Комментарии к статье

В дроне, прилетевшем в Украину, нашли записку с намеком на изменение тактики ударов

  • Навошта паліць людзей, якія табе дапамагаюць?
    26.05.2025
    І навошта ўкраінцы пра гэта распавялі "па сакрэту ўсяму свету"? Цяпер да таго спачуваючага Украіне інжынера прыйдзе ФСБ і знішчыць яго.
  • leha
    26.05.2025
    Навошта паліць людзей, якія табе дапамагаюць?, адзінае тлумачэнне, што не было ніякой запіскі. а гэта ўкід з надзеяй каб пачаліся нейкія чысткі якія знізяць эфектыўнасць вытворчасці
  • .
    26.05.2025
    Тых дронаў тысячы. Шмат месцаў, дзе іх вырабляюць, дзе рыхтуюць да палёту. Немагчыма знайсці таго аднаго інжынера.

    Хаця ёсць і пытанне, чаму ён перадаў інфармацыю такім незвычайным спосабам. Мог бы паслаць праз інтэрнэт. Або так было больш пераканаўча?

    Дарэчы, пра кіраванне дронамі праз украінскія мабільныя сеткі і тэлеграм. Мабільныя аператары таксама маглі б прымяняць штучны інтэлект: распазнаваць такіх абанентаў, якія рухаюцца па спецыфічных траекторыях, адрозніваць іх ад сваіх абанентаў (у аўтамабілях, або свае дроны) і адключаць ад мабільных сетак. Дадаткова перадаваць прыкладныя каардынаты ў СПА.
  • Інфантылу
    26.05.2025
    ., як вы не разумееце, што зараз фсбшнікі будуць па ўсіх заводах бегаць і шукаць тых, хто таемна за Украіну?!
    Тым больш, што следчыя будуць аналізаваць усе дэталі - даты публікацыі, даты вылету, якія дроны ў гэтыя даты ўжываліся і дзе вырабляюцца канкрэтна гэтыя мадэлі.
    Вы як маленькі, чэснае слова.
    Ну якое "мог паслаць праз інтэрнэт"? У Беларусі колькі ўжо перасаджалі тых, хто перадаваў нешта праз інтэрнэт. А гэта яшчэ і супрацоўнік ваеннага завода.
  • ?
    26.05.2025
    ., сапраўды, вораг для удараў карыстаецца мясцовай iнфраструктурай сувязi? Ну тады, без сумнення, украiнцы - нацыя тэхнiчных генiяў, не маючая аналагаў, як тут любяць пiсаць.
  • .
    26.05.2025
    У арыгінальнай публікацыі няма ніякіх падрабязнасцей: даты, мадэлі, тэрыторыя. Так, я паглядзеў (а Вы фантазуеце, і на базе толькі сваіх фантазій абвінавачваеце, ісцярыце і хаміце).
    Тым больш, тое, што сказана, адбываецца каля года, і тая інфармацыя магла прыйсці не ўчора, а задоўга да таго.

    Сам матэрыял мае і даныя ад іншых вайскоўцаў ВСУ, так што напэўна рэцэнзаваўся імі. Калі былі згодныя на публікацыю, значыць, у гэтым факце "запіскі" не бачаць праблемы.

    Праз інтэрнэт можна перадаць бяспечна і не пакінуць слядоў. Зайсці праз VPN, стварыць часовую пошту, пераслаць з яе інфармацыю на адрас ГУР Украіны. Закрыць, усё. І яшчэ шмат іншых спосабаў.

    Калі жадаеце, каб Вас успрымалі сур'ёзна, не пішыце павярхоўную лухту, не пачынайце зварот з быдляцкай агрэсіі ("Інфантылу", "Маніпулятару", "Ідыёту" і г.д. як Вы любіце).
  • Інфантылу
    26.05.2025
    ., вы сваю інструкцыю па бяспецы перадайце спачатку на ваенны завод у РФ. Нашу ніву яны не чытаюць.
    Патом пагаворым, калі ў вас гэта атрымаецца.
  • .
    26.05.2025
    Гэта агульнавядомая інфармацыя, у Расеі таксама даўно ёсць інтэрнэт.
    Папяровая запіска нават больш небяспечная: адбіткі пальцаў, почырк, ідэнтыфікацыя зборшчыка кожнага вырабу.

    Ніжэй каментарый ЦПД Украіны. Так што ўвогуле навіна не аб чым, абмяркоўваеце пустое, хэйціце з-за чужой дурасці і фэйка, чалавек з румынскім прозвішчам Інфантылу.
  • .
    27.05.2025
    Дроны абодвух бакоў зараз могуць такое. Напрыклад, перад парадам 9 траўня і ўвесь апошні тыдзень у Расеі адключэнні мабільнага інтэрнэту, у рэгіёнах, якія на пуці ад Украіны да Масквы.
  • штирлиц
    26.05.2025
    Короче, капец инженеру ((
  • !!!
    26.05.2025
    Секрет Полишинеля, уже 1-1,5 года об этом пишут все кому не лень. Скорее всего это указание причин, по которым будут отключать интернет, закон о понижении качества уже вышел.
  • .
    26.05.2025
    Каментарый кіраўніка Центру Протидії Дезінформаціі РНБО Коваленко (тэлеграм-канал akovalenko1989):

    "Історія про «записки в шахедах» і управління через Телеграм-боти - це звісно щось )
    Щодо дистанційного керування - деякі шахеди ще з минулого року так керуються, на них камери встановлювали і керували дистанційно. Жодної сенсації - їх збивають."

    "Ще додам, що штучного інтелекту в шахедів наразі нема.
    У росіян є інший ударний дрон з ШІ, але це не шахед.
    росіяни загалом без Китаю не мають можливостей серйозного розвитку ШІ, який міг би конкурувати із Заходом."

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць