Комментарии к статье

Дулина назвала статью Лойко «плевком в лицо»

  • Можна зачыніць тутбай
    17.09.2025
    Але нельга перастаць быць тутбаем
  • Феня
    17.09.2025
    Госпиди, и тут перегрызлись
  • рох
    17.09.2025
    Феня,
    гэта толькі пачатак.
    Думаеце проста так умовай вызвалення быў выезд у літву? І вызвалілі самых нягнуткіх, як статкевіч.
  • уражанне
    17.09.2025
    Здаецца, у лойкі зоркавая хвароба і кружэнне галавы ад успехов в экспертізах пра все і всех. Власціцель дум нейкі.
  • Козлік
    18.09.2025
    уражанне, вой дэмакратычны ты наш, лойка таксама адсядзела і мае права на сваё меркаванне
  • Пук
    18.09.2025
    уражанне, калі ёсць уражанне хрысціцца трэба
  • .
    18.09.2025
    Мае права на сваё меркаванне пра сабе.

    Дарэчы, мабыць, вось яно, часткова і пра свой досвед:
    "И многие уже через пару лет видят серьезную отдачу от своих усилий. Это более высокий уровень жизни, лучшее качество медицины и образования, доступный отдых."
    Але ў іншых людзей могуць быць зусім іншая сітуацыя і іншыя перспектывы. Занадта разважаць з уласных "шкурных" пазіцый таксама нельга.
  • Тарас
    17.09.2025
    Очень аргументировано: "Да плевать я хотела..."
  • .
    17.09.2025
    З гэтых слоў і пачынаецца аргумент. І нельга сказаць, што яна не растлумачыла сваю пазіцыю.
    Вось навошта Вы так відавочна займаецеся махлярствам? Выглядае або "я не разумею напісанага" або "я ўсё выдатна разумею, але перакручу".
  • Ъ
    17.09.2025
    Дулина по меркам Литвы ещё не пенсионерка. Всем кого выдворили из страны придется через очень короткое время самим искать на какие средства еду покупать, жилье оплачивать. Особенно это тяжело людям в возрасте, не на всех же грандов хватает, чтоб офис свой иметь, и в США прокатиться, и зубы вставить, большинство ждёт очень тяжёлая жизнь на выживание. Лойке это не понять пока, почему люди хотели бы остаться в Беларуси.
  • Хмм
    17.09.2025
    Ъ, дык дуліна ў іншым інтэрв'ю казала, што як раз без пенсіі яна застацца не баіцца, і на працу ўладкуецца і грошы заробіць. Трэба было б усё ж вызначыцца ці дзякаваць амерыканцаў хоць за такое вызваленне, ці паслаць іх куды падалей, бо можна адсядзець тэрмін і застацца ў беларусі
  • Ж
    17.09.2025
    "Галоўнае для яе — гэта абуральнае парушэнне закона"
    - падавалася б, Дулінай дастаткова год, каб зразумець, што закон у Беларусі не працуе даўным-даўно, і сам Лукашэнка аб тым наўпрост заяўляў. А яшчэ тое пішуць у паліталагічных кніжках, што дыктатары мяняюць законы так, як хочуць, у любы момант. Але не, працягваюцца гэтыя недарэчныя заклікі да "законнасці".
  • Ия
    17.09.2025
    Ж, Дулина пока не может смириться со своим положением выдворенной из страны. Психика человека так устроена, что надо время, чтобы привыкнуть к таким кардинально новым условиям жизни, принять и смириться. У нее в Беларуси осталась мать, любимые кошки, и их она скорее всего очень долго не увидит, может быть никогда не увидит. Не всем плевать на родных, которые остались на родине и они спокойно без всякого общения с ними обходятся, для большинства нормальных людей семья - это самое ценное в жизни, а разлука с ними - психологическая пытка.
  • недарэчнасці
    17.09.2025
    Ж, абсалютна нармальна спасылацца на закон, нават калі ён не працуе. каб падкрэсліць незаконнасць дзеянняў. а не лічыць, што так мусіць быць
  • .
    17.09.2025
    Усё яна выдатна разумее. З таго, што законы не працуюць, не вынікае, што людзі павінны маўчаць і не мець меркавання пра тэрор, несправядлівыя суды, падман, крадзяжы і г.д.
    Аратары тыпа Вас любяць "лячыць наіўных", хаця наіўнасць на вашым баку. Нібыта іншыя не зразумелі лукашэнкаўскую мудрасць "часам не да законаў", а вы зразумелі. Усе ўсё зразумелі.

    Нават Лукашэнка і яго прыхільнікі працягваюць сцвярджаць пра законнасць. Сіла сілай, але на нейкія агульныя прынцыпы і яны працягваюць спасылацца. Бо і ім важныя рэшткі грамадскага меркавання ў краіне, зараз у амерыканцаў і г.д.
    Так вось не, дарэчы, ў гэтай сітуацыі з Дулінай яшчэ няма тых законаў, па якіх яе пазбавілі пенсіі, дакументаў, праў распараджацца маёмасцю і г.д.
  • Filipp
    17.09.2025
    ©"А в тюрьме сейчас ужин, макароны дают" Сумуе спадарыня па сацыяльнай дзяржаве.
  • .
    17.09.2025
    Дзяржава фактычна антысацыяльная. Карныя меры да тых, хто не працуе, хаця ва ўсім свеце наадварот. "Сацыяльнасць" засталася толькі ў прывілеях (жыллё, пенсіі) карнікаў і высокіх чыноўнікаў.

    І яна не жадае чужога. Тая дзяржава больш забрала ў яе падаткамі ў ФСАН і зараз не аддае яе жа грошы.
    Увесь яе каментарый пра адваротнае: "не люблю халявы", "буду сама", "маё забралі". Але ж наколькі дробненькую і подленькую душонку трэба мець, каб гэта відавочнае перакруціць і кпіць з яе зараз. Тычыцца і іншых каментатараў, якія нібыта сабраліся на конкурс 3% "жоўтых сліў", хто падгадзіць смачней.
  • Filipp
    17.09.2025
    ., ,Добра што ёсць такія людзі як Вы, ужо ж не кініце спападыню сам на сам з адсутнасцю пенсіі. Ці кінеце, і толькі на словах такія клапатлівыя?
  • .
    17.09.2025
    А гэта тут пры чым? Я са сваім балансам добрых спраў разбяруся самастойна, тут неабавязкова справаздачыцца перад крывадушнымі тролямі, якія насамрэч ні за каго не перажываюць.

    І як гэта вынікае з папярэдніх рэплік? Я ўсё спрабую зразумець, як такія людзі думаюць, чым. Логікі няма, этыцы няма цалкам, разумення больш-менш адэкватнай камунікацыі - таксама.
    У дыскусіі, калі нават у людзей зусім розныя аргументы, лагічным было б чакаць:
    - Або контраргумент "Не, Беларусь - сацыяльная дзяржава, а Дуліна халяўшчыца, таму што ..."
    - Або прызнанне "Вы мелі рацыю, а я памыляўся".

    А што замест таго? Новая выпадковая прэтэнзія. Людзі прыходзяць, каб проста пакусаць. Адна прэтэнзія не выйшла, давай другую. Усё.
    Разумееце, што такія як Дуліна, прынцыповыя за справядлівасць - лепш за вас, і за тое і ненавідзіце. Як Лукашэнка, трэба адразу запэцкаць. Маўляў, яна халяўшчыца.
  • Filipp
    17.09.2025
    ., "У дыскусіі, калі нават у людзей зусім розныя аргументы, лагічным было б чакаць:
    - Або контраргумент "Не, Беларусь - сацыяльная дзяржава, а Дуліна халяўшчыца, таму што ..."
    - Або прызнанне "Вы мелі рацыю, а я памыляўся"."
    Ок, думаў што гэта відавочна, але ж відаць што не. Беларусь не з'яўляюцца ніякай сацыяльнай дзяржавай, гэта ўсім вядомы прапагандысцкі тэзіс, з якога я жартую.
    А першая мая цытата адносіць нас у падобныя абставіны, калі чалавек які збег з турмы і сумуе па вячэры за кратамі.
    Я лічу, што Дуліна неадэкватна ацэньвае сваёй вызваленне/дэпартацыю.
  • .
    17.09.2025
    Дрэнная спроба выкруціць, што тое быў нібыта жарт, і апошняя Вашая фраза пацвярджае, што Вы да яе з прэтэнзіямі.
    Гэта ўжо трэцяя. І такая ж бяздоказная. "Відавочна".
  • Filipp
    17.09.2025
    ., ©Дрэнная спроба выкруціць, што тое быў нібыта жарт" Мне вось цікава як можна было не зразумець што гэта быў жарт?
    апошняя Вашая фраза пацвярджае, што Вы да яе з прэтэнзіямі
    Яна звычайная дурніца, якія могуць быць прэтэнзіі, так, дурні таксама пападаюць за краты.
    "Гэта ўжо трэцяя. І такая ж бяздоказная"
    Які ж вы смешны!
  • .
    18.09.2025
    Яна дурная, я смешны.
    Дзе тут аргументы?
    Кажу ж, мозг не ўмее ў логіку, этыку, дыскусію з аргументамі, мозг умее толькі ў лаянку з прэтэнзіямі.
  • Filipp
    18.09.2025
    ., Калі мозг ня ўмее ў "логіку", мне вас шкада)
  • .
    18.09.2025
    "Мне вас жаль" - нават мем, якому 20+ год. Ганебны, выкарыстоўваецца, калі ўжо сказаць няма чаго.
    Ізноў, гэта не аргумент.
  • Кілер троляў
    18.09.2025
    Filipp, не трэба спрачацца з тролем лукашысцкім. Ён выдатна ўсё разумее, на ваш камент вам нахаміў, і вас жа абвінаваціў. Працуе па гэбоўскай метадычны.
  • Filipp
    18.09.2025
    Кілер троляў , Не, чалавек проста мае адзінае годнае меркаванне, астатнія меркаванні дрэнныя. Бывае.
  • .
    18.09.2025
    Вы кажаце банальнасць, труізм, "ваду". Так можна сказаць пра кожнага ўдзельніка любой дыскусіі. Відавочна, што калі чалавек выказвае сваё меркаванне і спрачаецца з іншымі, ён лічыць яго слушным, а чужыя - ў чымсьці нявернымі. Інакш навошта выказвацца?

    Я ж матывую, нават прашу даць аргументы.
    Не, няма. Цытаты з савецкіх фільмаў, лаянка, вада.

    "Кіляр троляў" увогуле за ўсю прысутнасць тут (з таго што я бачыў) не выказаў ніводнага аргумента, толькі "пошук ведзьмаў". Карнік, апрычнік К.Т. хваліць прапагандыста F.
  • Вадя
    17.09.2025
    Интересные люди! Они считают режим антинародным, нелегетимным, борются против него и тут жк жалуются на беззаконие для себя любимых... Как не вспомнить анекдот про трусы и крестик
  • .
    17.09.2025
    Вы так папракаеце "жалуются на беззаконие для себя любимых...", нібыта гэта нешта дрэннае.
    Нельга нічога сказаць, калі вас асабіста збівалі, абакралі, з вас здзекаваліся? Скардзіцца на праблемы "для сабе любімых" не сціпла, ці што?
  • Вадя
    17.09.2025
    ., Глупо.
  • .
    17.09.2025
    Беззаконне для сабе (другая частка Вашага выказвання) цалкам вынікае з антынароднасці і нелігітымнасці рэжыму (першая частка). Тут няма супярэчання.

    Дурасць гэта знайсці повад для прэтэнзіі, дзе яго няма, і жартаваць нясвежымі шаблонамі неўпапад.
  • Вадя
    18.09.2025
    ., ...,...надоело,поучвют,поучают
    Надоело,поучают поучают
    Поучайте лучше ваших поучат!
    А мог бы сказать : не учи учёного
  • .
    18.09.2025
    З недарэчнымі павучаннямі вылезлі Вы і такія ж.
  • Вадзя
    18.09.2025
    ., Ну,калі анекдот з барадой гэта павучанне-тады звініця.
  • .
    18.09.2025
    Пра майткі і крыж было павучанне, пасля пайшлі нейкія анекдоты. Наплявузгаць прэтэнзій і мутна злівацца, абы не адказваць за свае словы.
  • Дб
    17.09.2025
    Лойка лепш ведае, як пісаць агітацыйныя артыкулы для люмпена.
    Таму ружовая гвардыя так гэта не пакіне. У хуткім часу Дуліну выключаць з абоймы Белсату і "звычайнай раніцы". Ды і ТОКу напэўна пасля такіх заяў прыдзецца браць інтэрв'ю ў іншых палітзняволеных.
  • факт
    17.09.2025
    Пасварыліся расейскамоўныя беларускія жанчыны.
  • Harry Tasker
    17.09.2025
    Women.. can't kill them can't live with them.
  • Барадзед
    17.09.2025
    Harry Tasker, maybe lukashenko will legalize such deportations.
  • Псссс
    17.09.2025
    А з чаго спадарыня Дуліна так ўзвілася на артыкул Лойкі - "не так акцэнты пастаўлены". Прачытаў. Усё там правільна напісана, нічога агіднага - цяжка людзям у сталым ўзросце пачынаць жыццё у чужой краіне, але так склалася, што вызначаем не мы, а гэты гад лука
  • Политзек
    17.09.2025
    Ребята,доживите до ее возраста и представьте ситуацию,что Вы уже старый (-а) и Вам нужно все начинать с нуля в чужой стране где у вас ничего и никого нет,подумайте,как жить в такой ситуации и за какой счёт,в таком возрасте попробуй ещё устройся на работу
  • Псссс
    17.09.2025
    Политзек, канешне цяжка. Але ж Дуліна кажа "плевала я на все это, я не люблю халявы и буду сама обеспечивать себя, работать". Дарэмна Лойка паспачувала ёй на сваю галаву і засталася вінаватай
  • Машына часу
    17.09.2025
    Наталля Дуліна на машыне часу перамясцілася з кастрычніка 2022 адразу ў верасень 2025. Яна нічога не ведае пра механізмы рэпрэсій, якія раскруціліся за гэтыя гады, пакуль яна сядзела ў ізаляцыі.
    Не ведае, што ўжо вызваленым палітвязням былі створаныя такія ўмовы пражывання дома, што яны праз нейкі час вымушаныя былі самі бегчы за мяжу лясамі і балотамі.
  • .
    17.09.2025
    Пры гэтым яна б мела магчымасць: аформіць пенсію, перавесці яе за мяжу, вырашыць пытанні з маёмасцю або зрабіць свежую даверанасць. А пасля ўжо, калі так вырашыла (не нам вырашаць, а ёй) і паехала б.
  • Машына часу
    17.09.2025
    ., Ніна Багінская вам для прыкладу. Што магла б, а што не магла б.
    Нагадаю, у Багінскай пастаянныя штрафы, з пенсіі адбіраюць грошы, канфіскавалі лецішча, адабралі хатнія рэчы, уключаючы пральную машыну яе дзяцей. Ёй забаранілі выезд за мяжу, аператарам сувязі забаранілі прадастаўляць актывістцы паслугі інтэрнэта, мабільнай сувязі і тэлебачання, яе ўключылі ў «спіс экстрэмістаў».
    Гэта пры тым, што яна на волі.
    Ціск працягваецца рознымі метадамі.

    Да пытання "перавесці пенсію за мяжу", беларуская пенсія за мяжой, у ЕС, не ва ўсіх краінах выплочваецца. Пытанні з маёмасцю могуць так даць вырашыць, што і маёмасці не застанецца. Многім пабілі іх кватэры, ўзламалі падлогі, пераламалі мэблю. Таму ж Андрэю Павуку.

    За інтэрв'ю экстрэмісцкім каналам дадуць новы турэмны тэрмін.

    Наталля Дуліна сабе малюе карціну, дзе ўсё будзе па законе і па правілах. Яна памыляецца. Правілы мяняюцца, як толькі паступае каманда "фас".
  • Лям
    18.09.2025
    ., так пусть едет, если паспорт есть
  • .
    18.09.2025
    Вы расказваеце пра складанасці, якія могуць быць, але якія ўсё роўна не тое, што зараз. Разгромленая кватэра (дарэчы, пакуль такога няма) усё ж мае сваю каштоўнасць больш за 0. Пенсія не ва ўсіх краінах ЕС, але хаця б гэтыя краіны ёсць. Пашпарт лепш за адсутнасць дакументаў увогуле. Калі б выйшла ў Беларусі, не давала б інтэрв'ю экстрэмісцкім СМІ.

    Ведаю людзей, якія пасля канца свайго тэрміну засталіся ў Беларусі. Пакуль з імі нічога, каманды "фас" не было (са СМІ ведаем і адваротныя выпадкі). Для мяне гэта рызыкоўна, але гэта іх выбар.
    Таксама і Дулінай вырашаць свае рызыкі.
    Калі для яе не гатавалі новы тэрмін, то варыянт вырашыць свае справы за кароткі тэрмін мог быць адносна бяспечным. Шмат людзей так выязджалі пасля вызвалення.
  • Машына часу
    18.09.2025
    ., ну няхай яна вяртаецца ў Беларусь. Купіце ёй білет да Мінска.
  • Мммм
    18.09.2025
    ., а хто і што зараз перашкаджае Дулінай вярнуцца ў Беларусь? Яна ж казала, што пашпарт у яе на руках, хай едзе
  • .
    18.09.2025
    Гэта ўжо іншы варыянт, "вызваленне" ўжо прайшло і невядома, якія "прававыя" ўмовы заднім лікам прыдумаюць. Да таго ж, ужо выказалася ў экстрэмісцкіх СМІ і атрымала грошы ад экстрэмісцкіх фондаў.
    У экспертаў краіны саветаў відавочныя цяжкасці з разуменнем таго, што напісана. Не трэба нічога дадумваць, трэба проста прачытаць і зразумець, што яна сказала.
  • .
    18.09.2025
    Адказ вышэй, паміж словамі "Гэта ... фондаў".
    (Дарэчы, пашпарт пры жаданні не галоўнае, ёсць працэдура ў консульствах з даведкай для вяртання. Але гэта ўвогуле не пра тое, што яна кажа.)
  • .
    18.09.2025
    Я на гэта два разы адказваў.
    Вы ўсе мне нагадваеце анекдот "Тата, дзе мора?!"
  • Найперш не галасі
    17.09.2025
    Дуліна пра справядлівасць.
    Лойка пра дармавую кармёжку.
    Дуліна пра правы чалавека.
    Лойка пра дзе ўзяць каб падзяліць.
    Дуліна пра прымусовае пазбаўленне Радзімы.
    Лойка пра не бяры да галавы, там дыктатар, забудзь і больш не глядзі туды.

    Характэрна, што такім як Лойка , муляюць вока такія як Дуліна.
    Асабіста перашкаджаюць адчуваць сябе "лидером мнений", лапідарным (высечаным з каменю) экспертам ва ўсіх галінах чалавечага быцця. Менавіта таму артыкул Лойкі ў "План Б" збудаваны вакол "неадэкватнасці Дулінай", хоць насамрэч згадваць прынцыповасць персанальна Дулінай тут было і не па тэме.

    Цынізмам прасякнуты увесь артыкул Лойкі: нерэсурсныя людзі, эканамічна нявыгадныя і адкуль вы зваліліся на нашую самую разумную галаву.
  • .
    18.09.2025
    Тут сустракаюцца 2 падыходы: 1) цынічна-прагматычны і 2) каштоўнасны. Розныя ўзроўні піраміды Маслоу.
    Пры гэтым з другога падыходу зразумелы і першы. Бо Дуліна не толькі пра свабоду выбару і справядлівасць разважае, але і пра свае заробленыя грошы.
    А людзі з першым падыходам не разумеюць другі. Колькі зараз не размаўляю, бачу: ў іх у галовах увогуле няма таго, што важна для Дулінай. На сваім паверсе піраміды яны не могуць заглянуць уверх. Яны лічаць тое, што зверху, нейкай дурасцю, якая не існуе.
    Такія яшчэ любяць разважаць пра "ружовых поні" і пра тое, як яны зразумелі жыццё лепш за іншых. Але рэальна дэманструюць толькі сваю абмежаванасць.

    Кажуць: "трэба пацярпець". "Галоўны самец цябе пакрыўдзіў, а ты цярпі! І не крычы пра тое, раздражняе: мы цябе за тое пагрызём".
    Слабакі. Пакрыўдзіў агрэсар, а папракаюць не яго, а ахвяру.
    Гэты другі варыянт аналізу дыскусіі.

    Пры гэтым іх падыход не абавязкова 100% прагматычны. Як побач пішу, ў яе мог быць варыянт вырашыць свае справы ў РБ, а далей вырашаць пра эміграцыю. Ёсць рызыкі, але і прагматычны вынік лепш.

    Я пакуль не ўпэўнены, што Лойку можна прыраўняць да ўсіх каментатараў-цынікаў. Мабыць, не падумала, калі разглядала толькі адзін аспект праблемы. Вырашала пра халяву.
    Яшчэ не ўпэўнены пра вось гэтую яе статыстыку: "И многие уже через пару лет видят серьезную отдачу от своих усилий. Это более высокий уровень жизни, лучшее качество медицины и образования, доступный отдых." Хто як. З таго, што бачу, многія пачынаюць амаль з нуля, гэта значыць, умоўна, калі ў РБ мелі кватэру і запас на старасць, то ў эміграцыі да аналагічнага стана пройдзе не менш за 10 год.
  • Машына часу
    18.09.2025
    Найперш не галасі, Лойка пра рэальнасць. Дуліна пра свае ружовыя ўяўленні аб тым, як вольна яна б жыла пасля вызвалення ў Беларусі.
  • Найперш не галасі!
    18.09.2025
    Машына часу, пра рэальнасць якраз піша Дуліна - пазбаленне Радзімы, крадзёж усяго на свеце, парушэнне правоў чалавека.
    Гэта факты, пра іх Дуліна і піша.

    А вось Лойка як якраз апісвае свае ўяўленні, таму і сыпле штампамі - "многія", "праз пару гадоў" і г.д.
    І Лойка сама ведае, што выдала стэрэатыпны штамп і таму спрабуе вярнуцца да рэальнасці - задумалася дзе ўзяць, каб падзяліць, ад каго адшчыкнуць хоць працэнта паўтара.
    Але і тут разважанні Лойкі не выходзяць за межы ейных пажаданняў і ўяўленняў пра... магчыма магчымае, а можа і не.

    Выязджайце на сваёй машыне часу з эпохі калгаснага цемрашальства, дзе безпрадметныя мары пра ураджай "гэта рэальнасць", а адстойванне прынцыпаў і людскаць "ружовыя поні".
  • .
    18.09.2025
    Я толькі што расказаў, што за тыпаж: "Такія яшчэ любяць разважаць пра "ружовых поні" і пра тое, як яны зразумелі жыццё лепш за іншых."

    Цікава, што "свет ружовых поні" - русізм, які ўвёў ў кантэкст палітычных спрэчак Стралкоў/Гіркін у 2021-м. Тут ізноў другаснасць каля-псеўда-беларускіх хатаскрайнікаў, якія займаюць лаянку ў рускім свеце (іншыя прыклады: "неверагодныя", "левакі").
    Для ілюстрацыі раю паглядзець сатыру якраз знутры рускага кантэксту: Ева Морозова "Нарисуй троих друзей". Там адзін з "дзяцей" малюе насуперак "ружовым марам" свае ўяўленні пра "рэальнасць".
  • пазбаўля
    18.09.2025
    Во-первых, г-жа Дулина имеет право ДУМАТЬ и ГОВОРИТЬ всё, что хочет, не умаляя свобод оппонентов (для ябацек пишу проще — она тебя лична абидзила? - нет? - дык сиди и не ...ди! именно»
    Во-вторых = см. во-первых.
    Па-першае, сп. Дуліна мае права думаць і гаварыць усё, што хоча, не абмяжоўваючы свабоды слова апанэнтаў (для ябацек пішу прасцей - яна цябе асабіста "абідзіла"? - не? - дык сядзі й не ...! менавіта »
    Па-другое = гл. па-першае.
    Лишать человека свободы выбора (места и формы бытия) имеет только тот, кто создал человека. Но это точно — не лукастания.
    Пазбаўляць чалавека свабоды выбару (месца і формы быцця) мае толькі той, хто стварыў чалавека. Але гэта дакладна - не лукастанiя.
    Проблема островка стабильнасци в том, что всё мыслящее выдавливается. Конец — лишь вопрос времени.
    Праблема выспачцы стабільнасці ў тым, што ўсё, што там думае, знiшчаецца. Канец - толькі трыванне часу.
  • Куку
    19.09.2025
    пазбаўля, во-первых, г-жа Лойко имеет право ДУМАТЬ и ГОВОРИТЬ всё, что хочет, не умаляя свобод оппонентов (для ябацек пишу проще — она тебя лична абидзила? - нет? - дык сиди и не ...ди! именно»
    Во-вторых = см. во-первых.
  • У падтрымку Лойкі
    18.09.2025
    Тут я на баку Лойкі.
  • Нарэшце
    18.09.2025
    Нарэшце лойку пачалі на месца ставіць. Дзякуй спадарыні Дулінай!
  • Хе-хе
    19.09.2025
    Нарэшце, а чым гэта пану Нарэшце так Лойка замінае, што нават Дуліну аддзячыў
  • пераборлівы
    20.09.2025
    Хе-хе, надакучыла ўсеюднасць шматслоўных і нецікавых, пасрэдных ейных разваг. Дарэчы, паказвае ўзровень і тых, хто яе ўвесь час цягне выказацца на свае эфіры. На ўсялякі выпадак прызнаюся, што таксама не забіваю час на чалага, кныровіча і дракахруста.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць