Клачко, только не показывай этот смешной документ никому в Литве, а то попадешь в тюрьму.
Невеработны
31.05.2025
"Усё, што дрэнна для рэжыму Лукашэнкі, добра для беларусаў..." У гэтага хлопца ўсё нармальна з галавой? Ці гэта ён такі ідэйны, што згарэў сарай - гары і хата? Лукашэнка трымае ў закладніках нашых грамадзян з пісталетам ля скроні, Саша, прачніся! Ты хочаш дзейнічаць па прынцыпе Пуціна на Дуброўцы, калі пазабівалі сотні мірных жыхароў разам з тэрарыстамі? Справамі трэба займацца, а не ў паперках ідэю нацыянальную шукаць!
галаперыдол
31.05.2025
Невеработны, усе добра кажа. Тое што пабудаваў лука за 30 гадоў трэба цалкам на нова рабіць. Можна сказаць на нова абвяшчаць аб стварэнні краіны. Бо лукашэнскаўская Беларусь - гэта сомалі ў цэнтры Еўропы
Абавязкова атрымаю пашпарт Новай Беларусі
31.05.2025
Невеработны, а вы лічыце, што пашпарт Новай Беларусі ніяк не ўплывае на луку?
Невеработны
31.05.2025
галаперыдол , што ты і гэты Кусь ў сваім жыцці зрабіў для Краіны і пабудаваў, каб нам, беларусам, заціраць пра перабудовы нанова з нуля? Вы наладзіць дапамогу сваім паплечнікам-дабраахвотнікам ня можаце ва ўтульных умовах у замежжы, а бярэцеся нам указваць, як вы калісці прыедзеце і наш канцлагер будзеце ператрахваць. Сядзіце лепш пры сваіх ідэях і шчыруйце адно перад адным гэтай макулатурай, пакуль мы дачакаемся труны галаватраса і пакрысе будзем вырульваць з гэтай багны.
Невеработны
31.05.2025
Абавязкова атрымаю пашпарт Новай Беларусі, відавочна, вельмі ўплывае, бо ён проста шчаслівы, што група пры рэсурсах займаецца не пытаннямі яго адхілення, а трасцай з пячатаннем нікому непатрэбных папер. І так уплывае, што ён нават трэсціся менш стаў, заўважце. Усё вярнулася на тыя ж рэйкі з псеўдадзейнасцю, якія ён гадаваў з ГБ дзесяцігоддзямі. Вы распавядзіце пра гэты пашпарт бабе Галюце з Забалацця, якой трэба заўтра ехаць у лякарню пастаяць у чарзе да доктара папляткарыць са сваімі сяброўкамі. Атрымаеце сапраўдны адказ з народу, чаго вартая вашая бздура. Якая людзям карысць ад гэтай паперы? Нуль! Толькі крыміналка свеціць. Варта пачынаць з існасці, а не з формы. Не трэба трымаць нашых людзей за быдла!
Ганаруся
31.05.2025
Маадзец!
Вялікая справа вільнюскай кодлы
31.05.2025
[Рэд. выдалена]
Абавязкова атрымаю пашпарт Новай Беларусі
31.05.2025
лука вельмі баіцца страціць манаполію вырашаць, хто прыналежыць да Беларусі. Значная частка ўладных паўнамоцтваў. А калі яшчэ і пачнуць вызнаваць пашпарт за межамі ды падарожнічаць па ім магчыма будзе, ды візы прасцей атрымаць ці ўвогуле бязвіз, дык вельмі хуценька будзе бачна, каму той лука патрэбны)
Беларус
31.05.2025
Пашпарт - сапраўды фаная ідэя, якая паўбаўляя хунту манаполіі на выдачу дакументаў.
Але вельмі дзіўна чуць ад, падавалася б, ідэйнага беларуса, што лукашэнкаўскі аўсвайс - гэта "дзяржаўная версія" і "афіцыйны беларускі пашпарт". Што па-сутнасці з'яўляецца ўскосным побытавым прызнаньнем легітымнасьці хунты. З такім успрыяцьцём і паслядоўнасьцю поглядаў пашпарт Новай Беларусі не запрацуе ніколі. Бо калі нават прасунутуя людзі фактычна кажуць: "Я ў гэта ня веру. Гэта сапраўды сувенір. Лукашэнкашскі дакумент, як і сам рэжым, для мяне па-ранейшаму беларускі ды афіцыйны - а значыцца сапраўдны і легітымны!", як у гэтых варунках дакумент могуць прызнаць іншыя дзяржавы? Прызнаць пашпарт адзінамагчымым беларускім дакументам мусіць спачатку сама тытульная нацыя, а потым на гэтай падставе - і зьнешнія народы. Не наадварот. І пакуль у ідэю "хунта - не Беларусь" мы самі на справе ня вельмі верым - наўрадці ў яе паверыць якаясь іншая краіна.
.
31.05.2025
Толькі ж што растлумачыў Вам, што такое "хунта" і чаму гэта не пра нас. Ізноў тое ж самае. Тое ж самае, як лаяцца "фашызмам" у дачыненні "бальшавізму", не разумеючы, што ён - таксама зло, і няменьшае. Пра "аусвайс" туды ж. Беларусь зараз - аўтарытарная таталітарная тэрарыстычная дзяржава. І гэтая дзяржава мае свае дзяржаўныя пашпарты.
Беларус
01.06.2025
., Ваша аргументацыя не прымаецца. Перачытайце ветку яшчэ раз. Вы і самі напісалі "Я не падбяру зараз дакладны тэрмін". Таму адкажу трохі зьмененым пратэстным лёзунгам: "глядзіце ў акно, а не ў слоўнік".
Лукашысты - гэта менавіта хунта захопнікаў, акупацыйная адміністрацыя. Меньшасьць, якая ўзяла ў закладнікі і тэрарэзуе большасьць з дапамогай зброі. А аніякая не "дзяржава". Яны нават будынкі ў спальных раёнах мецяць сваімі акупацыйнымі анучамі. Тэрмін "проста дзяржава" нічога не тлумачыць - а таму бессэнсоўны.
Былыя вайсковыя, а цяпер ужо лукашэнкаўскія найміты (бо парушая кантытуцыю і прысягу вы губляеце магчымасьць надалей звацца вайскоўцам), адыгралі ў гэтым асноўную ролю - таму гэта ўзброены захоп. Бо выкарысталася зброя. Калхозны пахан любіць форму ды ваеншчыну. Таму і хунта.
Падобна, вы не былі падчас падзей у Краіне. А калі і былі - то відавочна, вам не хапіла... ўласнага досьведу. Калі шчыра, ўсё адно што кажа на гэты конт "энцыклапедыя", бо больш веру ўласным вачам.
Логіка простая. Словы альбо перадюць сэнс учынкаў (з улікам постсавецкага бэкграўнду, вядома), альбо не. Тэрміналогія альбо спрыяе вырашэньню справы нумар адзін, альбо не. Альбо называеце рэчы сваімі імёнамі чым перашкаджаеце лукашыстам надалей выдаваць сябе за прадстаўнікоў краіны, альбо ня робіце гэтага - чым лукашне дапамагаеце.
Усё як у анекдоце пра таксоўкі: "шашачкі" альбо "ехаць"? Вы абіраеце "шашачкі", бо "так правільна", у час, калі патрэбна ехаць.
.
01.06.2025
Вы відавочна супярэчыце самі сабе. Адначасова выбіраеце ігнараваць, як правільна (бо правільна - гэта "шашачкі", а "патрэбна ехаць") і ў той жа час за тое, каб "называць рэчы сваімі імёнамі". Выбірайце: называць ці не?
Чапляцца да "я не падбяру зараз дакладны тэрмін" нізка. Разумееце карэктнасць і асцярожнасць як слабасць. Вы тым больш не маеце дакладных тэрмінаў, карыстаецеся выпадковымі, пра "нешта дрэннае".
Аргументацыю "не прынялі", таму што і не спрабавалі яе зразумець. Дзе разгляд, што такое "хунта" насамрэч, ці ў нас менавіта яна. "Савецкі беларус" наеўся ў свой час савецкай прапаганды пра "фашыстаў", "акупацыю" і "хунту", і зараз размаўляе менавіта гэтымі словамі. Бо яны для яго сінонім чагосьці вельмі дрэннага.
Беларус
01.06.2025
., Добрая тая тэрміналогія, якая працуе на вырашэньне справы нумар адзін тут і цяпер (не праз 100 гадоў, калі савок будзе адрэфлексаваны, а зараз). Тая, якая гэтага ня робіць - дрэнная. Я за эфектыўнасьць, а не за "акадэмічную дакладнась" (якой, насамрэч, і ў Вас няма).
Беларус
01.06.2025
., ...Ды й няма насамрэч аніякай супярэчнасьці: "лукашэнкаўская хунта" ў дачыненьні да рэжыму пасуе значна больш і бліжэй да назвы рэчаў сваімі імёнамі, чым "беларуская дзяржава". Бо перадае сэнс з'явы.
Часы мяняюцца - словы таксама набываюць новыя сэнсы. Гэта нармальна. Рэчаіснась у любым выпадку зьменіць Вас і ваш лексікон. І зробіць гэта пльбо праз галаву, альбо праз азадак.
Наша асноўная праблема ў тым, што нацыянальная інфапрастора вось ужо цягам пяці гадоў ня можа ўцямна адказаць на пытаньне: "дзе ж зараз месьціцца беларускі бок?", ды працягвае называць "беларускім" бок варожы (і гэта дакладна не працуе на вырашэньне праблемы нумар адзін). Відавочна, што бягучых узрушэньняў ды ахвяр, нажаль, не хапае каб вызначыцца. Таму сітуацыя будзе пагаршацца гэтулькі, пакуль гэтае разуменьне не прыйдзе.
.
01.06.2025
Значыць, Ваша пазіцыя "называць рэчы імёнамі, якія мы лічым эфектыўнымі", а не "называць рэчы сваімі імёнамі".
.
01.06.2025
"Лукашэнкаўская хунта" не перадае сэнс. Пры гэтых словах я ўяўляю сабе пераварот, "прэзідэнт" забіты або за кратамі, краінай кіруе штаб з Хрэніным, Церцелем, Карпянковым.
Беларус
01.06.2025
., Мнеавіта так і адбываецца. Таму і лукашэнкаўская хунта. Толькі прэзідэнтка, на шчасьце, не забіта, а ў выгнаньні. А краінай кіруе дыктатар з войскам здраднікаў, што перайшло на ягоны бок - у выглядзе ўзгаданых вамі халуёў. Прыязжайце і спраўдзіце (калі ваш шлях да ведаў адбываецца праз асабісты азадак). Адразу зразумееце: ёсць захоп і акупацыя, ці няма? Праходзіце мяжу, альбо фільтрацыйны пункт акупанта?
Таму і пішу, што Вы і падобныя - проста не зрабілі народнага выбару 2020-а "лука - гэта не Беларусь". Таму ён не з'яўляецца часткай Вашага побыту/прафесіі/ментальнасьці/лексікону. Таму і надалей існуеце ў каардынатах "лука = Беларусь" і займаецеся "шашачкамі" у часы, калі патрэбна "ехаць".
Гэта як з пытаньнем "Чый Крым?", на якое магчымы толькі два адказы (і адпаведна два бакі). У нас гэтае пытаньне гучыць так: "дзе месьціцца Афіцыйны Менск?". І таксама два адказы: альбо варыянт 2019-а году, альбо 2020-а. Абірайце.
.
01.06.2025
Пераход на асобу. Плявузгаеце абы што, чаго не ведаеце дакладна. І як я (не) удзельнічаў, і дзе я зараз, і брыдоцце пра азадкі. Усё толькі за тое, што не згодны з Вашым экзальтаваным пафасам. Падобна на іншага дзеяча, З.П.: калі не пагадзішся "усё верна кажа нацлідар", то ўжо запісалі ў ворагі.
Ваш падача блізкая да падачы інфармацыі Хартыяй-97 і Нехтай. Калі ім кажуць, ну вось навошта капіраваць БТ, яны адказваюць, што так нармальна, мы ж на вайне з рэжымам. Не разумеюць, у чым праблема.
Дым
31.05.2025
Нават такая пазіцыя - гэта супраціў рэжыму. Паколькі Лука-ка не хоча выпраўляць свае памылкі, то трэба паскорыць лабіраванне і фінансаванне гэтага праекта. Звяртаюся да ўсіх састаяцельных беларусаў замежжа.
кот базіліа і ліса аліса
31.05.2025
Дым, вы давяраеце франаку?
Катуй-ратуй
31.05.2025
[Рэд. выдалена]
Дым
31.05.2025
кот базіліа і ліса аліса, Добрае пытанне. Калі ўсё робіцца тольі праз Франка, то павінен быць яшчэ паралельны кантроль. Каму можна даверыць кантроль гэтай справы?
Саша З.
31.05.2025
Дым , я б даверыла Андрэю Стрыжаку. Ён незалежны ад Франака, фінансава забяспечаны і вельмі чэсны. Людзі яму вераць.
Жора
31.05.2025
Саша З., і чым ён забяспечаны, акрамя грантаў? Мае ўласны бізнэс, капітал, нерухомасць? Не? Ну дык значыць фінансава залежны.
новы спосаб працягваць грошы цягнуць з беларусаў
31.05.2025
і знаходзяцца ж неразумныя, якія аддаюць за гэту паперку грошы. У якую краіну ён можа паехаць з гэтым "трэвэл-дакументам"? калі ўжо прачнуцца гэтыя невераятныя...
Паказальна
31.05.2025
Нармальна так плавіць прыхільнікаў Нацыянальнага Лідэра (тое, што гэта менавіта ягоныя прыхільнікі, кажа тое, што яны спрабуюць «сьмешна» абыграць слова «неверагодны»). Самі бачыце, колькі камэнтароў панапісалі. І гэта характэрна сьведчыць, у чыіх інтарэсах яны працуюць.
Кринж
31.05.2025
Я тоже хочу сделать нормальный беларуски паспорт,но у меня давным давно нет лукашэнковского(даже просроченного),чтоб я его сфоткал,что делать?
аловак
31.05.2025
Кринж, нарысуйце свой ) будзе тое ж самае, а можа і лепш
Андрусь
31.05.2025
Гэта сімвал. Вельмі патрэбны артэфакт для замацавання ідэі пра Свабодных Беларусаў.
Тема на раскрыта
31.05.2025
Код какой страны в итоге использовали?
Жора
31.05.2025
Тема на раскрыта, раней пісалі - свой, нестандартны.
set
31.05.2025
сувенир, который потребует ваши личные данные. Угадайте ,где они окажутся?
Адам Иосифович
31.05.2025
Поехать с этим "паспортом" можно ровно столько стран, сколько товара можно купить на сувенирную купюру в 0€. Только стоит такая купюра всего 2€ и для её приобретения не надо предоставлять свои личные данные непонятно кому.
Язэп
31.05.2025
Чаму Зянону не выдаюць?!
Аляксандр
31.05.2025
Я таксама буду рабіць новы пашпарт. Спадзяюся з часам ён будзе дзейнічаць па ўсей Еўропе.
Сяржук
31.05.2025
Аляксандр, деньги сейчас, стулья потом.
Vlaqdimir Dubrovsky
31.05.2025
У канцы 1980-х гадоў, калі Савецкі Саюз пачаў развальвацца, у Эстоніі ўзнікла народнае руханне за незалежнасць — Народны фронт Эстоніі (Rahvarinne). Яны заклікалі ўсіх жыхароў краіны, у тым ліку і русккамоўных, прыняць удзел у выбарах у Вярхоўны Савет Эстонскай ССР у 1989 годзе. Тады ж некаторым выдавалі даведкі аб тым, што яны пражываюць у Эстоніі і ўдзельнічаюць у яе палітычным жыцці. Многія ўспрынялі гэта з насмешкай, маўляў, «ніякай Эстоніі не будзе, і грамадзянства нам не трэба». Калi у 1991 годзе Эстонія аднавіла сваю незалежнасць, аўтаматычнае грамадзянства атрымалі толькі тыя, хто быў грамадзянінам да 1940 года або іх нашчадкі. Русккамоўным прапанавалі натуралізацыю — з экзаменам па мове і Канстытуцыі. І тут выявілася, што тыя, хто ў свой час атрымаў тую «некарысную» даведку, змаглі атрымаць грамадзянства значна прасцей — нават без экзамену на мову ў некаторых выпадках. А тыя, хто смяяўся — засталіся без грамадзянства і правоў, часта на доўгія гады. У пашпарта новай Беларусі ёсць будучыня, можна не сумнявацца.
Жыгуль
31.05.2025
Лукоўскіх плавіць у каментах пад кожнай такой навіной. Значыць справа добрая, трэба працягваць.
Сколько времени занимает выдача паспорта новой Беларуси? Бывший калиновец рассказал, как получал документ
У гэтага хлопца ўсё нармальна з галавой? Ці гэта ён такі ідэйны, што згарэў сарай - гары і хата?
Лукашэнка трымае ў закладніках нашых грамадзян з пісталетам ля скроні, Саша, прачніся! Ты хочаш дзейнічаць па прынцыпе Пуціна на Дуброўцы, калі пазабівалі сотні мірных жыхароў разам з тэрарыстамі?
Справамі трэба займацца, а не ў паперках ідэю нацыянальную шукаць!
Сядзіце лепш пры сваіх ідэях і шчыруйце адно перад адным гэтай макулатурай, пакуль мы дачакаемся труны галаватраса і пакрысе будзем вырульваць з гэтай багны.
Вы распавядзіце пра гэты пашпарт бабе Галюце з Забалацця, якой трэба заўтра ехаць у лякарню пастаяць у чарзе да доктара папляткарыць са сваімі сяброўкамі. Атрымаеце сапраўдны адказ з народу, чаго вартая вашая бздура.
Якая людзям карысць ад гэтай паперы? Нуль! Толькі крыміналка свеціць. Варта пачынаць з існасці, а не з формы. Не трэба трымаць нашых людзей за быдла!
А калі яшчэ і пачнуць вызнаваць пашпарт за межамі ды падарожнічаць па ім магчыма будзе, ды візы прасцей атрымаць ці ўвогуле бязвіз, дык вельмі хуценька будзе бачна, каму той лука патрэбны)
Але вельмі дзіўна чуць ад, падавалася б, ідэйнага беларуса, што лукашэнкаўскі аўсвайс - гэта "дзяржаўная версія" і "афіцыйны беларускі пашпарт". Што па-сутнасці з'яўляецца ўскосным побытавым прызнаньнем легітымнасьці хунты. З такім успрыяцьцём і паслядоўнасьцю поглядаў пашпарт Новай Беларусі не запрацуе ніколі. Бо калі нават прасунутуя людзі фактычна кажуць: "Я ў гэта ня веру. Гэта сапраўды сувенір. Лукашэнкашскі дакумент, як і сам рэжым, для мяне па-ранейшаму беларускі ды афіцыйны - а значыцца сапраўдны і легітымны!", як у гэтых варунках дакумент могуць прызнаць іншыя дзяржавы? Прызнаць пашпарт адзінамагчымым беларускім дакументам мусіць спачатку сама тытульная нацыя, а потым на гэтай падставе - і зьнешнія народы. Не наадварот. І пакуль у ідэю "хунта - не Беларусь" мы самі на справе ня вельмі верым - наўрадці ў яе паверыць якаясь іншая краіна.
Тое ж самае, як лаяцца "фашызмам" у дачыненні "бальшавізму", не разумеючы, што ён - таксама зло, і няменьшае. Пра "аусвайс" туды ж.
Беларусь зараз - аўтарытарная таталітарная тэрарыстычная дзяржава. І гэтая дзяржава мае свае дзяржаўныя пашпарты.
Лукашысты - гэта менавіта хунта захопнікаў, акупацыйная адміністрацыя. Меньшасьць, якая ўзяла ў закладнікі і тэрарэзуе большасьць з дапамогай зброі. А аніякая не "дзяржава". Яны нават будынкі ў спальных раёнах мецяць сваімі акупацыйнымі анучамі. Тэрмін "проста дзяржава" нічога не тлумачыць - а таму бессэнсоўны.
Былыя вайсковыя, а цяпер ужо лукашэнкаўскія найміты (бо парушая кантытуцыю і прысягу вы губляеце магчымасьць надалей звацца вайскоўцам), адыгралі ў гэтым асноўную ролю - таму гэта ўзброены захоп. Бо выкарысталася зброя. Калхозны пахан любіць форму ды ваеншчыну. Таму і хунта.
Падобна, вы не былі падчас падзей у Краіне. А калі і былі - то відавочна, вам не хапіла... ўласнага досьведу. Калі шчыра, ўсё адно што кажа на гэты конт "энцыклапедыя", бо больш веру ўласным вачам.
Логіка простая. Словы альбо перадюць сэнс учынкаў (з улікам постсавецкага бэкграўнду, вядома), альбо не. Тэрміналогія альбо спрыяе вырашэньню справы нумар адзін, альбо не. Альбо называеце рэчы сваімі імёнамі чым перашкаджаеце лукашыстам надалей выдаваць сябе за прадстаўнікоў краіны, альбо ня робіце гэтага - чым лукашне дапамагаеце.
Усё як у анекдоце пра таксоўкі: "шашачкі" альбо "ехаць"? Вы абіраеце "шашачкі", бо "так правільна", у час, калі патрэбна ехаць.
Выбірайце: называць ці не?
Чапляцца да "я не падбяру зараз дакладны тэрмін" нізка. Разумееце карэктнасць і асцярожнасць як слабасць. Вы тым больш не маеце дакладных тэрмінаў, карыстаецеся выпадковымі, пра "нешта дрэннае".
Аргументацыю "не прынялі", таму што і не спрабавалі яе зразумець. Дзе разгляд, што такое "хунта" насамрэч, ці ў нас менавіта яна.
"Савецкі беларус" наеўся ў свой час савецкай прапаганды пра "фашыстаў", "акупацыю" і "хунту", і зараз размаўляе менавіта гэтымі словамі. Бо яны для яго сінонім чагосьці вельмі дрэннага.
Часы мяняюцца - словы таксама набываюць новыя сэнсы. Гэта нармальна. Рэчаіснась у любым выпадку зьменіць Вас і ваш лексікон. І зробіць гэта пльбо праз галаву, альбо праз азадак.
Наша асноўная праблема ў тым, што нацыянальная інфапрастора вось ужо цягам пяці гадоў ня можа ўцямна адказаць на пытаньне: "дзе ж зараз месьціцца беларускі бок?", ды працягвае называць "беларускім" бок варожы (і гэта дакладна не працуе на вырашэньне праблемы нумар адзін). Відавочна, што бягучых узрушэньняў ды ахвяр, нажаль, не хапае каб вызначыцца. Таму сітуацыя будзе пагаршацца гэтулькі, пакуль гэтае разуменьне не прыйдзе.
Таму і пішу, што Вы і падобныя - проста не зрабілі народнага выбару 2020-а "лука - гэта не Беларусь". Таму ён не з'яўляецца часткай Вашага побыту/прафесіі/ментальнасьці/лексікону. Таму і надалей існуеце ў каардынатах "лука = Беларусь" і займаецеся "шашачкамі" у часы, калі патрэбна "ехаць".
Гэта як з пытаньнем "Чый Крым?", на якое магчымы толькі два адказы (і адпаведна два бакі). У нас гэтае пытаньне гучыць так: "дзе месьціцца Афіцыйны Менск?". І таксама два адказы: альбо варыянт 2019-а году, альбо 2020-а. Абірайце.
Усё толькі за тое, што не згодны з Вашым экзальтаваным пафасам.
Падобна на іншага дзеяча, З.П.: калі не пагадзішся "усё верна кажа нацлідар", то ўжо запісалі ў ворагі.
Ваш падача блізкая да падачы інфармацыі Хартыяй-97 і Нехтай. Калі ім кажуць, ну вось навошта капіраваць БТ, яны адказваюць, што так нармальна, мы ж на вайне з рэжымам. Не разумеюць, у чым праблема.
калі ўжо прачнуцца гэтыя невераятныя...
І тут выявілася, што тыя, хто ў свой час атрымаў тую «некарысную» даведку, змаглі атрымаць грамадзянства значна прасцей — нават без экзамену на мову ў некаторых выпадках. А тыя, хто смяяўся — засталіся без грамадзянства і правоў, часта на доўгія гады.
У пашпарта новай Беларусі ёсць будучыня, можна не сумнявацца.