Комментарии к статье

Сооснователь Tut.by Волошин рассказал о том, мог ли портал пойти по другому пути в 2020-м

  • Нінэл Ленін
    25.05.2025
    ленініана
  • .
    25.05.2025
    Tut.by сыграў вялікую ролю ў гісторыі краіны сваім асцярожным цэнтрызмам. Бо яго паважалі і чыталі ўсе слаі, у тым ліку чыноўнікі.
    Акрамя навін, гэта ж было і мяккае прывучэнне да дэмакратыі на практыцы (бо прэса - адзін з яе механізмаў), адукацыя людзей. На форумах сустракаліся людзі з супрацьлеглымі поглядамі, што зараз рэдка - ўсе ў сваіх "пузырах".
    Разгром 2021 г. - вынік помсты тых сіл, якія да таго былі амаль маргінальнымі: гэбісцкія дынастыі, пакрыўджаныя абмежаваныя людзішкі з канспіралагічным мышленнем. Тое, што зараз эліта і мэйнстрым у РБ.

    «Здзелкі з сумленнем ці з уладаю». Не ведаю, пра што ён зараз. Дакладна былі выпадкі, калі аддавалі міліцыі IP адрасы карыстальнікаў форума, пароль ад пошты.
    Аналіз пераносаў пошты са свайго сервера на google, а пасля на yandex дазваляе зрабіць высновы, што захоўвалі ў сябе самі паролі, а не хэшы ад яго, як прынята ў індустрыі.
    Пераход на расейскі яндэкс і ў той час (2015 г.) выглядаў небяспечным з пункту гледжання рызык магчымага кантролю пошты іншай краінай.
  • Мх
    25.05.2025
    ., Гэта быў прыклад "і нашым і вашым". Да чаго прывяла гэтая "расейскамоўная дэмакратыя" - усе бачаць. А так яны і сляда не пакінулі ў беларускай справе (ніколі не мелі беларускамоўнай версіі сайта). Па сутнасці гэта ідэйныя бацькі "неверагодных" узору 2020 года. Гэты ж "сцяг" удала нясуць і іх нашчадкі "Зеркало". Па сутнасці, калі вярнуцца у 00-я, гэта быў гэтакі "Онлайнер" толькі для больш сталых людзей. Што адбылося, калі б тутбай захаваўся? Ну, я думаю, пра гэта паказальна сведчыць былы сайт газеты Народная Воля, толькі я думаю ўся пошта апынулася б пад кантролем КДБ.
  • .
    25.05.2025
    Ясна, што дэмакратыю і цэнтрыстаў люта ненавідзяць не толькі гэбісты, але і маргіналы з іншага боку. Яны і думаюць падобна.
    Да адраджэння беларускай мовы tut.by не быў датычны, на жаль. Гэта так. Да самой справы ставіўся прыязна.
    У той жа час і тады, і зараз ніхто не замінаў замест прэтэнзій да "няправільных" СМІ рабіць сваё "правільнае" СМІ, у якім правільна (па-свойму) ставіць акцэнты, прасоўваць свае ідэі.
  • Фанат Кропусі
    25.05.2025
    Мх, тлумачыце гэта фанатычнаму штатнаму каментатару, які змагаецца з "ультрапрвымі" і Пазняком ды бароніць абруселых суайчыннікаў. Поспехаў.
  • Ваш кэп
    25.05.2025
    Мх,
    Пазнякоўцы дзеляць людзей, а тут.бай аб'яднаў.
  • Кастусь Каліноўскі, сын зямлі Літоўскай
    25.05.2025
    Ваш кэп, хто вы такія, што вас аб'ядноўвае мова акупантаў, абыякавасць да спадчыны продкаў ды мана імперскіх манкуртаў?
  • Ну-Ну
    25.05.2025
    Ваш кэп, прямо "Союзное государство"!
  • Аххаха
    25.05.2025
    Ваш кэп, выбітнейшы ў сваім ідыятызме лозунг.

    На адным ўзроўні з бессмяротным "старый уже наворовался, а новый снова воровать начнёт", а таксама навейшым "сейчас мы вам нацыаналістам пакажэм, как делать ревалюцыю".
  • Litwin
    25.05.2025
    Ваш кэп, рускіх людзей?
  • Мы ж не дурныя
    25.05.2025
    Ваш кэп, аб'ядноўваў рускамоўнымі артыкуламі пра Лукашэнку і вясёлымі флэш мобамі па матывах яго цытат Раздеваться и работать. А затым піярылі аднаго кандыдата, таго, што за расейскі рубель.
  • Комментатор
    25.05.2025
    Однозначно одни из лучших СМИ что у нас были.
    Надеюсь в том или иной форме будут и в будущем.
  • Кастусь Каліноўскі, сын зямлі Літоўскай
    25.05.2025
    Комментатор, у тых, хто выракся роднай мовы, адна будучыня: жыць пад прыгнётам тых, на чыёй мове яны гавораць. Становішча рабоў, вось будучыня здраднікаў ды баягузаў.
  • ну ну
    25.05.2025
    Кастусь Каліноўскі, сын зямлі Літоўскай , в швейцарии 4 языка. не доросли вы ещё до понимания
  • Літвін
    25.05.2025
    Тутбайкі былі мягкаю сілаю імперыі, прадвігаўшых наратыў Маскоўскай беларушчыны. І безумоўна, калі яны уцяклі з Радзімы, нічога іншага не прыдумалі, як назвацца "Зеркалом", каб і далей хлусіць тым, хто выракся роднай мовы ды сваіх продкаў, і лічыць сябе белымі рускімі
  • Факты
    25.05.2025
    Тут баеўцы мусяць быць на волі, як і ўсе астатнія палітвязні. Аднак праўда палягае ў тым, што тут бай дапамог зліць Беларусь расіі. І мы тут баю гэта не забудзем.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць