Арганізатары запрашаюць наведвальнікаў на дыскусіі пра эміграцыю і крызісы ўсходнееўрапейскай ідэнтычнасці.

На PRADMOVA запланаваныя імпрэзы не толькі для дарослых, але і для дзяцей і падлеткаў. У Тбілісі на працягу ўсяго фестывалю будзе працаваць пляцоўка ад «Буслік-хаба». Дзіцячыя мерапрыемствы адбудуцца таксама і на пляцоўках у Кракаве і Варшаве.

Пляцоўкі

Фестываль пройдзе з 4 па 26 чэрвеня на пляцоўках у Тбілісі, Кракаве, Варшаве і Вільні.

У кожным горадзе, акрамя Кракава, фестываль будзе доўжыцца два дні: 4-5 чэрвеня Тбілісі (Інстытут Гётэ, Mikheil Zandukeli St. 16), 12 чэрвеня Кракаў (Віла Дэцыюса, ul. 28 Lipca 1943 roku 17A ), 18-19 чэрвеня Варшава (Беларускі моладзевы хаб, plac Konstytucji 6), 25-26 чэрвеня Вільня (Imaguru, Vytenio g. 18). 

Таксама з 4 па 26 чэрвеня адбудзецца анлайн-PRADMOVA — серыя анлайн-сустрэч і прэзентацый у межах фестывалю.

Уваход на ўсе мерапрыемствы праграмы фестывалю вольны, на анлайн-імпрэзы патрабуецца рэгістрацыя.

Падрабязная праграма фестывалю са спасылкамі на рэгістрацыю на анлайн-праграму па спасылцы.

Сачыць за фестывалем магчыма на старонках Facebook PRADMOVA і Instagram PRADMOVA.

Чытайце таксама:

«Чаму беларусы павінны цясніцца?» Фестываль PRADMOVA паклікаў выступіць расійскага кінакрытыка — і сутыкнуўся з крытыкай

Жбанкоў аб Доліне і «Прадмове»: Мяне злуе, што расейскія стравы падаюць з асаблівым «восторгом»

Андрэй Дынько: Пара думак з нагоды маленькай пераможнай вайны з Доліным і Шандаровічам

Антон Долін адмовіўся ад удзелу ў фестывалі «Прадмова»

Комментарии

Сейчас читают

Пост пьяного витебчанина, который рассказал, что идет домой, набрал 650 тысяч просмотров — следил весь русскоязычный тредс3

Пост пьяного витебчанина, который рассказал, что идет домой, набрал 650 тысяч просмотров — следил весь русскоязычный тредс

Все новости →
Все новости

Цены на живые новогодние елки в этом году будут ниже, чем в прошлом

Крутой рассказал, когда в небо взлетит первый белорусский самолет11

В Гродно упал дрон, который разбрасывал бело-красно-белые флажки. Обвиняют Литву31

Популярного гомельского блогера не забрали в армию, он просто пиарил силовиков8

В Литве объявили, кто разделит миллион евро за идеи по сбиванию воздушных шаров из Беларуси4

Россия теряет контроль над Восточной Европой — но речь не о Беларуси3

«Toyota металась из полосы в полосу». На главном проспекте Минска произошли разборки3

На новых станциях метро в Минске уже посыпалась краска. В сети иронизируют про «Год качества»11

Бывшего калиновца Василия Гречихо осудили на пять лет колонии2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пост пьяного витебчанина, который рассказал, что идет домой, набрал 650 тысяч просмотров — следил весь русскоязычный тредс3

Пост пьяного витебчанина, который рассказал, что идет домой, набрал 650 тысяч просмотров — следил весь русскоязычный тредс

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць