Комментарии к статье

Бывшему политзаключенному отказали в статусе беженца в Польше, но дали другой

  • Яцек з Гданьску
    26.06.2023
    Ну это очередное лицемерие польских чиновников из отделов миграции.
  • Вадзім
    26.06.2023
    Яцек з Гданьску, у чым двудушнасьць? Што такога іменна ёсьць у бежанстве і няма ў абароне, без чаго хлопцу жыць у Польшчы складана?
  • Яцек з Гданьску
    26.06.2023
    Вадзім , справа ў тым, што заяву хлапец складаў менавіта на статус уцекача, а адказ атрымаў таму што не абгрунтаваў падставы для гэтага статусу, якія у яго выпадку надзвычай відавочныя (пацьверджаны тэрмін за кратамі ў выніку пераследа). І гэтым скарысталіся крывадушныя чыноўнікі. Маўляў, тыж не напісаў чаму мы мусім пагадзіцца з тваёй заявай, таму мы і не пагадзіліся. Такіх чыноўнікаў і ў Менску хапае. Дарэчы і польскія чыноўнікі недалека ад беларускіх адышлі. І толькі існаванне права вымушае іх падпарадкавацца закону але ж звычайна толькі ў тым выпадку, калі іх дзеянні будуць абскарджаны.
  • Вадзім
    27.06.2023
    Яцек з Гданьску, справа ў тым, што заява адна і на бежанства і на абарону. Статус абароны ўжо дае права пажыццёва жыць і працаваць у Польшчы, ён вырашае ўсе побытавыя пытанні, і зь бюракратычных меркаванняў яго даць нашмат лягчэй.

    У Польшчы "да законаў", і калі нейкія працэдуры прапісаныя, яны робяцца. Абарону даць лягчэй, яе менш узгадняць. Улічваючы ледзь не калапс сістэмы, якая разьлічаная на ў сотні разоў меншы паток людзей, палякі прынялі адзінае правільнае рашэнне - даваць абарону пры любой нагодзе, абы як мага хутчэй легалізаваць людзей і вырашыць іх праблемы з правам на працу і г.д. Зараз там фактычна запушчаны канвеер, людзей тысячы на невялікія офісы па справах іншаземцаў.

    У параўнанні з 21м годам тэрміны працэдуры разгляду і так скараціліся з 6-9 месяцаў да 2-4, пры гэтым загрузка вырасла. Так што бюракраты спрацавалі проста выдатна і заслугоўваюць сапраўднай павагі і ўдзячнасьці.

    Мой адзіны знаёмы, што атрымаў бежанства, дарэчы атрымаў яго ў Беластоку - ў нашмат менш загружаны офісе, чым варшаўскі.

    Нагадаю, што напрыканцы 22га палякі дадаткова ўвялі новую падставу для віду на жыхарства - проста па гуманітарнай візе. Пакуль што гэта разавая рэч, у адрозьненне ад пажыццёвай абароны, але частку работы з офісаў па справах іншаземцаў у звычайныя ужонда гэта дазволіла перадаць. Яшчэ магу ўзгадаць як напрыканца 20га года палякі далі права на працу ЎСІМ уладальнікам гуманітраных візаў. А у лютым-сакавіку 22га палякі пускалі беларусаў з Украіны без візаў і без дакументаў.

    Улічваючы што законы і працэдуры ў Польшчы працуюць, тэрміны ў тры месяцы (права на працу па гуманітарнай візе), год (паскарэнне працэдуры падачы на абарону, спрашчэнне крытэрыяў выдачы абароны), паўгады (увядзенне новай падставы для карты побыту па гуманітарнай візе), гадзіны (рашэнне аб допуску на тэрыторыю Польшчы мільёнаў людзей без візаў і без дакументаў пасьля атакі рашыстаў) зьяўляюцца проста выдатнымі і мне вельмі і вельмі дзіўна чытаць пра быццам крывадушнасьць польскіх чыноўнікаў.

    Герой артыкула свае крыўды на беларускіх бандзюкоў пераносіць на польскі офіс, які ня выдзяліў яго аднаго асабіста з тысяч беларусаў і іменна яму ня даў зь першага заходу бежанства. Ну, пасьля турмаў і не такія траўмы бываюць. Але польскі офіс тут дакладна не вінаваты. Калі чалавеку хочацца ганяцца за назвай працэдуры і слова "бежанства" неяк лепш яго сагравае - ок. Толькі работу палякаў гэта ніяк не прыніжае.

    ПС Яшчэ момант. Заўсёды можна знайсьці супрацоўнікаў, якім ў прынцыпе на пакуты беларусаў начхаць, яны толькі фармальна працу робяць. Тым больш уражвае зробленая ў 20м-22м гадах аптымізацыя працэдур.

    ППС І яшчэ вы так і не сказалі па сутнасьці, што такога ў
    бежанстве, што карціць іменна бежанства. Толькі прыгожая назва ці
    рэальна нейкае патрэбнае хлопцу права?
  • Вадзім
    26.06.2023
    А чым яму абарона не пасуе?
    Хоча адразу атрымаць замест пашпарту праязны дакумент са зьмененым прозьвішчам?
    Ну рэальна, у чым сэнс бежанства для яго?
  • паколькі
    26.06.2023
    Вадзім , ільгот малавата. У бежанцаў паболей будзе.
  • Вадзім
    27.06.2023
    паколькі, канкрэтней можна? Якой іменна ільготы няма на абароне?
  • Максим Дизайнер
    26.06.2023
    А каждому и жуку и жабе, которые ни дня нигде не сидели, да и на митинги "за красивую жизнь" ходили пораздавали.
  • Вадзім
    26.06.2023
    Максим Дизайнер, сярод маіх знаёмых абарону атрымалі чалавек 30, бежанства - 1 (адзін). Па маіх назіраннях іменна абарону давалі "і жуку і жабе" першы час.

    І мне праўда цікава, ці разумее чалавек, якая розьніца паміж бежанствам і абаронай у правах?

    Бо калі ў яго няма мэты зьмяніць як мага хутчэй сваё імя каб ад кдб схавацца, то мне цяжка зразумець праблему, дзеля якой аж цэлы артыкул напісалі 😁

    Прыйсьці атрымаць карту побыту раз на 2 гады замест раз на 3? У гэтым крыўда на польскія ўлады? Ну праўда - цікава ж
  • Лорд
    26.06.2023
    Пусть спасибо скажет. Со статусом беженца полгода нельзя работать и по лагерям нужно пресмыкаться.
  • Вадзім
    27.06.2023
    Лорд, абарона не дае права працаваць. Гэта права дае карта побыту ці дзеючая віза. Па дэцызіі на абарону даюць карту побыту
  • Лорд
    26.06.2023
    Пусть спасибо скажет. Со статусом беженца полгода нельзя работать и жить лагерной жизнью.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць