Комментарии к статье

Суд в Украине впервые признал брак между двумя мужчинами

  • АЛЕ НАВІНА!
    03.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • АЛЕ НАВІНА!
    03.07.2025
    АЛЕ НАВІНА!, ведаў, што не прапусціце каментар! Значыць быў трапны.
  • Filipp
    03.07.2025
    Гэта перамога, цяпер Украіна сапраўдная эўрапейская краіна! )
  • Ігар
    04.07.2025
    Filipp, Але што там такога трапнага было напісана, мы ніколі не даведаемся. Гэта перамога!
  • 123
    03.07.2025
    Канец свету, відаць, не за гарамі...
  • Мужчына
    03.07.2025
    А навошта штамп у пашпарце? Жыві так! Забароны ж няма, і добра.
    P.S. У сэнсе: добра, што няма крымінальнай забароны :))) А наогул ... нічога добрага у такой сітуацыі. Прабачце.
  • .
    04.07.2025
    Напісана ж: для атрымання дазволу на ўз'яднанне з партнёрам.
    Ёсць бюракратычныя перашкоды. Нядаўна быў артыкул, як каханая Марыі Зайцавай не магла прыйсці да яе ў лякарню, бо фармальна яна ніхто.
  • Не да законаў
    03.07.2025
    Такія рашэнні наўпрост забараняе Канстытуцыя Украіны:
    "Стаття 51
    Шлюб ґрунтується на вільній згоді жінки і чоловіка. Кожен із подружжя має рівні права і обов'язки у шлюбі та сім'ї."(с).
    Але, ....
  • Андрусь
    04.07.2025
    Не да законаў, яны не пабраліся ва Украіне. Суд ва Украіне толькі прызнаў факт супольнага пражывання адной сям'ёй (фактычныя шлюбныя адносіны) гэтых двух людзей. Гэта ёсць рэальным фактам, які суд зрабіў фактам юрыдычным. Ніякай супярэчнасці Канстытуцыі Украіны тут няма.
    Гэтаксама, як не супярэчыць Канстытуцыі Закон пра цывільныя партнёрствы, які знаходзіцца зараз на разглядзе ў Вярхоўнай Радзе. Паводле гэтага закону два чалавекі любога полу змогуць скласці цывільнае партнёрства супольна пражываць адной сям'ёй. Шлюбам, пра які ідзецца ў 51-м артыкуле Канстытуцыі, гэта не завецца, таму гэты артыкул да гэтай справы ўвогуле аніякім бокам не тычыцца.
  • Злобный вожык
    03.07.2025
    Расскажите мужикам на фронте, чтобы мысль об этом их согревала в окопе и они знали, за что умирают.
  • Андрусь
    04.07.2025
    Злобный вожык, на фронце даволі шмат, як вы іх называеце, "мужиков", якія гінуць у тым ліку і за гэта. Таксама на фронце шмат дзяўчат, многія з якіх таксама гінуць у тым ліку і за гэта. Напрыклад, наша беларуска - Марыя Зайцава, загінула за тое, каб Украіна, а следам і Беларусь, сталі свабоднымі краінамі, дзе толькі самі людзі, а не нейкая абстрактная дзяржава, вырашацьмуць з кім ім брацца шлюбам.
  • Развіццё грамадства
    04.07.2025
    У пасляваеннай Украіне гей-шлюбы будуць звыклай справай як шлюбы паміж мужчынамі і жанчынамі. Усё будзе як у большасці краін ЕС і амаль усіх заходнееу́рапейскіх, ЗША, Канадзе, Ау́страліі і г.д.
  • Yt
    04.07.2025
    З чаго б гэта? Настроі адносна ўсёй lgbt+ павесткі ў абсалютнай бальшыні ўкраінцаў рэзка адмоўныя. Нават, калі Ўкраіна ўвойдзе ў EU, там і цяпер 7 краін, якія канстытуцыйна вызначаюць шлюб у яго традыцыйным сэнсе. Украіна будзе восьмай тады.
  • Землякі
    04.07.2025
    Спецыяльна зайшоў пачытаць трызненне неадэкватаў кшталту "раскажыце мужыкам на фронце" і "відаць, канец свету не за гарамі"...

    Дзякуй, спадарства, не расчаравалі:)
  • Цой
    04.07.2025
    Ня трэба сьпяшацца з высновамі. Сямейны кодэкс Украіны вызначае адназначна, што шлюб - гэта "сімейний союз жінки та чоловіка, зареєстрований у органі державної реєстрації актів цивільного стану", таму рашэньне суда будзе апратэставанае

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць