Максім Т, ...і вось цудоўная магчымасьць даведацца
Цікавы вобраз з кнігі
12.05.2025
"Алея, па якой я ішоў, падавалася даўгой, але за абвіслай галінай яна раптам скончылася — і
я ўбачыў дом.
Гэта адбылося нечакана. Дом паўстаў ніадкуль, выйшаў са змроку ўвесь адразу і тут жа заняў сабой усё.
Знявечаны часам і людзьмі, ён туліўся на беразе Прыпяці, як вялікі стары сабака, які калісьці быў пародзісты, прыгожы і любімы, але потым быў кінуты, за многія гады страціў надзею і давер і цяпер проста чакаў смерці там, дзе ў апошні раз бачыў свайго гаспадара". (Андрусь Горват. Дом.)
Цікавы вобраз з кнігі
12.05.2025
Кніга спалучае элементы рэалізму і магічнага рэалізму. * Вельмі люблю жанр магічнага рэалізму японскіх пісьменнікаў. Выдатна, што ў нас паявіўся свой беларускі аўтар, які піша ў такім жанры. Гэта проста цуд і асалода. Ты ходзіш паміж звычайных рэчаў і раптам усё навокал магічна мяняецца, звыклае вядзе сябе нязвыкла, ты імгненна пераносісся ў іншыя часы, вандруеш паміж рознымі эпохамі, якія адначасова пераплятаюцца прычудлівымі карункамі.
Дзякуй вялікі, дарагі пісьменнік Андрусь Горват! За прыгожую магічна-рэалістычна-гістарычную кнігу! Яна адназначна папоўніць скарбонку нашай беларускай культуры.
Андрусь Горват выпустил новую книгу
я ўбачыў дом.
Гэта адбылося нечакана. Дом паўстаў ніадкуль, выйшаў са змроку ўвесь адразу і тут жа заняў сабой усё.
Знявечаны часам і людзьмі, ён туліўся на беразе Прыпяці, як вялікі стары сабака, які калісьці быў пародзісты, прыгожы і любімы, але потым быў кінуты, за многія гады страціў надзею і давер і цяпер проста чакаў смерці там, дзе ў апошні раз бачыў свайго гаспадара".
(Андрусь Горват. Дом.)
Вельмі люблю жанр магічнага рэалізму японскіх пісьменнікаў.
Выдатна, што ў нас паявіўся свой беларускі аўтар, які піша ў такім жанры.
Гэта проста цуд і асалода.
Ты ходзіш паміж звычайных рэчаў і раптам усё навокал магічна мяняецца, звыклае вядзе сябе нязвыкла, ты імгненна пераносісся ў іншыя часы, вандруеш паміж рознымі эпохамі, якія адначасова пераплятаюцца прычудлівымі карункамі.
Дзякуй вялікі, дарагі пісьменнік Андрусь Горват! За прыгожую магічна-рэалістычна-гістарычную кнігу!
Яна адназначна папоўніць скарбонку нашай беларускай культуры.