Комментарии к статье

«Не трогайте шляхту. Это наши самураи, рыцари и ковбои»

  • AlesGut
    25.07.2022
    Не чапаць гэта значыць сарамліва хаваць што не дапушчальна для гісторыі. Наадварот трэба дэталёва аналізаваць, і спрачацца каб знайсьці праўду
  • belariy
    25.07.2022
    згодзен з Краўцэвічам, што ў свой час наша шляхта моцна нам паднагадзіла, кінуўшыся ў бок Польшчы. але наконт сялянства...   і Лукашэнка, і ўся яго банда - гэта самыя што ні на ёсьць сяляне, каторыя дарваліся да ўлады.
  • Грыф
    25.07.2022
    Не чапайце шляхты. Вам ніколі да яе не падняцца. Шляхціцам трэба  нарадзіцца. І Краўцэвічу шляхціцам не стаць. Доктарам навук можа, акадэмікам можа, а шляхціцам ніколі.
  • Пан Заглоба
    25.07.2022
    Прачытайце Генрыка Сенкевіча, тады і паразмаўляем.
  • American
    25.07.2022
    У Амерыцы былі каўбоі 
    В Америке ковбои есть до сих пор. Как и нюйоркские банды....
  • жэстачайшэ мяккая дыктатарка
    25.07.2022
    сп. Краўцэвіч
    100% мае рацыю. а вось Кіркевіч наадварот.


    ён што - спрачаецца з тым, што менавіта сяляне захавалі традыцыйную культуру і
    жывую мову? але ж гэта відавочна. сяляне і не ведалі іншых моў. а вось шляхта
    замежныя мовы ведала. і ў залежнасці ад моды, магла карыстацца ёй і тут,
    грэбуючы сялянскаю (як расейцы французскай у свой час).

    той самае і ў іншым – побыце, вопратцы – усё толькі мода-мода і калька з
    замежнага. дый сама (буйная, то бок князі) шляхта каранямі часта была не адсюль


    “Пакінуць след у гісторыі.”

    пакінуць яны хутчэй за ўсё хацелі толькі свой след – сваё імя. і ці заўсёды гэта
    добра? вунь пуцін таксама пакінуць след захацеў…

    “Акурат выхадцы са шляхты стварылі ўсё вартае на нашых землях у дамадэрную
    эпоху.”

    раскошныя дварцы для сябе і свячныя заводзікі (храмы) для бедных? і ўсё гэта
    зразумела за кошт народа. а для народа добрага стварылі што? акром пабояў і
    пабояў, і бясконцых войн?
  • у аднаго “народзец” не той, у другога - шляхта не тая
    26.07.2022
    жэстачайшэ мяккая дыктатарка, зноў запахла лукашыцкай версіяй гісторыі
  • Грыф
    26.07.2022
    Шляхта, як той конь, цягнула гісторыю нашай краіны з мінуўшчыны ў будучыню.
    Народ, як драўляны воз, цягнуўся следам.
    Конь не прызнаваў чужых гаспадароў, як мог, брыкаўся.
    А возу што? Хто сеў той і едзе. І дагэтуль так. 
  • жэстачайшэ мяккая
    26.07.2022
    запахла? дык гэна таму, што вы зайшоў - шляхциц ад лукавага. так - шляхта займалася войнамі, судамі, упраўленнем і ідэалогіяй для бедных (будаўніцтва цэркваў і касцёлаў). дык сучасная шляхта ад шляхта хто? правільна - чыноўнікі, сілавікі і т.п. вось і дварцы будуюсь сабе ў Драздах і т.д.
  • Вожык
    26.07.2022
    Цалкам падзяляю думкі Кіркевіча, шляхта гэта эліта, а народ без эліты гэта проста двуногае быдла. І нічога селяне высокага не стварылі, акрамя цемрашальства.
  • feafania
    26.07.2022
    Сяляне таксама з задавальненьнем адмаўляліся ад беларускай мовы. Чытала, як сяляне ў Скідзелі ў канцы 20 стагодзьдзя настойвалі, каб іх дзецям у школе выкладалі па-польску, а расейцы запэўнівалі, што польская ім больш не спатрэбіцца, расейскай цалкам дастаткова. Ні слова пра беларускую.
    Хто абуджаў народ і пачынаў пісаць вершы па беларуску: шляхцічы Ян Чачат, Францішак Багушэвіч, Дунін-Марцінкевіч, Янка Купала. Хто падымаў народ на барацьбу і змагаўся за беларускую дзяржаўнасьць: шляхцічы Кастусь Каліноўскі і Вацлаў Іваноўскі.
  • Частный детектив
    26.07.2022
    feafania, дык а паланізаваная шляхта зразумела ж і народ да паланізацыі цягнула, і дзе-нідзе гэта давала вынік. Набажэнствы ў касьцёлах таксама ішлі толькі польскай моваю, і гэта таксама вынік паланізацыі шляхты. Пачытайце Адама Станкевіча, зь якімі цяжкасьцямі сутыкалася беларуская мова ў касьцёлах, і якая масавасьць была ў касьцёлах, калі там (хаця й зрэдку) пачалі ўжываць нашу мове. Тое самае апалячваньне было і ў адукацыі. Беларускамоўнай адукацыі не было. Гэта, як і цяпер. Чаму загнулася пачатковая й сярэдняя беларускамоўная адукацыя ? Бо зь ёю не атрымаеш вышэйшую адукацыю... Гэтак было і ў часы шляхты. Тут нехта піша, што шляхта, гэта была эліта беларускага народа. Не, гэта была эліта польскага народа. Карона апалячыла беларускую эліту, адарваўшы яе ад каранёў. Мэты тлумачыць ня трэба, яны ясныя. Народ пазбавілі ягонай мовы ў духоўным і сьвецкім жыцьці, у адукацыі. Ці ж дазволіла б эліта (шляхта) здарыцца такому, калі б эліта тая была беларускаю ??? З песьні слоў не выкінеш, што было - то было, і ня трэба гэта хаваць ці саромецца, перакручваць, ці знаходзіць гэтаму нейкія фантастычныя тлумачэньні. Беларуская шляхта з'явілася толькі калі ў РП паленым патыхаць пачало ўжо, трэба было ратаваць дзяржаву, і шляхецтва пачалі надаваць нават заможным сялянам, ці вайсковым ніжэйшага чыну. Але тая, шляхта па-першае нічога не вырашала, і па-другое ўжо было запозна піць баржомі...
  • Gorliwy Litwin
    26.07.2022
    Ой. Здаецца , пачнуць зараз Сьвядомыя Спадары носіцца з "Беларускай Шляхтай". З карыкатурнай - з панамі Кубліцкім і Заблоцкім. А любыя словы і злучэнні маюць жа сваю гісторыю і сімвалічную магію. А што гэта такое - "Беларуская Шляхта"? Мабыць, люццы, што прысягнулі Аляксею Міхайлавічу ў 1655, БелПолк? Глінка, Жызнь за Цара. Ой, прадчуваю я, што застануцца ўсё ў той жа яме, з Купаллем і Крамбамбуляй, правінцыйныя Рускія Людзі

    А я не надта размахваю сцягам "Шляхецкая Культура". Я больш кажу пра гарадскую, буржуазную. Якая са шляхецкай шмат чэрпае, але робіць гэта няяўна. Перадусім бярэ адтуль ідэалы свабоды, годнасці, роўнасці ў правах, самакіравання, добрай адукацыі. Гэта тое, што было ўласціва лепшым прадстаўнікам шляхецкага саслоўя і што ў ХІХ ст. знаходзілася на перадбуржуазным этапе развіцця, але праз царызм, а потым камуну - на Белай Русі так і не стала буржуазіяй.

    А з "Беларускай Шляхты" атрымаецца чарговая Крамбамбуля, вось убачыце
  • Літвак Мойша
    27.07.2022
    Беларусы, хочаце быць нашчадкамі рыцараў з усімі вынікаючымі, трымайцеся шляхецкай гісторыі, хочаце быць панамі сахі, трымайцеся савецкай мадэлі і ў такім выпадку не разявайце роту на шляхецкія гербы! Выбар за вамі.
  • Максим Дизайнер
    27.07.2022
    Кресы всохдни, потомки пролетариев и колхозников, рассуждают в комментариях о месте зажиточных людей(шляхты) и упрекают профессура, положившему жизнь на изучение этого вопроса. Все по крестьянски, по колхозному. И я не про тех крестьян, которые едят натуральные продукты, живут на свежем воздухе, уважают людей за труд, а не за награбленное корыто на 4-х колесах. Я про настоящее быдло, с Сухарей, КГ, Шабанов, Ангарской, Копылей и Микашевич. Сидящее в бетонных коробках с центральным пролетарским отоплением, отапливающим квартиру 24 часа в сутки, даже когда хозяев нет дома и кипятком из крана. Грабящая людей и самих себя мизерными кммунальными платежами. Загрязняющее своими вонючими корчами природу, и травящая детей. Жрущее из прикорытных гиперов гармональную и нитратную дрянь, г из пластковых баночек, и килбасу, залитую консервантами и ароматизаторами.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць