Яшчэ да абвяшчэння "выбараў" было зразумела, што гэта чарговае фармальнае мерапрыемства для прыкрыцця захопу ўлады. Каму Глаз што хоча сказаць?
Андрусь
22.01.2025
Увогуле, выбары - гэта ж не толькі сам працэс галасавання, гэта і магчымасць вылучыцца прадстаўнікам усяго спектру палітычных поглядаў і ідэяў, і магчымасць свабодна і адкрыта агітаваць за свае погляды і ідэі. А, калі ў краіне крыміналізаваная любая крытыка дзеяннў цяперашняй улады праз артыкула аб дыскрэдытацыі Беларусі, калі ліквідаваныя ўсе апазіцыйныя дзейнай уладзе палітычныя і грамадскія арганізацыі, калі выціснутыя ў замежжа ўсе, не ўбудаваныя ў сістэму дзяржаўнай прапаганды медыі, а любая сувязь з імі крыміналізаваная праз артыкул пра садзейнічанне экстрэмізму - пра якія выбары можна казаць? Таму, міжнародным арганізацыям варта было б ад самага пачатку гэтай кампаніі выдаць свае рэзалюцыі аб тым, што кампанія не вызнаецца выбарамі, пакуль у краіне існуе такая сітуацыя, якая зараз існуе. І працэс галасавання тут не мае аніякае значнасці. Яго можна было і не пачынаць увогуле, бо не было самых асноўных працэсаў любых выбараў, якія папярэднічаюць галасаванню.
Антось
22.01.2025
Андрусь, усё слушна. Глаз не разумее, што выбары нават фармальна пачынаюцца ў момант абвяшчэння даты галасавання. Але ва ўмовах здаровай палітычнай канкурэнцыі падрыхтоўка палітычных сілаў да чарговых выбараў адбываецца няспынна.
Барадзед
22.01.2025
Андрусь, да
Андрусь
22.01.2025
Антось, ды ўсё той Глаз разумее. Гэтыя заявы так званае МЗС выдае дзеля ўнутранае прапаганды, бо гэта электарат не разумее, што такое выбары і яму зойдзе прапагандысцкі наратыў пра тое, што выбары не пачаліся, а ЕС ужо падрыхтаваўся іх не прызнаваць. Зараз гэта будуць форсіць усе прапагандысцкія каналы і потым чыноўнікі паедуць па заводах-фабрыках на палітінфармацыях пра гэта распавядаць. У мяне больш прэтэнзіяў не да Глаза, дзеянні якога цалкам лагічныя і зразумелыя, а да бяззубых і нерашучых уладаў дэмакратычных краінаў, іх саюзаў ды міжнародных інстытуцыяў, якія ў свіныя галасы вырашылі свае рэзалюцыі папрымаць. І гэтым самым яны і далі гэтым Глазам ды ім падобным магчымасць пашыраць унутры Беларусі хлуслівыя наратывы.
Барадзед
22.01.2025
Надежда на признание медленно угасла в глазах лукашенко. Лучше бы не показывали ему этот документ.
І
22.01.2025
МЗС Лукашэнкі не прыгразілася Арэшнікам?
Микалай
22.01.2025
На Ютуб канале СТВ-Беларусь у шортах выйшла відэа "Беларусь - ключ к российской безопасности!" дзе расеец кажа, што Беларусь будуць дзяржаць у расейскай арбіце і тлумачыць чаму. Звярніце увагу, МЗС , ці гэта не «грубае ўмяшанне ў суверэнныя справы Беларусі» ?
Алек. Ру
22.01.2025
Микалай, зусім не сакрэт, што расейцам на Беларусі і пра Беларусь дазволена У́СË!
МИД заявил о «грубом вмешательстве в суверенные дела Беларуси»
Таму, міжнародным арганізацыям варта было б ад самага пачатку гэтай кампаніі выдаць свае рэзалюцыі аб тым, што кампанія не вызнаецца выбарамі, пакуль у краіне існуе такая сітуацыя, якая зараз існуе. І працэс галасавання тут не мае аніякае значнасці. Яго можна было і не пачынаць увогуле, бо не было самых асноўных працэсаў любых выбараў, якія папярэднічаюць галасаванню.
У мяне больш прэтэнзіяў не да Глаза, дзеянні якога цалкам лагічныя і зразумелыя, а да бяззубых і нерашучых уладаў дэмакратычных краінаў, іх саюзаў ды міжнародных інстытуцыяў, якія ў свіныя галасы вырашылі свае рэзалюцыі папрымаць. І гэтым самым яны і далі гэтым Глазам ды ім падобным магчымасць пашыраць унутры Беларусі хлуслівыя наратывы.
Звярніце увагу, МЗС , ці гэта не «грубае ўмяшанне ў суверэнныя справы Беларусі» ?