Беларускія ўлады дбаюць пра зручнасьці насельніцтва, будуюць масты, дарогі, мікрараёны розныя.
.
06.08.2025
Тыя пуцяправоды над чыгункай і масты над рэчкай павінны былі будаваць паўстагоддзя таму. З-за той эканоміі і не разумення горад мае значна больш радыяльную звязнасць, а не кальцавую. (Дарэчы, пра тое трохі ёсць і ў арыгінальным артыкуле).
Жвір
06.08.2025
., паўстагоддзя таму, напэўна, у Менску і машын не было, каб па тых мастах езьдзіць. Ды й куды? На Лябяжы ? А ці быў ён у той час ? Дык куды мост, у лес ? Не было патрэбы - не было й моста, а цяпер будзе, бо цяпер ёсьць неабходнасьць у ім. Ну, і ўлада ж ёсьць клапатлівая, ня тое, што раней...
.
06.08.2025
Хадзіў грамадскі транспарт. Дарогі ж не толькі для прыватных машын. Я пра ўсе ўчасткі, не толькі пра гэты. У артыкуле самі прызнаюць недахоп яшчэ 4 (усяго 5). Калі толькі пра гэты, то Глебкі ў 1974 ужо існавала, а Вяснянку праектавалі з 1978 г. Трэцяе кальцо, часткай якога з'яўляецца згаданы пуцеправод, было ў генпланах мінімум з 1985 (па адной з крыніц, нават 1965). Сам пераезд у тым месцы быў з самага пачатку чыгункі. Праблема транспартных кольцаў у Мінску - старая, горадабудаўнікі дзесяцігоддзямі іх зводзяць, а тыя "не зводзяцца".
Вашыя словы пра клопат улады я не разумею: ці то такі здзек замаскіраваны, ці то наіўнасць.
Жвір
06.08.2025
., Ну, дык я ж гэта й цьвердзіў. 1978 год (1965-ты ўвогуле пакінем у спакоі, бо зусім сьмешна будзе). У горадзе жыве міл'ён чалавек, у два разы меней, чым цяпер! Дык нахалеру й для каго той мост было будаваць, якая ў ім была патрэба як дурню торба ? А пры тагачасных тэхналёгіях яго будавалі б чвэрцьстагоддзя, і ён састарэў бы, так і не пасьпеўшы ўбачыць сьвет, з'еўшы ўсе магчымыя й немагчымыя бюджэты. Не забывайце, што пачалася пабудова метрапалітэна й алімпійскай інфраструктуры, уключна з дарогамі (той жа пр.Дзяржынскага, Жукава, кальцавы мост над ім) ды плоймай іншага, што патрабавала сучаснасьць, а не туманная перспектыва. І гэта звалілася на галаву, як груда сьнегу ўлетку, ні якімі генплянамі гэта не прадугледжвалася, бо ніхто загадзя не плянаваў атрымаць алімпіяду... Пад гэта йшоў пад знос і прыватны сектар, і патрабавалася разбудова розных умоўных "Шабаноў" з "Лойшыдцамі" адпаведна... І тут вылазіць нікому непатрэбны мост. Зразумела ж, яго задзьвінулі назад... Пачытайце хронікі, там усё на пальцах патлумачана.
ПС. Што да ўлады, ну, грошы ж адсьлюнявіла на будоўлю, каб людзям(!) дагадзіць(!), дык чаго ж ???
.
06.08.2025
Гэта іх абавязак развіваць інфраструктуру. Дарогі выкарыстоўваюць не толькі людзі ў сэнсе "насяленне" (і за тое плацяць падаткі), але і бізнес, самі дзяржаўныя службы.
Неабходнасць звязваць кольцамі, а не толькі радыяльна, самі горадабудаўнікі разумелі. Для таго пабудавалі МКАД у 1958-63. А трэцяе кальцо было на генплане, падпісаным 1965 г., з інтэрв'ю Гаухфельда. Вы, мабыць, першы раз прачыталі пра той пуцеправод (не мост, мост праз водны аб'ект). Пра планы на яго расказваюць у афіцыйных інтэрнэт СМІ мінімум 16 год (а раней былі іншыя сайты проста і друкаваная прэса).
25 год яго не маглі будаваць. Некалькі карацейшы пуцеправод з Незалежнасці на Маскоўскую будавалі не больш за 2-3 гады. І тады рашэнні былі прасцей за сучасныя: менш палос, без з'ездаў для развязак і г.д.
Штампы пра "навошта будаваць дарогі ў нікуды" - з-за неразумення прычын і наступстваў. Калі няма дарог, няма жылля і прадпрыемстваў. А калі дарога ёсць, яна "абрастае" і жыллём, і прамысловасцю. Для нагляднага прыкладу можна паглядзець на гісторыю чыгуначных вузлоў Маладзечна, Баранавіч, Асіповіч і нават самога Мінску.
І сэнс кальца не толькі ў тым, каб адразу даехаць у раён непасрэдна за пуцеправодам/мостам, а каб звязаць некалькі раёнаў, праз 1/3-1/2 горада, нават калі часткова і часова гэтая звязка пройдзе па ненаселенаму раёну. У даным выпадку, каб паміж Масюкоўшчынай, Драздамі, Навінкамі і Зялёным Лугам была прамая сувязь, а не праз цэнтр або МКАД.
Жвір
06.08.2025
., 16 гадоў плянам, гэта ж не 50 гадоў. Ну, праўда, не было такой неабходнасьці ў тым пуцеправодзе/мосце ў 70-х. Канечне, ён бы прычакаў саайго часу, пабудуй яго й 100 гадоў таму, але, калі вам сёньня не патрэбны памаранчавыя штаны, вы ж іх набываць ня будзеце, у чаканьні, што цераз 50 гадоў на іх будзе мода й попыт ? Ну, так і з пуцеправодам.
.
06.08.2025
Калі чытаць уважліва, 16 год толькі гісторыі сучасных сайтаў СМІ, якія можна адшукаць у інтэрнэце. Гісторыя планаў трэцяга кальца значна больш. Як і гісторыя планаў забудовы раёна "Паўночнага Берага", праз які яно пойдзе. У тым ліку з-за адсутнасці кальца асваенне раёна запаволілася на дзясяткі год.
Жвір
06.08.2025
., І дзякуй Богу, што запаволілася асваеньне, забудавалі б палепшанымі хрушчобамі з сілікату, і ўсё на тым. А так, хоць птушкам было дзе жыць... Гэта, як і Грушаўка з Чыгуначнай не "асвойваліся", покі аэрапорт Мінск 1 працаваў, людзі пажыць пасьпелі перад тым, як іх цераз калена храснулі. І вось асвоілі, так, што аж неба ня бачна. :)
.
07.08.2025
Тут я згодны. Яны так будуюць, што лепш увогуле б не будавалі. І той новы раён каля Цнянкі з 3 кальцом нічога добрага ёй не прынясе. Карацей, няма за што ўвогуле дзякаваць тым уладам.
Новый мост со стороны рынка Ждановичи войдёт в тройку самых длинных в Минске
(Дарэчы, пра тое трохі ёсць і ў арыгінальным артыкуле).
Я пра ўсе ўчасткі, не толькі пра гэты. У артыкуле самі прызнаюць недахоп яшчэ 4 (усяго 5).
Калі толькі пра гэты, то Глебкі ў 1974 ужо існавала, а Вяснянку праектавалі з 1978 г. Трэцяе кальцо, часткай якога з'яўляецца згаданы пуцеправод, было ў генпланах мінімум з 1985 (па адной з крыніц, нават 1965). Сам пераезд у тым месцы быў з самага пачатку чыгункі.
Праблема транспартных кольцаў у Мінску - старая, горадабудаўнікі дзесяцігоддзямі іх зводзяць, а тыя "не зводзяцца".
Вашыя словы пра клопат улады я не разумею: ці то такі здзек замаскіраваны, ці то наіўнасць.
А пры тагачасных тэхналёгіях яго будавалі б чвэрцьстагоддзя, і ён састарэў бы, так і не пасьпеўшы ўбачыць сьвет, з'еўшы ўсе магчымыя й немагчымыя бюджэты.
Не забывайце, што пачалася пабудова метрапалітэна й алімпійскай інфраструктуры, уключна з дарогамі (той жа пр.Дзяржынскага, Жукава, кальцавы мост над ім) ды плоймай іншага, што патрабавала сучаснасьць, а не туманная перспектыва. І гэта звалілася на галаву, як груда сьнегу ўлетку, ні якімі генплянамі гэта не прадугледжвалася, бо ніхто загадзя не плянаваў атрымаць алімпіяду... Пад гэта йшоў пад знос і прыватны сектар, і патрабавалася разбудова розных умоўных "Шабаноў" з "Лойшыдцамі" адпаведна... І тут вылазіць нікому непатрэбны мост. Зразумела ж, яго задзьвінулі назад... Пачытайце хронікі, там усё на пальцах патлумачана.
ПС. Што да ўлады, ну, грошы ж адсьлюнявіла на будоўлю, каб людзям(!) дагадзіць(!), дык чаго ж ???
Дарогі выкарыстоўваюць не толькі людзі ў сэнсе "насяленне" (і за тое плацяць падаткі), але і бізнес, самі дзяржаўныя службы.
Неабходнасць звязваць кольцамі, а не толькі радыяльна, самі горадабудаўнікі разумелі. Для таго пабудавалі МКАД у 1958-63. А трэцяе кальцо было на генплане, падпісаным 1965 г., з інтэрв'ю Гаухфельда.
Вы, мабыць, першы раз прачыталі пра той пуцеправод (не мост, мост праз водны аб'ект). Пра планы на яго расказваюць у афіцыйных інтэрнэт СМІ мінімум 16 год (а раней былі іншыя сайты проста і друкаваная прэса).
25 год яго не маглі будаваць. Некалькі карацейшы пуцеправод з Незалежнасці на Маскоўскую будавалі не больш за 2-3 гады. І тады рашэнні былі прасцей за сучасныя: менш палос, без з'ездаў для развязак і г.д.
Штампы пра "навошта будаваць дарогі ў нікуды" - з-за неразумення прычын і наступстваў. Калі няма дарог, няма жылля і прадпрыемстваў. А калі дарога ёсць, яна "абрастае" і жыллём, і прамысловасцю.
Для нагляднага прыкладу можна паглядзець на гісторыю чыгуначных вузлоў Маладзечна, Баранавіч, Асіповіч і нават самога Мінску.
І сэнс кальца не толькі ў тым, каб адразу даехаць у раён непасрэдна за пуцеправодам/мостам, а каб звязаць некалькі раёнаў, праз 1/3-1/2 горада, нават калі часткова і часова гэтая звязка пройдзе па ненаселенаму раёну.
У даным выпадку, каб паміж Масюкоўшчынай, Драздамі, Навінкамі і Зялёным Лугам была прамая сувязь, а не праз цэнтр або МКАД.
Гісторыя планаў трэцяга кальца значна больш. Як і гісторыя планаў забудовы раёна "Паўночнага Берага", праз які яно пойдзе. У тым ліку з-за адсутнасці кальца асваенне раёна запаволілася на дзясяткі год.
Карацей, няма за што ўвогуле дзякаваць тым уладам.