Мнения

Украінскі пісьменнік: Ці павінен Васіль Быкаў адказваць перад украінцамі за Лукашэнку?

Украінскі пісьменнік і дыпламат Сяргей Баршчэўскі публічна выступіў супраць рэпрэсій беларушчыны ва Украіне, кіруючыся ідэалагічнымі матывамі. Беларуская літаратура, якую хочуць выкрасліць са школьнай праграмы, у адрозненне ад рускай, ніколі не была літаратурай метраполіі. Як і ўкраінская, яна — з усімі сваімі плюсамі і мінусамі — была літаратурай калоніі, літаратурай народа, заняволенага спачатку царскай, а затым савецкай імперыі. Беларуская мова і літаратура ніколі не замахваліся на суверэнітэт іншых моў і літаратур, ніколі не спрабавалі іх выцесніць. І змаганне ўкраінцаў з імі толькі ўзрадуе, а не засмуціць Лукашэнку і яго маскоўскіх куратараў, сцвярджае ён у тэксце на партале Obozrevatel.

Васіль Быкаў выступае на Дні Волі — 1996

Міністэрства адукацыі і навукі Украіны падтрымала ініцыятыву ўкраінскай асацыяцыі выкладчыкаў замежнай літаратуры і іншых грамадскіх арганізацый па канфіскацыі са школьнай праграмы твораў пісьменнікаў краіны-агрэсара.

У той жа час у галовах некаторых актывістаў (улічваючы прарасійскую пазіцыю рэжыму Лукашэнкі) нарадзілася ідэя выключыць і прадугледжаныя навучальнымі праграмамі творы беларускіх аўтараў. Паспрабую растлумачыць, чаму гэтага не варта рабіць.

Спачатку некалькі агульных меркаванняў. Беларуская літаратура, у адрозненне ад рускай, ніколі не была літаратурай метраполіі. Як і ўкраінская, яна — з усімі сваімі плюсамі і мінусамі — была літаратурай калоніі, літаратурай народа, заняволенага спачатку царскай, а затым савецкай імперыі.

Беларуская мова і літаратура ніколі не замахваліся на суверэнітэт іншых моў і літаратур, ніколі не спрабавалі іх выцесніць.

Наадварот, пакаленні беларускіх пісьменнікаў, як і пісьменнікаў украінскіх, імкнуліся захаваць родную мову, не даць ёй растварыцца ў тым «славянскім», а на самай справе рускамоўным моры, утапіцца ў якім заклікаў іншыя народы Пушкін.

У нашых навучальных праграмах беларускіх аўтараў няшмат, затое якія! Як дыпламат, я некалькі гадоў працаваў у Мінску, чытаю на беларускай мове, перакладаю беларускіх паэтаў і неяк, задоўга да вайны, надрукаваў у «Літаратурнай Украіне» вялікую падборку беларускай апазіцыйнай паэзіі, абраўшы ў якасці назвы радок аднаго з аўтараў (Сержука Сокалава-Воюша. — НН.): «Расею ў сэрца пушчу толькі ў абліччы кулі».

Думаю, тыя, хто адстойваюць ідэю канфіскацыі з праграм беларускіх пісьменнікаў, на самай справе дрэнна ведаюць іх ці і не ведаюць зусім. Каго забраць? Янку Купалу, жыццё якога перапынілася 80 гадоў таму ў выніку падзення са сходаў у маскоўскай гасцініцы? З нагоды трагічнай смерці паэта спрачаюцца да гэтага часу. Што гэта было: ужо не першая спроба самагубства ці забойства, здзейсненае агентамі НКВД?

Выдаліць Васіля Быкава, самага вядомага з непрымірымых апанентаў Лукашэнкі, вымушанага эміграваць з радзімы, куды ён вярнуўся за месяц да смерці?

Я бачыў шматлюднае пахаванне Васіля Быкава ў Мінску пад бел-чырвона-белымі сцягамі ў чэрвені 2003 года. Пахаванне, пераўтворанае ў масавы пратэст.

Мёртвы Васіль Быкаў перамог: у той дзень Лукашэнка прыбраўся з Мінска прэч. Прыдумаў сабе камандзіроўку — чарговае ўрачыстае адкрыццё кароўніка ці чагосьці такога — таму што не мог ні адмяніць пахавання, ні быць на ім.

Выключыць шчымлівы і прарочы верш «Беражы сябе, Украіна!» Сяргея Законнікава?

Край святы паўстае на руінах,

Каб задыхаць на поўныя грудзі…

Беражы сябе, Украіна,

Бо другой Украіны не будзе…

Вось і ўсе прадстаўленыя ў школьных праграмах беларускія пісьменнікі.

Выключыць іх з праграм было б у лепшым выпадку глупствам, у горшым — правакацыяй. Абодва варыянты узрадавалі б Лукашэнку і яго маскоўскіх куратараў.

Комментарии

Сейчас читают

СК опубликовал видеозапись падения беспилотника. На обломках показали украинские надписи33

СК опубликовал видеозапись падения беспилотника. На обломках показали украинские надписи

Все новости →
Все новости

Стрельба в небоскребе на Манхэттене: убиты четыре человека, стрелок застрелился

«Дети растут с ощущением, что быть белорусом почетно, как выпускником Гарварда». В Батуми действует белорусскоязычная школа — вот как это работает8

Глутамат натрия снова набирает популярность. Может, это и неплохо?6

Как дроны залетают из Беларуси в Литву? В iSANS рассказали, что известно1

Двухлетний ребенок загрыз кобру до смерти8

Тихановская подпевала гимну Литвы14

«У нас общий враг — имперская Россия». Тихановская выступила на митинге в поддержку Украины32

Тихановский: Приехал бы и пожал Трампу руку35

«Это игра в две стороны». «Киберпартизаны» рассказали, что их удивило в системах «Аэрофлота» и что будет с данными пассажиров6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК опубликовал видеозапись падения беспилотника. На обломках показали украинские надписи33

СК опубликовал видеозапись падения беспилотника. На обломках показали украинские надписи

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць