Комментарии к статье

«Тему геноцида белорусского народа придумали россияне и подсунули это в качестве сценария для мобилизации белорусов»

  • Кастусь Каліноўскі, сын зямлі Літоўскай
    13.07.2025
    Каліноўскі не быў не палякам, не беларусам, не русскім, не неграм, не жмудзінам. Ён быў літвінам. І застанецца літвінам.
  • Наша Спадчына
    14.07.2025
    Кастусь Каліноўскі, сын зямлі Літоўскай , Літвін — старажытнае й годнае імя для нашых продкаў беларусаў. Каліноўскі ёсьць наш.
  • Меркаванне непаўнавартасных
    14.07.2025
    "Тэму генацыду беларускага народа прыдумалі расіяне і падсунулі гэта ў якасці сцэнарыя для мабілізацыі беларусаў"
  • непаўнавартасным прывет
    14.07.2025
    Меркаванне непаўнавартасных, Беларускія ўлады фактычна завалілі «кампанію па міжнароднаму прызнанню генацыду беларускага народа».
  • Мх
    14.07.2025
    Тэму "генацыда беларускага народа" прыдумалі і прасоўваюць тыя, хто пасля 2020 года ўчыніў гэты самы генацыд беларускага народа, хто метадычна выціскае беларускую мову з публічнай прасторы, хто выціскае людзей з краіны. Прынамсі тыя, чые нашчадкі рабілі першую хвалю генацыда 1937-1941 гадоў.
  • Ілжэдзьмітры III
    14.07.2025
    у́ вайне ВКЛ з масковіей 1654-1667 гадоу́ , загінула да 70 адсоткау́ Літвінау́ у́сходніх Ваяводзтвау́ Вялікага Княства .
  • М
    14.07.2025
    Але калі возьмем тыя ж падручнікі, то гонар за велічнае нацыянальнае мінулае цалкам прысутнічае.
    ________
    Але гэта плён працы беларускіх прафэсійных навукоўцаў. Якіх могуць замяніць Бондаравы і Гігіны.
  • Он прав на 100%
    14.07.2025
    Он прав. Всё делается под благополучие и усиление скотного двора русского мира в Беларуси и его выкормыша - скотного двора лукашенко и руками управляющего скотным двором лукашенко....
  • Фантазёрам
    14.07.2025
    Он прав на 100%,
    и где он об этом говорит? Оставьте свои польские фантазии. На удивление, разумные ответы от белорусского историка из Польши. Надеюсь когда нибудь он снова будет "белорусским историком" или "беларускiм гiсторыкам".
  • user
    14.07.2025
    --> Але калі возьмем тыя ж падручнікі, то гонар за велічнае нацыянальнае мінулае цалкам прысутнічае.
    Нет разницы, что там написано в учебнике по истории про ВКЛ, Калиновского или БНР, когда западноруссизм пропагандируют из каждого утюга, а пропагандисты в прямом смысле топчут ногами или сжигают нашу национальную символику
  • Valadzimir
    14.07.2025
    І яшчэ вельмі зьдзівіў "вялікі скепсіс" гісторыка наконт нацыянальнай ідэі. Ціпа гэта ідэя-фікс расейскіх інтэлектуалаў. Гы-гы. Нагадаю, што першая "нацыянальная ідэя" маскавітаў-расейцаў - "Москва - Третий Рим, и четвёртому не бывать", - прывяла адно з паўночна-ўсходніх княстваў Старажытнай Русі да статусу моцнай еўрапейскай дзяржавы, якая пасьпяхова разграміла свайго галоўнага суперніка, Вялікае Княства Літоўскае, а потым, у сваёй новай іпастасі - СССР, - Расея стала другой глабальнай імперыяй, якая кантралявала паўсьвету. Ну а белоруссы, у якіх нацыянальнай ідэі няма і якія не бачаць у ёй ніякай неабходнасьці, паступова і няўмольна раствараюцца-паглынаюцца суседзямі, найперш Расеяй, а частка іх толькі і можа, што роспачна скуголіць, якога злога дыктатара паставіла над белоруссамі ўсё тая ж Расея. Як гаворыцца, адчуйце розьніцу.
  • .
    14.07.2025
    Расея паднялася па сукупнасці фактараў, а не з-за таго, што прыдумала выдатную нацыянальную ідэю.
    Нейкае магічнае мышленне (што дастаткова толькі прыдумаць нейкую звышкаштоўную ідэю, а далей яно само).
  • Valadzimir
    15.07.2025
    ., ну канешне, усё ў жыцьці і гісторыі вырашае сукупнасць фактараў, і хто-хто, а беларусы, як вядома, ўмеюць іх ацэнваць вельмі прагматычна, - якраз пра гэта ў вядомым анэкдоце - а можа так і трэба? Здаецца, гэта і ёсьць іхная не тое што жыцьцёвая філасофія, а нават "нацыянальная ідэя". Дык вось нагадаю агульнавядомае - розныя акалічнасьці сапраўды шмат што вызначаюць, але менавіта ІДЭІ правяць сьветам і гісторыяй, таму што менавіта яны мабілізуюць ВОЛЮ вялікіх мас людзей на зьдзняйсьненьні і пераўтварэньні. І менавіта гэта робіць іх СУБ'ЕКТАМ падзей і гісторыі. Ну а няздольныя да гэтага - не больш чым аб'екты ўздзеяньня, кіруемыя "масы", якія прыстасоўваюцца да "сукупнасьці фактараў", якія ствараюць суб'екты.
  • Беларус
    21.07.2025
    Тэма так званага "генацыду беларускага народу" была прасунута лукашыстамі толькі з адной мэтай - прыхаваць сапраўдны і відавочны генацыд беларусаў з боку рэжыму пасля 2020-а году і перасунуць цэтлік "фашыст" з сябе на нейкую іншую з'яву. Пажадана падалей у мінуўшчыну. Бо неяк занадта шмат было аналёгій ў паводзінах лукашыстаў з фашыстамі (як эмацыйнага, а не гістарычнага тэрміну "фашыст"). Ну, і захаваць успрыяцьцё рэжыму менавіта як "беларускай дзяржавы" - бо, падавалася б, пасля падзей 2020-а году гэта ўжо відавочна было ня так - рэжым прайграў, нават, свае так званыя выбары і новае прадстаўніцтва беларускай дзяржавы было абранае. Як кажа спадар Ластоўскі пра матывацыю вайны: каб не з'явілася думкі, што лукашысты - гэта ворагі Беларусі і ад іх беларускаму грамадству неабходна пазбавіцца як мага хутчэй і любымі сродкамі. Захаваньне статус-кво рэжыму на ўзроўні 2019 года - вось асноўная мэта гэтага, ды ўсіх іншых праэктаў лукашні.

    Але, як ні дзіўна, уся гэта бздура, шытая белымі ніткамі лукашысцкім карнікам Шведам (вось хто ладзіць сапраўдны генацыд беларускага народу), выдатна працуе: ня гледзячы на ўсе фашыстоўскія і людажэрскія дзеяньні рэжыму, і відавочна антыбеларускія ўчынкі, амаль для ўсёй беларускай інфапрасторы (і для спадара гісторыка таксама) гэты фашыстоўскі і відавочна антыбеларускі рэжым - па-ранейшаму "беларуская дзяржава" і "афіцыйны Менск". Гэта можна пабачыць і ў загалоўку, і ў тэксце бяручага артыкулу.

    Таму здарма спадар Ластоўскі кажа, што "беларускія ўлады фактычна завалілі «кампанію па міжнароднаму прызнанню генацыду беларускага народа»." Гэта і ня быў праэкт для нейкага міжнароднага прызнаньня - з такім відавочным падманам гісторыі і прапагандысцкай асновай гэта было немагчыма. Праэкт Шведа быў скіраваны выключна на ўнутраную аўдыторыю. І сам факт таго, што ў бягучым артыкуле надалей, пасля ўсіх падзей 2020-а, рэжым успрымаецца прафесійнай суполкай як "беларускія ўлады" (калі сапраўдныя беларускія ўлады былі абраныя і месьцяцца зараз у выгнаньні) - кажа аб выключнай пасьпяховасьці ды дасягненьні праэктам сваіх мэт: аблудзе насельніцтва і захаваньні былога ўспрыяцьця рэжыму на ўзроўні 2019 года - як "афіцыйнага беларускага боку".

    Але ўсе гэта выдатна працуе выключна дзякуючы згодзе і саўдзелу менавіта з нашага боку. Бо нішто не перашкаджае беларускай інфапрасторы, шматлікім блогерам ды "лідэрам думак" называць рэчы сваімі імёнамі - з улікам 2020-а году, а не заставацца ў 2019-м, не прасоўваць хунту, як "беларускі бок". Таму ўся гэтая гісторыя зусім не пра рэжым, а пра беларускае грамадства. Асабліва пра тую ягоную частку, што месьціцца зараз у вольным сьвеце і мае, падавалася б, усе магчымасьці выказвацца адкрыта. Але ня робіць гэтага і працягвае сьвядома існаваць у лукашысцкіх каардынатах.


    *(10) - спроба прайсьці цэнзуру. Амаль, як у лукашысцкіх вязьніцах, трэба ставіць нумаркі. Цэнзура аднолькавая паўсюль. Але на так званым "бастыёне беларушчыны" яна асабліва сымбалічна. Нарэшце, форма пачынае адпавядаць зьместу (у лукашысцкім разуменьні "беларушчыны", вядома).

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць