Как бы действовал Шарль де Голль, если бы он был президентом Беларуси?
-
12.10.2025А чым была бы ў Менску вуліца імя Люцыяна Жалігоўскага? Дакорам ці гонарам? І для каго?
-
12.10.2025Мы не здолеем зберагчы вуліцу Каліноўскага, яе змяце хваля расійскай акупацыі🙃
Шарль дэ Голь быў дзеячом, але не нашым -
12.10.2025Супраць кансерватара дэ Голя выступала моладзь, якая ішла з марксісцкімі лозунгамі і якая хацела правесці культурную рэвалюцыю. Дзіўна бачыць тут такі артыкул, у медыя, якое яўна выступае супраць кансерватараў.
Іншая справа дзе савецка-рускі Лукашэнка, а дзе патрыёт Францыі дэ Голь. Абсалютна розныя людзі.
Не ведаю, але дадумваюся, чаму не прапусцілі мой папярэдні каменатр. -
13.10.2025Здзіўляла раней у маладосці )) палітыка Генерала да Штатаў
У рэшце рэшт ен быў дальнябачны і наконт $ і наконт Сваёй ядзернай збро
і Зараз толькі Францыя нешта здольна адказаць на ядзерны шантаж Рф іВВПу на шантаж Штатаў Трампа
Наконт студенцкіх падзей 68 есць добры фільм "Мечтателі" - марнікі Берталучі )))
Ніякіх " левых правых" Сэкс і Рэвалюцыя і Маладосць. -
13.10.2025Параўнанне Лукашэнкі з дэ Голем - гэта як параўноўваць Шарыкава з прафесарам Прэабражэнскім. Так, дэ Голь быў кансерватарам з аўтарытарнымі схільнасцямі, але ен пабудаваў самадастатковую заможную краіну, якая стала адзіным з флагманаў Еўразвязу. А Лукашэнка заўсёды быў беспрынцыповым папулістам, які праз неабмежаваную хлусню і вертухайскую грэблівасць да чалавечага жыцця захапіў Беларусь з яе даверлівым насельніцтвам. Аля яму абламалі зубы пад час спробаў заняць трон у Крамлі. Пасля гэтага ён крыху заціх і ператварыўся у жорсткага мясцовага мафіёзнага лацінаамерыканскага дыктатара з усімі адпаведнымі атрыбутамі: дзяржавай-зонай, эскадронамі смерці, забойствамі нязгодных, кіраўніцтвам карупцыяй, клептакратычнай вертыкаллю і вонкавым фінансаваннем
У той самы час Беларусь і іншыя краіны Цэнтральна-Усходняй Еўропы знаходзіліся ў камуністычнай няволі.