Комментарии к статье

Литва снизила уровень физической охраны Светланы Тихановской

  • 770 €
    07.10.2025
    Паводле даных крыніц LRT.lt, ахова С. Ціханоўскай і суправаджальныя выдаткі абыходзіліся дзяржаве прыкладна ў 1 мільён еўра ў год./

    За гэтыя грошы можна было б аказваць дапамогу ў памеры 770 еўра ў год кожнаму з 1300 палітвязняў. На працягу пяці гадоў.
  • міця
    07.10.2025
    770 €, о! камуняка выскакнуў "чужое трэба адабраць і падзяліць"
  • Пытанне
    07.10.2025
    міця, усе, хто лічыць, што дапамогу беларусам ад заходніх краін трэба накіроўваць у першую чаргу на ахвяраў рэпрэсій, якія ў турмах трацяць здароўе, а не на картэжы і віп-асбслугоўванне адной асобы, яны ўсе "камунякі", якія выскокваць, каб "чужое адабраць і падзяліць"?
  • Пытанне
    07.10.2025
    міця, літоўскія ўлады, якія вырашылі знізіць фінансаванне Ціханоўскай, яны таксама камунякі, якія хочуць "чужое адабраць і падзяліць"?
  • Ольга калач
    07.10.2025
    Вопрос, никто , никогда не выделял денег на политзаключенных
  • CNDB
    07.10.2025
    Ольга калач, "The EU has mobilised €170 million since 2020 to support Belarusian civil society, independent media, and victims of the repression"

    афіцыйны прэс-рэліз Еўракамісіі з нагоды пяцігоддзя "выбараў", 9 жніўня 2025 года. Загугліце. Бачыце ў канцы прыпіску "and victims of the repression"?

    Таму калі праз месяц, у верасні 2025, выйшлі 52 чалавекі, а ў фондах дапамогі пуста - пытанні паўсталі. Шмат пытанняў.
  • Картэж
    07.10.2025
    У гэтую суму ўваходзіла кругласутачная фізічная ахова ў Літве і за мяжой, аўтамабілі для суправаджэння, утрыманне месца пражывання, а таксама карыстанне VIP-терміналамі ў аэрапортах.***

    Усё, картэжаў Ціханоўскай з некалькіх машын мы больш не пабачым?
  • Тарантас-бчб
    07.10.2025
    Картэж, можна ездзіць на кітайскім мотаблоку ці хадзіць пехатой.
  • Сымон
    07.10.2025
    Картэж, як вы расхваляваліся! Вашы б незадаволенасць і абурэнне ды не на падлік таго, колькі Літоўскай Рэспубліке (якая сувярэнна вызначае, куды менавіта накіроўваць уласны бюджэт) каштуе ахова Святланы Ціханоўскай, якой сапраўды пагражаюць спецслужбы Лукашэнкі і Пуціна, а на падлік таго, колькі беларусам каштуюць картэжы для таракана ды прынца-байструка пад час кожнага іхнага перасоўвання. І там зусім не адна-дзве машыны, а па тры наперадзе ды тры сзаду, безліч экіпажаў стралы, перакрыццё маршруту і ачапленне на кожным скрыжаванні ды мосце. У Дразды, на "Ўсход", у Астрашыцкі гарадок, Віскулі (дзе ягоны верталёт са сцінгерамі чакаюць злыя палякі :) ), Александрыю, Ляскавічы, Беразіну і безліч іншых рэзідэнцый "народнага прэзідэнта", з якіх законам "аб прэзідэнте" прадуглежана толькі адзіная. Што ёсць красамоўным доказам таго, што намаляваныя Ярмошынай і Карпенкай 81% адсоткавая падтрымка і рэчаіснасць - гэта цалкам розныя рэчы. І паўтаруся, што ўсё гэта за грошы беларускіх падаткаплатнікаў, бо нават хабары ад гаманцоў - гэта адкат за прамую шкоду бюджэту і беларусам.
  • Вернёмся к теме
    07.10.2025
    Сымон, очередная попытка перевода стрелок с кортежа Тихановской, на кортежи Лукашенко.
    С Лукашенко давно разобрались, кто он, сколько ворует и как шикует.
    Речь идёт о Тихановской и её окружении. Почему они стали вести себя так, что вы начали их сравнивать с Лукашенко
  • Пытанне
    07.10.2025
    Сымон, хочаце параўнаць Ціханоўскую з Лукашэнкам?
    Ну давайце параўнаем. Навошта Ціханоўскай картэжы і ахова, як у Лукашэнкі?
    Навошта Ціханоўская, як Лукашэнка, прыдумляе сабе неіснуючы ўзровень падтрымкі і неіснуючыя ў заканадаўстве пасады?
  • Не той народзец офісу папаўся
    07.10.2025
    Сымон, Вашы б незадаволенасць і абурэнне беларусамі, якія задаюць нязручныя пытанні пра дзейнасць Офіса Ціханоўскай, ды не на змаганне з беларусамі, а на чэсныя адказы па дзейнасці офіса і выніках гэтай дзейнасці.

    А то ў офіса, як у Лукашэнкі "не той народзец папаўся". Іш ты, рот пасмеў адкрываць на Святы Офіс.
  • Грошы
    07.10.2025
    Вернёмся к теме , луку табе пагнаць не ўдалося, дык ўзяўся за ціханоўскую, бо так не страшна і бяспечна
  • Вернёмся к теме
    07.10.2025
    Грошы, статья не про меня, а про Тихановскую и её расходы.
    Так что скажете насчёт миллионов евро, которые тратятся на её содержание?
  • Ф
    07.10.2025
    Вернёмся к теме, артыкул не пра Ціханоўскую, а пра тое, колькі Літва выдзяляе на яе ахову. То бок, пра ўнутраную справу Літвы і пра грошы Літвы, якія яна можа выдаткоўваць куды і сколькі пажадае. Гэтыя грошы ніяк не тычацца бюджэта Беларусі, якім Лукашэнка (з якім вы ўжо "разабраліся") карыстаецца як уласнай кішэняй і не тое што анічога не выдаткоўвае з іх на палітвязняў, але робіць усё, каб тых палітвязьняў было ў Беларусі як мага болей. Так што калі жаба душыць за грошы беларускія, дык ідзіце і "даразбірайцеся" з Лукашэнкай ужо да канца.
  • Пытанне
    07.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • І што далей?
    07.10.2025
    А Вольга Павук за гэты час вывучыла літоўскую мову і ўладкавалася працаваць настаўніцай у школу.
    А дзе будзе працаваць Святлана, калі халяўнае фінансаванне скончыцца? Можа пайсці настаўніцай ангельскай мовы. Але ж у Літве не возьмуць на працу без ведання дзяржаўнай літоўскай.
  • Nn
    07.10.2025
    И что дальше?, Поедет в Польшу белорусский и польский почти идентичны при условии для тех , кто хорошо знает белорусский
  • Хворбз
    07.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Занята паляна
    07.10.2025
    Nn, на якой падставе яна паедзе ў Польшчу? У якасці каго? Там паляна занятая Латушкам.
  • Nn
    07.10.2025
    Занятая поляна, Польские власти к ней лучше относятся она частый гость в Варшаве
  • Розніца
    07.10.2025
    Nn, адна справа - госць, а іншая справа польскім падаткаплацельшчыкам патлумачыць, чаму яны павінны выкласці з кішэняў мільён еўра (і гэта толькі на адну ахову).
  • Nn
    07.10.2025
    Разница, речь идёт о работе учителем английского языка в Польше
  • Неверагодна
    07.10.2025
    Гасподзь усемагутны, за пяць гадоў гэта 5 міл’ёнаў еўра! З іх заробкамі і іншымі бенефітамі гэта больш за ЎСЕ выдаткі на ЎСІХ палітвязняў у гісторыі Беларусі!
    Гэтыя людзі ніколі не пагодзяцца на сыход Лукашэнкі - яны будуць “змагацца” да труны. Нашай і іхнай!
  • Неймаверна
    07.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Кратам
    07.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • NDA
    07.10.2025
    але ўзровень фізічнай абароны зніжаецца...Напрыклад, аналагічным чынам Бюро ахоўвае сведкаў і пацярпелых.//
    Гэта цікава. Сведка чаго...?
  • @
    07.10.2025
    Выники сярожиных мастацтвау
  • элект
    07.10.2025
    @, зараз сярожа будзе яе ахоўваць
  • ))
    07.10.2025
    @, гэта тольки листочки
  • ))
    07.10.2025
    элект, языком
  • А што здарылася?
    07.10.2025
    Летува нагулялася ў "прэзідэнта-электа"?
  • Роза Ветрофф
    07.10.2025
    А што здарылася? , У "Летуве" так сама розныя ветры дзьмуюць з розных накірункаў.
  • Хаха
    07.10.2025
    Добра што апублічылі гэтыя цыферкі, зараз будзе бачна, колькі завідушчых суайчыйнікаў абасрэцца ад праведнага гнева - чаму такія грошы ды не мне
  • даведка
    07.10.2025
    Во сколько же обходится охрана Лукашенко, если его охрана раз в сто больше?
  • Аддайце палітвязням
    07.10.2025
    Хаха, мне не трэба, аддайце палітвязням. А то сорамна было за дэмсілы, калі Наталлю Дуліну запрашалі ва ўсе эфіры ўсіх смі, а самі нават не купілі ёй фен з расчоскай, каб магла ўкладку валасоў зрабіць, ці хаця б у парыкмахерскую звадзілі б чалавека.

    Адразу такі кантраст быў з прадстаўнікамі дэмсілаў з мільёнамі долараў аховы.

    Палітвязні трапляюць за мяжу без элемнтарных рэчаў для фізічнага існавання.
  • Доколе
    07.10.2025
    даведка, так и скажите ему об этом!
  • Ф
    07.10.2025
    даведка, нічапайце Лукашэнку! Ён наш, народны. Ён мае права карыстацца ўсімі нашымі грошамі. А Ціханоўская - самазванка, якая па загадзе крамля і газпрома справакавала наіўных беларусаў на бунт, каб пазбавіць Лукашэнку незалежнасці і адбеліць ягоны рэжым, і еслі бы не рашучыя дзеянні Лукашэнкі пры падтрымцы Пуціна, Беларусь ужо даўно ўвайшла б у склад Расіі. Трэба адабраць усе грошы ў яе і ў астатніх беглых, і раздаць іх палітзняволеным, а калі тыя выедуць за мяжу, адабраць у іх грошы і прапіць.
  • даведка
    07.10.2025
    Игорь Тур и иже с таким восхищением рассказывали о поездке Лукашенко в родной совхоз «Городец», который если и был когда миллионером, то с ним в роли директора, а за время его президентства практически уже развалился.
    И вот показывают, как Лукашенко якобы в кругу близких и знакомых мило беседует с собравшимися людьми, а между ними несколько мордоворотов.
  • даведка
    07.10.2025
    По правде говоря, Лукашенко тоже содержит и тепло одевает Финляндия...))
  • .
    07.10.2025
    Крытыкі абапіраюцца на дзіўную ідэю, што замест паслугі можна было б "забраць грашыма".
  • Пытанне
    07.10.2025
    ., а Света хоць раз папрасіла літоўскія ўлады: накіруйце гэтыя грошы лепш на дапамогу палітвязням? Дайце спасылку, дзе пачытаць.
  • CNDB
    07.10.2025
    ., замест VIP заляў у аэрапартах можна было скарыстацца звычайнымі і ашчадзіць па $10,000 штомесяц! Ашчаджонае - хоць куды, хоць на зубы Сяргею, каб не збіраў па $8,000 з публікі; хоць палітвязням.
  • X-ray
    07.10.2025
    ., Как раз таки вопрос зачем Летуве тратиць такие деньги на ахову гражданского лица которoму в общем то ничего не угрожает?
  • .
    07.10.2025
    Ужо і я нешта вінны нейкаму надзьмутаму генератару прэтэнзій, які мае прынцыповыя пытанні да ўсіх, а сам знікае пры першым жа пытанні да сябе.

    Я адразу сказаў, што ідэя дзіўная, чаму Вы лічыце, што я вінны кантраляваць яе рэалізацыю?
    Калі гэта не мая ідэя і не іх ідэя, а ваша, чаму яны павінны рэалізаваць вашую ідэю, а я інфармаваць?
    Пытанне, дайце спасылку, як Вы звярталіся з гэтай сваёй ініцыятывай у літоўскі парламент, або да тых мутных дэпутатаў, якія зараз троляць ОСЦ, і ў сам Офіс.

    І растлумачце галоўнае, пра што я пісаў: няўжо рэальна канвертаваць паслугу аховы ў "аддайце мне грашыма". Аргументуйце, дайце аналагічныя прыклады з сусветнага досведу.
    Напрыклад, як нейкі дысідэнт у выгнанні адмовіўся ад абароны дзяржавы, якая дала яму ахову, забраў гатоўкай грошы наперад за наступныя 5 год, а дзяржава зацвердзіла тую ініцыятыву.
  • адказваю крынжу
    07.10.2025
    Пытанне , гэта ініцыятыва Літвы і яе рэалізацыя, а не Святланы. ахова заўсёды каштавала і каштуе шмат.
  • Пытанне
    07.10.2025
    ., дайце аналагічныя прыклады з сусветнага досведу, дзе б асобу, якая паўдзельнічала ў ролі "кандыдата" ў дыктатарскім спектакле пад назвай "выбары", якія былі цалкам сфальсіфікаваныя (што даказана дакументальна шматлікімі назіральнікамі), пры тым, што іншыя кандыдаты былі кінутыя ў турму, дзе такую асобу называюць "прэзідэнтам-электам"? Пры тым, што няма і ніколі не было ў Беларусі такой пасады ні пры Лукашэнку, ні да яго. Гэта выдумка офіса.
    І ўсё гэта на фоне таго, што ўсе іншыя краіны не падтрымліваюць гэты фарс і Ціханоўскую "прэзідэнтам" не называюць.
  • .
    07.10.2025
    Ізноў "дайце". Я Вам задаў 4 пытанні. Дзе адказы?
    Нармальная дыскусія, калі абодва бакі і адказваюць, і пытаюцца, а не толькі адно. Калі жадаеце атрымаць пытанні, то павінны і самі паводзіць сабе так.
    Замест таго адвечная маніпуляцыя "я тут задаю пытанні, я галоўны". Махляр.
  • Боту
    07.10.2025
    ., для дыскусій у цябе ёсць боты "Ну-ну" і "Найперш не галасі".
  • .
    07.10.2025
    Вось і знікла "Пытанне".
    А я адкажу, чаму ён сам не прапануе сваю ідэю ў літоўскім парламенце або Офісу. Ён сам разумее слабасць гэтай ідэі. Ніхто не верне "грашыма" паслугу.
    Таму ідэя цягне толькі на тое, каб укідваць яе ў чаты, сацсеткі, каментарыі. Звычайнае канторскае правакатарскае - рабіць працу чужымі рукамі.
  • Насмяшылі
    07.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Пытанне
    07.10.2025
    адказваю крынжу, і колькі некаторыя прадстаўнікі Літвы папілілі еўрапейскіх і літоўскіх бюджэтных грошай на праекце "офіс Ціханоўскай", што цяпер не ведаюць, як яго прыгожа прыкрыць, не страціўшы рэпутацыі?
  • Калькулятар
    07.10.2025
    адказваю крынжу, ну і колькі тая ахова каштуе?
    Адзін ахоўнік, які з ёй паўсюль ходзіць 3 тысячы ў месяц. Плюс яму адзін на змену.
    Ноччу трэба ахоўнік, спальню ахоўваць? Тады тры штукі.
    Гэта 9 тысяч еўра ў месяц. Сто тысяч у год: тры мужыка. Кругласутачна. Максімум.
    Які яшчэ мільён еўра?
  • .
    07.10.2025
    Я толькі што пытаўся пра тое. Вы не чыталі?
    Прывядзіце прыклады, калі аэрапорт верне гатоўкай на зубы.
  • Адказ на паверхні
    07.10.2025
    ., проста не замаўляй vip-паслугі.
  • .
    07.10.2025
    І вярне грошы на зубы?
    Вы ж не за тое, каб проста прыпыніць VIP-паслугу, вы пра тое, каб замест яе ўзяць грошы, напрыклад, на зубы.
  • Тутэйшы аглядальнік
    07.10.2025
    Калі вы сябры Тіханоўскай і Ко. чаму НН публікуе такую інфармацыю, ілі вы забыліся ў якім часе вы жывеце???
  • Пан Брайтон
    07.10.2025
    Тутэйшы аглядальнік , скоро в этом обвинят Позняка.
  • даведка
    07.10.2025
    Пусть теперь её муж охраняет... Решила литовская сторона.
  • 123
    07.10.2025
    даведка, ага паехау у ЗША угол сабе з жонкай шукаць. Можна якое жытло прыдбаць у яким Вайомингу на першы час.
    З.Ы.Усе выходзиць па Пазьняку, неверагодна!
  • хыля
    07.10.2025
    123, твой пазьняк зліняў у штаты пры першым шухеры
  • Вернёмся к теме
    07.10.2025
    хыля, вернёмся к теме Тихановской и её окружению, которые слиняли при первом шухере.
  • Ян Норман
    07.10.2025
    хыля, Тыя хто не "зліняў" у наіўным спадзяваньні, што неяк абыйдзецца цяпер толькі вызваляюцца па "царскай міласьці" і на зубы сабе выпрошваюць. Гэткага лёсу Пазьняку жадаеце?
  • X-ray
    07.10.2025
    хыля, Нет, когда CIA field officer предуредил Зенона о готовящейcя его физической ликвидации. К стати тогда и сочувствующие офицеры КГБ давали информацию о планируемом убийстве лидера БНФ Позняка.
  • Архівпрыюс
    07.10.2025
    Вернёмся к теме , ..пры тым што шухеры невероятных ніяк не адпавядаюць небяспечнасьці шухера Пазьняка у той час.
  • Хыля
    07.10.2025
    Ян Норман, лёс пазьняка такі ж самы як у ціханоўскай, прыціснулі і збег, але ж ціханоўская зараз усім нешта вінная, нават грошы якія выдаюць на яе літоўцы, а пазьняк толькі гундзіць з вугла ад зайздрасьці, хаця таксама сядзіць на ўтрыманні
  • Пра адказнасць
    07.10.2025
    Хыля , але ж ціханоўская зараз усім нешта вінная/
    А што? Не вінная?
    Як наконт такога паняцця, як адказнасць перад грамадствам?
    Не разумееце, што такое адказнасць?
  • Jack Sparrow
    07.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Беларус
    07.10.2025
    Але ж калі штосьці з ёй ня дай бажэ здарыцца - гэта будзе каштаваць Літве нешмат, нашмат больш. Таму гэта ня тая эканомія, якая нешта ашчаджае. Скнара плаціць двойчы, а ёлупень - заўсёды.

    Насамрэч, спадарыне прэзідэнтке варта падумаць аб пераездзе. Літва відавочна ставіцца да нас варожа: і з гледзішча легалізацыі, і па частцы аднаўленьня нашай дзяржаўнасьці (праэкт беларускага пашпарту). Ім відавочна не патрэбныя хаўрусьнікі. Сілаю ня будзеш мілаю. Таму няхай застаюцца з лукашызмам ды пуцінізмам сам-насам: у іх вялікая краіна, шмат насельніцтва - як-небудзь справяцца.
  • Узбагойся
    07.10.2025
    Беларус, не истери, охрана с неё не снимается.
    "По имеющейся информации, охрана С. Тихановской полностью не снимается, но уровень физической защиты снижается: обеспечение ее безопасности передается от Службы охраны руководства государства (VAD) Бюро криминальной полиции, которое обеспечивает защиту не на уровне главы государства, а как лица, которому может угрожать реальная опасность".
  • ии
    07.10.2025
    Беларус, Нормально относится Литва к тем беларусам, которые работают и платят налоги в бюджет страны, учат литовский, сдают экзамены по языку и как минимум разговаривают уже на нем с литовцами.
  • Архівпрыюс
    07.10.2025
    Узбагойся, Ясно, спасибо за уточнение. Значит осталось только дождаться постановления начальника полиции: охраняемому объекту опасность больше не угрожает, охрана снята".
  • Ох
    07.10.2025
    ии, и добавили к фамилии окончание -ас. Отлично относятся, няма базара.
  • Кратам
    07.10.2025
    ии, а ведаеш, чаму беглыя баягузы вымушаны на зямлі сваіх продкаў, вучыць мову летуаусаў? Таму, што грэбавалі роднаю моваю. Але зрабіць нейкую выснову вам бракуе як розуму, так і годнасці.
  • 111
    07.10.2025
    Ох, Никто не добавлял к своей фамилии никаких -ас. Просто работать надо, я не лясы в блогах точить.
  • Фу такімі быць
    07.10.2025
    На падтрымку Украіны Літва вылучае у сотні разоў больш і нешта я не бачу, каб там падаткаплацельшчыкі былі супраць. А тут адзін мільён за год і столькі крыку.
    І самае прыкрае, што яны абсалютна забываць казаць пра тое, колькі падаткаў атрымлівае іх бюджэт ад ІТ кампаній, якія рэлакаваліся да іх з Беларусі
  • БЕРАСЦЬ
    07.10.2025
    Эканомяць. Ну што зробіш. Дзякуй і за тое, што гэтыя 5 гадоў ахоўвалі чалавека, за якога мы галасавалі.
  • ии
    07.10.2025
    БЕРАСЦЬ, Голосовали в ее лице против действующего, а не за ее как реального президента. Она обещала провести свободные выборы и заявляла что не планирует быть президентом. Зачем вы теперь все время про "Света наш президент"?
  • адказваю
    07.10.2025
    ии, за сябе адказвай. ты тут адзін
  • Байкот
    07.10.2025
    адказваю, а мне можна за сябе адказаць? Ты ж тут не адзін.
    Я на псеўдавыбары не хадзіў. І не галасаваў ні за кога. Таму што ніякімі "выбарамі" дыктатуру не скінеш. Усе "выбары" пад дыктатурай заўсёды праходзяць па правілах дыктатара.
    Нават каго зарэгістраваць кандыдатам - вырашае дыктатар.
    Падалі дакументы некалькі жанчын разам з Ціханоўскай (стратэгія Статкевіча "кандыдаты пратэста"). Жонку Статкевіча і іншых не зарэгістравалі. Абралі зарэгістраваць нявопытную хатнюю гаспадыню. Мужа яе не зарэгістравалі. Бабарыку і Цапкалу таксама.
    Дык хто ад самага пачатку зрабіў за ўсіх выбар: за каго вы будзеце галасаваць? Ярмошына з Лукашэнкам.

    Таму нечага было ісці на гэты фарс і верыць, што "я раблю выбар".

    Я не пайшоў.
  • 22
    07.10.2025
    За эти деньги можно было ангажировать киллера в окружении сами знаете кого....
  • Paliašuk
    07.10.2025
    Самыя чэсныя расчахлілі аўнамёты, а лепей бы - калькулятар.
    Імпарт Літвы у кантралюемую ненавісным рэжымам-суагрэсарам Беларусь, млн. дол. ЗША:
    2020 - 339,9
    2021 - ~400
    2022 - ~600
    2023 - ~800
    2024 - 1130

    LABAI AČIŪ літоўскім сябрам за гэтыя перададзеныя на ўтрыманне абранага і незаконна дэпартаванага з краіны прадстаўніка беларускага народа 0,15% ад нагандляванага з лукашыстамі дахода! А маглі б і гэтак не рабіць, бо па БТ кажуць, што Еўропа галадае.
  • 33
    07.10.2025
    Paliašuk, Если из Литвы в Беларусь, то для Литвы это экспорт
  • Paliašuk
    07.10.2025
    33, OK, Google. Але ідэю зразумелі, спадзяюся. І давайце дружна запытаемся ў літоўскага ўрада адкрыць порт Клайпеды для Белкалію - заробяць на транзіце, перавалцы ў порце, каб было за што Офіс утрымліваць. It's a great deal!
  • лiтвiнiзм
    07.10.2025
    можа выпадкова што пра лiтвiнiзм сказала не у негатыуным сэнсе...
    там трэба сачыць за словамi
  • Помним всё
    07.10.2025
    лiтвiнiзм, про литвинизм она всегда выражалась строго в рамках литовского подхода. То есть осуждающе. А вот про мудрого Путина и Мудрую Москву да, говорила. Но для литовцев это ничего страшного.
  • Літоўшчына
    07.10.2025
    лiтвiнiзм, гдзе літвіны, там літоўшчына. А літвінізм тамака, дзе руссінізм ды жмудзінізм.
  • X-ray
    07.10.2025
    Помним всё , Еще было на счет беларуского национализма с которым нужно кончать.
  • Ясь
    07.10.2025
    А тем временем Пазьняк каждую копейку считает из своей жабрацкой социальной пенсии по возрасту.
  • Пазьняк носьбіт нацыянальнай ідэі
    07.10.2025
    Ясь, Пазьняк практычна без грошай зрабіў для краіны больш, чым увесь офіс Ціханоўскай з іх мільёнамі еўра.
  • Яся
    07.10.2025
    Ясь, не хвалуюйся, пазняк не сядзць бяз грошай, дыяспара зша ахвяруе, вось толькі зараз канкурэнты з'явіліся пракоп'яў з ціханоўскім ))))))))
  • Ясь
    07.10.2025
    Яся, уж я то знаю как они там ахвяруют, по 5 баксов 10 человек от силы раз в полгода.
  • No
    07.10.2025
    Што аб чым, а бедарусы заўжды зайдрознююць і лічаць чужыя грошы
  • Сумленне
    07.10.2025
    No, дзе гаворка пра офіс, там адразу папрокі "вы лічыце чужыя грошы". А дзе тады не чужыя? І чаму каб гэтыя грошы атрымаць, Ціханоўская пастаянна выкарыстоўвае партрэты палітвязняў?
    Няхай тады ходзіць з партрэтам Вячоркі, ці Лябедзькі, ці Дабравольскага, ці Красулінай, калі просіць у Еўропы грошай на дапамогу беларусам.
    Так будзе чэсней.
  • Помним всё
    07.10.2025
    Охрана это ещё не всё.
    В 2021 году Депутат сейма Литвы Ремигиюс Жемайтайтис заявил, что содержание лидера белорусской оппозиции, бывшего кандидата в президенты Светланы Тихановской обходится республике в 35тысяч евро в месяц (400 тысяч евро в год).
  • Салют кибальчышам
    07.10.2025
    Помним всё , работа у вас такая, таварыш маёр, - усё памятаць.
  • Пытанне
    07.10.2025
    Салют кибальчышам, а офісу так хочацца, каб людзі пра ўсё забыліся? А людзі бачыце, ўсё памятаюць...
  • Таксама піліш?
    07.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • памать не сотрешь
    07.10.2025
    Салют кибальчышам, товарищ майор вам конверт передал
  • Салют
    07.10.2025
    памать не сотрешь, мне не трэба, на Байсол закіньце. Лічыць гэтыя каціныя слёзы за нейкую значную падтрымку афіцыйнай асобы, якую сама Літва палічыла значнай для ў тым ліку свайго грамадства - смех у зале. Прычым, падтрымаць ці не і ў якім аб'ёме - гэта суверэннае права Літвы. А вось тутэйшай суполачцы пісуноў хочацца нагадаць, што зайздрасць дрэннае пачуццё, асабліва такая дурная. Пяць год жыць пад аховай і пад прэсам - ніводны еўра з гэтага мільёна таго не варты. Жадаючыя паспрабаваць могуць праз 5 гадоў балатавацца і канкураваць з Гайдукевічам і Чэрачнем. Выйграеце, атрымаеце прызнанне - можа самі праз vip-залю будзеце лётаць, ці нават боінг рыгорыча з залатым унітазам атрымаеце як прэзідзент.
  • X-ray
    07.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Каціныя слёзы для ОСТ
    07.10.2025
    [Рэд. выдалена]

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць