Комментарии к статье

В Могилеве директора рекламной фирмы осудили по делу «Белорусского Гаюна»

  • Беларус
    27.06.2025
    Чат-бот не быў "узламаны". Лукашысты проста атрымалі спасылку, якая цягам гадоў чамусьці заставалася дзейснай. А адбылося гэта выключна з-за таго, што бяспекай праэкту па-сутнасці вайсковай выведкі на акупаванай ворагам тэрыторыі і ў ваенны час займаўся... піжон-фатограф! Аніводная з нашых суседак не знайшла абсалютна сьмешных сродкаў у ваенным бюджэце на адмыслоўца па бяспекі. І гэта магчыма толькі ва ўмовах татальнага неразуменьня: ані ворага, ані акупацыі Беларусі, ані ваеннага часу. Інакш патлумачыць гэтае фіяска ды глупства проста не магчыма.
  • .
    27.06.2025
    Ён жа і арганізаваў тую вайсковую выведку (не толькі зрабіў памылку, якая яе знішчыла).
    Што ж да суседніх краін, іх выведкі працуюць самастойна і не ўзаемадзейнічаюць, не адказныя за беларускія праекты.
  • Беларус
    27.06.2025
    ., Ну, тады застаецца хіба што пажадаць ім посьпехаў. У гэтых самастойных праэктах. Вядома ж, іх так шмат, што карысьці ад беларусаў дакладна не было. Ды і сапраўды, навошта дадзеныя з варожай тэрыторыі ў ваенны час, калі і сваіх праэктаў заваліся. Таму вашая рацыя: ваенны час - не нагода супрацоўнічаць з беларусамі па лініі выведкі на тэрыторыі ворага ў ваенны час, ды падтрымліваць праэкт. Гэта відавочна марнаваньне і грошай, і часу. Няхай фатограф займаецца, калі яму гэта цікава.

    Але нешта падказвае, што там і блізка няма ўзроўню пакрыцця Гаюна. Дастаткова ўспомніць гісторыю з ракетай у Польшчы ды з шахедам у Літве, якія шукалі неяк непрыстойна доўга (ды і пра вынік нешта ня памятаю).

    Таму актуальны пажаданьні посьпеху ня толькі з выведкай, але і, мяркуючы па падыходзе - у вайне з пуціным.
  • .
    28.06.2025
    Я нічога новага і сакрэтнага не сказаў. Няўжо навінай было? Скуль такі паток?
    Да мяне нейкая хворая жоўць, нейкія домыслы пра "маю рацыю", нібыта я начальнік усіх еўрапейскіх выведак.
    "Гаюн" то перахвальваеце, пры тым не разумееце, што ён не сам з'явіўся, яго той самы "фатограф" і ствараў.
    Самі і на беларусаў, і на Еўропу глядзіце неяк зверху-збоку, з нейкай невядомай хаты с краю.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць