Але пытанне ў чым гэты настрой праяўляецца. Ведаеце гэта цікава калі беларусы з праеўрапейскім настроем па загадзе начальства нехаця возьмуць зброю ды пачнуць выконваць загады бо ім кушаць хочацца. Або проста націскаць на кнопкі ці падпісваць паперы у канвееры смерці. Не можна забываць, што сумна вядомы Эйхман не быў перакананым нацыстам, ён не адчуваў ненавісці да габрыяў ці ворагаў рэйху якіх адпраўляў у газавыя камеры мільёнамі, ЁН ПРОСТА ВЫКОНВАВАЎ СВАЮ РАБОТУ. Ён нават асабіста нікога не забіў, проста падпісаў паперку тут, падпісаў паперку там і ўсё. Дабрэйшай душы чалавек. Любіў сваіх дзетак і гэтак далей.
Gorliwy Litwin
29.09.2025
Ну проста афігенная розніца, разгледзелі пад лупай. Не 67 і 12 а 53 і 29. Супер Еўропа. Увесь час лідары сьвядомых спадароў займаюцца гэтымі нарцысічнымі нацяжкамі
Для таго, што ў танку
29.09.2025
Gorliwy Litwin , "З улікам таго, што вялікую частку галасоў далі выбарцы, прывезеныя з Расіі..."
Жвір
29.09.2025
Навошта тут прыклад з малдаванамі, апошнія выбара прэзыдэнта РБ, на выбарчых участках пры амбасадах РБ у краінах Балтыі, таксама далі "ашаламляльна арыгінальны" вынік,.. у параўнаньні з вынікамі аналягічнага характара зафіксаванымі ў амбасадзе й консульствах РБ у Расіі... Ці не ?
%
29.09.2025
Ну так і есьць. Вось і ў нас прыкладна такая ж лічба (магчыма трошкі меней, але каля 20%) маюць праэўрапейскія погляды. Астатнія або ніякіх поглядаў, або "куда мы без России"
Янка
29.09.2025
Хутчэй за ўсё тлумачэнне простае: расейскія малдаване пераважна ёсць жыхарамі Трансністрыі, якія апроч малдоўскіх пашпартов і "жабкавых грамат" "ПМР" маюць таксама грамадзянства Расеі, якое тая раздавала тамтэйшым жыхарам ледзь не аўтаматычна. Таму яны ня вельмі зацікаўленыя ў еўрапейскім руху Малдовы. Вялікага сэнсу для іх ехаць на жыхарства ў Беларусь, у якой яны нават з расейскімі пашпартамі ўсё роўна будуць мець статус іншаземца, для іх няма. Наадварот, для грамадзян Малдовы з правабярэжжа Днястра Беларусь ёсць нашмат больш камфортнай, чым Расея, бо нават пры Лукашэнку яна з'яўляецца нашмат больш еўрапейскай краінай, а геаграфічная блізкасць ЕЗ і безвіз даюць ім шмат дадатковых магчымасцяў зарабляць, што таксама робіць еўрапейскі выбар для іх больш прывабным.
Ганка
29.09.2025
Янка, да вашага ведама, жыхары прыднястроўя могуць атрымаць без праблем тры пашпарты: уласна прыднястроўскі, малдаўскі і расейскі. Малдова лічыць прыднястроўе сваёй тэрыторыяй, таму выдае жыхарам свае пашпарты.
Янка
29.09.2025
Ганка, дык ніхто ж гэтага не аспрэчвае. Але калі нехта мае расейскі пашпарт - для яго меней праблем жыць у Расеі, чым у Беларусі. І ў любым выпадку адназначна лепей, чым існаваць на тэрыторыі, адмініструемай бандыцкім прамаскоўскім холдынгам Шэрыф.
Заходні Беларус
29.09.2025
РоZZия - мерзкая страна, то паспорта раздают в Грузии, то крестами обвешивают ублюдков моторол разных, то молдаван роZZийских, как матрёшек, по соседней окупированной стране Беларусь катают, всё хотят навязать свой ублюдочный образ жизни свободным странам. В чернозём и только, враз и навсегда.
Молдаване Беларуси голосовали не так, как молдаване России. Влияние проевропейских настроений в белорусском обществе?